• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Так яны і пасяліліся на той лапінцы зямлі. Добра, што вясна на дварэ была. Бацька з матуляй сядзелі і нікуды
    106
    не выходзілі — так гора да зямлі прыбіла. He маглі паверыць, што родныя дочкі з імі так паступяць.
    За справу ўзялася Ануська. Пабегла па суседзях, па тых людзях, каму некалі сама дапамагала, і папрасіла прыйсці на выручку. Трэба ж неяк хаціну агораць, бо маразы не за гарамі, а ў іх жа нічога няма. Паслухаліся людзі, і недзе праз месяц і хаціну, і хлеў паставілі. Толькі ў тым хляве жывёлы не было — усё ж адабралі Яся з Касяй ды іхнія мужыкі. Гаспадар сабраўся было пайсці і запатрабаваць назад сваё дабро, але Ануська яго супыніла:
    — Ніколі я, тата, табе і слова насуперак не вымавіла, а сёння паслухайся мяне, калі ласка. He ідзі туды, не прыніжайся, неяк і самі разжывёмся...
    Заплакаў селянін з адчаю, ды што ўжо рабіць, калі так здарылася.
    I павялося ў іх з дня ў дзень: баба курэй пасвіла на падворку, дзед з катом нешта па гаспадарцы тоўкся, a Ануся тую лапінку зямлі даглядала, і так спраўна ўсё рабіла, што хоць ты любуйся.
    Неўзабаве і да яе жаніх пасватаўся, ды такі багаты, такі прыгожы. Як пачуў пра ўсё, што тут здарылася, то толькі прысвіснуў і сказаў:
    — Ды мы з вашага гародчыка сапраўдны гарадок зробім. Грошы ў мяне ёсць, зямлі прыкупім і зажывём багата.
    Тую мясціну людзі з таго часу сталі Гарадком зваць.
    АСТРАЎЛЯНЫ
    У надта даўнія часы здарылася гэтая гісторыя, якая дала назву нашаму паселішчу.
    Па дарозе ішлі два жабракі, і вёў іх хлопчыкпавадыр. He спяшаліся Божыя людзі, бо не было ў гэтым патрэбы. Што ім спяшацца, калі ні гаспадаркі, ні жывёлы, адно толькі пахіленая хаціна, якую любы вецер наскрозь прадзімаў, і яе нельга было натапіць так, каб хоць крыху цяпло ў ёй затрымлівалася. Таму гаспадары вымушаны былі грэцца, па чарзе залазячы ў печ, і пасля такой працэдуры яшчэ доўгі час нагадвалі сабою чарцей. Справа ў тым, што самі былі сляпыя, а ўмывацца не вельмі перліся, вось і хадзілі ў сажы да таго часу, пакуль яна сама па сабе не абціралася ці не абсыхала. Хлопчык толькі пасміхваўся, але нічога не гаварыў старым, бо на ўсе заўваг; яны звычайна адказвалі аднымі і тымі ж словамі:
    107
    — Што табе, даражэнькі, гэтая сажа здалася? Мядзведзь, кажуць, адвеку не ўмываецца, а бачыш, які здаровы ды магутны расце. Што нам тая сажа, мы ж у чыстых падушках спаць не прызвычаіліся...
    — Ды неяк сорамна, — пачынаў павадыр, — мы ж на людзях ходзім...
    — Вось няхай людзі і бачаць, што мы брудныя і знясіленыя, што ў нас амаль нічога няма, тады і шкадаваць нас больш будуць, лішні кавалак хлебасала перакінуць, а гэта якразтакі нам і не перашкодзіць.
    — Вашы справы, вы як сабе хочаце, так і рабіце, — прамаўляў хлопчык і, пасміхваючыся, адварочваўся, бо глядзець на мўрзатых старых без смеху проста нельга было.
    У той дзень усё адбывалася як звычайна: паціху крочылі жабракі і вялі паміж сабою гамонку. Што яшчэ заставалася рабіць? Сонейка прыгравала, птушкі навокал спявалі, ласкавы ветрык абдзімаў твары. Неяк сама па сабе завялася гаворка пра скарбы. Тут адзін стары і пачаў распавядаць пра тое, што пачуў некалі ад свайго бацькі, а той быццам бы на ўласныя вочы ўсё бачыў. Гаворка ішла пра аднаго парабка Васіля, які ў купальскую ноч знайшоў у лесе папаратнікаў цвет
    — Во каму пашанцавала, — выдыхнуў хлопчыкпавадыр, — во каму багацця прываліла...
    Ён так казаў, бо ведаў ужо, што папаратнікаў цвет даваў любому чалавеку магчымасць глыбока пад зямлёю ці дзе ў якіх іншых мясцінах бачыць схаваныя скарбы.
    — Так, яму пашанцавала. Усяго за нейкі год той Васіль, якім усе пагарджалі, стаў заможным гаспадаром. Накупіў жывёлы, пабудаваў багаты двор, наняў ужо сабе парабкаў і стаў жыцьпажываць. Вось яно як здараецца ў жыцці...
    — Паўсялякаму бывае, — пагадзіўся другі жабрак, які не перабіваючы выслухаў гэткую цікавую гісторыю. — Калі багатаму пашанцуе, а калі і беднаму... He хачу я папарацькветкі, мне б які кашалёк з грашыма знайсці, і то добра было б...
    — Бачыш, чаго захацеў, — упікнуў першы. — Дзе яны, тыя грошы, валяюцца?
    Прайшлі якую сотню крокаў, і хлопчык раптоўна ўскрыкнуў:
    — Я знайшоў! Знайшоў!
    — Што?
    108
    — Кашалёк.
    — Ты што, жартуеш?..
    — He... У ім і грошы ёсць...
    Хлопчык падаў сваю знаходку. Жабракі яе паціху абмацалі і пагадзіліся:
    — Сапраўды, так хрумсцяць грошы... Гэта, мабыць, яны і ёсць... Паглядзітка ты, даражэнькі, у сярэдзіну.
    — Ой, іх жа тут многа! Што мы з імі рабіць будзем? — занепакоіўся павадыр.
    — А вось сядзем зараз і падумаем, — прапанаваў адзін з жабракоў.
    Селі яны ўзбоч дарогі і пачалі разважаць, што на грошы тыя прыдбаць можна. Неяк паціхупаціху і выбіліся да адзінай думкі — пабудаваць добрыя будынкі і зямлі прыкупіць, каб гаспадарку завесці. Саміто яны нічога ўправіць не здолелі б, але ж хлапчынка расцепадрастае. Праз колькі гадоў і на ногі стане. А калі зямля ды хата ў селяніна ёсць, то яму пра іншае і марыць не даводзіцца. Ажэніцца, сям’ю завядзе, іх даглядаць да магілы будзе. Чым справа дрэнная? Так вырашылі — так і зрабілі. На тым самым месцы, дзе стаяла іхняя пахіленая хацінка, новую сядзібу вырашылі ставіць. Нанялі майстроў, і тыя шчыра ўзяліся за працу. Праз пару месяцаў усё было гатова.
    Калі найбольш цікаўныя ды нецярплівыя дапытваліся, адкуль у іх грошы з’явіліся, то старыя адказвалі своеасаблівай загадкай:
    — А мы, родненькія, узялі на дарозе кашаляне і з яго сталі астраўляне...
    Паспрабуй здагадайся, што тут да чаго. Хоць усё вельмі проста — знайшлі кашалёк на дарозе і з яго займелі хутар — востраў. Таму і засталася назва Астраўляны.
    ВЕРАМЕЕВА
    Чалавек некалі ў нас такі жыў, звалі яго Верамей. Адкуль ён родам ці адкуль прыйшоў, ніхто і не ведае, але старыя людзі расказваюць, нібыта менавіта ён першы тут сваю зямлянку пабудаваў. He здзіўляйцеся. Прыйшлося так выкручвацца, бо ўжо восень позняя стаяла і маразы павінны былі неўзабаве прыціснуць. Пра нейкую там хаціну і думаць не даводзілася, таму ён і знайшоўся. 3 жонкай ўдваіх выкапалі яміну шырокую, ды і ўдаўжкі лад
    109
    ную, а зверху ўжо нешта падобнае на зруб зрабіў. Пасярэдзіне склаў невялічкую печку, і атрымалася своеасаблівая будыніна. Дзеці дык тыя нарадавацца не маглі, што ў ёй жыць будуць, смяяліся, жартавалі, часта заміналі дарослым, і тыя незласліва пакрыквалі:
    — Эйш, жэўжыкі! Няма ад вас паратунку! Тут праца стаіць, а яны...
    Добра, што паспелі, добра, што Верамей здагадаўся так зрабіць. Хто яго ведае, як бы ўсё далей атрымалася, калі б не практычная хватка гаспадара.
    Было ўсялякае, але найболей радасці прыносіла жыццё той сям’і. Новую хату Верамей паставіў на пагорачку, і была яна бачна здалёк. Хто ні ішоў па бліжэйшых сцяжынках, то заварочваў да падворка, каб бліжэй зірнуць на працу рук сапраўднага майстра. Зачэпка часцей за ўсё была адзіная — папрасіць вады напіцца, але калі бачылі хаціну, падворак, то забываліся на загадзя падрыхтаваныя словы, адно толькі і выдыхалі:
    — Гэта ж трэба адной сякерай такі цуд вырабіць! Вось дзе рукі залатыя, не кожнаму такое дадзена ад Усявышняга! Берагчы іх трэба, бо яны яшчэ не адну хаціну за сваё жыццё зробяць.
    Верамей разводзіў рукамі і разгублена казаў:
    — Ды што ўжо тут такога незвычайнага, самае простае. Любому дай сякеру, дык адробіць куды лепей, чым у мяне. Толькі і ўсяго...
    — Э, не, чалавеча, дарма ты працу ўласных рук не ацэньваеш пасапраўднаму. Ці можа жартуеш, думаеш, што мы ў сапраўднай працы не разбіраемся? Ды мы ж не першы дзень на белым свеце жывём...
    Гаспадыня найбольш маўчала, адно толькі апускала вочы долу, бо каму ж не прыемна слухаць, як хваляць роднага чалавека. Потым прыносіла нечаканым гасцям і халоднага малака ў гладышу, і яблычак са свайго садка, які ўжо шчодра адорваў сям’ю пладамі.
    Так слава пра незвычайнага цесляра ішлакацілася па ўсім наваколлі, і неўзабаве яго пачалі запрашаць будаваць усялякія гаспадарчыя будыніны розныя сяляне, Кожны лічыў за гонар перацягнуць Верамея да еябе, таму плацілі яму заўсёды болей, чым іншым майстрам, каб не пакрыўдзіць чалавека. А для таго не плата была галоўнае. Сям’я ягоная ўжо моцна стаяла на нагах, зямлі меў ладны кавалак, будыніны ўсе новыя, прыгожыя, надзейныя, сад вялікі, жывёлы многа, і дзеці ўжо падрасталі,
    110
    дапамагалі бацькам. Проста рабіў чалавек, як сабе, дрэнна працаваць не мог, не прызвычаіўся.
    Але самі ж ведаеце, што вельмі часта чалавек залежыць ад зусім іншых, нейкіх глабальных, абставін, якія ўплываюць на цэлыя народы. Што ўжо тут гаварыць пра асобныя сем’і...
    Працаваў неяк Верамей у далёкай вёсцы — з падручнымі стаўляў багатаму селяніну вялікі дом. Выканалі ўсю работу, задаволены гаспадар добра заплаціў майстрам і накрыў даўжэзны стол, за які запрасіў і работнікаў, і суседзяў (гэта прыкмета такая — каб шчасце ды здабытак вяліся ў новым жыллі). Добра пасядзелі людзі, падзякавалі селяніну і давай ужо разыходзіцца. Падняўся і Верамей, пакланіўся гаспадару і прамовіў:
    — Дзякуй табе, чалавеча, за добры пачастунак, за шчодрую плату, за тое, што ацаніў нашу працу. Жыць табе векаваць у гэтай будыніне. Каб усё самае лепшае, самае светлае сюды ў госці наведвалася.
    Русчулены селянін ледзьве не заплакаў ад такіх пажаданняў:
    — To не спяшайцеся, майстры, выпіце яшчэ па чарачцы. Самі ж ведаеце, для мяне гэта радасць. Пасядзіце, ад шчырага сэрца прашу...
    Пераглянуліся паміж сабой работнікі, і Верамей за ўсіх адказаў:
    — Паважаючы цябе, чалавеча, мы яшчэ раз прысядзем, але толькі на хвіліну. Далекавата нам дабірацца. Пакуль тоесёе, то і сонейка зойдзе. А ў цемры можна і гуз набіць, дык потым людзі смяяцца будуць, што гарэлку надта шануем...
    Зарагаталі ўсе і прыселі. Выпілі па адной, па другой і зноў усталі. I тут старая, ссохлая, счарнелая ўся, як варона, жанчына, якая сядзела з самага краю стала, незадаволена прабурчала, ды так моцна, што ўсе пачулі:
    — Нядоўга ўжо нам радавацца засталося, нядоўга... Дарэмна вы тут радуецеся, песні спяваеце...
    Усе, хто чуў, так і зніякавелі, пачалі дапытвацца ў гаспадара:
    — Хто, хто гэта такая? Чаму яна так у святочны дзень гаворыць?
    — Гэта, хлопцы, мая маці. Яна ўжо з розуму выжыла, таму і гамоніць абышто. He слухайце вы яе. Як гэта нам мала радавацца засталося? Такую хаціну вы мне адляс