Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
453
Маці ажно цвіла ад гордасці. Яшчэ б! Каму не спадабаецца, калі ягонае дзіця хваляць?
— Сыночак, адпачні крыху, да равеснікаў схадзі, пагуляй. Якую дзяўчыну дамоў правядзі...
— Рана мне яшчэ, матуля,'— аджартоўваўся той.
— Нічога не рана. Якраз твая часіна гуляць прыспела.
Сама падганяла хлапчыну, а потым будзе яго за гэта і праклёнамі чорнымі частаваць. Але ж яна не ведала, што сын пакахае не тую дзяўчыну, якая ёй самой падабалася.
Аднаго разу, калі маці ў чарговы раз прыстала да яго ўсё з тым жа пытаннем адносна жаніцьбы, Юзік не вытрымаў:
— Ды ёсць у мяне дзяўчына. Я кахаю яе і хачу прасіць, каб ты дазволіла мне да яе сватоў паслаць.
— Вось як... А хто ж яна такая?
— Алёнка.
— Алёнка? Гэтая галадранка?
— Навошта ты так, мама...
— He, на ёй ніколі жаніцца не дазволю. Хіба што праз мяне пераступіце!
— Чаму, мама?
— He пара яна табе!
— Але ж я яе кахаю.
— Знойдзеш сабе іншае каханне!
— Ды не хачу я іншай.
— To і з гэтай ты ў мяне шчасця не пабачыш.
— Навошта ты так гаворыш, я ж твой адзіны сын?
— He сын ты мне болей, калі не жадаеш мяне слухацца! Так і ведай!
Але хлапчына не паслухаўся і ажаніўся. Людзі ўхвалялі такі ўчынак, што, маўляў, у чалавека свая галава на плячах і ён сам мяркуе, як яму далей жыць. Толькі ж жанчына не паддалася — пайшла да пана і папрасіла, каб аддаў Юзіка ў салдаты.
— Вось дурная жанчына, — вырачыў той вочы, — іншыя плачуцьгалосяць, каб не аддаваў, а гэтая наадварот. Потым жа на коленцах перада мною станеш поўзаць, каб дапамог табе чым...
— He, паночку, не буду. Толькі дзякуй скажу.
— I чым жа табе сын гэтак дапёк?
— He слухаецца, паночку.
— Добра, няхай будзе патвойму.
454
Як даведаўся Юзік, што яго аддаюць у салдаты, то горкагорка заплакаў, так не хацеў разлучацца з жонкай, а тая яшчэ болей плакала і ўсё прыгаворвала:
— Звядзе яна,.Юзічак, мяне са свету белага. He наканавана нам з табой болей пабачыцца...
— Супакойся, родненькая, нічога благога маці табе не зробіць.
— He, сэрцам чую, што злое яна задумала.
Перад самым адыходам прасіў сын, каб маці не крыўдзіла нявестку, а чым магла навучала, дапамагала.
— Я ўжо яе навучу, — буркнула тая ў адказ.
А што далей было, то нашы людзі нават песню напісалі, і ў ёй чыстая праўда. Паслухайце.
Ой, чыё то жыта? Чые то пакосы? Чыя то дзяўчына Распусціла косы? Як прыехаў сыну: «Добры вечар, маці, А што за таполя, Расце каля хаты?»
Косы распусціла, Гуляць не хадзіла, Гэтая дзяўчына Хлопца прысушыла. «Не пытайся, сыну, Пра тую прычыну, Бяры тапарыну, Сячы тапаліну!»
Мела маці сына, Рана ажаніла, Маладу нявестку Адразу неўзлюбіла. Рубануў раз першы — Яна пахіснулась, Рубануў раз другі — Яна запрасілась:
Праважала маці Сына у салдаты, Маладу нявестку — Ў поле жыта жаці. «Не сячы, мой мілы, Я — твая дружына, Разгарні ты голле, Там — малы дзяціна!»
Жала яна жыта, Жала — не дажала, На заходзе сонца Тапалінай стала. «Маці, мая маці, Што ты нарабіла, Ты верна каханне Навек разлучыла!..»
Расказвалі людзі, што калі Юзік пайшоў, то ягоная матуля паўсялякаму чаплялася да нявесткі. Людзі ўсё чулі і бачылі дык паміж сабою гаманілі:
— Зноў няшчасную Юзіху свякроў лае. Чаго ёй толькі нестае, чаго дабіваецца ад маладзіцы?
А гаспадыня дабівалася аднаго — звесці нявестку з белага свету. Тая ўжо і не спала амаль, не адпачывала
455
ніколі, усё старалася дагадзіць наравістай жанчыне, але замест добрых, спагадлівых слоў заўсёды чула толькі адно: — I за які грэх мне такое пакаранне?
— Няўжо я вам, матуля, такая кара?
— Маўчы, гадаўка, — абрывала нявестку.
Тая і не вытрывала надта доўга. Аднае раніцы знялі яе сяляне з разгалістай вярбы, якая расла над самай ракой. Там жа, на беражочку, і пахавалі бедалагу.
Калі вярнуўся з войска Юзік, то першай справай пачаў дапытвацца, дзе жонка. Яму і паказалі зарослую магілку. Тады ён кінуўся ў раку ды ўтапіўся.
Даўно гэта было. Няма і тае вярбы, і тае рачулкі, a вось памяць пра гаротную жанчыну захавалася ў паданні. Ад гэтага падання і вёска пайшла — Юзіха.
ШУМІЛІНА
Падчас Айчыннай вайны 1812 года, калі рускія войскі ўцякалі ад французскіх, нехта з царскіх генералаў слушна заўважыў:
— Далей адыходзіць нельга, бо нас дагоняць і ці пераб’юць, ці акружаць.
— А што ж ты прапаноўваеш? — запыталіся астатнія.
— Трэба падумаць, але так дзейнічаць нельга, бо французскія палкі на хвасце пастаянна сядзяць. 1 як ты ад іх ні адбівайся, праз гадзінудругую яны зноў прычэпяцца.
— Твая праўда, генерал, — адказалі астатнія военачальнікі. — Мы таксама пра гэта думаем. Але што тут перайначыш? Хутчэй рухацца мы не можам. У нас і людзі стомленыя, не адпачывалі вунь колькі часу, і параненых ды хворых многа.
— Да таго ж боезапасаў малавата...
— I папаўненне невядома калі будзе... Дзе яно тое злучэнне з асноўнымі сіламі, і сам Бог не ведае...
— Так, цяжкасцей многа. I ўсё ж трэба нешта рабіць. На тое мы салдатамі і камандуем, каб меркаваць ды прапаноўваць, каб людскія жыцці захоўваць.
Пакуль мы тут размаўляем, недзе французы нам на хвост зноў садзяцца...
457
Усе змоўклі. Пагаварыць і разысціся ці скамандаваць павярнуць полк кругом — справа няхітрая, а вось прыдумаць нешта такое, што тут затрымала б ворага, прымусіла б яго дзейнічаць не гэтак нахабна, — зусім іншае.
I тут загаманіў той самы стары генерал. Ён адчуваў, што маладзейшыя чакаюць, каб слова ўзяў менавіта ён, бо і вопыту ў яго болей, і бываў стары служака ва ўсялякіх сітуацыях.
— Я вось што думаю, сябры...
Астатнія пасунуліся бліжэй.
— Давайце зробім французам такі мяшок. Пярэднія палкі, якія ўжо далекавата адсюль адышлі, няхай выбіраюць зручную пазіцыю, каб яна сама на нас працавала.
— Чаму пярэднія, а не заднія?
— Адказваю. Яны будуць там чакаць непрыяцеля, прапускаючы праз свае пазіцыі нашы падраздзяленні. Bopar і не здагадаецца, якая пастка яго чакае наперадзе, будзе, як і заўсёды, дзейнічаць нахрапіста. Тут і напорацца...
— Слушная прапанова, — адначасова загаманілі ўсе генералы.
Праўда, праз нейкую хвіліну пачуліся і прапановы, якія нібыта ўдакладнялі план старога генерала.
— Трэба засекі парабіць.
— Загадаць, каб тым, хто застаецца, аддавалі боезапасы. Тады і пратрымаюцца людзі даўжэй, і гушчыня агню будзе намнога большай.
— Засаду не трэба абцяжарваць ніякімі абозамі.
— Артылерыю пакінуць толькі лёгкую. На коннай цязе.
— Трэба пазіцыю выглядзець у вузкім месцы, каб у непрыяцеля не было магчымасці манеўраваць.
Стары генерал ажно свяціўся. Вось, маўляў, якія ў мяне паплечнікі — нават драбніцы не ўпусцяць. Потым нечакана запытаўся:
— Засталося вырашыць яшчэ адно — хто застанецца камандаваць засадай.
Нейкі момант панавала цішыня, а потым, амаль адначасова, усе зрабілі крок наперад і прагучала:
— Дазвольце мне!
Генерал ажно праслязіўся:
— Ды тут, сыночкі, такая справа... Я сам вырашыў застацца.
458
— Чаму менавіта вы? Мы што, баімся французаў, ці што?
— Вы нам не давяраеце?
— Супыніцеся. Вы добра ведаеце, як я да вас адношуся. I адносна даверу пытання не павінна ўзнікаць. Але ж
— Што?
— Хачу сам кіраваць салдатамі ў гэтай бітве. Мне яшчэ не даводзілася лоб у лоб сутыкацца з напалеонаўцамі, усё вам загадваў, і вы выконвалі.
— Дазвольце і мне, ваша светласць, застацца, — азваўся адзін з камандзіраў.
— За што табе такая прывілея?
Нехта ледзьве не ляпнуў, што гэты малады і хвацкі вайсковец выслужыцца жадае. Добра, што так не зрабіў, бо далей пачулася:
— Проста мне тут неабходна застацца.
— ІПто за неабходнасць такая?
— Я ж артылерыяй камандую. I мне давядзецца выбіраць найбольш скрытныя пазіцыі для батарэй і потым тэрмінова перакідваць іх з аднаго месца на другое.
— Ну што, вырашылі, хто тут застанецца? — запытаўся стары генерал.
— Так точна!
— Тады ўсе па войсках і выконвайце тэрмінова загад. Асноўную ўвагу звярніце на пярэднія палкі, ад іх многае будзе залежаць. He забудзьцеся параненых і хворых адправіць у тыл, як бы хто ні прасіўся. Невядома яшчэ, як гэтая бітва для нас складзецца. Вось і ўсё, што хацеў вам сказаць, а зараз, відаць, самы момант развітацца на ўсялякі выпадак.
— Ды што вы, ваша светласць.
— Нічога, нічога, я не прымхлівы, але вайсковае жыццё, самі ведаеце, пераменлівае.
—Будзем спадзявацца на лепшае, ваша светласць.
— Зразумела.
Праз нейкі час усе разышліся. На месцы засталіся толькі стары генерал ды той вайсковецартылерыст.
— Ну, што, братка, паваюем? — звярнуўся да яго генерал.
— Пастраляем, — спакойна адказаў той.
— Здагадваешся, што на верную смерць засталіся?
— Так точна.
459
— Дык навошта напрасіўся? Я стары і аджыў сваё. A ты ж яшчэ зусім малады.
— Тут мае салдаты застаюцца, ваша светласць.
— Вунь яно што... Далёка пойдзеш, сынку...
— Відаць, што так, калі толькі сёння ці заўтра ў гэтай самай засадзе выжыву.
— Шчыра табе гавару, што гарантый нікому не даю. Будзем бязлітасна біцца.
— А мы хужэй і не ўмеем.
— Дык бяромся за справу?
— Так, няма чаго цягнуць.
Гэта зараз, калі ўсюды тэхніка, войскі хутка з месца на месца перабіраюцца, а ў тыя ж часы ўсё пешкі рабілася.
Спачатку выбралі ўдалую пазіцыю. Дарога ішла лесам і ўпіралася ў пагорак. Нікуды не павернеш, ніякім чынам не зманеўруеш і вымушаны будзеш прымаць бой у такім незайздросным становішчы.
Паглядзеў той артылерыст і вырашыў:
— Вось тут, на пагорку, самую вялікую батарэю трэба паставіць. Расчысцім ад вялікіх дрэў сектар абстрэлу, a кустоўе нам не перашкода. Будзем біць толькі ўздоўж дарогі, навылёт прастрэльваць, як у тунелі.
— А зарадаў у вас хопіць?
— Назбіраем. Ужо ёсць па два запасы, яшчэ пакінуць адступаючыя.
— Глядзі, бо на цябе ў першую чаргу разлічваю. У людзях ты ўпэўнены?
— He падвядзём, ваша светласць.
Доўгіх тры дні рыхтаваліся да бітвы рускія войскі. Прапускалі праз пазіцыі адступаючых і ўсё капалі, будавалі, умацоўвалі. Тыя, хто праходзіў, здзіўляліся:
— Ого, якая сіла!
— Саб’е француз пыху!
— Няхай пераканаецца, што і ў нас ёсць чым здачы даць!
Людзі на вачах весялелі, але камандзіры падганялі іх:
— Мы не застаёмся, праходзім далей.
— Чаму?
— Бо не адпачывалі і сярод нас многа параненых і хворых.
— Дык і што з гэтага?
460
— А тое, шго загады не абмяркоўваюцца. Загадана праходзіць далей, тут за нас іншыя разбяруцца.