• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Чалавеча, ты яшчэ з месяц пашукаеш і ног не пацягнеш.
    — Нічога, я здаровы.
    — Які ж ты здаровы? Ты лепей на сябе паглядзі. Схуднеў увесь, змізарнеў так, што адна скура ды косці на целе адсвечваюць.
    — Скарб знайду, тады і ад’емся.
    — Адпачыў бы лепей, — пачынаў паіншаму стары.
    — А я і так не стаміўся.
    — Яно і відаць, што не стаміўся. Супакойся, унучак.
    — He, пакуль не знайду — не супакоюся.
    — Каб жа гэта бокам не абярнулася.
    — He абернецца.
    472
    Яська так пераканана сказаў, што стары і заціх. Але, мабыць, і сам не здагадваўся, што і сапраўды, скарб можа і гора прынесці. Вялікае, непапраўнае.
    Аднаго разу, была тады святая нядзелька пайшоў хлапчына шукаць скарб. На гару падаўся. Узяў сваё прычындалле і перад самым адыходам сказаў дзеду:
    — Сёння, відаць, нешта знайду. Сон прысніўся мне шчаслівы.
    — Каб жа тое, што сніў, ды рукой ухапіў, — пасмяяўся дзедка.
    — Ухаплю ж некалі...
    Пайшоў Яська, а назад ніводнага разу і не азірнуўся. Каб зрабіў гэта, то, можа, і заўважыў бы, як за ім ад самага паселішча краліся два хлопцы. Яны даўно сачылі за Яськам, спадзяваліся, што на дурню пажывяцца. Назіраць — гэта ж вам не капаць, не працаваць.
    Яська спачатку ў адным месцы капаў. Вырыў глыбокую яміну і, нічога не знайшоўшы, перайшоў у другое. Там капнуў толькі і напароўся на скрыню з золатам. Хлапчына ад радасці ажно закрычаў. Але гэта была апошняя ягоная радасць, і закончылася яна ў той ямінемагіле. Забілі яго тыя злыдні, а скарб забралі. Уцякаючы, нават цела не закапалі. Знайшлі потым Яськунебараку там вяскоўцы і да хаціны прынеслі. Горка плакаў па ім дзедка. А тое месца пасля гэтага здарэння Сіроціна назвалі.
    ЯЗВІНА
    Здарылася гэта даўно. Колькі стагоддзяў таму назад, ніхто і не ведае. Справа ў тым, што выдаўся такі прыдатны год, які, можа, у стагоддзе ўсяго раз і выпадае. Цёплая, тумановая восень, роўная, без завеяў і сцюжаў зіма, а вясна калі пачалася, то надвор’е стаяла пагодлівае, ласкавае. Уначы ішоў дожджык, абмываў зямельку, a ўдзень ясна свяціла сонейка ды так грэла, што, здавалася, не на глебе стаіш босымі нагамі, а на печы сядзіш.
    Пасадзілі людзі з вясны ўсё, што трэба, і нарадавацца не маглі, як усё пусцілася ў рост. Пазбіраюцца ў вольную часіну, пасядуць і толькі.і чуваць:
    — Але ж і прэ ўсё з зямлі!
    — Ага, як тое цеста з дзежкі!
    — Учора, здаецца, парасткі зусім маленькія былі, a
    473
    сёння зайшоў, дык ледзьве сваю ніву пазнаў. 3 хлебам будзем.
    Але здарылася ліха. Прынёс тую жахлівую навіну ў вёску адзін селянін, натрапіўшы на ўсё тое зусім выпадкова. I дзякуй Богу, што так адбылося, а то і не даведаліся б ні пра што і загінулі ўсе да аднаго.
    Пайшоў той вясковец у госці да сваякоў. Выпілі там няблага, пасядзелі, трэба і дамоў вяртацца. А ноч хутка апусцілася, вось сваякі і ўгаварылі госця застацца і раніцай кіраваць у дарогу.
    Пераспалі і зноў за стол селі, а як селі, дык недзе толькі пасля полудня вясковец ачомаўся:
    — У гасцях добра, родненькія, але дома лепей, вяртацца трэба, бо хатнія хвалявацца будуць.
    — Яното так, чалавеча...
    — Паціху пайду, давядзецца яшчэ ці раз у дарозе адпачыць, дух перавесці.
    Развітаўся той чалавек і пайшоў. А дарога ішла ўвесь час лесам. Таму як увайшоў у яго, дык і сонца свяціць перастала, прыцямнела адразу. Селянін жвава перабіраў нагамі. Ужо не надта далёка і да хаты заставалася, як раптам... убачыў незнаёмую маладзіцу, якая сядзела ля дарогі на пні і трымала вялікі сноп жыта. Падышоў чалавек бліжэй і яшчэ болей здзівіўся, бо такога буйнога жыта яму за ўсё жыццё не даводзілася бачыць. Толькі рот раскрыў, каб запытацца, дзе гэта такая збажына вырасла, як тая маладзіца, нягледзячы на тое, што перад ёю быў мужчына, адгарнула валасы з грудзей і пачала карміць немаўля. Корміць, а сама плачазаліваецца. Селянін збіраўся было запытацца, чаго яна так убіваецца, як заўважыў, што ссаў жаночае малако не сыночак, не дачушка, а... вялізны вуж, ^круціўшыся ў прыполе. Ухапіў цурбалак вясковец, каб лупянуць вужаку і вызваліць маладзіцу, бо так і падумаў, што ад гэтага яна і галосіць, але жанчына загаманіла:
    — Вялікі ўраджай... Небывалы...
    — Ага, — паддакнуў чалавек, — і паўсюдна такі.
    — Але ж бяда будзе.
    — Якая?
    — He будзе яго каму ўбіраць.
    — Чаму гэта?
    — Праз пару тыдняў сам пабачыш.
    — Што?
    474
    — Зямля пакрыецца язвамі... Дым пойдзе... Смурод... Людзі стануць, нібы мухі перамерзлыя, паміраць...
    — Але ж... — пачаў было чалавек і акінуўся да маладзіцы.
    Акінуцца акінуўся, а той і дух прапаў. Нікога не было на пні, акрамя таго самага вялізнага вужа, які, сыкаючы, збіраўся спаўзаць.
    Прыджгаў у вёску селянін і расказаў пра ўсё вяскоўцам. Пачалі яны разважаць, што б гэта магло азначаць. Людзі вопытныя і спрактыкаваныя адразу сказалі, што трэба чакаць нейкай бяды і быць увесь час напагатове, каб яна знячэўку не заспела. Вырашылі, што трэба ўвесь час паліць вогнішчы, каб усялякія нячысцікі ды здані баяліся і блізка падыходзіць.
    Так прайшоў, можа, з тыдзень, а можа, і болей. Аднаго разу пайшлі мясцовыя хлопцы на рэчку, каб рыбы ноччу палавіць, бо яна на цяпло вельмі ідзе. I сапраўды, пашанцавала ім, гэтулькі налавілі, як ніколі раней. Селі, распалілі вогнішча і гамоняць, радуюцца, што так добра ўсё атрымалася. Вырашылі дамоў не вяртацца, бо мяхі з рыбай не зацягнуць, а дачакацца раніцы, коніка запрэгчы і завезці.
    Недзе пасля паўночы на супрацьлеглым беразе з’явіліся дзве жанчыны і пачалі прасіцца, каб іх у чоўне перавезлі. Хлопцы спачатку пагадзіліся, але потым адзін з іх усклікНУЎ:
    — Паглядзіце! Паглядзіце, браточкі!..
    Уставіліся астатнія і тут толькі заўважылі, што там не проста жанчыны, а нейкія страшныя стварэнні.
    — Дык гэта, мабыць, і ёсць тое нашэсце, якое мы чакаем, — выказаў меркаванне нехта з рыбакоў. Трэба ў вёсцы ўсіх папярэдзіць, каб ведалі, дзе яно зараз туляецца.
    — Адзін няхай бяжыць, а астатнія...
    — А што астатнім рабіць?
    — Паспрабуем галавешкамі ў іх кідаць. Гэтыя пачвары агню ніколі не любілі.
    Як пачалі хлопцы шпурляць галавешкі, дык разоў колькі і ў жанчын патрапілі. Загаласілізаенчылі тыя:
    — Каб жа вам спакою не было!
    — Каб вы пагнілі ўсе тут!
    — Каб вас хваробы выкасілі!
    — Нядоўга чакаць засталося!
    А хлопцы не звярталі ўвагі. Тым часам да іх і падмога
    475
    з вёскі падскочыла. Тут ужо ўсе ўхапіліся кідаць галавешкі. Тыя стварэнні і збеглі.
    Загарлаў трэці певень, і паволі высунулася зза лесу сонца. I тут перад вяскоўцамі адкрылася жудаснае відовішча. Нехта ажно выдыхнуў:
    — Ой, якія язвы на зямлі...
    Астатнія маўчалі. Праўда, потым і яны загаманілі на ўсялякія галасы:
    — Смурод ідзе ад тых ямін — не прадыхнуць.
    — Гэта ж, відаць, уся тая зараза выходзіць.
    — Ой, як язвена.
    Так і адагналі людзі ўсялякія хваробы ад свайго паселішча, але тое месца, дзе гэта здарылася, назвалі Язвіна, каб нашчадкі памяталі, што заўсёды трэба быць пільнымі і ўважлівымі да ўсялякіх перасцярог.
    ЗМЕСТ
    ВІЦЕБСК................. 3
    Руба................ 9
    Буева................ 12
    Буяны ............... 15
    Казакі............... 18
    Крынкі............... 21
    БЕШАНКОВІЧЫ ......... 25
    Ула ................. 32
    Будзілава............ 38
    Быстры............... 42
    Мамойкі.............. 44
    Хол м ............... 48
    Цялепы............... 51
    БРАСЛАЎ.............. 54
    Відзы................ 62
    Ахрэмаўцы............ 65
    Дудалі............... 66
    Зыбкі................ 70
    Опса ................ 73
    ВЕРХНЯДЗВІНСК (ДРЫСА).............. 77
    Кульнева (Царковішча)....... 84
    Сар’я.............. 88
    Сасновы Бор (Галяшы) .......... 91
    Свабода (Вароны) . . . 94
    Чырвоны Кастрычнік (Быкі)............. 97
    ГАРАДОК...............Ю1
    Астраўляны.........107
    Верамеева......... 109
    Прудок.............113
    Смолаўка...........116
    Цыганы (Цыеаняты). 119
    ГЛЫБОКАЕ............ 123
    Восава............. 125
    Гатаўшчына.......... 128
    Гваздова .......... 132
    Малінйўшчына........ 135
    Навасёлкі.......... 138
    ДОКШЫЦЫ............. 142
    Бягомль............ 149
    Бакшты............. 156
    Беразіно........... 159
    Бірулі............. 163
    Круляўшчына ....... 166
    Порплішча........... 169
    ДУБРОЎНА........... 172
    Брухаўцы........... 178
    Залатовічы......... 182
    Копці.............. 185
    Ляды............... 188
    Мардухі............ 192
    ЛЕПЕЛЬ............. 196
    Бяседы'............ 201
    Закаліўе........... 204
    Крыўкі............. 208
    Мацюшына Сцяна . . 209
    Савін Дуб.......... 212
    ЛЁЗНА.............. 216
    Бескава............ 224
    Гарэлікі........... 227
    Лындзіна........... 231
    Чарніца............ 234
    Шахі............... 237
    МІЁРЫ.............•.	241
    Воўкаўшчына......... 248
    Пераброддзе......... 250
    477
    Трабухі ........... 253
    Чэрасы............ 256.
    Якубаўшчына........ 259
    ОРША............... 263
    Барань............. 269
    Нарэйкава.......... 276
    Паддубцы .......... 279
    Панізоўе .......... 282
    Церабоўня.......... 285
    Юшкава............. 288
    ПАСТАВЫ............ 292
    Варапаева.......... 299
    Падвішняк.......... 302
    Папоўцы............ 305
    Сіманы............. 307
    Чырвоны Ручай .... 309
    ПОЛАЦК ............ 312
    Ветрына............ 319
    Казімірава......... 322
    Каршуны............ 325
    Старая Палата .... 327
    Шпакоўшчына........ 330
    РАСОНЫ............. 334
    Краснаполле........ 339
    Мурагі............. 342
    Новая (Папова Лука) 345
    Перамога (Мыцькава) 346
    Чырвонае Знамя (Куляійова)...... 349
    СЯННО.............. 353
    Машканы............ 360
    Расна.............. 362
    Савінічы .......... 366
    Ходцы ............. 369
    Шамятоўка ......... 372
    ТАЛАЧЫН ........... 376
    Ельн'ікі (Папоўка) .. 383 Коласава
    (Халопкавічы)....... 387
    Лесіна (Кулакі). . . . 388
    Палявая (Манастыры)...... 391
    Царковішча.......... 394
    УШАЧЫ ............. 398
    Качаны............. 405
    Лабуноўшчына........ 408
    Рыбакі............. 410
    Скачыха............ 413
    Судзілавічы......... 416
    ЧАШНІКІ............ 419
    Баравыя............ 425
    Вяжоўка............ 427
    Іканкі............. 430
    Мядзведск.......... 432
    Слідцы............. 435
    ШАРКАЎШЧЫНА. ... 438
    Казакі............. 443
    Кукаўка............ 445
    Лужкі.............. 448
    Ляднікі............ 450
    Юзіха...............	453
    ШУМІЛІНА........... 457
    Казьяны............ 462