Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Прахапіўся на досвітку і бадзёра пакрочыў па сцяжынцы. Да самага полудня нічога істотнага не траплялася, толькі недзе ў другой палове дня забіў невялічкую касулю. 3 ёй і пайшоў дамоў.
Пасярэдзіне невялічкай паўзямлянкі ледзьве тлела вогнішча. Дзеці спалі, жонка таксама, змарыўшыся, правалілася ў глыбокі сон. Паціху распаліўшы агонь, Сар’ян пачаў падпякаць мяса. Пах смажаніны абудзіў усіх членаў сям’і. Дзеці радасна заварушыліся і падаліся да бацькі. Толькі недзе пад раніцу яны зноў ляглі спаць. Сар’ян не мог адразу заснуць і, назіраючы за тым, як сытыя дзеці, нібы медзведзяняты, ціснуліся адно да другога, з сумнай усмешкай прамовіў, звяртаючыся да жонкі:
— Нешта не падабаецца, родненькая, мне на гэтым месцы...
— Чаму?
— Хто яго ведае, але не падабаецца, і ўсё.
— Можа, так проста, стаміўся. Галодны ж быў, ноч пад вываратнем праляжаў, здарожыўся. Праз дзеньдругі пройдзе.
— Каб жа так, a то нешта грызе пад сэрцам...
— Супакойся.
— Я ўжо супакоіўся, бо думаю пра гэта даўно, проста табе не гаварыў. Баяўся, што няправільна мяне зразумееш.
— Гавары, у чым справа, не цягні, a то толькі мяне мучыш.
— Чаму я цябе мучу?
— Мне ж таксама баліць, а раптам...
— Надумаў я пакінуць гэтую мясціну. Вось і ўсе навіны. Даўно думаў і ўсё ж вырашыў.
— Чаму ж ты, Сар’янка, так вырашыў? Зямля ж бацькоўская, памятаеш ты пра гэта?
— Усё я добра памятаю, але...
— Што?
— Заселена гэтая зямелька густа, куды ні паткнешся — усюды людзі. Думаеш, чаму я ўчора не вярнуўся? Таму, што звяроў мала стала. Дзе павыбівалі іх, а дзе яны самі жыць падаліся ў іншыя лясы ды балоты. Трэба
89
шукаць такую мясціну, дзе людзей паменей, дзе зямля вольная, і там пускаць свае карані...
— Боязна, Сар’янка. Тут мы ўсё навокал ведаем, нас усе паважаюць, а там... А раптам там значна горай будзе? Каб жа толькі самі, a то і дзеці ж...
— Менавіта зза дзяцей я на такое і іду. Яшчэ годдва, а потым тут на ежу нічога і не знойдзеш. Якія надзелы я сынам раздам, калі ў самога зямлі той — за дзень два разы абыдзеш? Ці думала ты пра гэта?
— He, родненькі, не думала, толькі ты не злуйся.
— Чаго мне злавацца? Хіба ты ў нечым вінавата перада мной ці перад нашымі дзецьмі?
— I калі ты надумаў перабірацца?
— Вось дачакаемся вясны і пойдзем. Трэба, каб добра падсохла, воды сышлі, бо праз рэкіручаіны надта не находзішся. Збяром нажытак, пакладзём на вазы, запражом валоў і падамося шукаць лепшай долі ды вольнай зямлі...
— Як скажаш, чалавеча, так і зробім.
Дачакаліся яны, калі снягі сышлі, калі рэчкі абмялелі, сабралі сваё невялікае дабро, паклалі на вазы, запрэглі валоў і паехалі. Валы ж, ведама, спяшаюцца, як мокрае гарыць. Крокдругі ступяць, азірнуцца, пастаяць і далей. Так і ехалі. He адзін дзень, не два. Дзеці дык тыя ад радасці не ведалі, што і рабіць, бо для іх усё навокал было новым, незвычайным, непаўторным. Толькі і чулася:
— Тата, што гэта?
— Мама, а гэта ійто?
Тыя нават адказваць не паспявалі.
Недзе праз месяц Сар’ян з палёгкай сказаў:
— Тут ужо вальней. Дюдзей значна меней, а звяр’яптаства ўсялякага болей. Але мы яшчэ далей паедзем.
Яшчэ тыдні два прабіваліся наперад. Аднаго дня спыніліся на высокім грудочку. Побач працякала рэчка, быў луг і лес.
— Вось тут, дзеці, і жыць станем.
Ад таго Сар’яна і пайшла наша Сар’я.
Паводле другога падання, некалі на сучаснай тэрыторыі вёскі жылі вольныя земляробы, якія падчас войнаў выступалі наёмнікамі ў паходы. Іх называлі сар’янамі (воінынаёмнікі), а само паселішча мела назву Сар’я.
90
САСНОВЫ БОР (Галяшы)
Жыў тут адзін чалавек — Рыгор. Працавіты быў, але ў жыцці яму не пашэнціла. Здарылася так, што і ажаніўся ён па каханні, і жонку сабе добрую ўзяў, і зажылі мірна і заможна, але не доўга ёй было наканавана па зямлі пахадзіць — непрыкметна падкралася нейкая цяжкая хвароба. Як толькі ні біўся муж, як толькі ні стараўся, каго толькі да хворай ні клікаў, каб замовы пашапталі ды пошасць тую на лес прагналі, — нічога не дапамагала. Яшчэ горай было Рыгору ад таго, што ў калысцы ляжала ды сама сабе нейкія малазразумелыя для дарослых песні выводзіла дачушканемаўлятка. Як жа аднаму такое дзіцятка гадаваць, як далей быць? Сядзе Рыгор ля ложка, дзе жонка трызніць, абхопіць галаву і думае, думае. Так раніцы і дачакаецца, а пасля такога які з яго ў полі работнік. Адно толькі, што выедзе ды назад спяшаецца, бо баіцца і за малую і за хворую.
Прывёў аднаго разу гаспадар старую бабульку, якую параілі яму добрыя людзі. Пра яе казалі, што яна адразу ўздымала чалавека на ногі ці дакладна казала, колькі яму засталося на зямлі гараваць.
Вось увайшла тая старэнькая ў хаціну, перажагналася на абразы і адразу да калыскі падалася:
— Як ты яе, чалавеча, завеш?
— Ганначка.
— Прыгожае імя. Расці, Ганначка, доўгадоўга, здаровенькая будзь, прыгожанькая, шчаслівенькая...
— Бабулька, у мяне не малая, а жонка хворая... Жонка, — Рыгор паспрабаваў было акцэнтаваць увагу на зусім іншым.
Тая хуценька ўскінула на яго свае васільковыя вочы, якія не выцвілі, нягледзячы на даволі стары ўзрост:
— А я ведаю, гаспадару, ведаю.,.
— Дык...
— Няма чаго мне ля яе, сынку, рабіць. He буду цябе дарма суцяшаць і хлусіць не стану, бо не ўмею.
— Гавары, бабулька, гавары. Ці зараз, ці пазней, але я пра гэта ўсё роўна даведаюся.
— Яното так... Жонка твая зусім мала на гэтым свеце прабудзе. Яна ўжо тут госця. Адзінае, што магу, дык гэта зрабіць так, што яна прыйдзе да памяці і хоць крышачку пагамоніць з вамі.
— Зрабі, родненькая, бо я болей не вытрымаю. Ля
91
жыць мая жоначка, ні слова мне не гаворыць, ні рукой не паварушыць. Як жа мне цяжка...
— Цярпі, сынок. На ўсё воля Божая, ён усё бачыць. Нічога тут не перайначыш, калі лёс такі бязлітасны...
— За што на мяне неба гэтак зазлавала, бабулька?
— На гэта, каханенькі мой, ніхто не адкажа, бо не мае чалавек такой магчымасці: зведаць уласны лёс. А зараз дапамагай...
Доўга варажыла над хворай бабулька. Ужо стаяла глыбокая ноч, а яна ўсё нешта заварвала, разлівала, далівала, то націрала цела, то давала глынуць. Рыгор пачаў носам кляваць, і старэнькая ціхенька, каб не разбудзіць немаўляці, шапнула яму на вуха:
— Ідзі, чалавеча, паспі хоць пару гадзін, не перажывай. Я сама за ўсім пагляджу, а жонка твая да раніцы ўсё роўна не прачнецца, бо нестае ёй жыццёвай сілы. Пакуль мае зёлкі пачнуць дзейнічаць, ды пакуль кроў хворую ажывяць... Паспі пару гадзін.
Рыгор толькі адкінуўся на палок і адразу ж заснуў. A старэнькая ўсё нешта шаптала, усё перамешвала.
Прачнуўся гаспадар ад таго, што ў хаціне нехта размаўляў. Ускочыў на ногі і толькі тут зразумеў — жонка апамяталася і гамоніць з бабулькай. Падскочыў да ложка. Сапраўды, хворая глядзела і нават спрабавала ўсміхнуцца, але ўсмешка выйшла нейкая горкая.
— Вось і прыспела, Рыгорка, мая апошняя часіна, вось і адхадзіла я сваё па гэтай зямлі. Шкада, што так рана адыходжу, але, відаць, не мне наканавана жыць тут. Толькі аб адным прашу цябе — глядзі за нашай дачушкай. Заклінаю — не жаніся, не шукай жанчыну, а яе на ногі пастаў. Калі кахаў мяне, то не парушай майго апошняга слова...
— Ды я цябе не толькі кахаў, але і зараз кахаю, галубка ты мая...
— He перабівай, Рыгорка, не перабівай, бо ў мяне сілы не так ужо многа засталося, каб спакойна размаўляць. Абяцай глядзець за дачушкай. Абяцаеш?
— Абяцаю.
— Памятай, што калі парушыш слова, то і на тым свеце я табе спакою не дам... He будзе спакойна твайму сумленню.
— Абяцаю, родненькая. Каханнем нашым клянуся...
— Добра. А зараз пакажы мне нашу дачушку... Падымі
92
яе, яна і не пачуе, што ты дакрануўся. Хачу глянуць у апошні раз на сваю крывіначку...
Рыгор падняў соннае немаўля і паднёс да жонкі. Тая зірнула, і буйныя слёзы пакаціліся па яе змарнелым твары.
— Пакладзі, няхай паспіць. Вось яшчэ што. Я папрасіла бабульку жыць у нашай хаціне, калі ты не супраць. У яе нікога няма, то будзе з дачушкай сядзець. Значная палёгка табе будзе...
Рыгор яшчэ ніжэй апусціў галаву і прашаптаў:
— Ды я не супраць. Няхай і бабулька жыве, і ты з намі заставайся...
Толькі хворая ўжо не чула гэтых слоў. Яна зноў правалілася ў бяспамяцтва і цяжкацяжка дыхала.
— Адыходзіць, Рыгорка, адыходзіць... Зараз развітвайся, бо праз якую хвіліну позна будзе. Развітвайся...
Так сканала жанчына. Пахавалі яе муж з бабулькай, і сталі ўсе разам жыць. Ганначка маленькая падрастала, а дарослым цяжкавата даводзілася. Бабулька ўжо амаль не адыходзіла ад хаціны, таму ўсе справы віселі на адным Рыгору. Паспрабуйце так: і па гаспадарцы ўсё зрабіць, і агарод да ладу давесці, і за малой, калі тая гарэза куды ўцячэ далекавата, прасачыць.
Ды не падалі духам, неяк жылі. Калі хвіліна вольная дазваляла, то ўсе разам і да памерлай на магілку хадзілі. Суседзі хто спачуваў, а хто, былі і такія, адкрыта пасмейваліся. Як была Ганначка маленькай, то не разумела, што да чаго, а як падрасла і стала добра размаўляць, то пачала пытанні задаваць.
Аднаго разу дзяўчынка прыхінулася да Рыгора і запыталася:
— Татка, а чаго нас галяшамі завуць?
— Ды гэта дурныя людзі...
— А чаму?
Рыгор бездапаможна азірнуўся на старую, але тая плакала, апусціўшы вочы долу. Гаспадар задумаўся. Праўды ж не скажаш, што яны бедныя і што з іх так насміхаюцца багацейшыя. I змоўчаць нельга, бо дзяўчынка не адчэпіцца.
— Галяшы? Таму... што па зямлі босымі нагамі ступаем. Зразумела?
— Ага...
— Ты толькі да такіх, хто так кажа, болей не хадзі, з бабулькай будзь...
93
Той хутар, дзе жыла гэтая сям’я, так, з тых языкоў, і сталі зваць Галяшамі, а пазней і вёска з такой назвай вырасла. Сасновым Борам яна стала ўжозначна пазней.
СВАБОДА (Вароны)
Быўжыў пан па прозвішчы Хлябцэвіч. Сябраваў ён не з такім жа, як сам, памешчыкам, а са звычайным селянінам, якога звалі Яўхім. Ніякая кампанія ім не трэба была, ім удваіх было добра. Вельмі любілі сябры на паляванне хадзіць. Збіраліся, бывала, з самае раніцы і да вечара, а то і да глыбокай ночы па пушчах ды барах лазілі.
Сяброўства іхняе завязалася незвычайна. У бацькі гэтага самага пана Хлябцэвіча некалі служыў вясковец, і быў у яго сын, шустры, здаровы хлопец. Куды хочаш залезе, куды хочаш зойдзе, ні хвіліны на месцы не пасядзіць.
Аднаго разу паніч збег ад слуг і пайшоў да возера — вырашыў пападарожнічаць. Сеў ён у човен і адпіхнуўся ад берага. Хвалі вынеслі яго ажно на сярэдзіну, і там вада захліснула праз борт. Закрычаў паніч, просячы ратунку, але навокал нікога не было. У думках ён ужо і са светам белым развітаўся, як раптам нехта ўхапіў яго за каўнер і павалок што сілы да берага. На сушы доўга не мог апрытомнець паніч, адно толькі цяжка дыхаў і кірхаў, бо вады наглытаўся. А незнаёмы хлапчук, яго выратавальнік, сядзеў побач ды спакойна паглядваў, быццам бы ён не чалавека толькі што з вады выцягнуў і тым самым яму жыццё выратаваў, а нейкую жабоцьку зпад кола выкінуў.