Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Нарэшце паніч прыйшоў у сябе і запытаўся:
— Як цябе завуць?
— Яўхім, а што?
— Ты мне жыццё выратаваў, і цяпер я табе да скону абавязаны, вось што. Прасі, што хочаш. Мой бацька багаты, ён за мяне добра заплаціць.
— Ёсць у мяне ўсё. А калі чалавека выратаваў, дык пра якую плату можа ісці гаворка...
— Тады пайшлі да маёнтка.
— He, мне дахаты трэба. Бацька сварыцца будзе, што недзе доўга галёкаў і нічога па гаспадарцы не дапамог зрабіць.
— Тады заўтра прыходзь.
— Добра, прыйду.
91
Паніч паплёўся дамоў, а Яўхім прыпусціў у вёску.
Калі ў маёнтку даведаліся пра здарэнне, то пані ледзьве не памерла з перапуду, а стары пан сурова прамовіў:
— Ты, сынку, хоць таго чалавека аддзячыў?
— Ён нічога браць не пажадаў, нават сюды ісці адмовіўся.
— Сумленныя людзі заўсёды такія, ведай на будучае.
— Я заўтра з ім пабачуся.
Так пачалі сустракацца паніч з Яўхімам. Хлябцэвіч нават у сялянскай хаціне ўпершыню ў жыцці пабыў, пазнаёміўся з Яўхімавымі роднымі і, у сваю чаргу, пачаў прыводзіць вяскоўца ў палац. Спачатку слугі крывілі насы і паспрабавалі было гнаць яго прэч, але стары гаспадар добра даў ім на арэхі.
Прайшло гадоў з пяць. Сябры выраслі і сталі сапраўднымі жаніхамі. Але, што самае цікавае, Хлябцэвіча цягнула не да паненак, не да ўсялякіх заморскіх вінаў і страў, а да вясковых аднагодкаў, дзе ён мог і адпачыць, і павесяліцца, і надта не хвалявацца, што недзе парушыць панскі этыкет.
Яўхім вырас такім волатам, што, здавалася, мог рукамі самы здаравенны дуб з зямлі выкарчаваць. Хлябцэвіч жа быў намнога слабейшы, але затое на язык больш спраўны. Апрануцца, бывала, павясковаму і пойдуць на вечарынку. Там слова за слова, Хлябцэвіч прычэпіцца чаго да мясцовых, дык тыя ляцяць за ім, каб добра надраць каршэнь. Паніч уцякае, толькі пяткі мільгацяць, а на вуліцы, дзенебудзь у цёмным куце, пільнуе здаравяка Яўхім.
Дачакаецца, калі мясцовыя падбягуць на адлегласць выцягнутай рукі, і давай іх пярэсціць. Ды яшчэ і прыгаворвае: «Гэта вам за тое, што слабейшых крыўдзіце». A Хлябцэвіч таксама ўжо не ўцякае, а шчыра сябруку дапамагае.
Так разамнуцца і пойдуць па хатах.
Але найболей любілі сябры хадзіць на паляванне. Збяруцца з раніцы, сабак возьмуць, стрэльбы за плечы закінуць, і толькі іх і бачылі. Цэлы дзень вьілазяць, стомы не ведаючы, але без здабычы амаль ніколі не вярталіся. Здаралася, што прыйдуць у хату да Яўхіма, пасядуць за стол, а сабакі ля парога жаласлівымі галасамі, нібы людзі, скардзяцца, што ўжо лапы перасоўваць не могуць — гэтак стаміліся. Тады гаспадыня звычайна казала:
95
— Во ўжо, хлопцы, нахадзіліся, нават сабакі не вытрымалі...
Але тыя на сабак мала звярталі ўвагі, бо хапалі гарачую ежу. За цэлы дзень, ведама, згаладаліся.
Так яны і жылі. Найбольш бывалі ў Яўхімавай хаце, там часта і начавалі, на што стары пан казаў:
— Хутка, сынку, ад мяне зусім туды пяройдзеш...
— Нічога, тата, табе мая сястра застанецца. Яна ад панскага стала нікуды не пойдзе, а мне, сам ведаеш, за ім цесна.
Пайшлі аднаго разу сябры на паляванне — гусей на возеры пастраляць. I нечага ж закарцела старому Хлябцэвічу паглядзець, як яны там палююць. Загадаў запрэгчы парку коней, сеў у лёгкую брычку і паехаў следам. Каб жа хлопцы пра гэта ведалі, то да такога канца не дакаціліся б. A то ж...
Адным словам, па дарозе зайшлі яшчэ на адзін хутар, дзе жыў родны дзядзька Яўхіма, каб вады напіцца ды праведаць роднага чалавека, а той узяў дый пачаставаў гасцей. Мёд сам варыў, таму і ўпіліся паляўнічыя.
Гаспадар ужо нічога не гаварыў — соладка спаў, уткнуўшы нос у місу з капустай. А сябрукі неяк вылезлі зза стала і, хістаючыся, пакіравалі да возера. Каб жа цвярозыя былі. A то пераблыталі дарогу і хадзілі ўсё наўкола хутара. Потым Хлябцэвіч мармытнуў:
— Гэтыя чортавы вароны нам усю справу сапсуюць.
— Якія?
— Хіба ты, Яўхім, не бачыш? Вунь жа яны ходзяць...
— Дык мы іх зараз...
— Давай...
Заляскалізагрымелі стрэлы, і панесліся радасныя крыкі:
— Я двух уклаў!
— Я таксама двух!
Стары Хлябцэвіч ехаў па дарозе, мармытаў нейкую песеньку, і тут прама пад ногі коням кінулася жанчына:
— Пане, дапамажы!
— Што здарылася, галубка?!
— Ды ваш сын з Яўхімам зараз усіх маіх курэй пастраляюць!
— Як?
96
— Страляюць па чорных курах — яны ў мяне ўсе такія, — а гарлаюць, што гэта вароны, якія ім на паляванні перашкаджаць будуць...
Саскочыў пан, ухапіў папліску і за маладзіцай. А горапаляўнічыя, нічога не заўважаючы, білі ды рагаталі.
Ажно тут і пачалося. Стары Хлябцэвіч таксама немалую сілу меў. Дык як даў, то даў — абодва раўлі і ўцякалі, а ўслед ім неслася:
— Я вам пакажу, дзе куры, а дзе вароны! Каб заўтра ўсё сплацілі!
He толькі сплацілі, але і закапалі забітых хатніх птушак сябрукі. 3 таго часу, як толькі дзеці заўважалі іх, дык абавязкова гарлалі:
— А вунь вароны, вароны!
Тое месца, дзе яны курэй пабітых закапалі, назвалі ў народзе Вароны, ці Воранаў Груд. Пазней там людзі сталі жыць, а назву ніхто і не мяняў, так і заставалася на працягу стагоддзяў.
А на Свабоду перайначылі недзе ў 1938 годзе.
ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНІК (Быкі)
Жылі на хутары дзед з бабай. Удваіх толькі жылі, болей нікога ў іх не было. Ведама ж, сумна жыць адным, таму часта сварыліся. He, не злосна, а так проста, каб весялей было ды час ішоў хутчэй, асабліва ў святочныя дні. Так і жылі, так амаль што ўсё жыццё і мінула. Але аднаго разу...
Неяк на світанні запрог дзед валоў і паехаў араць на далёкае поле, бо ўжо часіна прыспела. Валы не спяшаліся, ды і дзед іх не падганяў — ведаў, што іх усё роўна не падгоніш, а за доўгі дзень сам яшчэ ой як натомішся. Таму паводзіў сябе памяркоўна. Ужо далекавата Хведарка — гэтак яго звалі — ад’ехаўся ад дому, і тут яму падалося, што недзезусім блізка нехта плача. Селянін супыніў валоў і стаў прыслухоўвацца. Праз нейкую хвіліну крык паўтарыўся, і гэткі выразны, адчайны: «Куга... Куга...»
Цяпер Хведарка зразумеў — крычала немаўля.
Стары кінуўся на крык і неўзабаве напароўся на жанчыну, якая ляжала на спіне і неміргаючымі вачыма гля
4 Віцебшчына
97
дзела ўверх. На ёй ляжала і плакала немаўля. Гаспадар узяў спачатку дзіця і збіраўся было ехаць дадому, але потым вярнуўся, каб забраць і нябожчыцу ды дома пахаваць палюдску.
Калі Тэкля заўважыла, што муж вяртаецца дадому, то адразу зразумела, што нешта здарылася. Падбегла яна да воза, глянула і пачала жагнацца:
— А Божухна, што ж гэта такое?..
— Смерць заспела жанчыну ў дарозе, што тут болей казаць... Ды яна ж з немаўлём...
— 3 немаўлём?.. To мы яго, Хведарка, і выгадуем. Сваіх дзяцей не было, а на старасці гадоў такая радасць здарылася...
— Трэба гэтую небараку пахаваць...
— Усё зробім як мае быць. Усё зробім...
Пахавалі жанчынугаротніцу, і сталі яе сыночка гадаваць. На першым часе дзе іхнія спрэчкі падзеліся. Ціха было ў хаціне, спакойна, ніводнага крыку не чуваць. Малога назвалі Сымонкам. Калі ён пайшоў, то нарадавацца дзед з бабай не маглі. Толькі і гаворкі было, што пра першыя крокі хлопчыка.
Час мінаў незаўважна. Гаспадары старэлі, а Сымонка выцягваўся ў падлетка. Ужо добра дапамагаў па гаспадарцы. Імкнуўся ўсё сам рабіць, але, праўда, яшчэ не ўсё атрымлівалася, бо даволі часта сілы не хапала. Хведарка супыняў сына:
— He рвіся, родненькі, не трэба. Заўтра дзень будзе, заўтра і даробіш.
— Навошта кідаць на заўтра, калі можна справу да канца сёння давесці.
Старыя, седзячы дома, не хацелі гультаяваць, таму, параіўшыся, вырашылі гадаваць гусей на продаж. Птушак развялі многа, бо хутар дазваляў гэта зрабіць — зямлі вольнай было многа. Калі восень прыспела, яны ўжо былг даволі ладнымі і трэба было везці іх прадаваць. Вось сабраўся Хведарка з раніцы, узяў дзесятак гусей і паджгаў на базар. Коніка ледзьве не загнаў — так спяшаўся. Але прадаў толькі палову. Вярнуўся дамоў, а Тэкля давай яго дакараць:
— Што ж ты, дзед, гэтак мяне падводзіш? Што ж мы так заробім?
— Хіба я блага сёння зарабіў?
98
— Ды ты ж толькі палову прадаў, а трэба было ўсіх.
— Болей ніхто купляць не жадаў...
— У наступную нядзелю сама павязу, а ты дома застанешся.
Дачакалася гаспадыня нядзелі, узяла на воз дзесятак гусей і паехала. Хведарка дома сядзеў, а Сымонка хадзіў да сяброў у суседнюю вёску. Пад вечар заяўляецца задаволеная Тэкля.
— Ну, — звяртаецца да яе стары, — прадала?
— Толькі я заехала на базар, ажно падыходзяць да мяне трое хлопцаў і прапаноўваюць купіць усіх гусей, a грошы заўтра прынесці. Я пагадзілася. Вось пераначую дома ды паджгаю грошы забіраць.
— Старая ты чапяла! — узлаваўся гаспадар. — Цябе ж ашукалі! Які дурань табе заўтра прынясе грошы?! Дзе ты такое чула?!
Як усхадзіліся старыя сварыцца, то каб не прыйшоў Сымонка і не стаў іх сарамаціць — да раніцы той гоман не заціхаў бы.
Выслухаў сын, што атрымалася, і прамовіў рашуча:
— Цяпер я прадаваць гусей буду, a то пасля вашых паездак толькі сорамна людзям у вочы глянуць.
Прыехаў Сымонка на базар, стаў з возам і давай у людзей распытваць, ці не ведаюць яны, хто ў мінулую нядзелю ў старой бабы задарма гусей купляў. Неўзабаве яму паказалі дваіх хлопцаў, якія сноўдалі сюдытуды. Падбеглі і да Сымонкі. А ён жа не дурань:
— Хлопцы, хочаце, я вас у карчомцы пачастую?
— Хочам.
— Дык пайшлі.
Папрасіў добрых людзей за таварам прыглядзець, a сам у карчму. Зайшлі — ён і давай частаваць. Гарэлкі не шкадуе тым зухам, падлівае:
— Піце, піце, мне не шкада.
Напіліся тыя, што ўжо і не цямяць добра, і хлопец ім прапаноўвае:
— Купіце ў мяне быкоў. Такія быкі, што ўсе пазайздросцяць.
— А за сколькі прадасі?
— Ды як усе, нават саступлю крыху.
— Тады давай.
Яны прама тут грошы яму адлічылі, ён ім гусей пакідаў з воза і паехаў дамоў.
99
Тыя п’яніцы прачнуліся і лыпаюць вачыма: грошай няма, а што куплялі — не ведаюць. Яны да карчмара, a той рагоча, ажно качаецца:
— Дык вы ж быкоў купілі.
— Быкоў? А дзе яны?
— Вунь два, бачу, ходзяць, — і на гусакоў паказвае.
Цяпер толькі зразумелі тыя, што іх хлапчына правучыў. Ды позна было штонебудзь выпраўляць. Болей таго, як толькі хто іх бачыў, дык адразу казалі:
— Вунь тыя дзядзькі, што гусакоў за быкоў купілі.
Так і павялося, што родам не адкульнебудзь, а з вёскі, якая і назву зза іхняй недарэчнай п’янкі атрымала адпаведную — Быкі. Ужо за Саветамі яе перайначылі ў Чырвоны Кастрычнік.