Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
I тыя не шкадавалі ні старога, ні малога, ні хворага, ні параненага. Такія ім былі не патрэбны. Што з іх возьмеш? Выкупу за такі тавар ніхто не дасць, і працаваць яны не будуць, перамруць па дарозе ці на месцы ўжо сканаюць — ніякай выгады не атрымаецца. А вось за здаровых мужчын, за ўмелых майстроўрамеснікаў татары маглі і паміж сабой за шаблі схапіцца, бо надзвычай дорага яны каштавалі. Такога палоннага за колькі скажаш, за столькі і купяць, асабліва таргавацца ніхто не будзе.
Яшчэ з тыдзень палёталі, пасеялі смерць па наваколлі чужынцы, і мурза загадаў:
— Усё, хопіць, паварочваем назад. Дома нас зачакаліся, ды і палону браць болей не выпадае, каштоўнасцей таксама — няма куды.
У татараў дысцыпліна была суровая, начальніку заўсёды падпарадкоўваліся. Таму павярнулі ворагі назад. Алез перагружанымі абозамі не надта паспяшаешся. Гэта не верхам у полі скакаць, вецер пераганяючы. Рыпелі колы, напружваліся, выжыльваліся коні ды валы, а вершнікі
133
бязлітасна дратавалі іх бізунамі — падганялі. Жывёлы ў татараў было болей чым дастаткова, таму коней і валоў не шкадавалі: адзін падаў — другога на яго месца прыпрагалі і далей рушылі без затрымкі. Ды напаткала бяда чужынцаў у іншым: перагружаныя вазы сталі развальвацца. Татары ў конях добра разбіраліся, а ў вазах — не надта. На першым часе прымушалі палонных перагружаць багацце з аднаго воза на другі, але потым зразумелі, што гэта не выйсце. Мурза таксама скеміў, што нешта не так атрымліваецца, і загадаў даведацца ў вопытных палонных, у чым тут прычына. Яго воі пачалі дапытваць сялян, але тыя зацята маўчалі, нават калі іх бязлітасна катавалі. Так і не далі б ворагі ніякай рады, калі б не адзін стары. Прыўзняўся з каленяў, бо так прымушалі стаяць палонных, і кажа:
— Я сакрэт ведаю, мяне бярыце.
— Што ты, дзеду? — зашапталі на яго з усіх бакоў.
— He палохайцеся, родненькія, яны мяне яшчэ згадаюць...
Павялі старога да мурзы.
— Ну, гавары, у чым справа, чаму вазы не едуць, a колы адвальваюцца? He цягні, бо галаву загадаю адсекчы!
— He загадаеш, бо калі мяне заб’еш, то астатнія не скажуць, — сурова звёў бровы дзед. — Трэба гваздоў насекчы і імі калёсы затакаваць, то і паедзеце спакойна.
— А як гэта зрабіць?
— Дай мне памочнікаў, я з імі ў кузні папрацую.
— Даць яму, што патрабуе, — загадаў мурза. — Калі вазы паедуць, то я падарую табе жыццё!
— I за гэта дзякуй, — прашаптаў стары, не гледзячы на валадара татараў.
Сталі яны гвазды тыя рабіць, а дзед падвучыў людзей жалезныя палоскі перапальваць, тады жалеза не будзе трымаць, а, як звычайна дрэва, стане рассыпацца. Вучні трапіліся кемлівыя: справу зрабілі хутка і «надзейна», яшчэ і ў запас гваздоў накляпалі. Пазакладалі іх у восі, і мурза адпусціў майстроў, хацеў паказаць, які ён добры. Але татары не далёка ад’ехалі. Зноў пачалі спадаць колы, зноў закладвалі гвазды... Пакуль так час бавілі, то і княжацкая дружына прыспела. Татараў разбілі дашчэнту, a МУР3У Ў палон захапілі.
На тым месцы, дзе некалі той дзед са сваімі памочнікамі
134
гвазды каваў, узнікла вёсачка, і назвалі яе людзі — Гваздо ва, у гонар таго смелага чалавека, які многіх ад веонач смерці выратаваў.
МАЛІНАЎШЧЫНА
Вельмі даўно на месцы нашай вёскі знаходзіўся невялікі двор пана Маліноўскага. Вядомы гэты памешчык быў многім, далёка ягонае прозвішча паўтаралі людзі, нібы ад пошасці ягой жагналіся.
Меў Маліноўскі дужа многа зямлі, але двор быў небагаты, бо шкадаваў пан грошы на будынкі траціць. Увогуле, ён быў надзвычай сквапны. Наймаў парабкаў і работнікаў, бо сам жа, ведама, не рабіў, але так людзей тых даймаў, што яны ўжо і шкадавалі, што за капейкай пагналіся. Гэта ж дадумацца трэба! Сядуць парабкі есці, і гаспадар да іх за стол лезе. Тады і яму кухар у місу варыва налівае. Там і есці няма чаго — адна вада з лебядой ці бацвіннем, але ўсё роўна Маліноўскі задаволена прамовіць:
— Кармлю вас, родненькія, як на выкарм, а вы нешта працаваць не надта рвяцеся. Як гнілое гарыць, так і вы варушыцеся. Ці ж так можна? Я ж вам грошы абяцаў заплаціць, але калі справа і далей так пойдзе, то аддам толькі палову.
Бедныя парабкі ледзьве сядзяць ад стомы ды голаду, толькі лыпаюць вачамі, небаракі, ды паміж сабою пераглядваюцца, а гаспадар далей працягвае іх навучаць:
— Дзе ж гэта вы бачылі, каб гэтулькі парабкаў, як у мяне сёлета, адно поле ўжо другі тыдзень зжаць не маглі... Канешне, калі спаць да полудня, то што паспееш за дзень зрабіць? Нічога. Якую драбніцу, што і для малога дзіцяці па сілах. А вы ж усе людзі дарослыя, здаровыя, і няма чаго прыкідвацца. Наняліся — усё роўна што прадаліся. He забывайцеся пра гэта. А зараз кіруйце спаць, бо з сонцам трэба на працу ісці. А ты, аканом, чаго жывот адпусціў, чаму парабкаў тыднямі не бачыш? Ты ж таксама на маіх грашах сядзіш, ды на вялікіх... Чаму спіш у хаціне, асобна ад людзей? Трэба побач з імі ляжаць і будзіць іх як мага раней. A то, ведаю, яны цябе абуджаюць. 3 сённяшняе ночы каб з імі і дняваў, і начаваў. Зразумеў мяне?
— Зразумеў, — ціха лепятаў аканом, задаволены тым, што гэтак добра для яго ўсё скончылася, а магло быць зусім іначай.
135
Маліноўскі клыпаў у свае пакоі, а работнікі і аканом цягнуліся да вялізнай пуні, дзе ўсе ўпокат і спалі на збітым, прасмердлым сене. Аканом толькі чухаўся, нібы прадчуваючы, як ягонае цела будуць бязлітасна грызцікусаць чоччу вошы.
— Ён свайго сына роднага не пашкадаваў, а вы хочаце, каб над намі зжаліўся, — буркнуў нехта з парабкаў.
— Як гэта? — не зразумеў нехта, відаць, з тых, хто яшчэ нядоўга працавалі ў гэтага гаспадара.
— А вы што, не ведаеце?
— He.
— Ды ўсё наваколле пра гэтую падзею гаманіла. Як жа вас такая чутка абышла?
— Можа, малыя яшчэ былі, а можа, дома ў той час не жылі — дзе парабкавалі... To раскажыце.
— Давайце ў пуню зойдзем ды ляжам, a то цела ўсё гарыць ад стомы. Там і раскажу.
Людзі ўлягліся на сена, прыціснуліся адзін да аднаго і прыкрыліся нейкімі дзяружкамі. Аканом ляжаў асобна і глыбока ўздыхаў. Нехта не вытрымаў і напаўголаса сказаў:
— Пан, паўзі да нас, бо акалееш, ночы ўжо халодныя...
Аканом прамаўчаў.
Тады пачуўся голас:
— He хочаш — як хочаш, потым адаграваць цябе не будзем.
— А да яго пакаёўка прыбяжыць, таму ён асобна і лёг — баіцца, каб яна ў цемры не пераблытала, — не ўтрымаўся і пажартаваў нехта з маладых.
У адказ пуня коратка рагатнула. Але аканом не адзываўся, таму пра яго хутка забыліся, а можа, стараліся не звяртаць увагі.
— Дык як там, дзядзька, было? — запытаўся нехта. — Распавядай, a то паснём і нічога не пачуем.
— Тады слухайце. Мне гэта таксама людзі расказалі, якія ўсё на ўласныя вочы бачылі і на свае вушы чулі.
Значыцца, так. У пана Маліноўскага быў усяго адзін сын. Болей дзяцей жонка яму не нарадзіла, бо яе, гаротніцу, памешчык да самагубства за пару гадоў давёў сваёй жорсткасцю. Толькі і глядзеў, каб яна чаго не ўзяла без дазволу, каб куды не пайшла і, даруй Божа, каб на якога маладога паніча не глянула. Калі такое заўважаў, то не выпускаў жонку з пакояў, сачылі за ёю і ўдзень і ўначы. Гаспадар жа і ў маладыя гады такім самым быў.
136
Невялічкага расточку, крывыя ножкі, і горб прабіваўся. Яна б і не пайшла за яго па сваёй волі, але ж паходзіла хоць і са знатнай, ды з беднай сям’і. Вось бацькі і ажанілі яе на грашах. He думалі, які лёс, якая жытка будзе ў дачкі за гэтым вылюдкам, абы з хаты выпхнуць. Аддалі замуж і супакоіліся, а маладую пані Маліноўскі як хацеў, так і крыўдзіў. Жонка ж, людзі пераказвалі, такая добрая і ласкавая была, што ні на каго з парабкаў слова дрэннага не сказала, уступалася за невінаватых.
— Ага... — пачулася з таго боку, дзе самотна ляжаў аканом, і ўслед за гэтым зашамацела салома — ён перабіраўся бліжэй да работнікаў.
— Што, боязна аднаму?
— Ці мышы напужалі?
— А можа, блохі кусаюцца?
Але аканом надзіва спакойным голасам ціха прамовіў зусім не тое, чаго ад яго чакалі жартаўнікі:
— Такая яна была, такая... Я яе добра ведаў...
— Каго?
— Жонку Маліноўскага. Я ж тады якраз наняўся да іх аканомам, і гэтую гісторыю і да сённяшняга дня забыць не магу. Так усё і стаіць перад вачамі...
— Дык, можа, пан аканом далей раскажа?
— He, няхай чалавек распавядае, а я таксама паслухаю ды яшчэ раз усё ў памяці аднаўлю.
— Ну то слухайце. Сыну іхняму адзінаму было ўсяго каля двух гадкоў, як гаспадыня пазбавіла сябе жыцця — павесілася. Пахавалі яе, і Маліноўскі стаў запраўляць гаспадаркай адзін. Разоў колькі хацеў жаніцца, але жанчыны ведалі гісторыю з першай жонкай, таму баяліся яго, як нячысцікі ладану. Так і застаўся ён адзін.
Сын вырас прыгажуном, здаравяка такі быў, што каня кулаком з капытоў могзбіць. У адрозненне ад бацькі, меў матчыну, шчырую душу. I трэба ж было так здарыцца — закахаўся ў дзяўчынупакаёўку. I яна без яго таксама жыцця не ўяўляла. Тады вырашыў паніч папрасіць бацькавага блаславення, але Маліноўскі як пачуў, каго хоча сын сабе за жонку ўзяць, то заявіў:
— He будзе такога ніколі! Ніколі!
Хлапчына не знайшоў іншага выйсця, як атруціцца. У страшэнных пакутах пакідала гэтую зямлю ягоная душа. Калі паніча пахавалі, то нехта пасадзіў на яго магілцы дубок. Недзе праз тыдзень і дзяўчына тая павесілася, і яе паклалі побач з каханым. Ад злосці Маліноўскі загадаў
137
зраўняць магілкі. Так зараз ніхто і не ведае, дзе яны ляжаць...
— На такое толькі ваўкалакі здольныя, а не людзі, — прашаптаў нехта.
У пуні ўсталявалася цішыня. Яе перарваў аканом:
— Я вам заўтра пакажу тое месца... Я яго добра памятаю...
Вось такім быў пан Маліноўскі. Неўзабаве ён памёр, і ўсім запраўляць стаў той самы аканом. Гэта ўжо зусім іншага характару быў чалавек — спагадлівы. Тады ля маёнтка сталі сяліцца людзі, і месца тое чамусьці Малінаўшчынай назвалі, хоць, мабыць, ніхто і не жадаў ўвекавечваць прозвішча таго злыдня.
НАВАСЁЛКІ
Наша вёска пачалася з аднае горкі. Справа ў тым, што ў даўнія часы тут людзі не жылі. Мясціна была надзіва глухая, таму доўгія стагоддзі тут гаспадарылі толькі вецер ды звяры дзікія. Каб не той самы выпадак, то невядома, ці сталі б людзі ўвогуле тут жыць. А здарылася вось што.
У аднаго багатага пана была прыгажуня дачка. Вачэй з яе памешчык не спускаў, баяўся, што які паніч падміргне дзяўчыне хітрым вокам, закруціць пазаліхвацку вус і павядзе за сабой. He хацелася яму адпускаць ад сябе сваю Марыльку, а падругое, ён сам шукаў дачушцы адпаведную пару. У самога гаспадара грошайкаштоўнасцей было гэтулькі, што на добрага князя хапіла б, a зямлі — дык не абысці, не аб’ехаць.