• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Тут, Рамане, і жыць станем. Пачнём паціху будавацца, каб да зімы ў хаціну ўлезці, а потым і за роднымі пакіруем.
    Так сябрукі і сталі будаваць будыніну. Справа даволі хутка рухалася, неўзабаве і хатку зрабілі. А праз пару гадоў ужо стаяла побач некалькі падворкаў і, што самае галоўнае, дзяцей на іх бегала вялікае мноства. Усялякіх — і белых, і чорных. Але назвалі паселішча Цыганяты, бо чорных, мабыць, было болей. Некаторыя людзі называюць нашу вёску Цыганы. Як бачыце, заснавалі Васіль з Раманам, а назвалі толькі ад цыгана, ды, відаць, Васіль не надта крыўдаваў на гэта.
    ГЛЫБОКАЕ
    Наш горад заснаваны вельмі даўно. Ніхто і не памятае, які чалавек першым вырашыў тут будавацца і асесці назаўсёды. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся, бо месца не вельмі прыдатнае для жылля. Самі мяркуйце, прыгожае яното прыгожае, але ж балаціны, камары, іншы гнюс. Усё гэта даволі доўгі час адпалохвала людзей. Нездарма яшчэ і ў нашыя дні можна пачуць такія словы, якія пераказваюць адзін аднаму старажылы: «У гэтым горадзе двух паноў балота па шыю». Чаму двух паноў? Ды таму, што рэчка Беразоўка падзяляла горад на дзве часткі. Адна належала пану Зяновічу, другая — пану Корсаку.
    Вось з гэтых самых паноў, ці, можа, з іхніх бацькоў, a то і з дзядоў, уся дурніца і пачалася. Дзе ж гэта вы бачылі, каб адзін памешчык ды другому ў нечым саступіў? Няхай сабе гэта будзе самая дробязная справа — кроку назад не зробіць, слова не забярэ, прабачэння не папросіць, нават калі ўжо сам адчуе, што вінаваты, што не мае падстаў так сцвярджаць. Так і вялося, і часам такія трагедыі зза панскай дурноты адбываліся, такія бядоты трывалі людзі, што і ўявіць сабе цяжка. Але што ж ты зробіш ці скажаш, калі перад табою дурань і галаву сваю папраўляць не жадае?
    123
    Дык гэтыя два паны — Зяновіч і Корсак — надта любілі закладацца на штонебудзь. He было такой іхняй сустрэчы, каб яны не пасварыліся ці на нешта не пайгралі ў карты. А дамовіліся паны, што будуць ездзіць у госці адзін да аднаго праз дзень. Калі вечарам п’юць і гуляюць у Зяновіча, то палуднуюць у Корсака. Як завялі так з маладосці, то амаль што да самай старасці ўсё так і цягнулася. Чаму амаль? Таму што наперадзе было яшчэ тое дзіўнае здарэнне, якое і дало назву гораду.
    Справа ў тым, што ў аднаго маёнтак стаяў на правым беразе, у другога — на левым, між імі было вялізнае балота, а пасярэдзіне гэтага балота — невялічкае возера. Невялічкаето невялічкае, але такое глыбокае, што ажно жах! Птушкі і тыя баяліся блізка падлятаць і на ваду садзіцца, бо там такія вялізныя самы вадзіліся, што старых лебедзяў з аднаго разу заглытвалі.
    У памешчыкаў гэтых не столькі багаццягрошай было, колькі пыху. Але каб паказаць, што яны надзвычай заможна жывуць, раз у тыдзень, звычайна ў святую нядзельку, выбіраліся на полудзень у саму Вільню. Туды ехалі з серады, а назад — з нядзелі да серады дабіраліся. Нічога не шкадавалі, самі сябе марнавалі, і ўсё дзеля таго, каб пафанабэрыцца.
    Вось неяк сабраліся Зяновіч з Корсакам і паехалі — кожны ў сваёй карэце. Фурманам загадалі, як і заўсёды гэта рабілі, побач ехаць, каб перамаўляцца можна было па дарозе, бо моўчкі сядзець надакучыць, шлях жа няблізкі. Колькі зза такой своеасаблівай язды сварыліся ды біліся з сустрэчнымі, і пераказаць немагчыма, але неяк нарэшце дабраліся да Вільні.
    Зайшлі ў карчомку, селі за стол і тут убачылі знаёмага, і пан Корсак запрасіў яго, каб навінамі перакінуцца, пагаманіць. Выпілі яны, закусілі, і усхапіліся закладацца Зяновіч з Корсакам. 3 усяго гэтага справа ледзьве да бойкі не дайшла. Калі б паны ўдваіх сядзелі дзенебудзь дома, то ўжо чубы трашчалі б, а тут неяк стрымаліся. Ды і зачэпка была дробязная. Зяновіч, вырашыўшы пахваліцца перад незнаёмцам, прамовіў:
    — У мяне гэткі багаты маёнтак, гэтулькі многа зямлі, што і за тыдзень на самым лепшым кані не аб’едзеш.
    — Што?.. — усхапіўся Корсак.
    — Тое, што пан чуў, — высакамерна адказаў Зяновіч. — Гэта ў каго столькі зямлі? — не адставаў сусед.
    — У мяне.
    124
    — I за тыдзень на самым лепшым кані не аб’ехаць?
    — Так.
    — Ды гэта ж смех!
    — Прашу не забывацца!
    — А тут і забывацца няма на што! Я за дзень на сваіх конях аб’еду!
    — He!
    — Аб’еду!
    Паспрачаліся і папрасілі таго госця быць сведкам. Паехалі паны дамоў. А што праўда — то праўда. Людзі расказвалі, што такіх выдатных коней, як у Корсака, ні ў кога не было.
    Прыехалі яны да маёнтка Зяновіча, і Корсак, за лейцы сеўшы, як прыпусціў! Зяновіч адразу зразумеў, што прайграў, але выгляду не паказваў. А Корсак ляцеў, ляцеў ды не ўправіў коньмі, і яны, праз балота прабіўшыся, уляцелі ў возера. Кажуць, толькі бурбалкі пайшлі. Іншыя пераказваюць, што Корсака выцягнулі, бо і пасля гэтага выпадку род працягваўся. Але адтуль пайшло ў нашых людзей, усе казалі звычайна:
    — О, тут глыбока. Глыбока... — і прыводзілі гэты самы прыклад. Так і паселішча назвалі — Глыбокае.
    ВОСАВА
    Наша вёска ўзнікла на тым месцы, дзе ў старадаўнія часы людзі займаліся бортніцтвам, а таксама здабывалі мёд з асіных кублоў. Старыя людзі расказваюць, што на свеце гнюс ды восы з’явіліся вось адкуль.
    Як Бог ствараў усялякіх звяроў і птушак, неабходных на зямлі, то побач з ім сядзеў і нячысцік. Справа ў тым, што яны тады яшчэ сябравалі і ўсюды хадзілі разам. Вось Усявышні злепіць з гліны якога звера і выпусціць.
    — Бяжы, радуйся жыццю, размнажайся. Потым пабачу, як ты прыжыўся, а пакуль што сам мацуйся.
    Нячысціку весела ад такіх слоў, ён задзярэ капыты і рагоча, ажно валасаты жывот яго калышацца.
    — Чаго ты? — пытаецца Бог.
    — Ды смешна такія словы чуць.
    — Чаму?
    — Смешна, дый годзе.
    — Ты сам бы штонебудзь карыснае зрабіў, тады не смяяўся б, зведаў бы, як гэта цяжка.
    125
    — A i паспрабую.
    — Паспрабуй, паспрабуй, то перастанеш качацца ды рагатаць з чужой працы.
    Пасля гэтага чорт пачаў пільна сачыць за тым, як Усявышні працуе. Вось набраў Бог у жменю пяску, падкінуў вышэй і крыкнуў: «Ляціце, усялякія птушкі: дробныя і вялікія, галасістыя і не надта...»
    Птушкі адразу пырхнулі ў розныя бакі і заспявалі на розныя галасы, тым самым аддзячваючы свайму стваральніку.
    Тут і нячысцік асмялеў, захацелася і яму ў такой адказнай справе быць нароўні з Богам. Набраў ён поўную жменю сухогасухога пяску, устаў, падкінуў яго ўгору і, гэтаксама як і Усявышні, прамовіў: «Ляціце!»
    Каб жа ён, чорт дурны, здагадаўся сказаць, каго стварае, то ўсё, можа, і добра атрымалася б. Але ён не дадаў, толькі адно слова і прамовіў, таму з кожнай драбнюткай пясчынкі сыпанулі тыя самыя жывыя істоты, якія і да сённяшняга дня людзям жыць спакойна не даюць: восы. Спачатку яны жылі побач з жыллём чалавека, не забіраліся ў глухія мясціны. Праўда, карысці ад іх было мала: хіба што якая лыжка мёду. Калі надакучылі людзям балючыя ўкусы вос, то сталі нашы продкі іх агнём ды дымам выкурваць з дуплаў і кублоў ці ўвогуле вынішчаць або далёка куды выганяць.
    3 цягам гадоў восы пасяліліся ў глухіх лясах і на дужа высачэнных дрэвах, куды і залезці было няпроста, таму вяскоўцы ўвогуле перасталі іх чапаць. Каму ахвота займацца цяжкай справай дзеля конаўкі мёду? Лепей пашукаць кубло дзікіх пчолак ды выдраць яго. Тыя і не так балюча кусаюцца, і мёду там значна болей.
    Так і ў нашых мясцінах здарылася. Сяляне, якія жылі пасярод адвечнага бору, займаліся бортніцтвам, а на вос і ўвагі не звярталі. Так вялося не першы год. Старыя малым наказвалі:
    — Вос, дзеткі, не чапайце, а яны вас ніколі не зачэпяць, бо баяцца, што на іх нашая ярасць абрынецца. Хто зачэпіць — той ліха займее, бо восы з нячысцікам звязаны і не даруюць крыўды.
    Пару стагоддзяў местачкоўцы жылі тут, і ўсё ціха і спакойна было ў гэтых адносінах.
    I вось аднаго разу ехаў сюдою дужа багаты пан. I не адзін, а са шматлікімі сябрамі, і не проста так, а на паляванне. Звяроў і птушак гэтулькі раней было, што пры зда
    126
    ровых руках і зоркіх вачах і без стрэльбы можна было набіць. Але памешчыкі голымі рукамі на звера не ішлі — хто баяўся, а хто, каб прыкрыць сваю палахлівасць, сцвярджаў:
    — He панская гэта справа, а мужыцкая — з голымі рукамі ці з якім ражном на звера кідацца. Яны ружжаў не маюць, то хай так выкручваюцца. Нам больш спраўна з ружжом.
    Сяляне толькі пасміхваліся, бо даволі часта выпадала наглядаць, як стралялі фанабэрыстыя паляўнічыя: вясковец са звычайным лукам набіваў звера значна больш, чым той памешчык з ружжом ды кулямі.
    Той дужа багаты пан, можа, і праехаў бы далей, але нехта з сябрукоў крыкнуў:
    — Якія тут мясціны прыгожыя! Давайце тут прыпынімся! Вогнішча слугі распаляць, вып’ем па чарцыдругой, пастраляем! Куды нам спяшацца?
    — Сапраўды, чаму б і не прыпыніцца? — загулі астатнія паны.
    Гаспадар азірнуўся, каб пабачыць, ці ўсе такога жадаюць, і прамовіў, патрапляючы гасцям у лад:
    — А што, мне таксама тут падабаецца, давайце спынімся.
    Сконіліся і тут жа загадалі слугам раскладваць вогнішча, есці варыць ды смажыць, а самі за пляшкі ўзяліся. Як пачалі піць, ды не маленькімі ж чаркамі, то ўзмацнелі галасы, і неўзабаве нехта запытаўся.
    — А чаго гэта ў нас так маркотна?
    — Сапраўды, чаго?
    — Дык што пан прапануе?
    — Давайце пагуляем у хованкі.
    Наступіла цішыня. Паны хоць і п’яныя былі, але не настолькі, каб гуляць у хованкі.
    — Што гэта вы, шаноўны, прапануеце нейкую дзіцячую гульню?
    Другі голас здзекліва дадаў:
    — Ды яшчэ і хамскую.
    Астатнія падтрымалі:
    — Так, трэба ў што іншае гуляць, a то дома сорамна будзе сказаць.
    — To няхай пан і не гаворыць, хто яго за язык цягне.
    Доўга, мабыць, спрачаліся б, каб не рашучы голас гаспадара, якога ўсе паважалі і да ягонага меркавання прыслухоўваліся:
    127
    — А што, давайце пагуляем, чаго саромецца? Будзе пра што дома згадаць.
    Паны зарагаталі, і зноў узнікла пытанне:
    — Хто вадзіць будзе?
    — Давайце я, — падрадзіўся гаспадар.
    Паны пабеглі ў розныя бакі — хавацца, а гаспадар вочы заплюшчыў і стаяў ля карэты, чакаў, пакуль скажуць ісці шукаць. Божачка, што тут пачалося! Лес загуў на розныя галасы — гэта дражнілі таго, хто вадзіў. А ён, хітры, прыслухаўся, вызначыўся, дзе шукаць большасць з памешчыкаў, і паклікаў, сказаўшы, што бачыць іх. Знайшоў усіх, акрамя аднаго. А той жа дацяміў — залез на сасну і стаіўся, перакананы, што ніхто яго не знойдзе. Так бы яно і было, але пан убачыў мноства, як яму самому падалося, пчол, што віліся ля кубла. Зразумеў вяльможны, што гэта пчолы мёд зносяць у кубло, і вырашыў набраць мёду і пачаставаць астатніх. Але як гэта робіцца, можа, і не ведаў. Адным словам, раскатурхаў ён тых пчол, а на самай справе аказалася, што гэта былі восы, і ўжо працягнуў руку да кубла, як у гэты самы адказны момант яго пачалі джаліць восы. Ён, бедалага, як ні хапаўся за голле, але не ўтрымаўся і гопнуўся долу.