Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— А што?
Едзе прымак, едзе прымак, У дудачку свішча.
Хавай, цешча, хлеб і сала, Едзе прымачышча!..
Унукі весела рагаталі з такой вясёлай, як ім тады здавалася, песні і крычалі:
— Нічога, якнебудзь і мы выжывем!..
Стары дзед і сам разумеў, што рана яшчэ над гэтым хлопцам задумвацца, таму нечакана прапаноўваў:
— Давайце, унучкі, лепей на дудачках сыграем. На розныя галасы...
I пачыналася... Хто іх чуў у той момант, абавязкова спыняўся і казаў:
— Гэта ж трэба, так іграюць! I на чым?! На звычайных дудачках! А песню так жаласна выцягваюць, што ажно за сэрца бярэ...
Так і жылі хлопцы, так і сталелі, з дзедам размаўляючы, да яго за парадамі ўсялякімі звяртаючыся і за дапамогаю, калі нешта не атрымлівалася.
Год за годам — і выраслі ўнукі. Выцягнуліся, што тыя гонкія дубкі. Неяк сталі перад дзедам і заявілг:
— Усё, родненькі, цяпер працаваць толькі мы будзем, а ты заставайся за хатніка: пільнуй, вартуй, глядзі за хатай ды агародам.
67
Працавалі, як мы ўжо адзначалі, браты шчыра, ды жыццё сваё бярэ. Неяк незаўважна побач з іхнім дваром у суседскай сям’і вырасла дзяўчына. Звалі яе Кацярына. Калі разам у дзяцінстве бегалі ды ў гульні гулялі, то і ўвагі на яе не звярталі, а калі агледзеліся, то заўважылі, што сапраўдная прыгажуня вырасла. Кожны з братоў не супраць быў з ёю словамдругім перакінуцца ці на вячорках падурэць, але суседка не дазваляла ім надта вольна сябе паводзіць. На пасёдках дзенебудзь з іншымі смяецца, спявае, а на братоў і ўвагі не звяртае. Хіба што калі паскакаць захоча, то нібыта без ахвоты прамовіць, на іх не гледзячы:
— Хоць бы хто пайграць здагадаўся, a то ўжо ногі, седзячы, замлелі, дамоў не дабяруся...
Як пойдзе таньчыць, дык і старыя і малыя за ёю цікуюць. Старыя пераміргваюцца, сябе маладымі прыгадваюць ды мараць нявестку гэткую ж увішную і спраўную займець, а хлопцы мараць, каб на каторага з іх Кацярына ўвагу звярнула.
I браты так разважалі. Спачатку самы старэйшы, Янка, сказаў малодшым:
— Мая Кацярына будзе, толькі мая.
Але прайшоў, можа, тыдзень, і апусціў Янка галаву.
— У чым справа, браце? — дапытваліся браты.
— Ды сказала, што я з беднай сям’і. Такой абразы і знявагі нікому не дарую, і ёй таксама. Знайду сабе дзяўчыну, але да яе болей не падыду.
Другім Сцяпанка да Кацярыны пачаў падсыпацца. Як толькі ні стараўся — і гэтак выгінаўся, і гэтак пацвельваўся, каб дзяўчына прыхільна на яго глянула, ды дзе там. Праўда, сярэдні брат, можа, з месяц за ёю хадзіў. Бывала, прыйдзе дамоў пад раніцу, злосны, што той чорт, а дзед з печы кірхае:
— Што гэта ты, Сцяпанка, рана сёння заявіўся? Ці то працы ў нявесткі ніякай не было?..
Браты яшчэ болей маку падсыпалі:
— Ды не, дзеду, ён ужо ўсё парабіў, а парабіў — то яна яго дамоў і адправіла. Што болей можа наш Сцяпанка рабіць?..
Выбух рогату ў хаце палохаў нават пеўня на двары: ён ніяк не мог дацяміць, ці не праспаў той час, калі трэба было трэці раз кукарэкнуць. Сцяпан спачатку злаваўся, а потым і сам пачынаў жартаваць.
Хадзіўхадзіў, а так нічога і не выхадзіў. Аднаго разу
68
прысунуўся і сам, ад парога, каб родныя не паспелі і слова вымавіць, паведаміў:
— Сёння я, хлопцы, нават пагаварыў з Кацярынкаю...
— Што ты кажаш?.. — здзівіўся дзед.
— Цікава, і што ж яна табе сказала? — надзвычай даверлівым і ласкавым голасам спытаўся Янка, штурхаючы локцем Рыгора.
— Ды чаго там цікавага... Сказала, што з такім носам, як у мяне, толькі са старой Капурыхай гуляць (у іхняй вёсцы была такая бабуля).
— Во пара была б... Ніхто і слова супраць не сказаў бы, — весела гіргітнуў дзед.
— Ага, як выйшлі б на людзі, то ўсе з рогату пападалі б і гаварыць ніхто не мог бы, — дадаў Янка.
Некаторы час кпіны несліся з усіх бакоў, але потым іх прыпыніў дзед:
— Ну, хлопцы, вы ўжо да Кацярыны схадзілі і атрымалі ад варот паварот. Цяпер Рыгорава чарга.
— He, не пайду я да яе. Табе, дзеду, трэба, ты і хадзі, а я пачакаю якую іншую.
— Яна цябе адшые — я і сапраўды пайду, каб паказаць вам, падшыванцам, як да дзевак у мае гады хадзілі...
— На кульбах, — з’едліва падаў голас ажыўшы Сцяпанка.
Так пагаманілі, і, здавалася, Кацярына прапала для іхняй сям’і. Ды дзяўчына сама братоў зачапіла. Дакладней, зачапіла малодшага, Рыгора, які і не збіраўся да яе хадзіць. Неяк пасля вячорак браты прыпусцілі за дзяўчатамі, а Рыгор паклыпаў дадому.
— Можа, правёў бы, сусед? — пачуўся голас Кацярыны.
— Мне браты казалі, што гэтая справа дрэнна канчаецца...
— To з імі, — засмяялася дзяўчына, — а з табой, можа, і паіншаму ўсё атрымаецца...
Так пажартавалі адзін раз, пастаялі другім разам, a потым і прыкіпелі адно да аднаго. He прайшло і месяца, як Рыгор у хаце заявіў:
— Дзеду, хай браты як хочуць, а я жаніцца буду!
— На кім жа гэта? — весела запытаўся Янка.
— На Кацярынцы! — бойка прагучала ў адказ.
— А яна згодная? — падаў голас Сцяпанка.
— Яна і падбіла на гэта!
— Вось так, хлопцы, нашы да дзевак хадзілі, — цвёрда вымавіў дзед, злазячы з печы.
69
Калі гулялі вяселле, то гэтулькі гасцей было, што ні ў кога раней столькі не збіралася. Маладыя сядзелі ў куце і ні на каго не звярталі ўвагі. Дзед назіраў за імі, а потым вымавіў, як яму падалося, ціха, ды толькі не з яго басам гэта было рабіць:
— Яна цяпер сваім дудалём не нацешыцца...
Пачулі госці і перахрысцілі Рыгора. Хоць і раней на дудачцы іграў, а тут цвёрда стаў Дудалём. Ад яго і назва вёскі пайшла — Дудалі.
ЗЫБКІ
Некалі ў нашых мясцінах такія глыбокія ды непралазныя балаціны былі, такія густыя лясы, што людзі баяліся праз іх хадзіць. Толькі дзікія жывёлы смела разгульвалі па сваіх адвечных сцяжынках ды адзіндва вяскоўцы, якія ад бацькоў, ад дзядоў добра ведалі ўсе пуцявіны і маглі прабрацца ў любы куточак. 3 тае пары і назва пайшла адпаведная.
Там, дзе зараз жытнёвыя палі рунеюць ці чым іншым людзі іх засяваюць, некалі ляжаў вялізны камень, такі вялікі, што, можа, на ўвесь свет іх усяго некалькі і было. Дык вось па начах ад таго каменя ўсялякія вясёлыя гукі несліся, песні ды крыкі. Местачкоўцы баяліся набліжацца да валуна. Адна справа ўдзень, калі сонца свеціць, калі на дапамогу можна паклікаць, і зусім другая — глыбокай ноччу, калі за кожным кусцікам ці вуглом цябе нячыетая сіла падсцерагае, чорт рагаты з мяшком стаіўся, каб ухапіць ды прымусіць працаваць на сябе да скону жыцця.
Жыла там, на ўскрайку балаціны, адна сям’я. He надта вялікая, але і не малая, пяць чалавек, бо ў тыя гады сем’яў малых амаль не было. Дзеці дапамагалі бацьку ў любой працы, таму зямлі многа апрацоўвалі.
Старэйшага сына таго гаспадара звалі Астапам. Хлопец як хлопец. Ды пачаў бацька заўважаць, што не надта да працы прыкіпае яго асноўная надзея. А тут і жонка неяк сказала:
— Паглядзеў бы ты, мужу, за нашым Астапам. Ён жа толькі ляжыць, калі са мной на поле паедзе. Я на яго слова — а ён на мяне два, ды яшчэ і крычыць.
— Зараз як вазьму лейцы, то шкуру спушчу, — зазлаваў гаспадар. — Я яму хутка растлумачу, што да чаго і каго трэба слухацца.
70
— Можа, так і не трэба, — запярэчыла жонка, — давай з ім проста так пагамонім, можа, і дойдзе да дурной галавы...
— Пустымі размовамі ён і сам каго хочаш накорміць. А так як паддам, дык мала не падасца, на ўсё жыццё запомніць гэтую навуку. Дзе гэта відана, каб насуперак роднай маці гаварыць? Ці я некалі слова насуперак сваім бацькам сказаў?
— Другі час быў, чалавеча. Паіншаму нас выхоўвалі, не тое, што зараз, — пачала ўшчуваць жонка.
— Можа, і паіншаму, але я зза працы вольнай хвіліны ніколі не бачыў.
— Такто яно так...
I ўсё ж хітрая жанчына дабілася свайго: і на сынагультая паскардзілася, і не дазволіла мужу з ім сурова абысціся.
Але Астап усёткі атрымаў сваё.
Аднаго разу пайшоў гаспадар у свіран. Глядзіць, а ў адным куце зерне нібыта правалілася. Захваляваўся, падумаў спачатку, што мышы дзірку прагрызлі. Кінуўся на двор і палез знізу глядзець. Дзіркі не было. Пачухаў патыліцу селянін, нешта ў яго не супадала. Потым зразумеў. Зноў палез і знайшоў тое, што шукаў: свярдзёлам акуратна была пракручана невялічкая адтуліна і... забіта шпунтом. Прыйшоў у хату і гаворыць гаспадыні:
— Ведаеш што, жонка? Да нас зладзеі ўбіліся...
— Авохці, — заламала тая рукі.
— He крычы, бо дарма ўсё гэта.
— А што ж рабіць, мужу?
— Трэба пільнаваць.
— А калі тых зладзеяў некалькі, як жа ты адзін з імі справішся?
— Папершае, на злодзеі заўсёды шапка гарыць і ён сам усяго, нават куста, баіцца, а падругое, я хлопцаў вазьму. Сёння вечарам і пойдзем. Узброімся цапамі. Калі такой штукай кагонебудзь уздоўж спіны пачаставаць, то мала не падасца...
— Добра было б і Апанаса ўзяць, ён жа сапраўдны асілак, — прапанавала гаспадыня.
Але селянін, нібы нешта адчуваючы, прамовіў:
— Няхай Апанас коней у начное гоніць, там з яго толку болей будзе. A то яшчэ засне ў засадзе ды храпці пачне — зладзеяў распудзіць.
71
Непрыкметна прыспеў вечар. Гаспадар загадаў Апанасу:
— Збірайся і вядзі коней у начное.
— Чаму я? — паспрабаваў было той аспрэчваць бацькава рашэнне.
У адказ атрымаў такога плескача, што ажно кот на печы дзіка віскнуў і паляцеў у цёмны кутхавацца. Ухапіў Апанас шапку, світку, кавалак хлеба і выскачыў на вуліцу.
— А з вамі, сынкі, пойдзем у засаду. Нехта ў нас збожжа крадзе...
Тыя, ведама, узрадаваліся гэткаму даверу, кінуліся збірацца.
Заселі яны ў кустоўі, якое побач са свірнам расло, і сталі чакаць. Час цягнуўся марудна. Хлопцы спачатку торкалі насамі, а потым і паснулі. Гаспадар іх не будзіў, ведаў, што сыны за дзень добра натаміліся, а калі злодзей з’явіцца, то тады і будзе дзейнічаць у залежнасці ад абставін.
Раптам зусім недалёка трэснула голька. Селянін азірнуўся і ўбачыў выразную постаць чалавека, якая рухалася прама да свірна. Вось незнаёмец падышоў, пачаў азірацца. Тут адзін з сыноў, які прачнуўся ў адказны момаьт, зашаптаў бацьку на вуха:
— Апанас...
— Што Апанас? — не зразумеў той.
— Гэта, тата, наш Апанас...
Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Злодзей нацадзіў праз дзірку збожжа, закінуў за плечы і адышоўся ад свірна. Бацька з сынамі яму не перашкаджалі і пайшлі за ім следам. Апанас пакіраваў прама да карчмы, увайшоў у будыніну, і хутка да іх данеслася:
— Янкель, дай кварту гарэлкі!