• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Я спачатку іх адлупцаваў. Пайшлі... Праз акно...
    — Дык там жа...
    — I тыя спяць.
    — Ты і іх?
    — I я, і хлопцы.
    Асілак выскачыў у акно і выцягнуў рукі. Яся моцна абхапіла яго за магутную шыю. Неўзабаве яны ўжо скакалі прэч ад палаца, ззаду ляскацелі капыты яшчэ некалькіх коней. Раптам дзяўчына ўскрыкнула:
    — Ой, што гэта! — і паказала на водбліскі агню ззаду.
    — Палац гарыць. Ён жа табе не трэба, толькі брат запраўляе... А яму, людажэру, на гэтай зямлі месца няма. Паехалі далей, нас чакаюць у лесе.
    Ехалі яны амаль што да самай раніцы. Паненка стамілася ад трасяніны і ледзьве ўжо дыхала, калі яны выскачылі на вялікую паляну, пасярод якой тлела вогнішча.
    — Вось мы і дома.
    — Хто дома, а хто і ў гасцях.
    — Гэта як сказаць.
    Яся не зразумела спачатку, што меў на ўвазе яе вызваліцель. Дайшло толькі потым, калі прачнулася і вылезла з будана. Першым, хто трапіўся ёй на вочы, быў яе малодшы брат. Увешаны зброяй, ён стаяў побач з сівым старым, і той нешта яму распавядаў.
    — Юзік! — ускрыкнула паненка і падбегла да брата.
    Пакуль цалаваліся, пакуль распытвалі адзін аднаго пра жыццё, навокал назбіралася шмат людзей.
    — Хто гэта? — спыталася Яся.
    155
    — Тыя, каго наш брат зваў разбойнікамі. Добрыя людзі, з імі можна жыць. Таму, Яся, я нават...
    — Што?..
    — Прыжанілі мы яго, — прагуў знаёмы бас, і дзяўчына ўбачыла свайго вызваліцеля.
    — Як гэта? — пытанне было недарэчным.
    — Знайшлі дзяўчыну і...
    Навокал зарагаталі. Яся таксама засмяялася, шчаслівая ад таго, што апынулася сярод сапраўдных людзей, якія маглі падтрымаць, прыйсці на дапамогу ў любы момант.
    Легенда апавядае, што яна выйшла замуж за таго самага асілка, які вывез яе з палаца ноччу, што дзяцей яму нарадзіла прыгожых і здаровых, што жылі яны доўга і дружна, а калі памерлі, то пахавалі іх дзеціпад магутным дубам. Ён яшчэ ў мінулым стагоддзі рос, а потым, ад старасці, упаў.
    Месца тое, дзе тыя ўцекачысяляне жылі, назвалі Бягомля, ад слова «бягомель», што і азначала — уцякач.
    БАКШТЫ
    Даўнымдаўно ўвесь пушчанскі край пакарыў бязлітасны князь Жмудзін, і адразу ж вырашыў ён звесці са свету ўсіх мясцовых князёў, радаводы якіх мелі надзвычай старажытныя і знатныя карані. Той зласлівец так і гаварыў сваім сябрам:
    — Яны, дурні, думаюць, што я з імі хаўрус вадзіць буду. Дзе ж гэта бачылі, каб самы моцны князь усяго краю з нейкімі там пстрычкамі вадзіўся? Я іх да пазногця прыцісну — боты мне цалаваць будуць. Падумаеш, радавод да дванаццатага калена... Колькі заплачу, колькі скажу, столькі мне каленаў перапісчыкі і напішуць, ад самага Адама род мой працягнуць... Знайшлі чым ганарыцца, сярмяжныя рылы. Пабачаць яны ў мяне, зведаюць яшчэ, па чым фунт ліха...
    Сябрам адно гаварыў, а князям нашэптваў зусім іншае:
    — Як браты станем жыць, зайздросціць суседзі будуць, што мы гэтак паядналіся. He палохайцеся, дарма на мяне ўсялякае плятуць. Ведама ж, языкі без касцей, як імі круцяць, так яны і мелюць. Усё ў нас пароўну будзе. Любы паход ці бітва — усё разам, не іначай: Якія
    156
    багацці ды землі маеце — няхай яны вам і застаюцца. У мяне свайго хопіць.
    — Вось дзякуй табе, Жмудзін, вось дзякуй, a то ўжо нам...
    — Што ўжо вам наплялі?
    — Ды не проста наплялі, а такога нараспавядалі, што ў нас і ногі трымцець пасля гэтага пачалі.
    Зарагатаў гаспадар краю, ды гэтак голасна, што ажно водгулле па лесе пайшло, а за ім загігатала і шматлікая дружына. У прысутных князёў гэты смех ускалыхнуў жудаснае прадчуванне.
    — Яшчэ раз вам кажу — не бойцеся мян₽
    — Ды мы і... — спрабавалі нешта даводзіць мясцовыя князі, а самі ўсё па баках азіраліся, за дружыннікамі сачылі, якія цесным колам іх абкружылі.
    — Людзі хто з зайздрасці, хто з нянавісці абышто плявузгаюць. Калі такой хлусні верыць, то і жыць не трэба.
    — Яното так...
    — Ды вы не азірайцеся, не бойцеся, нічога вам мае воі не зробяць. Гэта ў іх звычка такая — абкружаць мяне колам, калі я з некім перамовы вяду.
    — Цяпер зразумела. Нам бы ўжо час раз’ехацца, княжа.
    — Ды ніхто вас затрымліваць не будзе. Толькі вось яшчэ што... Запрашаю я вас усіх да сябе ў госці. Усе прыязджайце.
    — А калі?
    — Ды ў гэтую нядзелю, што надыдзе. У гэтую...
    Так, хітрыкамі ды падманам, ён завабліваў да сябе ў замак сваіх суседзяў і забіваў. Нарэшце засталіся толькі тры братыкняжычы, самыя магутныя з усіх, бо валодалі Лоскай зямлёю і Лоскім замкам. Доўга цікаваў іх Жмудзін з дружыннікамі і неяк усё ж дабіўся свайго — перастрэў братоў з малой дружынай на лясной дарозе, і адтуль іх ужо жывымі не выпусцілі. Але так здарылася, што жывым застаўся іхні брат — княжычмалалетак, які ў той раз не ездзіў з братамі. Калі пра гэта даведаўся Жмудзін, то найперш загадаў ссекчы галаву з плеч таму военачальніку, які павінен быў усіх братоў вынішчыць пад корань, а потым ужо загарлаў на слуг ды дружыннікаў:
    — Што, ужо і мой загад для вас не загад? Так атрымліваецца? А не пашкадуеце? Забіце неадкладна і таго шчанюка, каб толькі я адзін кіраваў гэтым спакойным ды багатым краем! Даю вам усяго тры дні тэрміну!
    157
    — Княжа, — азваўся смялейшы, — дык ён жа ў замку з воямі сядзіць...
    — To вы, бедалагі, і не ведаеце, як у такіх выпадках паступаць? Што, вы ніколі замкаў у аблогу не бралі, не авалодвалі імі?! Тры дні вам тэрміну, ні дня болей. А калі загад не выканаеце, то самі будзеце на палях матляцца! Ідзіце!
    Наступнай ноччу ўзялі прыступам той замак і ўсіх ягоных абаронцаў перабілі, а самога княжыча ў палон захапілі. Сталі раіцца, як яго жыцця пазбавіць. Доўга меркавалі, амаль да самай раніцы, потым адзін з іх прамовіў:
    — Вось гляджу я на гэтае хлапчаня, і шкада мне яго. Ён жа нікога не пакрыўдзіў, то за што ж мы павінны яго забіваць? Няўжо крыві на нашых руках і душах мала? I так невядома, дзе пасля смерці апынёмся...
    — Яното так, — выдыхнуў нехта.
    — Таму я прапаную не забіваць яго.
    — А загад?..
    — Загад мы выканаем.
    — Што ж гэта атрымаецца?
    — А мы яго звязанага ў човен пакладзём і адпіхнём ад берага, няхай плыве. Выплыве да людзей, дапаможа яму хто — ягонае шчасце, а не, то мы таксама не вінаватыя...
    — Жорстка гэта...
    — Але ж паіншаму нельга, бо самі жыццём паплацімся.
    Параіліся яшчэ трохі і павезлі хлопчыка да вярхоўя Бярэзіны. Прывязалі яго да чоўна і пусцілі той човен па цячэнні.
    На трэці дзень вылавілі багамольцы ўжо зусім зняможанага ад смагі і голаду княжыча. Жылі яны ў патаемным скіце. Вось тыя людзі выхадзілі і ўзгадавалі маладога чалавека. У Лоск княжыч болей не вярнуўся, не было яму што там рабіць. На беразе Бярозы, у тым месцы, дзе вылавілі яго манахі, збудаваў ён драўляны замаквежу. Сцены яго для трываласці і надзейнасці так былі прасмолены і пракураны, што неўзабаве блізкія суседзі і самі жыхары празвалі яго «Чорнай вежай».
    Ажаніўся князь з пушчанкайпрыгажуняй і нікуды адсюль далёка не выязджаў: паляваў, лавіў рыбу. Асабліва любіў прымаць у сябе ў замку купцоў, што падымаліся на стругахлодках з Нёмана або спускаліся па цячэнні зпад яго роднага Лоска. Шчодра пачаставаўшы гандлёвых людзей, уважліва слухаў малады гаспадар іхнія раска
    158
    зынавіны. Купцы ж па ўсяму свету тады плаваліездзілі і многа ўсялякага ведалі.
    Вось такія купцы, яшчэ здалёк убачыўшы чорную княжацкую вежу, што ўзвышалася над лясамі, быццам бы і гарлалікрычалі, паведамлялі ўсяму астатняму каравану: «Бакшты! Бакшты!» 3 таго часу і паселішча, што пабудавалася каля княжацкай вежы, сталі называць Бакшты. А потым, калі ўжо скончыўся род бакштанскіх князёўпушчанцаў, іх старажытную бакштувежу вялікі князь ператварыў у турму.
    БЕРАЗІНО
    Жыў у нас адзін мужык, Архіп. Такі ўжо лайдак быў, такі гультай, што тыдзень па наваколлі шукаць будзеш на яго падобнага — не знойдзеш. Дзе сядзіць — там і спіць. Пачне што рабіць ці то ў полі, ці то ў лесе, ці то па гаспадарцы, да канца справу так і не давядзе. Смяюцца суседзі:
    — Што гэта такое хрыпіць, братка?
    — Дзе?
    — Ды хіба не чуеш?
    — Гэта ж Архіп храпе ў кустоўі.
    — Божачка, дык ён жа нічога і не зробіць за дзень. Цікава, што ён ноччу рабіць будзе.
    — Трэба ў жонкі ягонай запытацца...
    Рагочуць сяляне, а лайдак на іх не зважае — спіць сабе соладка, і мухі яго, камары ўсялякія не турбуюць. Калі людзі не пабудзяць, то да глыбокай ночы праспіць.
    Выскачыць на вуліцу гаспадыня і дапытваецца:
    — Ці ж майго абібока там не бачылі?
    — Чаму ж не бачылі — бачылі.
    — А што ён там гэтак доўга?
    — Запрацаваўся... 3 боку на бок варочаецца...
    — Каб ужо яго зямля сырая прыгарнула! Каб яму спакойнага месца на гэтым свеце не было! Каб яму на кожным баку па сем скул села, як ён мне ўжо надакучыў. Дзяцей напладзіў, а карміць я іх адна павінна.
    — Хоць дзяцей ды прыстараўся. У нас нешта не надта атрымліваецца, а ён, бачыш, які спрытны: і спіць, і дзеці бегаюць, — жартавалі вяскоўцы.
    — Вам толькі зубы скаліць, а да майго гора справы няма, — адмахвалася ад іх гаспадыня.
    159
    — А якое ў цябе гора? Бачыш, якая круглая ды гладкая. Нібы пірагоў наелася.
    — Наясіся за такім мужам, — ужо са слязамі на вачах казала жанчына і кіравала да хаціны, каб карміць дзяцей.
    Архіп прыязджаў у такія вечары надзвычай позна і на ўсе стогны жонкі звычайна прамаўляў:
    — Каму ты верыш? Ды яны спецыяльна цябе супраць мяне настройваюць.
    — Спецыяльна? А чаму гэта ў цябе на штанах такая дзірка?
    — Парваліся, дык і дзірка.
    — Ага, парваліся... яна ж прапаленая...
    — А я і не заўважыў...
    — Ды дзе ўжо табе заўважыць. Спаў, лайдачына, каб на цябе хвароба якая прыляпілася.
    — Ці ж можна такое мужу жадаць? Ці ж то можна праклёнамі клясці бацьку сваіх дзяцей?
    — Чым такі бацька, як ты, лепш ніякага не было б. Хоць бы сэрца маё не рваў.
    — Дай што пад’есці.
    — Пад’есці табе? А ці ты сёння зарабіў?
    — He крычы ўжо. Сёння не даараў — заўтра зраблю, толькі тае і бяды...
    — Даарэш, як жа, — мякчэла гаспадыня і ставіла на стол ежу.
    Архіп так хлюпаў і сёрбаў, што ажно за вушамі трашчала. Жанчына з гэтай нагоды не вытрымлівала зноў:
    — Во, каб гэтак ты на полі стараўся, дык ужо апоўдні дома быў бы і яшчэ справу зрабіў бы. Дык там спаць укінешся, сваім храпам людзей палохаеш...
    — Яшчэ ніхто ад майго храпу не памёр, — парыраваў мужык.
    — Памерці не памёр, але і ты сёння ў мяне пакаранне атрымаеш...
    — Якое?