Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Уцякайма ад гэтага парабка, бо дзе ён, там вялікае гора і не будзе нам выратавання!
Улупіў гаспадар па конях, а тыя як панеслі! Азірнуўся назад і ледзьве не заплакаў: іх верхам на стаенніку даганяў Якаў і гукаў:
— He спяшайцеся, я ж вам яшчэ не адпрацаваў! He спяшайцеся!
— Каб ты згарэў, дурань! — злосна адказаў бацюшка, а жонка «адстрэльвалася» буйнымі дулямі, якія памайстэрску круціла, трасучыся ў вазку.
Хітры Якаў надта блізка не пад’язджаў, але і не адпускаў ад сябе далёка ўцекачоў. Спецыяльна так рабіў, каб як мага далей адагнаць.
Бацюшка, такім чынам, глядзеў не на дарогу, а ўсё гнаў коней і азіраўся, не заўважыў, як збіўся са шляху і вылецеў на круты бераг ракі. Толькі і паспеў крыкнуць з адчаю:
— Дзяржыся...
Бухнуў воз з кручы ў раку і ўтапіўся, а разам з ім і ўся сквапная сям’я. Якаў пастаяў крыху на беразе, паглядзеў, як разыходзяцца кругі па вадзе, плюнуў і павярнуў назад. Але тое апошняе бацюшкава слова «дзяржыся» засталося на зямлі. Крыху пазней тут стала паселішча, якое і назву ад яго займела, праўда, перайначаную, відазмененую — Дрыса. А Верхнядзвінскам горад ужо за савецкім часам стаў.
КУЛЬНЕВА (Царковішча)
Здарылася гэтая гісторыя вельмі даўно, тады, калі новую, хрысціянскую, веру ўводзілі ў нашых мясцінах. Жудасная яна, жахлівая, але што ўжо зробіш. Усё гэта трэба былолюдзям перажыць, вытрымаць, перанесці. Божачка міленькі, колькі такое бядызлыбеды выпадала на долю нашых продкаў...
Тут, дзе зараз наша вёска, была высокая мясціна, на якой рос густыгусты хмызняк, а на самай сярэдзіне
84
ўзвышаўся агромністы, таўшчэразны дуб. Яму было, можа, тысяча гадоў, а можа, і значна болей, іх жа ніхто, тыя гады, не лічыў. Пад тым дубам стаялі старадаўнія язычніцкія багі, якіх шанавала і якім пакланялася мясцовае насельніцтва. Да гэтых ідалаў прыносілі ахвяры і падарункі, тут здзяйсняліся таемныя язычніцкія рытуалы, калі людзі спрабавалі даведацца пра волю ўсемагутнага неба на бліжэйшы час, што іх чакае наперадзе, чаго трэба асцерагацца. Так працягвалася не адно стагоддзе. Але ўсё мяняецца ў жыцці, памяняліся і гэтыя парадкі.
Спачатку пайшла пагудка, што па зямлі ідуць нейкія людзі, якія прапаведуюць новую веру, сцвярджаюць, што яна намнога лепшая за старую, што адзіны Бог прынясе жыхарам сапраўднае шчасце. Жыхары гаманілі, разважалі паміж сабой і разыходзіліся са спадзяваннем, што пранясе і ў іхнюю глухую мясціну ніякія чужынцы не дабяруцца.
Толькі з кожным месяцам навіны даходзілі ўсё больш трывожныя, казалі, што нават у слаўным горадзе Полацку князь з прыбліжанымі, а таксама дружына прынялі новую веру, а ад сваіх даўніх багоў аднадушна адракліся. Забыліся, відаць, колькі добрага яны прынеслі ім у свой час.
Звесткі прыносілі палачане, якія на гэты раз не пажадалі падпарадкоўвацца волі князя і пад покрывам ночы выбраліся за гарадскія сцены. Зараз яны прабіраліся патаемнымі сцяжынкамі далей ад нашэсця непажаданых ім царкоўнікаў. Мясцовым жыхарам казалі:
— Хадземце з намі, бо і да вас дабяруцца. Год, няхай два працягнеце, а там усё роўна знойдуць. Чым далей зойдзем, тым болей гарантыі, што не дацягнуцца рукі хрысціян да нас...
— He, мы да роднай зямлі прызвычаіліся. Прынясём ахвяры свяшчэннаму дубу, ён і адвядзе ад нас бяду. Так было ўжо не раз, і на гэты раз дапаможа наш волат. На яго ўсе нашыя спадзяванні.
I што ж вы думаеце? Тыя ўцекачыпалачане праўду казалі. He год прайшоў, а можа, усяго нейкія паўгода, як данеслася чутка, што суседняе паселішча акружылі вершнікі і прымушаюць жыхароў паказаць, дзе знаходзіцца капішча і дзе стаяць усемагутныя язычніцкія багі.
Людзі трымаліся мужна і не гаварылі. Ды заўсёды ж такое здараецца — адзін не вельмі разумны чалавек вызваўся паказаць. He мог ён дацяміць, што гэта не для дабра і не для радасці робіцца.
85
Натоўп асуджальна загуў, але што ад гэтага дурню, ён быў задаволены, што яго пасадзілі верхам на каня. Калі пасыпаліся праклёны на яго галаву, то засвісталі бізуны, загтлакалі жанчыны, зараўлі дзеці, застагналі ад болю мужчыны...
Тыя злыя людзі пасеклі на пагорку ідалаў, склалі ў гурбу і падпалілі, а калі стары вяшчун кінуўся да вояў, каб заступіцца за гонар багоў, то яго забілі і кінулі ў тое самае вогнішча. Нехта яшчэ весела крыкнуў:
— Вось і апошняя ахвяра язычніцкім багам! Прымайце яе і радуйцеся, бо болей у гэтых мясцінах вы нічога не атрымаеце.
Потым чужынцы вярнуліся ў паселішча і зноў сабралі жыхароў. Старэйшы над воямі аб’явіў:
— Вашых багоў болей не існуе. Цяпер вы ўсе будзеце пакланяцца адзінаму нашаму Богу — Хрысту. Хто не падпарадкуецца, то на першы раз атрымае гарачых бізуноў, а на другі — пазбавіцца жыцця. Запамятайце — старое да вас ужо не вернецца. Цяпер слухайце яшчэ адзін загад. 3 заўтрашняга дня ўсе дарослыя мужчыны і хлопцы будуць працаваць на ўзвядзенні святой царквы, якую мы вырашылі паставіць на тым самым узгорку, дзе расце стары дуб. Майстры будуць нашыя, вам застанецца толькі выконваць загады. На гэтым усё, можаце разыходзіцца.
Пачалі будаваць царкву. Мясцовых жыхароў прымушалі з усяго наваколля звозіць на гару камяні. Цяжка ім было, ніхто не шкадаваў, ніхто не звяртаў увагі на просьбы аб тым, каб далі адпачыць, пусцілі пераначаваць да родных. Толькі і чулася з усіх бакоў:
— Давай хутчэй, бо як аперажу бізуном, то хутка заскачаш! Разамлелі на сонцы, што мухі пасля сытнага сняданку! — I свісталі бізуны, крычалі ад болю людзі.
Сярод мясцовых быў адзін чалавек. Малады яшчэ. Звалі яго Адзінец. Здаровы быў надзіва! Працай вылучаўся сярод астатніх, таму дзесяцкі, ва ўзнагароду, вырашыў адпусціць яго дамоў на ноч, але наказаў, каб з самае раніцы быў на будоўлі.
He адчуваючы пад сабою ног ляцеў Адзінец да маленькай дачушкі — Бярозкі, якая толькітолькі навучылася вымаўляць свае першыя словы і рабіла гэта надзвычай смешна.
Што тае ночы? He паспелі і пагаманіць, а сонца ўжо паўзе зза гары, трэба ісці. Пацалаваў муж жонку і кажа:
86
— Ты тут беражыся сама і дачушку беражы.
— Ды не хвалюйся, усё будзе добра. А зараз давай мы цябе правядзём. Хоць крыху.
Ухапіла жанчына сонную дачушку (каб жа ведала, што гора здарыцца, дык з хаціны не вылазіла б!), і пайшлі з Адзінцом. Адышліся ад вёскі, развіталіся. Мужчына пабег да гары, а жонка з Бярозкай назад павярнулі. I тут прама на іх вылецеў конны аршак. Жанчына саступіла з дарогі і стала чакаць, пакуль яны праскочуць міма. Але тыя параўняліся, і адзін з вершнікаў раптоўна выхапіў дачушку з яе рук. Яна і крыкнуць не паспела, як коннікі былі ўжо далёка. Кінулася за імі бегчы, ды дзе там. Паджгала на будоўлю, але туды не пусцілі, бо царква яшчэ не была гатова.
Сама не свая пайшла жанчына, галосячы і праклінаючы ўласную неабачлівасць і свой лёс. 3 гора валасы на галаве рвала, выла не сваім голасам. Жанчыны спрабавалі суцяшаць, але разумелі, што гэтакае гора несуцяшальнае.
Змрочныя, страшныя дні пацягнуліся. Адзінца болей не адпускалі дамоў, і ён, ведама, не ведаў пра бяду.
Нарэшце царкву пабудавалі. Высачэннай, аграмаднай цвярдыняй стаяла яна на ўзгорку і была намнога вышэйшай за свяшчэнны дуб. Мясцовых жыхароў, хто не памёр ад напружанай, непасільнай працы, адпусцілі дамоў. Прыйшоў і Адзінец. Як даведаўся ад жонкі пра здарэнне, то валасы на галаве за некалькі хвілін сівымі зрабіліся. Знямеў, знерухомеў чалавек.
Крыху апрытомнеўшы, пайшлі яны на ўзгорак і ўкленчылі перад толькі што пабудаванай царквой:
— Божа, за што? За што нам такое гора?..
Ад іхніх плачаўстогнаў прама на вачах у анямелых сведак стала развальвацца мураваная царква, і праз нейкі момант толькі здаравенная гурба камення нагадвала пра тое, што тут быў будынак. За ноч і яно раскацілася па сваіх адвечных мясцінах.
Людзі пазней гаманілі, што такі цуд адбыўся таму, што Бярозку тыя муляры ў сцяну замуравалі, каб царква болей прастаяла. А выйшла, як аказалася, наадварот: за загубленую непавінную душу язычніцкія багі разбурылі будыніну, якая ўзводзілася на стагоддзі. Месца тое мясцовыя жыхары назвалі паміж сабой Царковішчам. Такую назву і вёска мела, пакуль не перайначылі ў 1964 годзе ў Кульнева — у памяць аб героі вайны 1812 года.
«7
САР’Я
Існуюць дзве версіі адносна паходжання назвы нашай вёскі.
Паводле адной легенды, даўнымдаўно, калі яшчэ, можа, і прыгону не было, а ўсе людзі як родныя браты жылі, пачалося рассяленне плямёнаў. Гэта ж вы ведаеце, што з адной сям’і ўсе людзі на нашай зямлі пайшлі. Было ў бацькі спачатку два сыны, а ў тых сыноў ужо ажно па дванаццаць дзяцей. Ведама ж, такім вялікім гуртам у адным месцы жыць цяжка, бо і ежы недастаткова, і зямлі не хапае. Таму пачалі рассяляцца нашы далёкія продкі недзе ўжо ў трэцім ці чацвёртым калене. Спачатку ішлі на невялікія адлегласці, паселішчы стаялі побач, а поТЬІМ — усё далей і далей. Ужо і варагаваць пачыналі. Праўда, на першым часе не біліся, але потым, калі з’явіліся багатыя і бедныя, то зведалі, што такое бітвы і сечы. Ды што тут казаць, калі яны і да нашага часу не заціхаюць.
У адной вялікай сям’і быў самы малодшы брат, і звалі яго Сар’ян. Чаму менавіта так — не ведаю. Мне так казалі, я вам так і пераказваю. Дык вось гэты Сар’ян, калі ажаніўся, атрымаў ад свайго бацькі толькі невялікую лапінку зямлі. Як быў малады ды дзяцей не было, то здавалася, што і на ёй можна пратрымацца. А як пачалі нараджацца дзеці, як сталі прасіць есці... Жонка ўсё часцей прасіла мужа:
— Схадзіў бы ты, Сар’янка, на паляванне. Трэба ж нешта прыкусіць, неяк далей жыць.
У першыя гады Сар’ян да паўдня якую касулю ці дзіка ўпалёўваў, а потым стала горай — здабыча нялёгка давалася ў рукі. Ужо і да вечара даводзілася бегаць па лясах ды барах. Каб жа толькі бегаць, а то ж і сляды шукаць, жывёл дзікіх з лежбішчаў узнімаць... Позняй ноччу вяртаўся чалавек дамоў і падаў амаль як нежывы, голасу падаць не мог — гэтак стамляўся.
Аднаго разу пайшоў ён у лес і да самага вечара па сцяжынках блукаў, у самыя глухія мясціны забіраўся, але так і не натрапіў на звера, якога можна было б падстрэліць з лука ці забіць кап’ём.
Тым часам і ноч прыспела. Спачатку хацеў сунуцца дамоў, ды перадумаў. Куды ісці, калі рукі пустыя. Сям’я ежы чакае, а што ён ім прынясе? Таму пахадзіў да сама
88
га змроку, а потым знайшоў нейкі выварацень, забіўся пад яго і пастараўся заснуць, каб з самае раніцы ісці паляваць далей, а раптам пашанцуе.