• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    116
    ўсё выпраўлялі. Нічога рабіць не адмаўляліся, бо і самі людзі намнога дабрэйшыя былі.
    А тут здарылася такое. У тое лета стаяла вялікая засуха ў гэтых мясцінах, здавалася, што сама зямля патрэскалася і да сярэдзіны ваду выпарыла, бо вільгаці не было, рэчкі не звінелі, усюды толькі стогны ды жальбы людскія чуліся. Збожжа, што пасеялі восенню і вясной, павыгарала. Болей таго, не было ні ягад, ні яблык, ні груш, ні іншай садавіны, а рыба ў такія некалі глыбокія віры пазабівалася, што людзі там і на чаўнах плаваць баяліся, не тое каб лавіць рыбу. Казалі, што там вадзянікі гаспадараць.
    Вось на гэтае самае лета там вады ўсяго, можа, па калені было, ды ўсё роўна нашы продкі баяліся туды падыходзіць, а можа, проста ўжо сілы неставала. Адным словам, усё прапала і не засталося ніякай надзеі на тое, што мясцовыя жыхары здолеюць перамагчы такую бязлітасную і працяглую стыхію. Як яны ні маліліся, як ні прасілі, якія толькі ахвяры ды словы да Бога не пасылалі — нічога не дапамагала. Малыя ды старыя першымі адчулі знямогу і адразу па хацінах паляглі. Як перасоўвацца ці бегаць па вуліцы, калі ў роце і скарынкі хлеба не было, вады і той не хапала. Заціхла гамонка на некалі вясёлых вуліцах, змрочна навокал зрабілася. Ужо і мёртвых ніхто на могілкі не вазіў, бо не было каму.
    Так здарылася, што менавіта ў тое лета хадзілі па тутэйшых мясцінах святыя Пятро і Павел. Нідзе проста так не праходзілі, а ўсюды які знак пакідалі. Калі і каралі каго, то рабілі гэта так, каб усе навокал ведалі за што: злыдзень які, скнара, злодзей ці жонка распусная. Абавязкова збіралі мноства народу, распавядалі пра ўсё і толькі потым свой прысуд выносілі, і абавязкова яго выконвалі. I рабілі гэта з такімі кпінамі, жартамі, са здзекамі, што той злодзей ці гультай да скону веку нават думаць пра мінулы занятак баяўся, стараўся, каб усе забылі.
    Спачатку ўсё добра было: ціха, зелена навокал, птушкі ды звяры дарогу ў розных мясцінах перасякаюць. Але потым Пятро і кажа:
    — Нешта мне не падабаецца ўсё гэта.
    — Што менавіта?
    — Ды звяры і птушкі ў адным толькі накірунку рухаюцца. Бачыш, толькі да нас ляцяць...
    — Назіральны ты. Я на гэта і ўвагі не звярнуў. Можа, так проста?
    117
    — Проста так нічога не здараецца.
    — Хоць бы бяды якой не было. Пайшлі далей, там і пабачым.
    Тут трэба мець на ўвазе, што святыя маглі рухацца і як звычайныя людзі, і як Бог, калі гэтага патрабавалі абставіны. Вось яны і прыпусцілі, колькі было сілы.
    Праз нейкую гадзіну Пятро звярнуўся да Паўла:
    — Ну што я табе казаў? Бачыш, павысыхала ўсё навокал. Людзі, відаць, пакутуюць, бо мы тут даўно ўжо не былі...
    — Каб што добрае, а да гэтага заўсёды нядоўга...
    — Трэба ўсё агледзець ды неяк дапамагчы...
    — Згодны, братка, давай. Спачатку мясцовасць гэтую абяжым, каб пабачыць, як яно на месцах.
    — Доўга бегаць давядзецца.
    — Іншага выйсця я не бачу.
    Як джгнулі святыя — толькі густыгусты пыл слупом ззаду ўзняўся ды вецер у вушах засвістаў. Але куды яны ні зазіралі, усюды ці мёртвыя ляжалі, ці хворыя пакутавалі, а калі чалавека ў якім двары заўважалі, то стаяў ён нерухома, бо сілы неставала нават на які крок.
    Бегалі, бегалі святыя і прытаміліся. Прыселі, каб дух перавесці, а Пятро і прапануе:
    — Давай хіба, братка, перакусім.
    — Есці хочаш?
    — Так. У мяне ж у торбачцы і кавалачак хлеба ёсць, ад учарашняга застаўся. Хто ж ведаў, што тут такое робіцца...
    — Нешта не хочацца мне есці, калі людзі навокал галадаюць ды пухнуць з голаду, — ціха адказаў Павел. Я патрываю.
    — Ну як хочаш, а я хоць крышачку з’ем.
    Пятро сядзіць і жуе, а Павел побач разважае. як людзям дапамагчы:
    — Яны ж усе вымруць, калі не падспорыць справу. Есці ж няма нічога, усё выгарэла, усё...
    Раптам Павел павесялеў:
    — Ты не ўвесь хлеб з’еў?
    — He, крышачку табе пакінуў...
    — Давайка, братка, дапамажы мне.
    — А што рабіць?
    — Бяры кавалачак хлеба ў рот і старанна жуй.
    — Ды гэта...
    — Рабі так, але не надта захапляйся — не праглыні.
    118
    Сядзяць і жуюць. Потым Пятро падняўся, падышоў да высокіх ялін і давай малюсенькімі долькамі той хлеб выплёўваць. Дзе выплюне — адразу грыб вялікі з’явіцца. Павел таксама гэтай справай заняўся, і неўзабаве яны мноства грыбоў напладзілі. Паджгалі ў вёску і давай падвучваць людзей, як выжыць.
    — Масляк ды смаляк — ваш паратунак, болей нічога. Збірайце грыбы, іх у вашым лесе мно'га, варыце ды ешце. А каб зарабіць якую капейчыну, каб збожжа прыдбаць, паліце смалякі ды смалу тапіце...
    Узрадаваліся людзі. Адны па грыбы пасунуліся, і жанчыны іх варыць сталі, а другія — дрэвы сякуць, з карчоў смалу здабываюць. Так і ўзнікла вялікая вёска ў смаляным лесе. I назву прыдумалі ёй смалакурысяляне — Смолаўка. Рэшткі таго вельмі вялікага лесу і зараз да вёскі з розных бакоў падступаюць, як напамінак аб тых далёкіх часах.
    ЦЫГАНЫ (Цыганяты)
    Аднаго разу, было гэта ў даўнія гады, пачалася вайна. I такая яна была вялікая ды жорсткая, што амаль усё насельніцтва тутэйшае ў ёй удзельнічала. Парознаму людзі на вайну глядзелі. Хто гаспадарку спраўную меў ды сямейку, той імкнуўся і сам уратавацца, і жонку з дзецьмі выратаваць, а ў каго тае зямлі было, як дзвюм каровам пераступіць, той стараўся на вайне разжыцца.
    Біліся недзень, недва, а некалькі гадоўзапар, і столькі ўжо крыўды людзям тыя бойкі ды сечы прынеслі, што ні ў казках расказаць, ні пяром апісаць.
    I яшчэ адна асаблівасць у той вайны была — удзельнічалі ў ёй цыганы. Дагэтуль сядзелі яны ціха, не лезлі ні ў якія справы, а тут... Можа, ім многа грошай паабяцалі пасля перамогі даць ці чым іншым зацікавілі, але цыганы ад малога да старога ў бітву палезлі. Цікава было наглядаць, як яны на вайну ехалі. У іх, як і ва ўсіх людзей у тыя гады, былі багатыя і бедныя. Вось едзе спераду мажны цыган, і ў яго адной аховы, можа, чалавек трыццаць, а ззаду дзенебудзь паціху пасоўваецца бедны цыган, кабылка або конік у яго ледзьве ногі перастаўляе, вупраж уся з гнілой вяроўкі, а зброі — якая булава ў руцэ — і ўсё.
    Бачыце, тры невялікія курганы? У гэтых курганах, як старыя нашы гаварылі, ляжаць забітыя ў той працяглай
    119
    вайне. Многа іх было з абодвух бакоў. А крыві гэтулькі пралілося, што рэчка нашая ды навакольныя крыніцы тры гады крывёю сцякалі і нагадвалі зраненае цела чалавека, піць ваду не абыдзе можна было. Ваўкі не давалі праходу местачкоўцам — гэтулькі іх развялося па навакольных лясах і балацінах.
    Падчас той вайны і здарыўся выпадак, які нашу вёску заснаваў.
    Ехалі цыганы разам з войскам. Куды? Хто ж яго ведае. Можа, даганялі ворагаў, а можа, наадварот, уцякалі ад іх. Наперадзе джгалі самыя багатыя і знатныя воіны з невялікімі атрадамі ды аховай, а ззаду — бедныя, хто верхам, а хто і пешшу.
    Недзе ў апошніх шарэнгах ехаў малады і прыгожы цыган. Звалі яго Раман. Ен быў са старадаўняга і магутнага некалі роду. Але толькі некалі, бо ў гэтай бойцы яму не шанцавала. Папершае, бацька аддаў яму апошняга коніка, а падругое, сябрукі насміхаліся:
    — Слухай, браце, і як гэта ты на такой шкілеціне ездзіш?
    — Ты б падушку замест сядла падкладваў, каб не так азадак грукацеў...
    — Ага, здалёк чуваць. Яшчэ выдасі нас ворагам...
    Ім што, у іх усё ёсць. А ў яго?.. Таму Раман стараўся трымацца ўбаку ад іх і неўзабаве апынуўся ў самым хвасце шматлікага войска. Там ехалі гэткія ж самыя беднякі і з цыгана ніхто не смяяўся, хутчэй наадварот — яго прынялі за свайго. Хутка ён пазнаёміўся з маладым хлопцамселянінам, Васілём. Гэта быў сапраўдны волат: магутны, здаравенны, памяркоўны. Ніколі ён не спяшаўся, ніколі не хваляваўся, адно толькі са шкадаваннем у голасе ўвесь час паўтараў:
    — I чаго мяне на гэтую вайну паперлі?.. 3 кім ваяваць?.. Ці ж мне нехта благое ўчыніў ці я некаму дарогу перайшоў?..
    — Чаго ты, Васіль, усё галаву ламаеш? — дапытваўся цыган. — Ведама ж, не па ўласнай волі едзеш. Табе загадалі — ты і кіруеш.
    — Загадалі... кіруеш... У мяне дома бацька з матуляй засталіся... Я ў іх адзіны сын. Хто старым дапаможа, хто іх падтрымае ў цяжкую часіну? I вады не будзе каму падаць, калі захварэюць. Вось чаму я перажываю. Хто ў гэтай вайне пераможа — мяне не цікавіць, бо ўсё роўна з бедных галоў у першую чаргу валасы пасыплюцца. Багатыя выкруцяцца, а вось мы...
    120
    — Праўду кажаш, браце, — не вагаючыся, пагадзіўся Раман. — У мяне таксама дома засталіся родныя, а я, самы старэйшы, тут прападаю...
    — Каб не мой пан, то я тут і дня не сядзеў бы, — са скрухай у голасе прашаптаў Васіль.
    — А ў нас паноў няма, — запэўніў Раман, — у нас усе роўныя.
    — Я й бачыў, — зарагатаў сваім магутным голасам Васіль. — Адзін едзе — вочы ледзьве ад тлушчу расплюшчвае, а ты на гэтай беднай жывёлінцы, якая ледзьве не падае. Эх, браце, чаго ўжо там... I ў цябе, і ў мяне, відаць, адна хвароба — беднасць. Няма чаго хавацца адзін ад аднаго. У хаўрус увайшлі, то і праўду не трэба пакрываць.
    — Так, браце, згодны я з табой.
    — To давай разам ратавацца.
    — А як?
    — Табе ўсё адразу скажы. He ўдваіх жа едзем — людзі навокал. Патрывай, пакуль дзе лагерам станем і пачнём да ночы рыхтавацца, тады і пагамонім, адышоўшыся куды ўбок.
    Раман дачакацца не мог, калі войска спыніцца на начлег. Карцела даведацца пра задуму Васіля і як ён марыць вылечыць тую самую хваробу — беднасць.
    Здарылася так, што сябрукоў паслалі на ноч у дазор. Ад’ехаліся яны з паўвярсты ад лагера, знайшлі невялічкую палянку і сконіліся.
    — Вось што я задумаў, Раман. Калі ты згодны, то давай разам, а калі не, то і без цябе абыдуся.
    — Спачатку скажы, што задумаў, а потым ужо прыспешвай.
    — Вырашыў я, чалавеча, уцячы. He трэба мне гэтая бойня, не патрэбны чужыя землі. Вярнуся назад, ад пана свайго ўцяку і зажыву на вольнай зямлі. Вунь яе колькі навокал ляжыць, ніхто не апрацоўвае. I мне хопіць, і маім праўнукам застанецца... Потым, калі хатку якую агораю, бацькоў сюды забяру. Вось і ўсе мае лекі, Рамане, ад беднасці. Як ты на гэта глядзіш?
    — Гляджу, як і ты, браце. I мне вайна надакучыла, і ў мяне дома родныя засталіся. Праўда, мае браты ды сёстры да зямлі не прызвычаіліся, іх дарогі клічуць... А я з табой застануся, я ж каваль добры...
    — У вёсцы гэта першы чалавек, — падхапіў Васіль.
    121
    Нядоўга збіраліся сябры. Ускочылі на сваіх верных конікаў і пад покрывам ночы пакіравалі ўбок ад тае мясціны, дзе лагерам стаяла іхняе войска. Можа, з тыдзень блукалі па лясах ды барах, пушчах ды лугах, выбіраючы прыдатную мясціну. Нарэшце знайшлі вялікую паляну, а з усіх бакоў да яе шчыльнай сцяною падступаў адвечны лес.