• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Што ж, калі запрасіла, то і сустрэнем адпаведным чынам. Падрыхтавацца толькі трэба.
    466
    Пачула Мар’янка, як муж спакойна гамоніць, і сама супакоілася. Пачала дапытвацца, што задумаў яе чалавек, але той толькі пасміхваўся:
    — Настане час — сама ўбачыш.
    Дома гаспадыня ўсё паглядвала, што ж там рыхтуе муж. А той наліваў ваду, разводзіў яе гарэлкай і дадаваў яшчэ нечага жаўтаватага. Рабіў усё спакойна, нават нейкую песеньку пад нос мурлыкаў.
    Нарэшце прыспеў той дзень, калі трэба было чакаць Мар’янцы госця. Муж сказаў:
    — He палохайся, частуй папа не шкадуючы і гарэлкі яму паболей налівай. Я побач буду. Нічога благога ён табе не зробіць.
    Неўзабаве і бацюшка прыджгаў. Гаспадыня за стол яго пасадзіла, а ён усё абдымацца лезе, цалавацца. Тады Мар’янка змікіціла:
    — Выпі, бацюшка, спачатку, не спяшайся.
    А што папу тую гарэлку выпіць, калі там нейкіх пару квартаў усяго! Узяўся піць і напіўся, нічога не памятаў, што далей было.
    А было вось што. Вярнуўся Мартын. Ухапілі яны з жонкай папа за ногірукі і паклалі на воз. Завёз яго чалавек да гнілога балота і выкінуў. Пастаяў крыху, паслухаў, як non храпе і вурчыць, і прамовіў:
    — Абкладзешся ты сёння, бацюшка, як самая смярдзючая свіння. Я табе такога намяшаў, што падобраму не пройдзе...
    Пад самую раніцу ля начлежнікаў, якія пасвілі коней, раздаўся дзікі крык:
    — Чорт! Чорт! Чорт!
    Крычалі дзеці, якіх старэйшыя выправілі на начлег, a самі заваліліся спаць. Але калі раскатурхалі мужчын, то тыя даволі хутка далі рады «нячысціку». Адлупцавалі як маглі, і ўсё, смеючыся, дапытваліся:
    — I адкуль гэта ён такі смярдзючы вылез?
    Бацюшка хрыплым голасам выў:
    — Гэта ўсё Ласвіцкія! Ласвіцкія!..
    3 таго часу, калі нехта блукаў ці моцна напіваўся, то з яго смяяліся і гаварылі, што гэта Ласвіцкія дурня вучылі. А тое паселішча так і назвалі ад тых кемлівых мужа ды жонкі.
    467
    ЛЮБІЧЫ
    Даўно гэта здарылася, тады, калі сам Бог са святымі па зямлі хадзілі. А жылі яны ў тыя гады не на небе, а на высокай гары, якая, можа, яшчэ і ў нашыя дні стаіць, узвышаецца.
    Ішоў аднаго разу Усявышні з найбліжэйшымі апосталамі. Сунуліся паволі, па баках пазіралі, сачылі за парадкам. Бог, той больш спраўна пазіраў, бо ён жа ўсё на зямлі прыдумаў, таму і карцела паназіраць, як справы ідуць. А вось апосталы, дык так толькі зіркалі, а калі якое парушэнне і заўважалі, то Усявышняму не казалі.
    Ноч прыспела, падарожным ужо спаць захацелася, і пачалі яны выглядаць якую хаціну, дзе пераначаваць. Ажно ўбачылі — у нейкай будыніне святло гарыць, узрадаваліся, а найболей — адзін з апосталаў.
    — Вось, — кажа, — зараз перакусім чаго і спаць пад страхою будзем. Але перш трэба зірнуць у акенца, паглядзець, што там робіцца.
    Другі паспрабаваў было супярэчыць, ён толькі і рабіў, што агрызаўся з паплечнікам, ды тут умяшаўся Усявышні:
    — Чаго не падзялілі? Так і рвяцеся, каб пасварыцца. I не сорамна?
    — Ды я толькі зірну і адразу ж назад.
    — Няёмка неяк, — засаромеўся Усявышні.
    — А чаго там...
    Падкраўся апостал да будыніны і зразумеў, што гэта не хаціна, а нейкая лазня. Сцішыўся і ўтаропіўся ў акно. Доўга не мог зразумець, штотам адбываецца. Вылупіўся, ужо ўвесь у акно ўлез, а ўсё роўна не дацяміць. Нарэшце дайшло — гэта ж бабкапаі^ітуха жанчыне цяжарнай дапамагае. Плюнуць ужо збіраўся, але вырашыў дачакацца, пакуль парадзіха народзіць, каб хоць паведаміць, хто на свет божы з’явіўся толькі што. Неўзабаве і дзіцятка закугікала, і да служкі Божага данесліся ласкавыя словы:
    — Любіч мой... Першанькі... Каханенькі... Любіч мой...
    — Бачыш ты, любіч. Значыцца, хлопчык.
    Каб жа так сказаў ды пайшоў, то нічога і не здарылася б, а то ж зноў памкнуўся да акна. А ў гэты момант бабкапавітуха павярнулася і заўважыла ў акне ўскудлачаную галаву. Падумала, што нейкі злыдзень падкраўся, каб сурочыць немаўля. 1 такая яе злосць ахапіла, што
    468
    ўхапіла яна бярозавае палена і запусціла ім у акно. Апосталу прама па галаве і ўгрэла. Ён ажно з капытоў зваліўся і загаласіў:
    — Каб жа табе шчасцядолі ніколі не было! Каб жа цябе зямля сырая з’ела! А каб твайму немаўляцілюбічу долі шчаслівай не было!
    Бог з другім апосталам пачулі і бліжэй падбеглі. Думалі, што, можа, дапамога тэрміновая патрэбна, а калі даведаліся, што да чаго, то другі апостал ледзьве ў скокі не пусціўся ад радасці, што цікаўнаму паплечніку добра перапала.
    Каб не Бог, дык і пабіліся б, але Усявышні раззлаваўся і прыкрыкнуў:
    — Ану супыніцеся, бессаромнікі! Распусцілі языкі! Яшчэ людзі пачуюць, дык сораму тады не абярэмся! Пайшлі адсюль хутчэй!
    Пакрочылі яны на другі канец вёскі, але ўсю дарогу чулася сцішанае:
    — Каб жа таму немаўляці долі добрай і ласкавай не было... Любіч... Даўся ты ў знакі мне, але і я табе дамся...
    I што ж вы думаеце? Чорным праклёнам, аказваецца, закляў той апостал хлапчука. Усе ягоныя словы спраўдзіліся. Тое немаўля стала дарослым чалавекам. Звалі яго Любічам. Так і прыліплі тыя ласкавыя матуліны словы да яго. Добрае імя, і чалавек добры быў, але вось не шанцавала яму ў жыцці. Днямі навылёт працаваў, амаль не адпачываў, але ўсё роўна нічога не атрымлівалася: то залівала ягоныя палеткі, то навальніца з градам іх біла, то жывёла ўбівалася і ўсё дачыста вытоптвала. Але чалавек не скараўся, трываў, неяк знаходзіў у сабе сілы змагацца. Hi дзецям, ні жонцы нічога не гаварыў, а сам, з кожным днём усё болей змрачнеў.
    Аднаго разу і Любіч не вытрымаў, выйшаў з хаціны ўвечары, каб родныя не бачылі, сеў на прызбу і горкагорка заплакаў. Плача і не чуе, што нехта насупраць яго спыніўся і чакае, пакуль ён галаву падыме. Тады ўскінуўся гаспадар і бачыць — стаіць перад ім сівы чалавек, у звычайнай сялянскай вопратцы, толькі што ў акуратна пашытай ды падагнанай.
    — Чаго ты, гаспадар, гэтак горка плачаш?
    — Ат, — адмахнуўся Любіч, — жытка ў мяне такая.
    — Раскажы, як яно ўсё здарылася. Пачні з самага пачатку, калі зможаш.
    469
    Усё расказаў селянін, нічога не стаіў. Уздыхнуў тады ягоны суразмоўца:
    — He пазайздросціш табе. А як жа тваё прозвішча?
    — У мяне і прозвішча і імя аднолькавыя — Любіч.
    — Любіч?
    Задумаўся Усявышні (а гэта быў менавіта ён) і доўга сядзеў моўчкі, усё прыгадваў, дзе чуў гэтае імя. Неўзабаве Любіч запрасіў:
    — Пайшлі, дзедку, да мяне ў хаціну. Пакармлю цябе, ды пераначуеш. Чагочаго, а месца ў мяне хапае.
    Бог жа не гаварыў, хто ён на самай справе, не прызнаваўся. Ляглі спаць, а Усявышняму ўсё не спіцца, і тут да яго данеслася ласкавае жаночае:
    — Любіч мой родненькі, як мне цябе шкада. Убіваешся ты, перажываеш... I нічога з усяго гэтага не атрымліваецца. Ці той Бог не бачыць, як ты пакутуеш?
    Тут Усявышні і прыгадаў, як некалі такое самае імя праклёнам крыў апостал. Раніцай падзякаваў Бог гаспадарам, а Любіча папрасіў выйсці з ім у двор і там ужо прамовіў:
    — Чалавеча, пераедзь з гэтага месца ў іншае.
    — Я ўжо два разы пераязджаў — не дапамагае.
    — На гэты раз дапаможа.
    Бог прымусіў таго апостала забраць свае праклёны назад, каб Любічу нармальна жылося. Той забраў, нават не спытаўся, для чаго гэта трэба.
    3 тае часіны зажыў Любіч добрашчасліва на сваім хутары, бядыгора болей не ведаў. Адтуль, ад яго, і назва пайшла — Любічы.
    СІРОЦІНА
    Калісьці і ўзгорак гэты, на якім зараз стаіць наша вёска, і само паселішча называліся паіншаму. Многа навокал усялякага звяр’я ды птаства вадзілася, землі прыдатныя для сяўбы былі, таму і не дзіўна, што неўзабаве людзі тут зажылі заможна. Уся вёска жыла добра, акрамя аднаго хлапчыны. Яськам яго звалі. А жыў ён бедна не таму, што ленаваўся ці адмаўляўся працаваць. Проста так здарылася, што ў яго рана памерлі бацькі і яму ўсё даводзілася здабываць самому. Болей таго, ён карміў яшчэ і дзядулю свайго, які некалі не даў яму замерзнуць ды памерці ад голаду.
    470
    Стары ўжо і не ўставаў. Адно сабе ляжаў на палку ды чакаў Яську, каб пагаманіць, адвесці душу ў размове. Часта згадваў, як сам быў малады, і тады абавязкова прамаўляў:
    — Ведаеш, унучак, у наш час людзі былі намнога лепшыя і ласкавейшыя...
    — А чаму так, дзедку?
    — Хто ж яго ведае...
    — Але ж нейкая прычына ёсць.
    — Ды відаць, што так. Можа, людзі былі ад прыроды дабрэйшымі, а можа, на ўсялякія каштоўнасці ўвагі не звярталі. Глядзелі, каб хлеб і да хлеба на стале было, a астатняе не надта цікавіла.
    — He магло такога быць, каб грошы людзей не цікавілі, — не даў веры Яська. — У нас зараз за капейку галаву адарвуць.
    — Так, унучак, гэта праўда. I яшчэ чыстая праўда тое, што чым багацейшы чалавек, тым ён больш сквапны...
    Так адзін раз яны гаманілі, а потым Яська зусім нечакана выпаліў:
    — Вось бы мне пашанцавала скарб знайсці...
    — Скарб? — зяхнуў дзедка. — Навошта ён табе?
    — Як навошта?
    — Ну, што б ты з ім рабіў, каб знайшоў?
    — Ды я...
    — Вось, нават і не ведаеш, а яшчэ гаворыш.
    — Я не ведаю?
    — Ты.
    — To слухай, дзедка. Калі б знайшоў, то адразу прыкупіў бы ладны кавалак зямлі. Потым хаціну здаравенную і светлую, як вялізны палац, пабудаваў бы.
    — А яшчэ?
    — Яшчэ? Жывёлы ўсялякай накупляў бы.
    — Згодны, а далей?
    — Каб усягоўсяго ставала, назіраў бы.
    — Усяго ставала? А яшчэ чаго б ты жадаў?
    Тут Яська задумаўся. He ведаў, па шчырасці, што і адказаць старому.
    — А ці даваў бы ты людзям бедным грошы?
    — Ведама ж.
    — I напавер?
    — I напавер.
    471
    — I проста так, нават тады, калі б бачыў, што ў чалавека не будзе чым табе іх аддаць?
    — Тады тым болей.
    — Малайчына, Яська, што хоць у думках людзям нічога не шкадуеш. У цябе яшчэ няма, а ты ўсё роўна згодны аддаваць іншым, дапамагаць. Сам жа сцвярджаў, што ведаеш, як грошы людзей псуюць.
    Пагаманілі яны і спаць палеглі. Але на гэты раз не спалася. Дзеду і так надакучыла ляжаць, а ўнук загарэўся на самай справе адшукаць скарб. I не абыякі, а залаты, незлічоны, каб не толькі сабе, але і іншым хапіла.
    Як устаў раніцай, дык, ад’язджаючы ў поле працаваць, так і сказаў старому:
    — Як бы там ні было, а скарб я знайду!
    — Эх, дурненькі. Усе пра такое мараць, але потым, калі расчароўваюцца, яшчэ болей змрачнеюць.
    — А я знайду! — стаяў на сваім Яська.
    — Добра, добра, хлапчына, не рві душу, — лагодна пагаджаўся дзедка і пасмейваўся: — Знойдзеш, дык лепей жыць станем.
    Пасля той размовы Яська і на самай справе пачаў шукаць скарб. Як толькі выдавалася вольная хвіліна, то ён не адпачываў, не ляжаў, не кіраваў да хлопцаў ды дзяўчат, а браў рыдлёўку, сякеру і ішоў у адным яму толькі вядомым накірунку. Капаў, высякаў, вывальваў, але не шанцавала даецюку. Прыйдзе дамоў, ледзьве цераз парог пераваліцца, а на наступны дзень трэба ж на працу ісці. Як заўважыў такое стары, дык давай ушчуваць Яську: