• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Пра тое, што пачалася вайна, мясцовыя жыхары даведаліся са спазненнем. Паранейшаму займаліся гаспадарчымі справамі, ды неяк і не заўважылі, што глухія іхнія мясціны, кудою і за месяц ніякі вершнік ці экіпаж не праязджаў, зрабіліся больш ажыўленымі. Сталі з’яўляцца вайсковыя вершнікі, якія, праўда, не гаманілі ні з кім, а толькі пілі, разгарачаныя, ваду са сцюдзёнай крыніцы і праз імгненняў колькі да слыху даносіўся звонкі пошчак капытоў. Ніякіх буйных атрадаў ці партый тут пакуль што не наглядалася. Усе тыя ганцы былі адзіночныя.
    Сядзелі неяк вяскоўцы на прызбе і гаманілі. Дзень яны адпрацавалі, нарабіліся ўволю і зараз быў самы той момант, калі можна было даць адпачынак стомленаму целу. Гаворка лянотна перакочвалася з адной тэмы на другую, заціхала і зноў ускіпала. Мужчыны разыходзіцца не спяшаліся. He надта часта выпадалі такія хвіліны, каб сабрацца разам ды перакінуцца словамдругім. Вось тут і прагучала нечаканае пытанне:
    — А што гэта вершнікі ўсё ездзяць праз нашу вёску?
    — Ага, мае дзеці кароў пасвілі, дык гаварылі, што ў іх коннік дарогі пытаўся...
    — Наш ці што?
    — He тое, каб наш, але расеец, бо дзеці ж зразумелі пытанне.
    — Нешта тут не тое робіцца... Каб было ў каго запытацца...
    — У нас тут і людзей такіх няма.
    — Чаму няма? Есць.
    — Хто?
    — Ды салдат... Той, што некалі да нас прыбіўся пасля заканчэння службы.
    — Думаеш, ён нешта ведае?
    — Ён жа былы вайсковец, можа, пра нешта і здагадваецца...
    448
    — А дзе ён зараз?
    — Ля хаты корпаецца. Калі я сюды ішоў, то вітаўся з ім, — адказаў адзін вясковец.
    Натоўп паволі пасунуўся ў накірунку патрэбнай сялянам хаціны. Сапраўды, салдат яшчэ не закончыў сваю працу і падладжваў плот. Заўважыўшы людзей, кінуў усё і стаў чакаць.
    — Слухай, братка, — звярнуўся да яготой самы селянін, які задаваў пытанне пра вершнікаў, — чаго гэта вершнікі тут так часта насіцца сталі?
    — Каб жа я ведаў...
    — Бачыш, і ён нічога не ведае, — азваліся астатнія.
    — Але ж ты ў войску служыў. Павінен хоць нешта адчуваць адносна ўсяго гэтага...
    — Адчуваць? Ды вы сядайце, чаго стаіце. Паспрабуем разам разабрацца, што тут магло здарыцца.
    — А ты, чалавеча, мяркуеш, што нешта здарылася?
    — Хутчэй за ўсё. Ганцы за проста так не сталі б насіцца.
    — I якая можа быць прычына? — асцярожна запытаўся стары дзед.
    — Вайна, можа, дзе пачалася, — выдыхнуў салдат і зацягнуўсяедкім дымам з глінянай трубачкі.
    — Вайна?
    — Яна, браце. Калі дзе якая бітва ці войска ідзе, то веставыхконнікаў не злічыць.
    — 3 кім жа вайна ў нас можа быць?
    — Ды ці мала з кім. Ім не сядзіцца, а салдацікі гаротныя кроў сваю праліваюць.
    — Ракою... — прамовіў салдат і вочы ягоныя затуманіліся, відаць, прыгадаў сяброўтаварышаў, якія засталіся на шматлікіх палях бітваў.
    — Як жа ўсё ж даведацца?
    — Калі сюдою войскі пойдуць, то адразу даведаемся, а калі не, то пашанцуе.
    — Чаму?
    — Бо спаляць, вынішчаць усё. Там жа не сотнядругая людзей пройдзе, а дзесяткі тысяч. Можаце ўявіць, што тут будзе рабіцца...
    — А што ж нам рабіць, салдат, каб уратавацца?
    — Давайце зараз усе разам і вырашым. Я прапаную перайсці жыць куды ў іншае месца. Самі выратуемся і сем’і свае выратуем. Жывёлу пазабіраем, а ўсё, што ў хацінах лепшага ёсць, пахаваем. Можа, будынкі не будуць
    15 Віцебшчына
    449
    паліць, а калі і спаляць, дык адбудуем. Галоўнае, каб людзі жывыя засталіся.
    — Ведама што. Так і зробім.
    Перабраліся людзі пасля тае размовы жыць у глухую пушчу. Месца выбралі такое, што і сам чорт не знайшоў бы, не тое што чужынцы. Паступова супакоіліся, прызвычаіліся. Есці было што, а да астатняга сялянам не прывыкаць. Потым нехта данёс чутку, што вайна пачалася. Нават у пушчу цягнула дымам.
    — Усё навокал паляць. Добра, што мы здагадаліся ўцячы, a то і нам такое ж было.
    Паслалі разведчыкаў праведаць, ці ёсць ворагі на месцы былой вёскі. Тыя неўзабаве вярнуліся і сказалі, што агромністы лагер стаіць якраз там, дзе некалі любілі касіць сена, — на лугах.
    Калі французаў прагналі, то вяскоўцы выбраліся з лесу, але пасяліліся не на старым паселішчы, а там, дзе быў лагер непрыяцеля, бо надта многа ўсялякага дабра, патрэбнага ў гаспадарцы, пакідалі там французы. А вёску тады назвалі Лужкамі, што між лугоў стаіць.
    ЛЯДНІКІ
    Жылібылі дзед і баба. Так ужо здарылася, што пабраліся яны тады, калі ў дзеда жонка памерла, а ў бабы той муж сканаў. Таму было ў іх двое дзяцей, дзве дачкі: бабіна — Насцёна, і дзедава — Алёна. Яны імкнуліся кожны свайму дзіцяці дапамагаць, і неяк незаўважна баба пачала ў хаце гаспадарыць. Дзедава дачка стала ёй упоперак горла, зза таго і сварыліся, бо дзед ведаў сваю Алёну, што ніякая яна не лайдачка, а ўжо прыгажуня — то пашукаць яшчэ такук^ ж.
    Баба ўпікала дзеда:
    — Як ты сваю дачку любіш. Хвіліны не пройдзе, каб не пахваліць. Але, было б каго.
    — А то не?
    — Вырасла нейкая караўка...
    — На сваю паглядзі лепей.
    — Мая самая, што ні на ёсць, прыгажуня!
    — Ага, толькі людзей надвячоркам і палохаць такой прыгажуняй...
    — Затое мая працавітая! Вось!
    450
    — Я ж табе ўжо казаў, якая яна працавітая.
    — Давай тады праверым!
    — Давай.
    Неяк, паспрачаўшыся, вырашылі дзед з бабай адправіць дачок у лес, па чарніцы, і паглядзець, хто больш спраўны да працы.
    Павячэралі і ляглі спаць. Але гаспадыня яшчэ доўга не спала, было чуваць, як яна пра нешта шапталася з Насцёнай. Суцішыліся толькі тады, калі дзед спецыяльна кірхануў.
    3 самага рання гаспадар сказаў дзяўчатам:
    — Пойдзеце па чарніцы. У лес. Хочам паглядзець, хто з вас больш увішная да працы, а то ў нас спрэчкі зза гэтага ўзнікаюць. Праверым раз і назаўсёды.
    — Пойдзем, — адказалі дочкі і моўчкі сталі збірацца.
    Дзіўна было, што Насцёна, якая звычайна супрацівілася, аднеквалася, тут маўкліва пагадзілася.
    Стары, праўда, нічога не сказаў, толькі глянуў чулліва на Алёну, маўляў, дакажы, даражэнькая, не падвядзі. Дачка прыжмурыла вочы і ўсміхнулася. Гаспадару адразу ж стала лягчэй на сэрцы, бо дачка зразумела ўсё правільна. Гаспадыня, дык тая прамовіла, да Насцёны звяртаючыся:
    — He забудзь, дачушка, што я табе вечарам казала...
    — He, матуля, усё памятаю і ўсё так зраблю.
    Пайшлі дочкі ў лес і зайшлі даволі далёка. Туды, куды не хадзілі вясковыя жанчыны браць чарніцы, бо баяліся, каб лесавік іх там не закружыў ці каб якое іншае ліха не здарылася. Гэтым жа двум хацелася натрапіць на нябраныя ягады.
    Нарэшце знайшлі такія ягады — буйныя, як боб, толькі і бяры. Алёна як узялася, дык адразу ў пасудзіне палова стала, а Насцёна — адну ягадзіну ў рот, а адну ў пасудзіну.
    Час ляцеў непрыкметна, і недзе адразу пасля паўдня Алёна сказала:
    — Мне ўжо час дамоў вяртацца.
    — Чаго гэта так рана?
    — Ды браць няма куды болей. Поўную каробку сваю набрала, трэба вяртацца.
    Тут Насцёна зразумела, што прайграла, але прыгадала тое, чаму яе навучыла матуля.
    451
    — He спяшайся, давай пасядзім крыху. Адпачнём і потым дамоў рушым, усё роўна яшчэ ранавата.
     Давай, — пагадзілася Алёна.
    Каб жа яна ведала, што задумала зласліўка Насцёна, дык ніколі на такое не пагадзілася б. Селі яны ля сцяжынкі і вырашылі падрамаць якіх з паўгадзінкі. Алёна заснула, а Насцёна лупянула яе па галаве цурбалкам і зарагатала:
    — Вось і ўсё табе! Цяпер не будзе выхваляцца твой татачка, што ты намнога лепшая за мяне. He будзе скаліць зубы, што я лайдачка ды няўмека. Цяпер табе зямля сырая вочы закрые...
    Мала гэтага, перасыпала ягады з Алёнчынай каробкі ў сваю і паджгала дахаты.
    Маці яе ўзрадавалася:
    — Вось бачыш, якая мая дачушка!
    — А дзе ж Алёна? — пачаў дапытвацца бацька.
    — Ды яна са мной не хадзіла. Асобна падалася, відаць, каб мяне перагнаць. Толькі не атрымалася, я больш спраўнай аказалася...
    Паснулі ўсе ў хаце, а стары гаспадар не спаў, ніяк не ішоў да яго сон, усё здавалася, што нешта тут не тое. Але дзе ж ты станеш шукаць дачку, калі навокал бяскрайнія лясы? Прачнуўся на досвітку і ў двор выскачыў, ды нікога не было. Так і прапала ягоная Алёна.
    Але Бог злітаваўся над ёю, дапамог дзяўчыне ў цяжкую хвіліну; He забіла яе зласліўка да смерці, толькі моцна прыглушыла. Апрытомнела дзяўчына, але ўзняцца не магла, толькі застагнала ціхенька. I тут пачула нейчы голас:
    — Хто ж гэта цябе? Давай я табе дапамагу.
    Болей нічога не пачула дзяўчына, бо страціла прытомнасць.
    Прыйшла ў сябе ў невялічкай, чысцюткай хацінцы. За сцяною было чуваць, як стогнегалосіць вецер, хлюпоча дождж.
    — Дзе гэта я?
    — У мяне ў гасцях, — пачуўся зычны голас, і дзяўчына ўбачыла здаравеннага чалавека са светлай бародкай, вочы якога іскрыліся смехам.
    — А ты хто?
    — Я? Я — Змітрык. Жыву ў гэтай глухамані адзін. Калі быў яшчэ зусім малы, дык пошасць вымарыла ўсю
    452
    нашу вёску і, злякаўшыся, збег я, куды вочы глядзелі. Неяк тут апынуўся. Далей дарогі не мог знайсці, ды, шчыра кажучы, і не шукаў. Застаўся. Так і жыву. Прызвычаіўся да лесу. Цяпер і не ўяўляю сябе без яго. А ты доўга не адыходзіла, — нечакана перавёў гаворку Змітрык. — Заставайся тут, са мной. За жонку мне будзеш.
    Так і вырашыліся ўсе пытанні ў жыцці дзяўчыны. Сталі яны ў лесе жыць. Дзеці ў іх пайшлі. А калі старэйшы хлопчык падрос, то Алёна запрасілася ў мужа:
    — Давай сходзім да той вёскі, адкуль я родам. Хачу глянуць, ці жывы тата, ды і людзям праўду трэба расказаць.
    — Давай. 3 раніцы пойдзем, да вечара вернемся назад.
    Так і зрабілі. Падышлі яны да знаёмай хаціны, і хлопчык зайграў на дудачцы:
    Іграю, дзедка, памалу,
    Каб не закрануць у мамкі рану, Бо яе сястрыца ледзь не загубіла — Цурбалкам па галаве біла...
    Як пачуў гранне гаспадар, дык адразу ж да іх выскачыў. Забралі яны яго з сабой жыць. Стары ўсё дапытваўся, як жа гэта яны ў лесе выжылі. На што яму Змітрык адказваў:
    — Мы ляда здаровае раскарчавалі...
    Тады дзед толькі і паўтараў:
    — Ляднікі вы мае... Ляднікі вы мае дарагія...
    Так тое паселішча пасярод лесу дрымучага і назвалі потым.
    ЮЗІХА
    Гэтая гісторыя надта даўняя. Здарылася яна, калі яшчэ, можа, прыгон быў у самай сіле. Людзі тады амаль ніякіх правоў не мелі. Што памешчык загадваў, тое і выконвалі. Болей таго, пан мог прадаць сваіх людзей, разлучыць іх назаўсёды, маладога хлопца, які нечым яму не дагадзіў, аддаць у салдаты.
    Такая гісторыя і ў нас здарылася. Быў у адной матулі сын. Звалі яго Юзік. Бацьку яго некалі сасна ў лесе прыдавіла, таму хлопец за дваіх цягнуў гаспадарку. Зайздросцілі людзі, што яны шматлікімі сем’ямі не маглі так упраўляцца, як Юзік адзін, хвалілі яго.