Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Слухай, дзяча, а ведаеш як давай зробім? Давай дачакаемся світання, скінем тут мяхі са збожжам, і ты застанешся іх сцерагчы.
— А...
430
— А я ад’еду.
— Куды гэта?
— Тут непадалёку жыве майстар, які нам абразы малюе для царквы.
— Дык і што з гэтага?
— Праведаю яго і даведаюся, ці гатовы наш заказ...
Бацюшка быў не дурань лыкнуць гарэлкі, і дзяк пра гэта ведаў, бо і сам часта заседжваўся з ім у царкве, пасля службы. Таму і не хацеў, каб non адзін ехаў. I майстра таго дзяк ведаў — неблагі чалавек, ніколі з хаты проста так не выпусціць, бутэлькудругую абавязкова на стол паставіць.
— He, бацюшка, давай лепей дачакаемся світання і разам паедзем. I працаваць не трэба, мяхі тудысюды кідаючы, і адпачнём там, як людзі, а потым вернемся.
— I то праўда.
— Ды не ўцячэ ад нас гэты млын, бацюшка, — жвава ўзяўся пераконваць пана дзяк, — прыедзем якраз у тэрмін. Яшчэ, як вы казалі, і абразы ў майстра глянем.
Дачакаліся ўзыходу сонца і патарахцелі ў вазку на другі канец, паселішча, дзе якраз і жыў патрэбны ім чалавек.
— Куды гэта яны? — не маглі зразумець сонныя сяляне, уздымаючы галовы са сваіх мяхоў.
— Як куды? А вы хіба не здагадваецеся? — адказвалі другія.
— Павесяляцца людзі, — выдыхнуў нехта. — А тут сядзі яшчэ колькі часу...
— Вечара дачакаецеся — нарагочацеся.
— 3 каго?
— А з гэтых двух... Я падстрою, толькі дапамажыце...
Дзяк з бацюшкам сядзелі ў майстра ўвесь дзень. Так нарэзаліся, што і спявалі, прычым, далёка не царкоўныя малітвы, і апавядалі пра жанчын такое, што хоць ты было вушы затыкай. А напрыканцы бацюшка пусціўся ў скокі, пасля чаго сказаў гаспадару:
— Ну ўсё. Нам час, чалавеча, да млына кіраваць.
— Едзьце з Богам, — трымаючыся за шула, выправаджваў іх майстар.
Паляглі бацюшка з дзякам на мяхі, абразы паклалі пад галовы, і конік сам пасунуў іх у патрэбным накірунку.
431
Прачнуліся ад холаду пасярод нейкага балота. He было побач коніка, не было мяхоў, а пад азадкамі храбусцелі... новенькія абразы, якія яны забралі ў майстра.
— Дзе гэта мы?
— А хіба я ведаю, — гыркнуў non. — Казаў жа табе, каб пасядзеў на месцы, усё добра атрымалася б, а так...
— А так удваіх сядзім. I няблага, — кальнуў дзяк.
Бацюшка адказаць не паспеў, бо нейкі дзікі голас завыў:
— Давай!
— Што? — заляскацелі зубамі non з дзякам.
— Абразы!
Служкі маўчалі, потым бацюшка разгублена прамовіў:
— Аддавай... Іконкі...
Тады навокал выбухнуў рогат, ды такі, што, здавалася, хісталася балота, скакалі зоркі ў небе.
— Давай... Іконкі... Вось табе і пажартавалі... — даносіліся галасы.
Бацюшку з дзякам было не да смеху. Ім гэты выпадак згадвалі да скону, а вёску тую, дзе млын некалі стаяў, назвалі Іконкі, а пасля крыху перайначылі і сталі зваць Іканкі.
МЯДЗВЕДСК
У старадаўнія часы, калі яшчэ, можа, і прыгонулюдзі не ведалі, а працавалі на саміх сябе, усё гэта здарылася. Але як ты ні будзь вольным, а на зямлі гнуцца ўсё роўна цяжка. Трэба ж не толькі хлеб ўзрасціць, але і да хлеба чаго прыдбаць, апрануць сваю сямейку, абагрэць яе ды дзетак узгадаваць.
Вядома, маркотна і надзвычай цяжка кожны дзень цягнуць ярэмца хлебароба. Дзе ж гэта вы бачылі, каб чалавекпрацаўнік некалі проста так прысеў адпачываць ці браўся ляскаць языком? He, не было такога. Няхай толькі прысядзе, дык яго адразу паўсялякаму высмеюць і мянушку такую прылепяць, што і для праўнукаў застанецца.
3за працы няма часу спыніцца, палюбавацца на прыгажосць. А прыгажосць вакол была незвычайная. Усё ў прыродзе ішло па ўстаноўленаму парадку.
Куды вокам ні кінеш, птушачкі ўсялякія весела пяюць ды радасна шчабечуць, на зялёных гольках рассеўшыся.
432
He трэба ім клапаціцца, што ў добрую пару поле не ўзарана, што не засеяна яно ці не паскароджана. He падбіраюць яны надвор’е, каб у час жыта зжаць ды звезці з поля ўсялякае збожжа, не баяцца, што дождж пойдзе і страха над галавою можа працячы. Пойдзе дождж, дык яны пад лісточкі, пад кусточкі пахаваюцца, перасядзяць там і зноў шчабечуцьзаліваюцца, гора сабе ніякага не ведаюць. Пра тое, як пракарміцца, ды як далей жыць, яны не задумваюцца, бо за іх Бог клапоціцца. Усё для іх робіць, усё для іх выпраўляе. Зноў жа, вопратка на іх вечная: не зношваецца і не рвецца і не трэба думаць, каб яе дзе выгадна памяняць. Выпадзе парадругая пёркаў, дык на іх месцы адразу ж іншыя вырастуць, куды гусцейшыя ды цяплейшыя. Чалавеку такое і ў сне не прысніцца, а калі, надарыцца, і прысніцца, то ўсё роўна не збудзецца, як ты ні круціся, як ні спрабуй нешта перайначыць.
Паглядзіш, а птушкі і ляцяць, куды хочуць. Ніхто іх не спыняе, паноў над імі няма. Сабраліся, зачырыкалі і ўзвіліся ў вышыню, толькі іх і бачылі. А чалавеку чамусьці заўсёды зайздросна, заўсёды таксама паляцець хочацца ад гэтага поля, ад гэтых будзённых турботклопатаў. Але адвернецца селянін, падумае і да зямлі вяртаецца, нечым яна вабіць, прыварожвае да сябе.
Гавораць, што неДзе ў тыя гады і з’явілася на зямлі гарэлка, бо як жа яшчэ заставалася жыць селяніну? Працуе, працуе ён, гнецца, гнецца, але да пары. Як стоміцца надзвычай, то лыкне колькі гарэлкі і адразу зусім іншы настрой у яго робіцца — скакаць ці спяваць хочацца, а на ўсялякія нягоды і ўвагі не звяртае. Як ёсць — так і добра.
Жыў тут некалі адзін такі чалавек. Шчыры працаўнік быў, нідзе не адставаў, усюды паспяваў. Да гарэлкі таксама надта не цягнуўся. Выпіваў крыху ўжо ў самых адчайных выпадках, калі, здавалася, душа з цела збіралася ўцякаць.
Але аднаго разу напіўся моцна. Заснуў, нібы ў яму праваліўся, а калі прачнуўся, дык захацелася пахмяліцца. Колькі ні хадзіў па людзях — ніхто не даваў.
Але чалавек гэты як захварэў. He даюць яму гарэлкі, a ён усё роўна працаваць не ідзе. Сядзе ды сядзіць са старымі цэлы дзень, ці ляжыць дзе ў цянёчку, не зважаючы на жончыны стогныплачы.
Убачылі людзі, што так справа павярнулася, і да яго: — Чаго ты лайдакуеш, чалавеча? Чаго ляжыш?
— He магу нічога з сабой зрабіць.
433
— Але ж гэта грэх вялікі.
— Навошта мне ваш грэх. Няхай ён таму будзе, хто не дае мне гарэлкі пахмяліцца. Калі б далі, то я зусім паіншаму сябе адчуваў бы.
— Што ж гэта ты, братка, так апусціўся, як курыца падчас дажджу?
— Паглядзелі б вы на сябе.
— Але ж мы працуем.
— А мне, мабыць, сам Бог так даў, — прамовіў той лайдак і палез спаць у свой бярлог, які зрабіў пад высокім дубам, бо дамоў нават спаць не хадзіў.
— Хлопцы, — раптам азваўся адзін з сялян, — а давайце скінемся ды купім яму гарэлкі. Пакутуе ж чалавек, а так, можа, адыдзе і ўсё ў яго наладзіцца.
Так і зрабілі. Скінуліся ды купілі таму чалавеку пару пляшак гарэлкі.
— На, папраўляйся.
Ухапіў лайдак адну пляшку і адразу апаражніў, і з другой яшчэ лыкнуць паспеў. Адным словам, астатнім мала што засталося, толькі што па якой кропельцы.
Як напіўся той вясковец, дык весела яму стала. Пачаў усялякія штучкі выкідваць: і так павернецца, і гэтак перакінецца. I трэба ж было такому здарыцца — ішлі якраз тры жабракіпадарожныя. Паважаныя людзі, ніхто не крыўдзіў. А гэты п’яніца вырашыў напалохаць невядомых людзей. Апрануў на сябе кажух, вывернуўшы поўсцю наверх, і паджгаў насустрач. А тут аказалася, што гэта былі не простыя жабракі, а сам Усявышні з апосталамі. Бачаць, ажно ляціць на іх нешта незразумелае. Бог тады і кажа:
— Каб ты такім быў да скону веку свайго... Каб ты ніколі гэтай поўсці з плячэй не здымаў...
Так яно і сталася. Паспрабаваў той п’яніца распрануцца, а кажух з плячэй не здымаецца — прырос. Пабег ён да людзей, а тыя ад яго кінуліся ўцякаць. Страшна ім стала, напалохаліся. Дык нічога таму дурню не заставалася рабіць, як пасунуцца ў лес, далей ад вяскоўцаў, каб ненарокам тыя яго не забілі. Таму так і сталася, што мядзведзь улетку смыкаецца ды лякае сялян, а зімою спіць у берлагу. Кажуць, што менавіта таму любіць мядзведзь вельмі гарэлку ды салодзенькі мядок. Тое месца, дзе некалі жыў мядзведзь, тое дупло пад дубам, назвалі людзі Мядзведскам. Так тая назва і засталася да гэтага часу, праўда, ужо за вёскай.
434
СЛІДЦЫ
Гэта было шмат стагоддзяў таму назад. Людзі паданне перадаюць з пакалення ў пакаленне, таму і да нас яно дайшло. Мне некалі мая бабулька яго паведала. Як расказвала, то плакала і бажылася, што ўсё гэта чыстая праўда, бо яна нават аднаго сведку ведала, які нібыта бачыў тыя сляды на камянях...
А было ўсё так. На высокім прыгожым пагорку, каля спрадвечнага цёмнага лесу, адзін багаты князь, які, відаць, валадарыў над гэтымі мясцінамі, вырашыў пабудаваць царкву. Выклікаў аднекуль майстроў (а хто гаворыць, што за самага галоўнага быў мясцовы дойлід, што ніадкуль людзей і не выклікалі), запрасіў да сябе ў палац і сказаў:
— Вось што, майстры, хачу я царкву пабудаваць.
— Святая справа, княжа, — адразу ж ухвальна загулі муляры.
— I я так мяркую.
— Усё, што ўмеем, княжа, мы тут пакажам...
— Але хочацца мне, людзі, каб царква атрымалася незвычайная.
Майстры здзіўлена пераглянуліся:
— Нам бы больш падрабязна, княжа, каб мы змаглі ўявіць, астатняе самі дадумаем.
— Хачу, каб царква была нібы паветраная... Кабстваралася ўражанне, што яна плыве ў паветры, а не на месцы стаіць...
— Цяпер зразумела, княжа, — упэўнена прамовіў старэйшы майстар, — цяпер выканаем загад.
— Старайцеся.
— He без гэтага, княжа, не без гэтага.
Пачалі тыя майстры будаваць храм, прытрымліваючыся аднаго залатога правіла — не спяшаліся, усё рабілідаводзілі грунтоўна. Папярэдзілі князя, каб загадаў ён выставіць надзейную ахову і каб да іх нікога не падпускалі. Баяліся, што іхні сакрэт стане вядомы многім, таму так і сцерагліся. Сам князь, калі прыязджаў да іх, то асцярожна прабіраўся да будоўлі. Прыглядваўся, азіраўся, але нічога не мог зразумець. Сцены стаялі звычайныя, як і ў іншых будынках, і ніякай лёгкасці ў іх не адчувалася. Але не чапаў валадар майстроў. Бачыў, што тыя шчыруюць ад раніцы да вечара. Адно прасілі, каб з будаўнічымі матэрыяламі не было затрымкі. Князь даваў ім тэрміну ўся
435
го адзін год. He такі ўжо ён і працяглы. He паспее вясна закончыцца, а ўжо восень правы зіме ўступае.
Аднаго разу прыйшоў надвячоркам да валадара старэйшы майстар і кажа:
— Княжа, заўтра апошні дзень нашага тэрміну заканчваецца.
— Ведаю, чалавеча.