• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Сябры паслалі мяне сказаць, што мы паспелі зрабіць усю неабходную працу ў тэрмін.
    — Паспелі? Дык пайшлі, я агледжу.
    — He, нельга.
    — Чаму?
    — Рана яшчэ. У нас яшчэ цэлыя суткі. Вось заўтра надвячоркам і прыходзьце правяраць. Заўтра будзе самы час.
    — Але ж карціць глянуць.
    — He трэба, княжа. У нас таксама ўсё прадумана наперад, і баяліся мы аднаго — каб не запозніцца, каб паспець у час. Іначай і вы застаняцеся незадаволеным, і пра нас пагудка благая пойдзе, што мы толькі абяцанкамі кідаемся, а слова свайго трымаць не ўмеем.
    — Ды што ўжо там. Калі трэба, то адзін дзень і патрываць можна.
    На тым і разышліся.
    Дрэнна спалася ў тую ноч князю, некалькі разоў падхопліваўся і падбягаў да акна, каб зірнуць на вуліцу, але за акном яшчэ панаваў змрок.
    Цэлы дзень валадар сноўдаўся з кута ў кут нібы непрыкаяны. Варта хадзіла за ім і моўчкі пераглядвалася. Было зразумела, што ўсе чакалі аднаго — вечара.
    Нарэшце князь зірнуў на сонца і сказаў:
    — Ну што, час да царквы ісці.
    — Так, княжа. Народ ужо сабраўся, ад полудня шнуруюць, чакаюць, калі можна будзе глянуць на цуд, створаны людскімі рукамі.
    — А ты адкуль ведаеш, вой?
    — Mae ўсе родныя і блізкія збіраліся ісці паглядзець. Таму і суседзей і знаёмых паклічуць. Адсюль і ведаю.
    Калі выехалі на суседні пагорак, то ад нечаканасці ажно спыніліся: народу было гэтулькі, што нельга было праехаць. Таму сконіліся і пайшлі.
    Падышлі бліжэй, і тут валадару падалося, што царква пачала ўздымацца і хутка дасягне аблокаў. Услед за
    436
    гэтым глыбокі ўздых пранёсся па шматтысячным натоўпе:
    — Ляціць, глядзіце, ляціць...
    — Царква ўздымаецца, людзі...
    — Нібы на скрыдлах...
    Сам князь не гаварыў нічога, але разам з тым адчуваў, як валасы ў яго становяцца дыбарам.
    — Майстроў, майстроў да мяне! — загадаў ён.
    Тых падвялі.
    — Прасіце, што пажадаеце, усё дам.
    — Нам, княжа, загадайце заплаціць, нічога іншага не трэба. Будаваць — гэта нашае прызванне.
    — Як вам удалося?
    — Мы вас тады зразумелі, адчулі, вось і перадалі. Але, княжа, стаяць царква будзе пры адной умове.
    — Пры якой?
    — Пакуль вы будзеце жыць, і яна да таго самага часу будзе тут узвышацца...
    Заплаціў князь майстрам у дзесяць разоў болей, чым яны прасілі, і адпусціў. А сам стаў маліцца разам з простымі людзьмі ў царкве. Доўга так працягвалася. Але ўсяму ў жыцці прыходзіць канец, таму і валадар, стаўшы старым, захварэў і памёр. Пахавалі яго, а царква... Ніхто ж не ведаў, што пры яе закладцы нейкая ўмова існавала. Прастаяла яна пасля смерці гаспадара яшчэ трое сутак, а потым... Прачнуліся людзі, паглядзелі — няма царквы. Яны на пагорак, а там толькі некалькі камянёў засталося, і на іх сляды ад чалавечых ног.
    — Глядзіце, слідцы, — прамовіў нехта ціха.
    Так і сталі тое паселішча зваць, якое пазней на гэтым пагорку было ўзведзена, Слідцы.
    ШАРКАўШЧЫНА
    Калісьці вельмі даўно жыўбыў у нашай мясцовасці спрактыкаваны гаспадар. Такі ўжо чалавек удаўся, што і хвіліны спакойна не мог пасядзець, увесь час нешта рабіў. Людзі ўжо і пасмейваліся з яго:
    — Што ж гэта ты, Ахрэм? Няхай бы хоць гадзіну якую перадыхнуў.
    — А я як на цяжкай працы стамляюся, дык лягчэйшую пачынаю рабіць.
    — I ў каго ты такі працавіты ды кемлівы ўдаўся?
    — У дзеда.
    — А чаму не ў бацьку?
    — He, у дзеда, бо менавіта ён мяне ўзгадаваў. Ен мяне ўсяму навучаў, дарогу ў жыццё даваў.
    — Пазайздросціш табе... Такіх людзей не знойдзеш,
    — Эх, браточкі, ды і вы такія ж, толькі сябе збоку не бачыце...
    — I дзеці ў цябе, Ахрэм, да працы ненатольныя. Колькі памятаем, столькі яны табе дапамагалі.
    — Гэта чыстая праўда, бо я іх прывучваў працаваць з калыскі. He перагружаў работай, а даваў такую, якую маглі выканаць. Малапамалу і мае сыночкі сталі мне вернай падмогай.
    438
    — Што падмога, то падмога. Колькі не шукай, а такіх хлопцаў ці знойдзеш.
    — Ды і вашы дзеці не горшыя.
    — Нашы таксама слухаюцца і дапамагаюць, але твае намнога болей. А косяць як... Паглядзець толькі і застаецца, як яны адзін за адным ідуць, а ты наперадзе.
    — He, апошнім часам сам першы не іду. Сыны мяне ашчаджаюць і пакідаюць ззаду. Першым Сцяпан валіць, за ім Іван, за Іванам Фёдарка, мой малодшанькі, Шарачок. А я ўжо за ім...
    — А чаму Шарачок?
    — Гэта мы яго так паміж сабой завём. Вочы ў яго не чорныя, не блакітныя, а шэрыя. Таму і Шарачок.
    Адным словам, зайздросцілі Ахрэму вяскоўцы, што сыны ў яго працавітыя, што сам ён няўломак, і за гэтым усім забываліся, што і жонка ягоная — Адэля — адыгрывала ва ўсім гэтым не апошнюю ролю.
    Хлопцы падрасталі, а бацькі непрыкметна старэлі. Яны нават здзівіліся, калі заўважылі, што бацька іхні ўжо сівы.
    — Тата, а чаго гэта? — нібы малыя, задалі пытанне.
    — А гэта, сыночкі, гады свае сляды пакідаюць.
    — Яны ўсіх так сярэбраць?
    — Так, перад імі ніхто не ўтрывае. Якім бы асілкам хто ні быў, якім бы храбрым ці трывалым, але перад імі не ўстаіць. Яны заўсёды сваё возьмуць. Спачатку не так, а потым накінуцца, прыгнуць галаву ніжэй, горб на спіне з’явіцца, ногірукі трымцець стануць. Потым і смерць запануе...
    — Што ты, тата, кінь пра такое і думаць.
    — Пажэніцеся, свае сем’і пазаводзіце, потым і пастарэеце, а вашы дзеці на змену прыйдуць. Так спакон вякоў цягнецца. Нічога людзі не могуць зрабіць, бо гэта не ў іхняй уладзе. Усё ад Бога, дзеці, на зямлі і на ўсіх нас ягоныя законы размяркоўваюцца.
    He часта пра такое гаварыў Ахрэм з сынамі, але цяпер ужо тыя болей увагі ўдзялялі бацькам, а працаваць дык увогуле амаль нікуды не бралі.
    — Сядзіце дома, па гаспадарцы калупайцеся, а ў полі мы ўсё самі паробім. Няма чаго вам туды сунуцца. Такія ўжо з вас памочнікі...
    Ахрэм спачатку крыўдаваў, але Адэля супакоіла яго. Болей таго, яшчэ і слушную параду дала:
    — Зямлю ўсю, чалавеча, трэба зараней падзяліць, каб
    439
    пасля нашай смерці яны не надумаліся за чубы хапацца, ды людзі каб з іх не смяяліся.
    — Нашы не такія.
    — Хто яго ведае, што можа здарыцца. На людзей, кажуць, часінамі находзіць, таму не трэба цягнуць. Давай, Ахрэмка, збяром сыноў вечарам ды падзелім усё пароўну, пакуль мы жывыя і пры памяці.
    На тым і парашылі. Селі на прызбе і сталі чакаць хлопцаўз поля.
    Павячэралі ўсе разам, і бацька адразу ж распачаў гамонку:
    — Ведаю, сыночкі, што натаміліся вы моцна, што не да гэтага вам зараз, але мы з матуляй параіліся і рашылі лепей усё зараней зрабіць, каб потым позна не было.
    — He разумеем, — пераглянуліся сыны.
    — А вы паслухайце, не перабівайце. Хочам мы зараз увесь наш нажытак на вас траіх падзяліць. Таксама і зямлю падзелім, каб потым у вас ніякіх спрэчакбоек не ўзнікала.
    — Ды мы...
    — He спяшайцеся перабіваць. Вы выдатна ведаеце, што наша зямля, сенакос, ды палоска лесу цягнецца, нібы пуга якая, на тры вярсты ў даўжыню і на сорак сажняў у шырыню. Таму цяжка дзяліць яе, але...
    — Неяк пераб’ёмся.
    — Але думаю, сыночкі, — працягваў бацька, — што не пакрыўджу вас.
    Сыны маўчалі, прыціхлі і бацькі. Потым гаспадар запытаўся:
    — Чаго замаркоціўся, Шарачок?
    — Хачу вам выйсце падказаць, але баюся, што пакрыўдзіцеся.
    — Гавары, сынку, ніхто тут крыўдзіцца на цябе не будзе. Мы ж сабраліся, каб параіцца.
    — Тут, тата, такая справа. Давайце, калі вы ўжо дзяліць задумалі, то не рэжце ўсё на кавалкі, а падзяліце ўздоўж. Як яно ёсць, так і дзяліце.
    — Але ж вузенька, сынку, атрымаецца.
    — Так, — пагадзіліся і астатнія, — павярнуцца канём не будзе як...
    — Затое без крыўды, без нянавісці. Лічу, што толькі так можна падзяліць. I марокі ніякай, і сварыцца мы не будзем.
    440
    — Шарачок праўду кажа, па яго, тата, і дзялі. Нам жа зямля дастаецца, не камунебудзь іншаму.
    Так і падзяліў Ахрэм усю сваю зямлю, сенажаць ды лес, удаўжкі. Атрымалася кожнаму недзе ўсяго па дзесятку сажняў, затое ў даўжыню — на чатыры вярсты, ажно стомішся, пакуль да канца дойдзеш. Браты яшчэ і жэрабя пацягнулі, каму які надзел, і Шарачок апынуўся паміж братамі.
    — Мы за табой прыглядваць будзем, — пажартаваў старэйшы брат.
    — Каб не хітраваў, — дадаў сярэдні.
    — Жывіце, дзеткі, дружна, — папрасіла матуля. Нам ужо мала засталося, то вы не паганьце наша імя, спраўна зямлю апрацоўвайце, каб людзі на вас ніколі пальцамі не паказвалі і не смяяліся.
    Прайшло колькі часу. Памёр Ахрэм, пахавалі сыны і сваю матулю. Самі ўжо сем’ямі абзавяліся, дзеці ў іх пайшлі. Зямлі, здавалася, і дастаткова ад бацькі перапала, але, калі на тыя раты раскінуць, то ледзьве канцы з канцамі зводзілі. Ды не губляліся. Працавалі дзе толькі маглі, падпрацоўвалі. Рыбу хадзілі лавіць, звяроў біць. I з мясам былі, і з пер’ем. Жанкі іхнія ды дзеці ў лес па грыбыягады бегалі. Так і ішла справа. Былі, як кажуць, радасці, але былі і ліхія часіны. Такое яно жыццё, каб людзі ніколі надта не расслабляліся, памяталі пра тое, што нехта ўладарыць над іхнімі лёсамі.
    Шарачку пашанцавала крыху болей за братоў, бо ў яго, прама на палетку, забруілася крыніца. I вось як гэта здарылася.
    Неяк узяў ён свайго старэйшага сыночка на ніву, каб той яму хоць коніка павадзіў. Нічога, штослабы памочнік, але ж намнога весялей, чым самому, унурыўшыся, шчыраваць. Хадзіўхадзіў хлапчук і, ведама ж, стаміўся і стаў прасіцца адпачыць.
    Спачатку неяк угаварыў бацька Яначку павадзіць яшчэ крыху, але потым Шарачок заўважыў, што і сапраўды хлапчук ледзьве ногі перастаўляе, і ў яго ажно сэрца зайшлося. Пашкадаваў малога:
    — Ідзі, сынку, вунь пад той кусцік, што наперадзе, і там пасядзі, адпачні. Я яшчэ пару кругоў прайду і да цябе далучуся. Палуднаваць будзем.
    441
    Яначка пакіраваў да таго кусціка, прысеў і пачаў корпацца ў пясочку. Ведама ж — дзіця. Бацька хадзіў за сахой, а хлопчык іграўся і раптам закрычаў:
    — Татка! Татка!
    Шарачка як падкінула. Падумаў, што, можа, на гадзюку напароўся ці яшчэ што страшнае здарылася. Паляцеў, нібы на крылах, а хлопчык усё не пераставаў крычаць:
    — Татка! Татачка!
    Ужо бацька зусім блізка. Падляцеў, слова сказаць не можа, так пералякаўся ды засопся, толькі прыціскаў сына да сябе.
    — Што тут, Яначка? Што, сынку? Я з табой...
    — Глядзі, што я там знайшоў...
    — Дзе?
    — Пад самым кусцікам...
    Гаспадар упёрся поглядам пад кусцік, але нічога там не заўважыў.
    — Ты лепей паглядзі, — сказаў Яначка, выкруціўся ад бацькі і падскочыў да кусціка. — Глядзі...