• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Ляціце ў розныя канцы княства і загад мой перадайце: усім гарадам умацоўвацца, а вартавым атрадам патроіць пільнасць, каб ненарокам нас не прыспелі ворагі. I яшчэ перадайце, каб харчы ды баявыя запасы павялічвалі тэрмінова, каб праверылі трываласць гарадскіх сцен і вежаў. Хто не будзе падпарадкоўвацца ці час стане цягнуць, таму галаву адразу з плеч далоў, дазволу майго не пытайцеся, ад майго імя дзейнічайце. Нікому злачынства, калі потым людзі зза яго гінуць будуць, не дарую.
    — Зразумела, княжа!
    — Калі зразумела, то кіруйце ў дарогу, а як вернецеся, то першай справай да мяне, дакладваць, як там справы на месцах.
    Птушкамі сарвуцца ганцы і паімчаць у розныя бакі. A праз парудзён, некаторыя і праз тыдзень, вяртаюцца назад стомленыя, здарожаныя, але задаволеныя, што выканалі
    419
    княжацкі загад. Толькі дух перавядуць і адразу ж дакладваюць валадару, што ўсё ў парадку, што парушэнні былі, але па іх любую аблогу можна было вытрымаць.
    — Мясцовым ваяводам наказалі, што ты вельмі турбуешся пр'а парадак, а тым людзям два разы паўтараць не трэба, яны з першага разу ўсё разумеюць.
    — Так, яны такія... Сам падбіраў, — задаволена гуў князь.
    — Вартавыя пільна сочаць за межамі княства. Пакуль што і блізка чужынцаў няма. Усё ціха, усё спакойна.
    — Дзякую вам за службу, хлопцы. Зараз адпачывайце. Трое сутак вас турбаваць не будуць.
    — I табе дзякуй, княжа, — адкажуць стомленыя воіны і пойдуць з пакоя.
    Валадар заставаўся ў пакоі адзін. Ніхто да яго ў такія моманты не меў права ўваходзіць. Ніхто, акрамя аднаго чалавека — чашніка. Менавіта ён падаваў свайму гаспадару чашу за сталом, менавіта ён адказваў, як ахоўнік, за жыццё князя. I зразумела, што на такое месца падбіралі чалавека надзейнага. Глядзелі, каб у вайсковай справе быў нібы агонь і каб здароўем пераўзыходзіў астатніх, каб розумам не адставаў, каб язык трымаў за зубамі і не сунуўся, куды не трэба, без дай прычыны.
    У князя Сямёна быў менавіта такі чашнік. Звалі яго Пятро, а мянушку гэты чалавек меў нейкую дзіўную — Свярдзёл. Дзіўную для таго, хто яго не ведаў, а для таго, хто бачыў хлапчыну ў справе, усё было зразумела: калі ўвап’ецца ў каго позіркам, дык той адразу пачынае губляцца, кідацца, гаварыць абышто, а целаахоўніку гэта і трэба. Усё выведае, паспее папярэдзіць князя ці сам, без валадара, разабрацца.
    Вось і зараз князь сядзеў, а дзверы нячутна адчыніліся і гэтак жа нячутна цераз парог пераступіў здаравенны чалавек. Стаіўся, нібы яго тут і не было. Толькі князь ведаў, што Пятро чакае ягонага загаду ці пытання якога.
    — Што, Пятро?
    — Усё нармальна, княжа.
    — Калі нармальна, то гэта добра. А вось у мяне нешта не атрымліваецца. Баюся, што на мяжы татары недзе стаіліся, а мы пра іх нічога не ведаем.
    — А што, нашы віжы гэтак дрэнна сочаць?
    — He, стараюцца. Справа ў тым, што людзі, часам, самі таго не жадаючы, памыляюцца.
    420
    — Конь, княжа, і на чатырох капытах, а спатыкаецца.
    — Калі так разважаць, то можна любога гультая і лайдака апраўдаць.
    — Я нікога не апраўдваю, княжа, я толькі гавару пра тое, што сам ведаю.
    — He крыўдуй, Пятро, але прадчуванне ў мяне нейкае дурное. I ты ж ведаеш, што яно мяне амаль ніколі не падводзіла. Давай пашлём дадатковыя атрады ў тыя мясціны, дзе, як мне здаецца, трэба чакаць удару.
    — Але ж там ёсць і заставы, і віжы, і асобныя дазоры.
    — А мы пашлём так, каб мясцовыя нічога не ведалі пра дадатковыя атрады.
    — Ці не пакрыўдзяцца яны, ці не прымуць, княжа, гэта як недавер да сябе?
    — Усялякае можа здарыцца, але людзей, тым не меней, пашлём. Пакліч да мяне сотніка Фёдара. Скажы, каб хуценька джгаў, бо ён любіць затрымлівацца.
    — А я папрашу, — адказаў Пятро.
    На гэта князь зарагатаў:
    — Мядзведзь, толькі нядоўга прасі, бо Фёдар яшчэ заікацца пачне...
    Праз колькі часу сотнік быў у князя.
    — Вось што, чалавеча. Справа тут ёсць адна...
    — Слухаю.
    — Прыйдзецца табе са сваёй сотняй на мяжу з’ездзіць. Задача ў цябе будзе няпростая: выведаць, ці не лезуць дзе татары, ці не стаіліся непадалёку. Нешта тут падазронае. Ужо пяць гадоў як да нас не наведваліся.
    — У мінулы раз падарункаў добрых наклалі, вось яны і не паспелі яшчэ пералічыць.
    — Добра сказаў, — пахваліў валадар, — але глядзі пільна. Справа ў тым, што там ёсць нашы атрады і віжоў хапае...
    — 1 мне трэба ўсё рабіць так, каб мясцовыя ваяры не заўважылі, што я за іхнімі спінамі нешта выведваю...
    — Разумны ты, сотнік, час ужо і тысячу вояў табе даваць.
    — Жыццё вучыць, княжа.
    — Дзеньдругі можаш ехаць, не скрываючыся, а потым прабірайся так, каб ніхто і не ведаў, і не чуў.
    — Зразумела.
    — Тады заўтра, з самае раніцы, у дарогу.
    Сотнік устаў і хуценька выйшаў, а князь прамовіў, звяртаючыся да Пятра:
    421
    — Бачыў?
    — I чуў, княжа.
    — I што скажаш?
    — Разумны чалавек.
    — А ты прасіць, прасіць, — перадражніў князь чашніка, і абодва зарагаталі.
    — Фёдар зробіць, назад проста так не вернецца, усё выведае. Калі трэба — стоіцца, што і мыш не заўважыць.
    — А ты адкуль ведаеш?
    — Мы з ім, княжа, раслі разам, разам да цябе ў дружыну прыйшлі. Потым мяне сюды забралі, а ён сотнікам стаў. Але сяброўства нашае не перарываецца.
    — Гэта добра, Свярдзёл, добра... Будзем чакаць.
    Сотніка не было доўга. Прайшоў, можа, месяц, а можа, крыху і болей, а ад яго ні чуткі, ні слова. Князь ужо пачаў злавацца:
    — Што там здарылася? Чаму няма ганца? Чаму сам не вяртаецца?
    Звяртаўся ён, канечне ж, да Пятра, але той маўкліва ўзвышаўся ля дзвярэй.
    — Чаго маўчыш? — накінуўся на яго Сямён.
    — А што гаварыць?
    — Твой жа сябрук. Можа, ён перакінуўся ад мяне да іншага гаспадара? Чаму яго так доўга няма?
    — Да іншага гаспадара ён не перакінецца.
    — Чаму гэта?
    — Таму што ў яго тут і родныя ўсе, і блізкія, і няма яму чаго ў чужым краі рабіць.
    — Ты так упэўнена гэта сцвярджаеш...
    — Бо веру ў Фёдара. Нешта, відаць, не атрымліваецца, таму і не вяртаецца. Можа, час падбірае, можа, сітуацыю высвятляе...
    — У цябе заўсёды адгаворкі знойдуцца. Няхай бы ганца прыслаў...
    — Усё будзе добра, княжа. У Фёдару не сумнявайся.
    Потым гамонка непрыкметна перакінулася на іншыя навіны, і валадар крыху супакоіўся. А праз пару дзён вярнуўся і Фёдар. Змарнелы, стомлены, але задаволены.
    — Ну што там, распавядай, — з трывогай у голасе звярнуўся да яго князь.
    —Усё пакуль што добра, княжа.
    — Чаму пакуль?
    422
    — Таму што на нашых межах татараў няма і паблізу ад межаў — таксама.
    — А чаго ж ты так доўга не вяртаўся? Чаму нікога не паслаў з паведамленнем?
    Фёдар усміхнуўся:
    — А я, княжа, у госці да іх хадзіў. Пакруціўся ля мяжы, паблізу ад яе — чыста. Вырашыў тады глыбей прасунуцца.
    — А калі б заўважылі?
    — To нехта іншы зараз дакладваў бы, а не я.
    — Ну і што там?
    — Татары ідуць да нашай мяжы. Неўзабаве паспрабуюць напасці. Мы там пару чалавек у палон былі захапілі, дык калі пачалі іх дапытваць, то яны ўсё чыста і расказалі. Таму нас так доўга і не было. Пакуль жа ўсё разведалі...
    — Малайчына. Зараз ідзі адпачывай, а праз дзень дружыну павядзеш у тое месца, дзе сам быў. Там і сустрэнем няпрошаных гасцей. Няма чаго іх на сваю зямлю пускаць. Як думаеш, Пятро?
    — Фёдар ужо надумаў сам дзейнічаць, то яшчэ і вымову атрымаў. Я скажу штонебудзь, дык таксама не спадабаецца.
    — Добра, добра, не дзьмі губы, што тая дзяўчына.
    — Калі князь так рашыў, то я падпарадкоўваюся волі.
    — Я не пра волю ў цябе пытаюся, я парады прашу.
    — Ведама, што лепей чужынцаў за межамі княства разбіць, каб нашы людзі не пакутавалі чарговы раз.
    — Вось бачыш, і ты нешта разумнае сказаў. А зараз пайшлі ў двор. Трэба да паходу рыхтавацца. Трэба добра падумаць, каб чаго не забыць, не ўпусціць, бо потым давядзецца крывёю за ўсё плаціць. Будзем дружыну збіраць ды аглядаць усё...
    Усяго за суткі князь падрыхтаваў дружыну і выступіў у паход. Наперадзе ішла Фёдарава сотня, якая ўжо пабывала тут і добра ведала дарогу. Сам князь ехаў сярод простых дружыннікаў і жартаваў з імі. Нішто так не супакойвала і не ўраўнаважвала, як смех. Поруч пагігікваў Пятро. Да мяжы яшчэ было далекавата, небяспекі не адчувалася і вораг іх заўважыць тут не мог, таму трымаліся спакойна. Пад канец другога дня да Сямёна падляцеў на ўзмыленым кані Фёдар.
    — Княжа, хутка мяжа. Тут трэба сцерагчыся, као не
    423
    выкрыць сваю прысутнасць, бо татары ці бокам пойдуць, ці затояцца.
    — Ведаю, сотнік. Таму затояцца не татары, а мы. Вось пазіцыю выберам і затоімся. Няхай думаюць, што нікога паблізу няма, няхай радуюцца, што шляхдля іх адкрыты. Мясціну ўдалую трэба знайсці...
    — Знойдзем. Мы ноччу пакруцімся тут... Войска няхай на гэтым месцы застаецца, пакуль мы не адшукаем добрай пазіцыі.
    — Так і зробім, Фёдар. Шукайкруціся са сваімі людзьмі, але не забывайся і пра татараў.
    На наступны дзень дружына, стаіўшыся і адступіўшы з паўвярсты ад невялічкай рачулкі, адпачывала ў глухім лесе. Татараў чакалі менавіта тут, бо і вада тут была мелкая, і бераг палогі, і нічога чужынцы не заўважылі — ехалі спакойна.
    Недзе пад полудзень паказаліся ворагі. Трымаліся ўпэўнена, не думалі нават, што іх тут ужо чакаюць. Княжацкая дружына вылецела нечакана і пачала секчы чужынцаў. Але і тыя не паддаваліся, не кінуліся ўцякаць.
    Біліся моцна і доўга. Князь Сямён ледзьве галавою не лёг. Выратаваў яго Верны Пятрочашнік. Калі ззаду да валадара падкраўся ўвішны татарын і ўжо замахнуўся было сваёй крывой шабелькай, то Пятро распалавініў яго магутным ударам мяча.
    Неўзабаве ворагі не вытрымалі і пабеглі, але ўсюды іх знаходзілі, даганялі і забівалі ці бралі ў палон.
    Скончылася бітва, выцер князь Сямён свой скрываўлены меч і паклікаў:
    — Чашнік, хадзі сюды.
    Пятро падышоў і стаў побач, яшчэ разгарачаны, не адышоўшы ад бітвы.
    — Дзякуй табе.
    — Пустое, княжа.
    — Каму пустое, а каму жыцця каштавала. За гэта ўзнагароджваю цябе, Пятро: аддаю ўсе бліжэйшыя ад поля бою землі. Жыві тут так, як твая душа пажадае.
    Вось з таго самага часу і застаўся чашнік у нашых мясцінах. Пабудаваў сабе хаціну, сталі побач з ім людзі сяліцца іншыя і паступова ўзнікла паселішча, якое назвалі ад імя першага чалавека, ці, дакладней, ад ягонай пасады — Чашнікі.
    424
    БАРАВЫЯ
    Жылібылі маці з бацькам. I была ў іх адзіная дачка, якую звалі Хімкай. Так здарылася, што пахварэлі бацькі, і ўсім дзяўчынка запраўляла — і па гаспадарцы глядзела, і за агародам сачыла, і каровак на пашу выганяла. Прыбяжыць дамоў, перакусіць і за якую справу хапаецца. Гаспадары перажывалі, што гэтакае звалілася на яе дзіцячыя плечукі, але зрабіць нічога не маглі — хвароба ніяк не пакідала іхнія змарнелыя целы.