Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Шарачок заміргаў вачыма.
— Вада? Адкуль яна тут?
— А яна, татка, з зямлі выбівае...
— 3 зямлі? Сыночак, Яначка, дык гэта ж крынічка! Вада сцюдзёная заўсёды цяпер у нас пад рукой будзе. He трэба з дому браць і потым цёплую піць.
Бацька з сынам выбралі вольны час, прыехалі спецыяльна да крынічкі, расчысцілі яе дно, паглыбілі яго, a вакол узвялі дубовы зруб. Павесілі на кусце конаўку, каб было чым піць ваду, адтуль усё і павялося.
Працуюць, працуюць сяляне ці сялянкі, а потым нехта разагнецца і прамовіць:
— Пайшлі да Шаракоўшчыны. Там вадзіцы пап’ём...
Так тая крынічка і служыла людзям. Доўгія гады, нават стагоддзі гэта ўсё працягвалася. Ніколі да яе не зарастала сцяжынка.
Дзякуючы таму, што некалі маленькі Яначка пакорпаўся ў пясочку і дапамог вадзе выбіцца наверх, бруілася тут чысцюткая крыніца. Поле тое людзі называлі парознаму, хто Шаракоўшчынай, хто Шаркаўшчынай. Так і вялося. Таму і ў нашы дні можна пачуць усялякія назвы, але лепей за ўсё гучыць Шаркаўшчына, хоць мясцовыя жыхары прамаўляюць і Шаркоўшчына.
442
КАЗАКІ
Гэтыя падзеі здарыліся пры прыгоне. Паныпамешчыкі лютавалі, служкам сваім над сялянамі здзекавацца дазвалялі, але і апошнія, часам, не вытрымлівалі — паўставалі. Тады ўжо помсцілі да апошняй кроплі крыві, нікога не шкадавалі — ні паноў саміх, ні іхніх жонак, ні дзяцей.
У нашых мясцінах быў адзін надзвычай люты пан. Звалі яго Звяздоўскі. Хто яго ведае, дзе карані радаводу гэтага памешчыка былі. Адно людзі ведалі дакладна: што прыехаў ён сюды ці то з польскай, ці то з рускай службы. Як пасяліўся, дык адразу пачаў свае парадкі наводзіць. Ледзь толькі што не паягонаму атрымаецца, то загарлае:
— Слугі! Да мяне!
Тыя ляцяць, баяцца, каб на іх саміх панскі гнеў не выліўся.
— Кіруйце па палетках, па нівахсенажацях ды назірайце, як мужыкі працуюць. He шкадуйце іхніх спін, не жальцеся над жонкамі ды дзецьмі, бо яны такія самыя мужыкі, не паспееце адвярнуцца — яны на зло штонебудзь учыняць.
— Выканаем, шаноўны пане, — адказвалі тыя і імчалі выслужыцца перад лютым гаспадаром.
Сам Звяздоўскі звычайна заставаўся ў маён'гку і там загадваў катаваць самых непаслухмяных вяскоўцаў. Сам абавязкова пры пакаранні прысутнічаў ды яшчэ і здзекаваўся:
— Чаго ж ты, родненькі, крычыш? Ты спявай, спявай!
А двум здаравенным служкам, якія за ім, нібы здані, паўсюдна хадзілі і ўсе ягоныя загады выконвалі, казаў:
— А вы яму дайце добра. Дайце, каб мала не падалося.
Тыя стараліся. Так давалі, што за якіх пару хвілін душа з беднага сялянскага цела адлятала высока, у недасягальную для Звяздоўскага мясціну, бо, каб мог, то ён бы і душы людскія катаваў.
Так працягвалася, казалі, гадоў дваццаць. Сяляне трывалі, маліліся, каб Бог забраў хутчэй з гаротнай зямлі гэткага вылюдка, але Усявышні не надта спяшаўся выконваць людскія просьбы: ці то якія справы яшчэ больш неадкладныя былі, ці то не меў сілы звесці яго з зямлі. Як бы там ні было, але памешчык адчуваў сябе на гэтай самай зямлі галоўнай істотай.
443
I вось неяк вяскоўцы з аднае невялічкае вёсачкі сабраліся ў прыцемках (баяліся днём, каб хто з панскіх паслугачоў не заўважыў ды не падслухаў, а потым гаспадару не данёс) і давай раіцца, што далей рабіць, бо болей так жыць не маглі.
— Няхай ужо лепей усіх, разам з жонкамі і дзецьмі, закапаюць жывымі ў зямлю, чым так пакутаваць.
— Да каня ці да вала намнога лепей адносяцца, чым пан да нас. Мала таго, што лупцуюць кожны дзень, дык на сваю сям’ю не даюць магчымасці папрацаваць.
— На памешчыка гнешся, гнешся, а сваім дзецям і з’есці няма чаго.
— Трэба, браткі, нешта рабіць.
— А што тут зробіш?
Усе замаўчалі. Ведалі, што далей трываць нельга, але і пэўнага выйсця не бачылі. I тут раздаўся адчайны голас:
— Чаго сцішыліся?! Што, зноў пагамонім і разыдземся, а ён будзе паранейшаму над намі здзекавацца?!
— Чаго ты крычыш?
— Бо надакучыла маўчаць!
— To прапануй.
— Я і хачу сказаць — давайце бунтавацца!
— He выйдзем на працу, ці што?
— He, у лес падамося.
— А сем’і?
— 3 сабой забяром.
— А жывёлу: коней, каровак, авечак?
— А многа іх у нас? Што тычыцца будынкаў, то іх спалім, каб у ліхія рукі не дасталіся. А ў лесе... У лесе не будзем сядзець спакойна, а прыгадаем панам ды падпанкам, як яны з нас здзекаваліся.
— Во гэта справа! На такое мы згодны!
Калі памешчыку данеслі, што згарэла цэлая вёска і жыхароў нідзе няма, дык ён, асабліва не задумваючыся, адказаў:
— А туды ім і дарога.
Але праз некаторы час пачаў шкадаваць, што не разабраўся, не даў веры, бо ўсе навакольныя маёнткі згарэлі. Паноўпадпанкаў мноства перабілі, перавешалі. I ягоных слугаў амаль не засталося. Калі Звяздоўскі пачынаў патрабаваць, каб сяляне больш спраўна працавалі, то сяля
444
не ўжо не схілялі моўчкі галовы, адусюль чуліся, праўда, яшчэ не ў поўны голас, гнеўныя галасы:
— Пачакай, пачакай, і на цябе яшчэ казакі знойдуцца...
I знайшліся такі. Падпільнавалі лясныя жыхары ліхога пана, калі той ля рачулкі прагульваўся. Нават і піскнуць не паспеў, як ужо калыхаўся на высокай асіне.
Лягчэй стала сялянам жыць, бо тыя паны, якія пазней сюды прыязджалі, ужо не так люта адносіліся да людзей.
А жыхары той вёсачкі, якія ўцяклі, так і засталіся жыць сярод адвечнага лесу, а пра іхняе адважнае мінулае нагадвала толькі дзіўная назва, якая назаўсёды засталася з імі, — Казакі.
КУКАЎКА
На месцы, дзе цяпер наша вёска стаіць, даўней раслі адвечныя, таўшчэразныя дубы, якія здзіўлялі падарожных ды праезджых людзей сваёй таўшчынёй і вышынёй. Як ні дапытваліся яны, у чым прычына, сяляне часцей за ўсё маўчалі, а калі і адказвалі, то з гэтых адказаў нічога нельга было зразумець, адчувалася нейкая недамоўленасць.
Найбольш кемлівыя пачыналі дапытвацца цішэй:
— Калі не хочаце, то і не кажыце, раз вы ўжо гэтую таямніцу нам адкрыць баіцеся. Дубы вашы ад гэтага меншыя не зробяцца, і вам горай не стане...
— Стане, — выдыхалі тады местачкоўцы.
— Незразумела гаворыце...
— Справа ў тым, што мы свае дубы... слязьмі і крывёю пастаянна паліваем...
— Слязьмі і крывёю?
— Так. Толькі паблізу ад нашых мясцін нікому пра тое, што зараз пачуеце, не распавядайце, каб наш памешчык не даведаўся, бо тады канец усім нам будзе.
— Што, такі суровы?
— Нават не тое слова...
I расказвалі звычайна адчо і тое ж паданне ці, дакладней, відаць, гісторыю.
Усімі навакольнымі абшарамі валодаў мясцовы памешчык. Мала таго, што ён быў люты і сквапны, дык яшчэ і сляпы, праўда, не ад нараджэння. 3 тым вылюдкам спра
445
баваў было адзін адчайны чалавек разлічыцца, ды не атрымалася да канца, толькі зроку ваўкалака пазбавіў.
Была ў таго хлапчыны каханка. Прыгожая дзяўчына, працавітая. He адзін на яе заглядваўся, але яна да пчаляра мясцовага хінулася, да Мартына. Так яны і сябравалі, так і хадзілі ўсюды ўдваіх. Збіраліся жаніцца. А пан наш, ёнтады таксама малады быў, увёў такі закон: дзяўчына, якая замуж выходзіць, павінна першую ноч не з мужам правесці, а з памешчыкам. I людзі выконвалі і маўчалі, бо паспрабуй голас падаць — галава на плячах не ўтрымаецца.
Калі пачуў пан, што Мартын жэніцца і бярэ сабе ў жонкі тую самую прыгажуню, якую ён даўно на прыкмеце меў, то ажно зарагатаў і нагамі затупаў ад задавальнення:
— Нарэшце... Нарэшце... Значыцца, сёння я з ёю ўсю ноч пацешуся...
Ягоны рогат падтрымалі шматлікія слугі, і панесліся дзікія крыкі ды рогат за вокны жахлівага палаца.
— Збегайце, папярэдзьце яе, каб не марнавала час, крыху раней прыходзіла. Шапніце, што я даўно жадаю яе. Калі будзе мяне слухацца, дык багатыя падарункі атрымае. Зямлі дам, лесу... Азалачу. Так і скажыце.
Слугі пабеглі, а з памешчыкам застаўся толькі верны войт.
— Што вы, пане? Навошта ёй гэтулькі багацця даваць?
— А хто дае?
— Дык вы ж...
— Я? Эх, войце, адно слова — сказаць, а зусім іншая справа — выканаць. А ты падумаў...
— Было, пане.
I зноў абодва зарагаталі. Але смяяліся яны, як аказалася, рана. Неўзабаве прыбеглі пасланыя слугі і яшчэ ад парога залапаталі наперабой:
— Пане... Пане... He слухаецца...
— Хто? — ажно прыўстаў гаспадар.
— Дзяўчына. Сказала, што і чуць пра вас не жадае, не тое што з вамі спаць.
— Прывалаклі б сюды адразу!
— Там гэты... Як яго...
— Мартын? I вы збаяліся?
— Ён біцца пачаў.
446
— Звязаць і абодвух да мяне ў пакоі! Я ім пакажу, ганарліўцам, як мае загады не выконваць! Яны ў мяне паскачуць!
На гэты раз колькасць слуг была значна большай, і праз некаторы час Мартына з каханкай прывалаклі ў палац.
— Дык, кажаш, са мной спаць не жадаеш?
— He!
— Зараз я пры тваім жаніху зраблю сваю справу і ніхто мне не перашкодзіць, — прамовіў пан і падаўся да дзяўчыны.
Тая адчайна баранілася, крычала, але нічога зрабіць не змагла... Гаспадар, задаволены, узняўся і прамовіў:
— Вось і ўсё. Адпусціце іх.
Маладых адпусцілі, але, як аказалася, зрабілі гэта зарана, бо Мартын выхапіў здаравенную паходню з рук аднаго са слуг і скочыў да ламешчыка. Задушыць пана ён не паспеў, але здолеў выпаліць злыдню вочы. I сам загінуў у палацы. А ягоная каханка ўцякла.
Пасля таго, як аслеп, памешчык прызвычаіўся хадзіць на паляванне. Дзіўна, але страляў трапна, па слыху.
Так ён паляваў на птушак, а да людзей ужо не чапляўся, за імі сачылі падпанкі. Але неяк да яго прывялі жанчыну і сказалі, што гэта тая самая каханка Мартына.
Усхадзіўся пан:
— На гэты раз ты ў мяне паскачаш!
— He палохай. He баюся я цябе, — горда прамовіла жанчына.
— Пабачым!
— Ты ўжо не пабачыш.
Загадаў памешчык той жанчыне залезці на дуб як мага вышэй і кукаваць, а сам адышоўся на патрэбную яму адлегласць і стрэліў у тым напрамку. Жанчына мёртвай упала з дуба.
Але знайшлося ліха і на памешчыка. Аднаго разу, калі ён павёў у лес сваю чарговую ахвяру, здаравенная галіна дуба ўпала прама на злыдня. Там ён і згінуў, ніхто яго не даставаў.
Мясцовасць тую назвалі Кукаўкай. Пазней там вёска ўзнікла, наша вёска.
447
ЛУЖКІ
Падчас вайны 1812 года праз нашы мясціны баявыя дзеянні пракочваліся двойчы: першы раз, калі рускія адступалі, а другі раз, калі ўжо адстулалі французы. Дык ад таго самага першага разу і засталася назва невялічкага паселішча, якое ўзнікла якраз там, дзе стаяла вялізнае войска Напалеона. Паслухайце, як усё адбывалася.