• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Некаторыя салдаты плакалі, прасілі дазволу застацца, сцвярджалі, што ў іх свае рахункі з ворагам, але ніякія просьбы не прымаліся ў разлік.
    Неўзабаве прайшлі апошнія палкі рускіх войск. Цяпер тыя, хто застаўся ў засадзе, нецярпліва чакалі Bopara.
    Стары генерал сядзеў на невысокім бярозавым цурбалку і пра нешта думаў, гледзячы на дарогу, на якой нікога пакуль што не было.
    — Думаю, яны сёння не пойдуць, — ціха, нібыта самому сабе, прамовіў ён.
    Але той палкоўнікартылерыст, які стаяў непадалёку, пачуў і падтрымаў гэтую думку.
    — А ты чаму так думаеш? — зацікавіўся генерал.
    — He адважацца яны ў незнаёмых мясцінах ноччу ехаць. Гэта ж не ў мірны час. I гарнізонаў іхніх тут пакуль што няма.
    — Пакуль што... Толькі б не пранюхалі, што іх тут чакае...
    — Варта патроена, ваша светласць. Аддадзены загад не страляць, а знішчаць паасобных вершнікаў ды разведчыкаў толькі халоднай зброяй.
    — Думаю, што ўсё пачнецца з самае раніцы.
    — Хутчэй за ўсё.
    Ноч прайшла спакойна, праўда, у напружанай цішыні. Вакол ляжалі сотні, тысячы людзей. Амаль ніхто не спаў. Забаронена было курыць, распальваць вогнішчы, размаўляцр у поўны голас. Людзі трывалі. Даймаў гнюс, але ад яго адмахваліся голькамі.
    Ноч летняя кароткая. He паспела сонейка закаціцца за адным краем лесу, а ўжо зза другога хітравата выглядвае. Заспявалізасвісталі птушкі. Усё ажыло. I тут перадалася каманда:
    — Падрыхтавацца! Без каманды не страляць! Падпускаць амаль ушчыльную!
    Салдаты зразумелі, што разведчыкі заўважылі ворага і паведамілі пра гэта камандзірам. А праз некаторы час паказалася даўжэзная калона. Ворагі не адчувалі небяспекі, ішлі, нібы ў сябе дома. Калі амаль параўняліся з засадай, грымнула кароткае слова:
    461
    — Агонь!!!
    Што тут пачалося, Божа мілы! Вораг улез на пару вёрст у своеасаблівы мяшок і непрыяцеля дабівалі з удала выбраных пазіцый — зверху, а гарматы прастрэльвалі наскрозь і не было дзе французам схавацца, не было куды ўцякаць.
    Білі без перадыху недзе ажно да полудня. Потым спусціліся ўніз і пабралі палонных, якія цудам уцалелі, ды і то таму, што хаваліся пад забітых, пад трупы коней.
    Салдаты радаваліся, хоць, ведама, страцілі многа і сваіх. Вайна ёсць вайна, і як ты ні страляй, але і праціўнік адстрэльваецца.
    Быў цяжка паранены стары генерал. Салдаты вынеслі яго на палянку. Там ён расплюшчыў вочы і ціха запытаўся:
    — Ну як?
    — Перамога, ваша светласць, — са слязьмі на вачах адказаў артылерыст.
    — Пастраляў?
    — Пастраляў.
    — I жывы?
    — Нават не паранены.
    — Малайчына. А я вось... Але нічога, гэтае шумлівае месца надоўга запомніцца ворагам.
    Памёр той генерал, не давезлі яго да сваіх. 3 таго часу пачалі ў народзе гаварыць: «Шумела месца гэта калісьці ў баі з французамі». Пасля таго бою лес назвалі Шумным Борам, а паселішча, якое з’явілася там, — Шумным Сялом. Адтуль і пайшла назва Шуміліна.
    КА^ЬЯНЫ
    Было ў бацькі два сыны — Іван ды Касьян. Радаваўся бацька, што хлопцы падрастаюць, дапамогай надзейнай будуць, ганарыўся імі, нават перад жонкай. Неаднойчы, нібы перад чужым чалавекам, выхваляўся:
    — Глядзі, якія дзецюкі растуць. Хлопцы, што дубы. 3 імі ў любой справе можна заставацца, нідзе не падвядуць. Гляджу на іх і сэрца радуецца.
    — Думаеш, маё не радуецца?
    — Вясёлыя, здаровыя. Што Іван, што Касьян. Нікому не саступяць.
    462
    — Думаеш, калі ўпартыя, то і добра?
    — Ну і дрэннага ў гэтым нічога няма. Сваю поа^ду трэба адстойваць.
    — Праўду, ведама, трэба, толькі...
    — Што «толькі»? Да чаго ты хіліш?
    — Скажы, дык яшчэ пакрыўдзішся. Ты ж вунь .як на сыноў глядзіш.
    — Я на праўду ніколі не крыўдзіўся.
    — Каб жа так было на самай справе, a то ўсходзішся...
    — He ўсхаджуся, гавары. Я ж бачу, што ты нешта ўвесь час ад мяне хаваеш.
    — Калі так, то не крыўдуй, чалавеча. Адкажы мне на пытанне, ці не заўважыў ты, як сябе паводзяць нашы сыны?
    — Чаму ж не, — заўважыў.
    — Ну і?
    — Нічога дзіўнага. Хлопцы, як хлопцы. Здаравейшыя хіба што за іншых.
    — He, бацька, не толькі гэта.
    — Цікава, а што ты яшчэ заўважыла за імі?
    — He за імі, а толькі за адным, за Іванам.
    — За Іванам?
    — Так. Хіба ты не бачыш, які ён хітры? I хітры толькі для сябе. Ён ніколі нікому не дапаможа — ні свайму, ні чужому. Дай такому ўладу — апошнюю шкуру спусціць з чалавека. Даруй мне, Божа, гэткі грэх, бо гэта ж маё дзіця. Трэба нам нешта рабіць, каб сына, пакуль яшчэ зусім не запазніліся, перайначыць.
    — Паспрабуем.
    Ды не паспелі яны перайначыць Івана. Спачатку гаспадар захварэў. Крыху пакірхаў і памёр, а потым і матуля іхняя злегла. Паклікала да сябе сыноў і стала прасіць:
    — Глядзіце, дзеткі, жывіце дружна. He злуйцеся адзін на аднаго, не сярдуйце. Людзям чужым у дапамозе не адмаўляйце, то і яны вам ніколі не адмовяць. А як станеце пыхліва да іх адносіцца, то і яны вам такім жа манерам аддзячаць.
    — Добра, мама.
    — Яшчэ адно запомніце назаўсёды: ніколі не рвіцеся людзьмі камандаваць, надзвычай няўдзячная гэта справа.
    — Ды мы ніколі ў жыцці да такога не дойдзем.
    — Я, дзеткі, сказала, а вы ўжо глядзіце.
    463
    Памерла і маці, і засталіся Іван ды Касьян адны. He было з кім параіцца, трэба было ўсё самім рабіць, толькі на сябе разлічваць. Касьян як быў простым і даверлівым, дык такім і застаўся. А вось Іван... Іван перайначыўся. Адразу пачаў хітраваць, шукаць для сябе выгоду.
    — Давай, — гаворыць, — братка, мы нашу ніву засеем.
    — Ведама ж, — пагадзіўся Касьян.
    — Потым паглядзім, каму якая палова дастанецца.
    — Ды якая гамонка тут можа быць пра нейкія там палавіны? Удваіх пасеем — удваіх і збяром.
    — He, братка, трэба нам прызвычайвацца гаспадарыць паасобку, бо некалі ж і сем’і завядзём...
    — Добра. Калі ты так вырашыў, то так і зробім, бо ты ў сям’і старэйшы.
    Усе справы браты рабілі пароўну, але дзяліць гаспадарку Іван не спяшаўся. Ён і тут зручны момант падбіраў, каб большы кавалак адхапіць. А небарака Касьян і не думаў пра гэта, як і пры бацьках, шчыраваў на ніве ад раніцы да самага вечара. Потым Іван стаў дамоў раней вяртацца, маўляў, трэба па гаспадарцы ўпраўляцца. A праз некаторы час малодшы брат адзін усю працу цягнуў, бо старэйшы стаў у пана войтам. Збыліся словы матулінябожчыцы. Тут толькі зразумеў Касьян, якая жытка чакае яго наперадзе, але нічога ўжо нельга было перайначыць. Вось тады і прапанаваў Іван:
    — Давай, братка, дзяліцца будзем. Я сабе вазьму палавіну ўсяго. Але ж ты глядзі, я забіраю крыху большую.
    — А чаго гэта?
    — Так трэба.
    — Нам жа бацька ды матуля зусім іншае намаўлялі. Яны ж перасцерагалі, каб мы не сварыліся, не злавалі адзін на аднаго.
    — А мы злавацца і не будзем.
    — Як жа не злавацца, калі ты вунь што вырабляеш? Ты ж не проста большую палову бацькоўскай зямлі забіраеш, але і намнога лепшую.
    — Пагавары ў мяне, то я табе наладжу! Я зараз войт, як я скажу, так і будзе! I нікому ты не паскардзішся, ні да каго плакацца не пойдзеш!
    Так і падзяліў бацькоўскую зямлю Іван. Мала гэтага, узяў сабе жонку з багатым пасагам і зажыў прыпяваю
    464
    чы. Сам ужо не гнуўся на зямлі, на яго іншыя працавалі. А брату дык увогуле спакою не даваў. Дзе якая праца цяжэйшая, ці дзе трэба нарвацца так, што потым трое сутак не разагнешся, туды Касьяна пасылаў. Як ён толькі яго ні прыніжаў, як ні здзекаваўся.
    Малодшы брат сям’ю вялікую займеў, дык перабіваліся з крапівы на лебяду — зямлі ж не было. Потым неяк усё ж здолеў Касьян дакупіць за бясцэнак яшчэ крыху пустэчы і там ужо пабудаваўся ды з дзецьмі і жонкай гараваў. Таму тую мясціну і назвалі Казьяны, ад ягонага імя.
    ЛАСВІЦКІЯ
    Жылі ў нас тут некалі муж з жонкай — Мар’яна ды Мартын, а прозвішча іхняе было Ласвіцкія. Добра жылі, працавалі шчыра. Людзі іх за гэта паважалі. I дзеткі ўжо ў іх былі — хлопчык і дзяўчынка. Мар’яна была вельмі прыгожая. Здавалася, што ад яе нейкая весялосць сама па сабе сыходзіла і зараджала радасцю іншыя сэрцы.
    А непадалёку ад той вёсачкі, дзе жылі Ласвіцкія, была царква, і туды хадзілі жыхары навакольных вёсак на малебны.
    Правіў там бацюшка. Стараваты ўжо, але такі бабздыр, што і свет не бачыў. Даруй мне, Божа, што такое кажу, але ўсё было на самай справе, і выпадак той многія згадваюць. Дык вось як убачыць бацюшка прыгожую маладзіцу, то адразу і кідаецца да яе. Доўга хадзіць будзе, праследаваць, пакуль свайго не даб’ецца, а як дасягне, дык да другой перакінецца. I так з многімі жанчынамі ўпраўляўся.
    Аднаго разу кінуў ён вокам на Мар’янку і пачаў падбіраць зручны момант. Нарэшце такая хвіліна прыспела — трэба былолюдзей спавядаць. Бацюшка іншым грахі адпускае, а сам з прыгажуні вачэй сваіх бессаромных не спускае. Падышла да яго маладзіца, non і пытаецца:
    — Чым грашыла?
    А Мар’янка яму ў адказ:
    — Нічым.
    — He можа такога быць.
    — Можа.
    — He паверу, што нідзе не саграшыла.
    — Але ж вам так і казаць, бацюшка, нельга.
    465
    — Мне ўсё можна.
    Мар’янка адвярнулася, каб саступіць месца другому, і тут бацюшка таропка зашаптаў ёй на вуха:
    — Можна, я да цябе ў госці ўвечары прыйду?
    — Ой, бацюшка. Я ж замужам.
    — А ты мужа кудынебудзь адпраў.
    — Куды ж яго адправіць?
    — Скажы, каб на базар з’ездзіў ці на млын падаўся.
    Мала што можна прыдумаць...
    — А навошта прыдумляць?
    — Якая ж ты...
    — Ды якая ўжо ёсць, — прыкінулася дурніцай маладзіца.
    — Такая прывабная, а ўсё з мужам ды з мужам.
    — Мне з ім добра.
    — Але з іншымі можа быць лепей. Павер мне, я гэта добра ведаю.
    — Што вы, бацюшка, грэх жа гэта незамольны!
    — Я табе іх хоць сотню адпушчу, ты толькі мяне слухайся!
    Мар’янка хвілін колькі прамаўчала, а потым прашаптала:
    — Згодная я, згодная. Толькі адпусці мяне, бацюшка, бо людзі навокал, здагадацца могуць.
    — А што мне яны? Ты лепей скажы, калі прыходзіць?
    — Вечарам... Вечарам...
    — Я і сам ведаю, што не днём, але калі?
    Мар’янка крутнулася і, прыхінуўшыся да папа, прашаптала:
    — У нядзельку.
    Задаволены non узяўся спавядаць людзей з пат'роенай энергіяй, а Мар’янка падалася да мужа, які цярпліва чакаў яе ля дзвярэй.
    — Што гэта ён цябе так доўга трымаў?
    — Ат...
    — Гавары, не бойся.
    — Сам ведаеш. Дабіваўся, каб у госці запрасіла.
    — Трэба было і запрасіць.
    — Але ж ён яшчэ сказаў, каб я цябе перад гэтым вечарам выправіла куды, тады ён і прыйдзе.
    — У які дзень ты сказала?
    — У нядзелю.