Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
А тыя рыбакі, якія яго пакінулі, на наступную зіму вярнуліся сюды, бо вельмі ім у мінулы раз пашанцавала. Прыехалі і не знайшлі пакінутага імі чалавека.
412
— Птушкі ды звяры з’елі... — вырашылі яны, а далей і не разбіраліся.
Налавілі рыбы цэлую гару і вырашылі дамоў ехаць, пакуль мароз трымаецца, пакуль завірухі няма. Нагрузілі абоз і падаліся. Але тут усхадзілася такая завіруха, што і свету белага не ўбачылі. Спыніліся і нехта крыкнуў:
— Агонь!..
Пабраліся на яго і ўвесь абоз, разам з людзьмі, патапіўся ў балоце.
3 таго выпадку і сталі зваць гэтае месца Рыбакамі, a потым і вёску — Рыбакі.
СКАЧЫХА
Яшчэ зусім нядаўна, там, дзе зараз стаіць наша вёска, узвышаўся высачэнны бясконцы лес. А з ім звязвалі існаванне ўсялякіх нячысцікаў ды ведзьмаў, ваўкалакаў ды пярэваратняў. Той лес называлі не іначай як Чартавіскам, ці Чортавым Жытлом. Цяпер дайсці да яго можна вельмі проста —дарогаю, якая раўнютка ўецца паміж палёў ды лугоў.
Здаралася, людзі касілі на балоце, і тады абавязкова адзін аднаму наказвалі:
— Калі, братка, пачуеш, як у нашым канцы крычаць нехта будзе, дык бяжы на дапамогу.
— Абавязкова, чалавеча. Усе як збярэмся, то тая пачвара і ўцячэ.
— Няхай толькі застанецца, дык галаву адным махам знясем, — заходзіліся маладзейшыя з сялян, якія яшчэ мала верылі ў тое, што ім распавядалі старэйшыя.
— Меней хваліцеся, a то наклічаце не толькі на свае галовы, але і на нашыя...
— Што наклічам?
— He што, а каго... Скачыху...
— Палохаць палохаеце, але ці бачыў хто з вас яе?
— Самі не бачылі, але людзі старэйшыя нам такое даводзілі.
Пагаманіўшы трохі, людзі разыходзіліся, бо з раніцы трэба было выязджаць на балота. Ужо былі адкляпаны косы, сабраны няхітрыя прычындалы, змазаны калёсы, адрамантавана вупраж. Словам, гаспадары былі гатовы да касьбы.
413
Яшчэ сонца толькітолькі паказалася, а людзі, нібы тыя мурашкі, ужо капашыліся па дварах, выязджаючы на сенакос. Пачалі касіць і забыліся, што там нейкая Скачыха палохаелякае. Кожны стараўся як мага болей выкасіць. Шчыравалі да вечара, а потым разышліся па выжарах, дзе некалі стаялі буданы, і пачалі зноў часовы прытулак на ноч рыхтаваць. Палова мужчын гэтым займалася, а другая — есці варыла. Тут і аднавіліся гамонкі пра жудасную пачвару.
— Што ні кажыце, а яна недзе сядзіць і сочыць за намі, — падаў голас сівенькі дзед і палахліва азірнуўся.
— Ага, толькі і чакае моманту, каб цябе сабе на вячэру сцягнуць, — упікііулі яго малодшыя касцы.
— Вам бы толькі пажартаваць, зубы паскаліць, а што на самай справе можа адбыцца, вы не верыце.
— Во, зараз і гэты пачне гаварыць, што бачыў Скачыху на ўласныя вочы.
— He, але я не адмаўляю, што яна ёсць.
— Эй, мужчынкі, давайце лепей перакусім ды ляжам спаць, а калі тая баба тут і ёсць, дык няхай таксама спакойна адпачывае, — лагодна перабіў нехта з касцоў.
Астатнія, не спрачаючыся, пагадзіліся:
— Хоць адзін чалавек здагадаўся, што сказаць. Пайшлі і праўда перакусім, ды адпачнём.
Неўзабаве над балотам запанавала цішыня. Толькі чуваць было, як гудуцьпагражаюць цэлыя хмары надакучлівых камароў. 1х не адваджваў нават смярдзючы дым з гнілых парахнякоў, якія спецыяльна падкідвалі ў агонь, каб адпалохваць гнюс.
Адзін жа касец, малады хлапчына Антось, вырашыў схадзіць на якія паўгадзіны да сябрука, які павінен быў знаходзіцца дзесьці непадалёку. Бацька паспрабаваў было затрымаць сына:
— Сядзі, куды цябе панясе? Лепей паспі якую гадзіну лішнюю.
— Ды я ненадоўга. Пагамонім з Васілём і разыдземся.
— Яшчэ на якую Скачыху напорашся...
— Кінь дурное, бацька, ты яшчэ ў гэтыя забабоны верыш?
— Людзі дарма казаць не будуць.
— Людзям дай толькі пагаманіць, а пра што — гэта іх не хвалюе. Язык жа без касцей.
414
— Глядзі, каб потым не пашкадаваў, a то вельмі ўжо ты язык свой распускаеш. Ранкам разам з астатнімі падніму...
— А я і не прашу, каб ты мне спаць болей, чым іншым, даваў.
Сабраўся Антось і паджгаў у накірунку таго будана, дзе павінен быў знаходзіцца ягоны сябрук. Здавалася, што гэта зусім блізка, а на самай справе аказалася далекавата. Мала гэтага, змрок рабіў сваю справу: неяк непрыкметна збіўся Антось з дарогі. Каб адразу заўважыў, то назад пайшоў бы, а то ж крочыў і крочыў наперад. Апамятаўся толькі тады, калі пад нагамі пачала правальвацца і пагрозліва выгінацца балотная твань. Крычаць не выпадала, баяўся, што потым вяскоўцы з яго смяяцца будуць. Кінуўся ў адзін бок, у другі — усюды было адно і тое ж: гнілое балота. Сеў на купіну хлапчына і вырашыў чакаць світанку, каб пры сонцы выбіцца на дарогу. I тут нешта,амаль што побач,закрычалазагаласіла:
— Іду! Іду! Іду!
Уздрыгануўся Антось, зразумеў, што гэта тая самая Скачыха верашчыць, усхапіўся і пабег. Але праз дзесятак крокаў праваліўся ў багну і стаў тапіцца. Тады толькі пачаў зваць на дапамогу, але ніхто не бег. Крычаў, з апошніх сіл выбіваўся, але неяк усё ж вылез з таго «чортавага вока». Ухапіўся за бярэзінку і стаіць. У гэты момант яму падалося, што побач нехта ходзіць.
— Хто тут? — крыкнуў ён.
Але паранейшаму панавала цішыня, толькі чуваць было — скок, скок! Добра ўсвядоміў Антось, што Скачыха недзе побач. Гукнуў што было сілы:
— Дзе ты?! Вылазь!
Ды ў адказ паранейшаму захлюпацелазаскакала нешта паблізу. Хлапчыне памроілася, што нехта паклікаў яго:
— Хадзі сюды... Хадзі...
I ён пайшоў. Паціху прабіраўся на той патаемны голас, але наблізіцца так і не ўдавалася. За пару крокаў ад яго ішла істота, якая і вяла за сабою. Потым Антосю падалося, што выбіўся на роўны луг і што ўжо зараз пад нагамі стане цвёрды бераг, ды, на вялікі жаль, так толькі паказалася, бо праз пару імгненняў уляцеў ён у раку. У тое самае месца, дзе быў страшэнны вір. Хлапчына і крыкнуць не паспеў. Знайшлі ягонае цела, можа, праз тыдзень за пару вёрст ад месца здарэння — вада вынесла.
415
3 таго здарэння Скачыхай усе тутэйшыя сталі зваць высакаватую гару, якая ўзвышалася над берагам ракі. Сцвярджалі, што менавіта там аблюбавала сабе месцажыхарства пачвара. Як яно было на самай справе, ніхто не ведае, але назва засталася. Калі на тым пагорку ўзнікла паселішча, то і за ім замацавалася трывала, ды так і засталася.
СУДЗІЛАВІЧЫ
Непадалёку ад нашай вёсачкі ў далёкія гады працякала рачулка. На адным яе беразе стаяў прыгожы каменны палац і жыў там багаты памешчык. Сям’і не меў, адна дачка была. Жонка некалі ўтапілася ў рацэ. Гаварылі, што пан пасля такога выпадку загадаў выкапаць шырачэнныя каналы, праз якія большая частка вады пастаянна сплывала ў буйнейшыя рэкі, а мясцовая паступова ператварылася ў рачулку. Гаспадар з памешчыка быў неблагі. Усё ў яго было, усяго хапала, не шкадаваў ён і людзям. Прыйдзе да яго хто прасіцца, дык гаспадар толькі галаву нахіліць і ціхенька запытаецца:
— Што ў цябе, чалавеча, здарылася?
Той упадзе на калені і давай скардзіцца, што лёс цяжкі, што ні капейкі за душою не мае, а жыць жа неяк трэба.
— Толькі і ўсяго? — перапытае пан. — Гэта мы выправім...
Скажа так і адразу загадае войту ці каму там, каб чалавеку дапамаглі. Выскачыць селянін, ажно свеціцца, і на ўсё горла пачынае памешчыка хваліць:
— Вось гэта пан. Вось гэта гаспадар. Я яму пару слоў не паспеў сказаць, а ён мне тут жа загадаў дапамагчы. Цяпер я да скону жыцця буду памятаць пра такую добрую душу. За яго Богу маліцца буду...
Гаспадар чуе, як яго селянін хваліць, і адно ўсміхаецца ў вусы:
— Як мала чалавеку для шчасця трэба. Сказаў пару слоў, а ён мяне з Богам параўноўвае...
Да таго памешчыка заўсёДы ішлі сяляне з рознымі спрэчнымі пытаннямі. Раней жа іх цэлая процьма ўзнікала. Калі пачнеш па судах судзіцца, то ўвесь свой набытак спусціш, а праўды не даб’ешся. Таму знаходзілі значна лягчэйшы шлях — ішлі да памешчыка і прасілі рассудзіць. Асабліва часта звярталіся да яго па пытаннях межаў.
416
Ён ніколі не адмаўляў, дакопваўся да сутнасці і судзіў пасправядліваму.
Так і жыў той памешчык з сялянамі мірнадружна. Здаралася, што даводзілася яму судзіць і куды болей сур’ёзныя справы.
Аднаго разу прыбегла да яго заолаканая жанчына і гопнулася на калені.
— Што здарылася?
— Паночку... Яго няма...
— Каго?
— Майго мужа, паночку...
— Можа, недзе загуляў?
— Ды не, паночку, ён ніколі ў такую дурніцу не кідаўся. Ён кароўку ўчора на базар прадаваць павёў...
— Ну і?
— Усе людзі вярнуліся дамоў, а майго Яначкі няма.
— А ці бачылі яго там вяскоўцы?
— Так, паночку, бачылі. I сцвярджаюць, што ён кароўку прадаў і дамоў вяртацца збіраўся.
— А можа, у карчомку завітаў?
— He, не магло такога здарыцца, тым болей, што наш сусед у карчомцы быў і майго Яначку зваў з сабою.
— А Янка?
— Адмовіўся.
— Значыцца так. Ідзі дамоў, жанчына, а я распытаю.
Пайшла сялянка дахаты, слязьмі горкімі заліваючыся, а пан, да гонару ягонага будзе сказана, не проста так справадзіў гаротную, а пачаў распытваць людзей, якія ў той дзень былі на базары. Неўзабаве і на след выйшаў. Аказалася, што Яначка дамоў пайшоў не адзін, а з двума мужчынамі. Выклікалі іх да пана па адным, пачалі дапытвацца, але тыя не прызнаваліся. Тады пан спытаўся ў лоб:
— Куды грошы падзелі?!
Тыя ажно аслупянелі. Адзін закрычаў:
— He бралі! He бралі!
А другі, нібы папярхнуўшыся, толькі і заенчыў:
— А яны... Яны...
— Дзе?!
— Я не вінаваты! Я не вінаваты! Я пакажу!
Загадаў памешчык склікаць усіх сялян з навакольных вёсак і судзіць перад усім народам гэтых забойцаў, якія паквапіліся на грошы і перавялі чалавека.
14 Віцебшчына
417
Сабраўся народ, прыйшлі дарослыя і малыя. Усе сабраліся, каб выказаць абурэнне забойцам. Памешчык выступаў за суддзю. Распытаў, як адбылося забойства, дзе закапалі забітага, куды пахавалі грошы, і вынес прысуд:
— На дуб іх. Там іхняе месца, толькі там, бо няма ім месца сярод сумленных людзей.
Павесілі забойцаў на дубе. Тое месца, дзе адбываліся памешчыцкія суды і ў далейшым, назвалі Судзілавічамі. Там жа і камень ляжаў здаравенны, на які звычайна прымушалі ўзлазіць абвінавачваемага. Той камень, калі ўжо вёска Судзілавічы існавала, на млынавыя жорны перарабілі. Доўга ён працаваў на сялян, пакуль на дробныя камяні не рассыпаўся. Вось адкуль назва пайшла.
ЧАШНІКІ
Даўнымдаўно, калі нашым краем гаспадарыў магутны князь, здарылася гэтая гісторыя. Звалі таго князя Сямён. He стары чалавек яшчэ быў, даволі магутны і надзвычай разумны. Вось толькі дачуецца, што ворагі на ягонае княства кіруюць ці яшчэ якая бядота пагражае, то сядзе, нікуды не выходзіць пару гадзін, а потым кліча ганцоў: