• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Навошта?
    — Хто кавалак сала дасць, а хто хлеба прынясе ці збожжа — усё лягчэй нам стане. He будзеш тады сябе докшам называць.
    — А калі не атрымаецца? Людзі засмяюць жа.
    — А калі атрымаецца? — пытаннем на пытанне адказала гаспадыня. — Можна будзе і сабраць штонебудзь, і потым зямлі прыкупіць, якой нам гэтак не хапае.
    — Добра было б...
    — Дык вырашай.
    — Паспрабаваць, канешне, можна, — нерашуча прамовіў Янка.
    — Вось і добра. Пра астатняе я сама паклапачуся: і хворых табе знайду, і чым плаціць дамоўлюся. Толькі пастарайся.
    — Пастараюся, — зараз ужо здавалася, што і Янка загарэўся гэткім жаданнем.
    3 самае раніцы Адэля прывяла ў хаціну суседку, якая, павітаўшыся, адразу пачала гаманіць:
    — Яначка! Родненькі! Выратуй ты мяне ад гэтай пошасці!
    144
    — А што такое, цётка, здарылася з вамі? — сур’ёзна запытаўся гаспадар.
    — Ой, чалавечку, і не пытайся. Гэта ж у мяне ажно з лета мінулага цягнецца... Амаль год пакутую...
    — Дык што здарылася?
    — Каб жа я, каханенькі, ведала, што са мною здарылася.
    — To раскажыце, як усё было.
    — Пайшлі мы з маёй нявесткай у чарніцы. Сталі браць... А там іх столькі было, што, здавалася, зямля ўся густагуста ўсыпана. Ходзім поруч, не адыходзімся далёка. Ужо многа панабіралі, але заўсёды яшчэ болей хочацца. I тут нешта як закрычала, як загарлала прама ў мяне над галавою. Божачка, што са мною зрабілася! Як ламанула я напрасткі з таго лесу... Ажно чую — нехта тупоча, даганяе. Пабегла яшчэ хутчэй — а крокі тыя ўсё роўна ззаду стукаюць. Ужо ў мяне і сілы няма, і духу не хапае, а да ўскрайку яшчэ далекавата. Неяк усё ж вылецела на дарогу, да поля дабралася, а там і гопнула... Колькі ляжала — не памятаю. Абудзілася ад таго, што мяне нявестка катурхае. Аказваецца, я так ляцела, так бегла, што яна не магла мяне дагнаць. I чарніцы ўсе парассыпала, і вопратку парвала...
    Янка трымаўся сур’ёзна. Ён адразу здагадаўся, што здарылася і гэтак напалохала суседку.
    — Гэта ў вас, цётка, не што іншае, як зляк. Перапужаліся вы моцна...
    — Ой, моцна, ой, моцна, родненькікаханенькі... Словамі перадаць немагчыма...
    — I замову вам трэба ад злякання шаптаць, моцную замову, каб пераборала. I не адзін раз, а тры дні запар па разу.
    — Чалавечку, ты мяне толькі выратуй, а я цябе аддзячу, крыўдзіцца не будзеш. Праўду кажу.
    — А я і не сумняваюся, — пагадзіўся Янка і ласкава глянуў на Адэлю, якая так і стаяла ля печы. — Зараз і пачнём шаптаць. Прашу толькі ўсё чыста выконваць так, як я вам гаварыць буду, ды не перабівайце пытаннямі.
    — Добра, Яначка, добра, — затараторыла тая, — толькі дапамажы, то я ўжо патрываю.
    — Сядайце тады пад абразы, вазьміце нож у рукі і сядзіце спакойненька.
    Суседка хуценька шмыгнула ў кут пад абразы і заціхла. Гаспадар падышоў да яе, стаў бокам, каб яна, крый Божа,
    145
    не ўбачыла, што ён можа не ўтрымацца і засмяяцца ці проста ўсміхнуцца, паклаў жанчыне руку на галаву і пачаў сваю замову. Адэля чакала тую замову, якую ёй Янка пераказваў увечары, але загучала зусім іншая:
    «Памалюся, пакланюся Госпаду Богу і ўсім святым святочкам, гадавым празднічкам, ранняй зорачцы, святому аўторачку. Госпада Бога прашу, Прачыстую Маці на дапамогу заклікаю і рабе Божай, Марысі, помачы даю, сцень, іспуг пужаны, ліканы, і прыдумны, і прымоўны, прыгаворны, пасмешны, пацешны, дзявоцкі, мужчынскі, бацькаў, маткін, з ветру, з вады, з яды, удавіны, паграбенны, і слядошны загаварываў. I па касці ты не хадзі, касцей не ламі, шырокіх плячэй не сушы, буйнае галоўкі не палі, жывата і сэрца не тамі. Я ж цябе, зляк, выбіраю, з буйнае галоўкі, з сівых валасоў, з чорных бровак, з ясных вочак, з красных губак, з белых зубак, з румянага ліца, са шчырага сэрца, з грудзей і з гаручай крыві, з ногцікаў і з когцікаў, і з жылак, і з паджылак, і з касцей, з усіх машчэй і адмятаю, на сіне мора адсылаю, на ніцыя лозы, на цёмныя ляскі, на жоўтыя пяскі. Там вам піцьгуляць, у пуховых падушках спаць і ў рабы Божай, Марысі, болей ніколі не бываць, па гэтую пару, па раннюю зару...»
    Прамовіў замову Янка, абышоў пару разоў суседку:
    — Ну вось, цётачка, сёння павінна вам добра спацца. Заўтра з самае раніцы прыходзьце, а на трэці дзень прыйдзеце перад сном. Прашапчу трэці раз, і зляк гэты адыдзе ад вашага цела назаўсёды.
    — Вось дзякуй табе, Яначка, вось дзякуй. А гэта табе за працу, — і падае вялізны кус сала. — Бяры, чалавечку, толькі дапамажы...
    Пайшла суседка, а гаспадар з сур’ёзным выглядам прамовіў:
    — Вось табе і маеш. I докша ўверх пайшоў. Ужо і за дзедава гультайства мне салам плацяць. Дай жа, Божа, каб не ў апошні, а толькі ў першы раз, і сёння было сама мала...
    3 таго самага дня з лёгкай жончынай рукі і стаў Янка лячыць хворых людзей замовамі. Спачатку толькі за іх браўся, а з цягам часу навучыўся і на хатніх жывёл шаптаць. I пайшла справа ў гаспадарцы: ужо і дзеці галоднымі спаць не клаліся, і самім есці хапала. А аднаго дня здарылася такое, чаго ні сам Янка, ні ягоная жонка і не прадбачылі.
    146
    Толькі яны прачнуліся і яшчэ нават на падворак не выходзілі, як загрукацела нейкая павозка пад акном.
    — Каго гэта так рана прынесла? — здзівіўся гаспадар.
    — Калі да нас, то зараз і даведаемся, нехта ж увойдзе ў хату.
    Праз пару хвілін і сапраўды — загрукацела ў сенцах і на парог ускараскаўся... бацюшка.
    Гаспадары толькі пераглянуліся. He маглі здагадацца, якая нячыстая прынесла яго да іх, бо шаптаць жа яму не станеш, ён жа адмаўляе ўздзеянне ўсяго гэтага на чалавека, а прызнае толькі волю Усявышняга.
    Павітаўся госць і, не марудзячы, прамовіў:
    — Прыйшоў да вас па патрэбе...
    — Ды мы ўжо здагадаліся, бацюшка.
    — Пачуў я, што ў вас зямлі мала, што есці не хапае. У мяне ўсё гэта ёсць, але няма каму апрацоўваць, то, можа, Янка пагадзіўся б наняцца да мяне ў работнікі...
    Узрадаваўся селянін, падумаў, што яшчэ і капейчыну нейкую заробіць. А як грошы завядуцца, то і на ногі лягчэй узняцца будзе, за іх усё купіць можна. Думкі пра зямлю не пакідалі яго ні на хвіліну. Але адказваць не спяшаўся. Паглядзеў на Адэлю, тая таксама нешта меркавала.
    — Сядайце, бацюшка, трэба ж дамовіцца добра, пра ўсё перагаварыць, каб не крыўдзіць адзін аднаго.
    — Вядома, — пагадзіўся госць і сеў на лаўку.
    — Дык якая ваша плата будзе за маю працу?
    — Думаю, што пяць пудоў жыта дам і пяць рублёў грошай.
    — Нешта ж вельмі мала, бацюшка.
    — Я ж, чалавеча, наймаю цябе з вясны да позняй восені, і ўсё. Калі табе закарціць дамоў схадзіць — калі ласка, я і слова супраць не скажу.
    — Яното зарабіць не пашкодзіла б, але малавата вы кладзяце свайму работніку.
    — А колькі ты хочаш?
    — Я хачу сем пудоў жыта і дзесяць рублёў грошай.
    — Авохці, Янка...
    — Ага, бацюшка, і каб яда добрая была, іначай не пагаджуся, шукайце сабе іншага работніка.
    — Саступі крыху...
    — Хіба ж я так многа папрасіў?
    — Але ж і не мала.
    147
    — Вы ведаеце, што калі я пачну працаваць, то са мной далёка не кожны чалавек справіцца.
    — Гэта я ведаю, гаспадар, таму менавіта да цябе і завітаў.
    Доўга спрачаліся Янка і госць, і бацюшка, як яму падалося, дабіўся свайго: селянін згадзіўся адзін рубель саступіць, а на большае цвёрда адказаў:
    — He магу, бо нявыгадна працаваць будзе.
    Ударылі па руках, і паехаў бацюшка дамоў, дамовіўшыся, што Янка пачне працаваць на бацюшкавым падворку роўна праз тыдзень, з наступнага панядзелка.
    Толькі выехаў бацюшка, як Янка зарагатаў і пляснуў рукамі:
    — Во, Адэлька! Ты ўсё гаманіла, што абарванцы мы ды галадранцы. Да нейкага няшчаснага докшы сам бацюшка прыехаў, каб у работнікі наняць.
    — Слухай, Яначка, калі ён табе столькі грошай заплаціць, то мы здолеем ладны кавалак зямлі прыкупіць. У нас жа гэтулькі грошай ніколі не было, падумаць толькі...
    — Нешта яму яшчэ карціць, раз сам прыпёрся, не можа такога быць, — задуменна адказваў гаспадар.
    — А можа, і сапраўды толькі каб наняць цябе ў работнікі?
    — Хутка даведаемся, не так ужо многа засталося.
    Праляцеў незаўважна той тыдзень, і Янка пайшоў працаваць да бацюшкі. Гаспадар трымаў сваё абяцанне: і праца не надта цяжкая на аднаго была, і ежа добрая. Але селяніна здзіўлялі паводзіны бацюшкі — ён пастаянна круціўся побач, усё пра нешта хацеў запытацца, толькі не асмельваўся.
    Так прайшоў месяц, другі пачаўся, і аднаго разу не вытрымаў гаспадар.
    Паехалі яны тады па сена.
    — Слухай, Янка, я хацеў цябе прасіць...
    — Што, бацюшка?
    — Ці не дапаможаш ты мне?
    — А што робіць? Можа, і дапамагу.
    — I смяяцца не будзеш?
    — Усялякае ў людзей здараецца. Чаго тут смяяцца?
    — Ведаеш што, — пачаў бацюшка і змоўк, азірнуўся па баках, каб ніхто не пачуў. — Жонка мая з дзякам гуляе. 1 ведаю, і нічога зрабіць не магу.
    148
    — Справа сур’ёзная.
    — Ці не адшэпчаш ты, чалавеча, яе?.. Дзеці вялікія, смяюцца з мяне ўсе...
    — Адшапчу, бацюшка, адшапчу... Такую замову ведаю, што адверне яе ад дзяка...
    Прыехалі яны з лугу стомленыя, што зямля тая. Бацюшка адразу спаць паваліўся, нават есці не стаў, а Янка, паабяцаўшы чалавеку дапамагчы, узяў раменную дзягу і пачаў за пападдзёй цікаваць. Вось яна апранулася, нібы на вяселле, і падалася ў прыцемках у канец агарода — работнік за ёю. Як ён і прадбачыў, дзяк сядзеў у стозе і чакаў. Селі ды давай сабе там любошчамі займацца. I тут, у самы непадыходзячы момант, нешта як зараўло побач, а потым выскачыў здаравенны мужык з мяшком на галаве і як пачаў апярэзваць іх дзягай па чым папала, то не да любошчаў ужо стала. Крычацьверашчаць абое, на чым свет белы стаіць, а ліха тое не адыходзіць, лупцуе. Людзі прачнуліся, не могуць зразумець, што такое робіцца. Запыталіся раніцай у бацюшкі, а той усім адказваў, як яго Янка падвучыў:
    — А гэта нейкія докшы лянотную жонку вучылі, як за гаспадаркай глядзець, а не за тым, дзе які мужык бегае...
    — А чыю жонку?
    — Хто ж яго там ведае...
    Заплаціў гаспадар за паслугу Янку ўдвая болей, не пашкадаваў, бо сапраўды выправілася жонка. Селянін на тыя грошы прыкупіў зямлі, і зажылі яны мірна ды шчасліва, а гаспадарамі такімі заможнымі і ашчаднымі сталі, што пашукаць трэба было. Усе вяскоўцы зайздросцілі ды з павагаю прамаўлялі:
    — Ого, на тым хутары... Там докшыцы жывуць... Яны сваю справу ведаюць...
    Так і засталося з тых часоў — Докшыцы ды Докшыцы.
    БЯГОМЛЬ
    Кажуць, што ў даўнейшыя гады назва гучала крыху іначай — Бягомля. Што пайшла яна ад першых людзей, якія некалі тут пасяліліся. Хто яны былі? Гэту гісторыю мне некалі бабуля расказала, то і я вам зараз паведаю.