• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Ці ж я, унучак, вінаваты, што так здарылася і ты вочка свайго пазбавіўся?
    — Я не вінавачу цябе, дзядулька.
    — To ідзі памыйся ды прыходзь, есці будзем.
    Хвілін праз колькі ад крынічкі данеслася:
    — Дзеду! Дзеду!
    Старога якхто падкінуў. Ён кінуўся на голас. Баяўся, што зноў нешта здарылася. I што ж вы думаеце? Здарылася. Але на гэты раз не бяда, а радасць. Вока, якое амаль усё выцекла, пасля таго як Мікітка прамыў яго крынічнай вадой, стала бачыць.
    3 таго часу пра гэтую крынічку пайшла пагудка сярод людзей, што яна лечыць ад усіх хвароб, дапамагае нават безнадзейна пакалечаным ды параненым. Яе абгарадзілі, і пацягнуліся да вадзіцы местачкоўцы і прыйшоўшыя здалёк. Усё так добра і далей ішло б, але аднаго разу здарылася ліха.
    Сяляне з той вёскі, дзе некалі сабакі ледзьве не парвалі старога жабрака з Мікіткам, сюды не хадзілі. Яны не верылі, што такое можа быць на самай справе. Болей таго, калі чулі, што нехта вылечыўся, то гаманілі паміж сабою:
    — Нічога, даскачацеся вы ў нас са сваёй крыніцай!
    1 зрабілітакі назло іншым.
    Аднаго разу здалёк дабіралася да той цудадзейнай крыніцы старая бабулька з унучкай. Тая хварэла нейкай цяжкай хваробай, і ніхто ўжо не мог дапамагчы. Добрыя людзі параілі паспрабаваць шчасця тут. Старая ведала
    8
    мноства ўсялякіхзамоў і шэптаў і прыносіла людзям толькі шчасце і радасць, таму і людзі ёй дапамагалі ў такім горы.
    Нарэшце датэпалі старая з малой, бабуля і кажа:
    — Давай, унучачка, крыху адпачнём, здарожылася я нешта. Потым напаю цябе вадзічкай, а зараз набяру яе ў гаршчочак, і пасядзім крыху. Так і зрабілі. А на той час адна злая баба з тае вёскі, дзе адны злыдні жылі, прыйшла да крынічкі і давай у ёй брудную бялізну паласкаць. Гэта каб людзям не дапамагала.
    Бабулька як убачыла такія здзекі над цудадзейнай вадой, дык ажно закрычала:
    — Што ж гэта ты робіш?
    А баба адвярнулася і рагоча:
    — Вось вашай крыніцы... Вось ёй...
    — Каб ты за гэта віцьбай вілася! — узлавалася старая і прашаптала страшны заклён.
    Так і здарылася. Крынічка тая прапала, а з яе пачала выцякаць рачулка, ды такая пакручастая, такая непрадказальная, што ўсё жыццё з ёю пакутавалі тыя, хто жыў па яе берагах. Рачулку людзі сталі Віцьбай зваць. Потым на беразе вырас высокі, спачатку драўляны, а там ужо і мураваны, замаккрэпасць. Яго таксама звалі, ад рэчкі, Віцьбескам, а пазней — Віцебскам.
    РУБА
    У нас тут гісторыя была, як у вядомай казцы, якую усе, мабыць, чулі.
    Жылібылі дзед з бабай, і была ў іх унучка, Сцепанідка. Раней былі і дачка, і зяць. Але спачатку зяця на нейкай вайне забілі, а потым і дачка нечакана памерла — вось і засталася малая на руках у старых людзей. Гаспадары шкадавалі ўнучку, заступаліся ўсюды, сачылі, каб ніхто яе не пакрыўдзіў, усялякай працы навучалі. I гэта, як потым аказалася, дапамагло ёй выжыць.
    Мінула не так ужо і многа часу — захварэла бабуля, якая ва ўнучцы душы не чула. Трапіла пад халодны восеньскі дожджык, застудзілася, і ўсё — з ляжанкі болей не ўстала. Гарэла ўся, трызніла. Як ні стараліся ёй дапамагчы, каго толькі да яе ні клікалі — лягчэй не станавілася. Гаспадар зусім рукі апусціў, не ведаў, бедалага, што рабіць.
    Але тут надзея з’явілася. Старой нібыта лягчэй стала.
    9
    Яна пачала пазнаваць людзей, гаманіла з імі, нават жартаваць спрабавала. Стары лягчэй уздыхнуў, ды дарма ён спадзяваўся. Вечарам пачуў, як жонка ўнучды казала:
    — Шкада, што памру скора, мая ты галубка, ой як шкада... Спадзявалася, што дажыву да твайго вяселля, дачакаюся. Ды не, не атрымліваецца ў мяне... He сённязаўтра адыду...
    — He трэба, бабулька, не трэба, міленькая, як жа я застануся? — пярэчыла ёй Сцепанідка.
    — Ты жыві, радуйся. Жыццё — яно прыгожае, ласкавае, калі ўсё добра складзецца. А калі не пойдзе, то тут ужо як ні пніся, а не перайначыш...
    — Бабулька, родненькая, пажыві яшчэ...
    — Каб жа гэта, каханенькая, ад мяне залежала, дык я з табой і не разлучалася б... Усё зверху наканавана, хочаш не хочаш — збірайся... А ты не плач. Ты лепей добра запомні тое, што я табе зараз скажу.
    — Навошта мне яшчэ нешта запамінаць?
    — Трэба, абавязкова трэба...
    — He будзе цябе, бабулька, і жыццё мне не мілым стане, радасці я ў ім не знайду.
    — Знойдзеш. Але запомні наступнае: калі табе вельмі блага ды дрэнна зробіцца і падасца, што ты ўжо сама выйсця не бачыш, то ты да мяне, да маёй памяці звярніся. Я абавязкова прыду на дапамогу, абавязкова падкажу...
    — Як гэта? 3 тагосвету ніхто не прыходзіць і не вяртаецца.
    — Вяртаюцца. Я да цябе, родненькая, у сне прыду і ўсё падкажу. Толькі ты не забудзься. Калі што — адразу звяртайся. Гэта некалі мяне мая бабуля навучыла.
    — I што, ты звярталася?
    — А то як жа...
    — А яна дапамагала?
    — Так, і не адзін раз.
    Пагаманілі яны так паміж сабою, а да раніцы гаспадыня і памерла. Яна нібыта прадчувала, што смерць ужо за яе ўчапілася, таму і спяшалася навучыць Сцепанідку, каб тая не засталася ў жыцці самнасам з цяжкасцямі.
    Пахавалі бабулю, а дзед пахадзіўпахадзіў і задумаў зноў жаніцца. Суседзі яго адгаворвалі, сябры таксама, a ён упёрся, нікога не паслухаў. Узяў ён сабе жанчыну з дачкой, якую тая вельмі шкадавала. Як даведалася, што ў дзеда ўнучка ёсць, то яшчэ да таго, як у чужую хату перабралася, умову паставіла:
    10
    — Глядзі, стары, жыць з табой доўга не буду, калі Сцепаніду з хаты не прагоніш. Так і ведай. Даю табе тэрміну адзін месяц, за гэты час каб справіўся з ёю.
    Гаспадар пагадзіўся. Можа, падумаў, што жартуе жанчына, а можа, што пажыве ў я'го, паглядзіць, як усё добра, і перастане да дзяўчынкі чапляцца. Так падумаў і забыўся на той тэрмін.
    Як прыйшла тая жанчына ў дзедаву хаціну, то не стала Сцепанідзе ніякага жыцця, толькі і чуваць было:
    — Ці ўсю работу парабіла, што я табе давала? Ідзі ў лес ды прыцягні вязанку дроў! Ідзі і не спрачайся, a то прызвычаілася... Нічога не робіш, толькі агрызаешся. Во звалілася ліха лянівае на маю галаву...
    Сцепанідка ад такіх праклёнаў і сама гатова была сысці з хаты, толькі каб яе не лаялі, не папракалі, не папікалі тым, што яна нечый хлеб дарма есць.
    Аднаго вечара жанчына падступіла да старога і кажа: — Дзед, заўтра тэрмін канчаецца.
    — Які тэрмін?
    — Як які? Калі я ў тваю хату перабіралася, якую ўмову ставіла? Прыгадаў?
    — Прыгадаў...
    — Дык вось, каб заўтра і духу яе ў хаце не было!
    Прыспела раніца, дзед і кажа ўнучцы:
    — Паедзем па дровы...
    Гая моўчкі апранулася і выйшла ў двор. He пыталася, не пярэчыла. Справа ў тым, што ўвечары яна не спала і ўсё чула. Узяла толькі невялічкую сякерку, апранулася ў тое, што мела, ды есці ўхапіла добры ку,с хлеба. Ведала, што назад ужо ніколі не вернецца.
    Лес адразу за іхнімі агародамі пачынаўся. Паехалі. Стары вясёлы такі, усё розныя гісторыі распавядаў, смяяўся, быццам штосьці каштоўнае знайшоў і нарадавацца не мог. Сцепанідка ж, наадварот, маўчала ўвесь час і толькі адзін раз запыталася:
    — Дзеду, а табе бабуля не сніцца?
    — He, — бомнуў той і заціх, зразумеў, што ягоныя словы не даходзяць да ўнучкі, бо яна пра нешта зусім іншае думае.
    Спыніў стары каня і гаворыць:
    — Тут секчы будзем.
    — Ты і сячы, а я пайду. Няма ў мяне болей дзеда.
    I пайшла. А куды ж ты ў глухім лесе пойдзеш? Хадзіла
    II
    хадзіла, стамілася і звалілася пад елку Спіць, і сніцца ёй, быццам бабуля пільнапільна на яе глядзіць і кажа: «Унучка, ты ідзі па зарубінах... Па зарубінах кіруй..."
    Прахапілася дзяўчына, паглядзела — а на елцы і сапраўды зарубіну відаць, нехта пакінуў. Яна па іх пайшла і выйшла да лесарубаў. Тыя, хлопцы маладыя, пакінулі яе ў сябе. Стала ім Сцепанідка есці варыць, вопратку зашываць. Праз некаторы час адзін з лесарубаў ажаніўся з ёю. А мясціну тую, дзе яны жыць сталі, пачалі называць Заруба. Потым, з цягам часу, засталося толькі Руба
    БУЕВА
    Некалі наша вёска стаяла значна бліжэй да Заходняй Дзвіны, чым цяпер. I не таму, што людзі аднеслі будынкі ці на ўсялякі выпадак вырашылі падстрахавацца і паставілі хаціны воддаль. He. Проста рэчышча кожнай рэчкі з цягам часу мяняе свой накірунак. Здараецца, на пару сажняў, а бывае — на сотні крокаў, a то і болей. У выніку такога адвольнага спрашчэння Заходняя Дзвіна штогод паволі адсоўвалася ад паселішча. Такая свавольніца рэчка, як наша, паіншаму і не магла, бо калі гандляры ці проста людзі падарожныя прабіраліся па вадзе, то ім даводзілася такіх жахаў і бядотаў натрывацца, што і дзесятаму заказвалі. Дзе ж вы бачылі, каб на адну вярсту рэчкі — больш за дзесятак віроў, столькі ж падводных камянёў, ды яшчэ адмеліны? А ў нашай менавіта так і ёсць. Апошнім часам мала плаваюць, а раней жа толькі па вадзе і дабіраліся. Колькі ўсялякіх тавараў ды людзей хапнула сваім сквапным ротам Заходняя Дзвіна, цяпер і падлічыць немагчыма. Але старыя людзі памятаюць асобныя жудасныя здарэнні, пераказваюць маладзейшым, таму нават і мы ведаем.
    Аднаго разу прабіваўся ці то князь, ці то багаты пан з дружынай. Куды ён хацеў даплыць — ці да суседа з добрым намерам, ці да другога з вайною — невядома. Спрактыкаваныя воі і стырнавыя не вельмі баяліся цяжкіх дарог і нечаканых сутычак з ворагамі. А вось у іншым яны прайгравалі. Калі плылі па рацэ, дзе раней бывалі, то трымаліся спакойна і ўпэўнена, а калі трапілі на новы ўчастак і караблі пачалі то на адмеліны садзіцца, то на камяні трапляць і днішчы прабіваць, знясілелі людзі за адзін дзень да такой ступені, што ледзьве ногі перасоўвалі.
    12
    Князь той з усімі разам працаваў, бо ў тыя часы не было тако'га, што адзін гарбаціцца, а другі толькі загадвае. Усе роўныя ў працы былі і ў бітве.
    Моўчкі сядзелі стомленыя людзі на беразе вакол вогнішчаў і толькі стрымана саплі, есці і то не хацелася. Старэйшыя пазіралі на маладзейшых, а тыя, у сваю чаргу, на больш сталых. Нечакана ад караблёўчаўноў данёсся крык вартавога:
    — Вада спадае! Чаўны на беразе аказваюцца!
    Воіны пабеглі туды, і сапраўды: вада адступала, і там, дзе яшчэ гадзіну назад яе было па пояс, зараз было меней чым па калена. Усе круціліся, не ведаючы, што рабіць. I тут сівагаловы вой, які, мабыць, усё сваё доўгае жыццё правёў у паходах, прапанаваў:
    — Адпіхвайце чаўны на сярэдзіну! Толькі на сярэдзіну, бо да раніцы яны апынуцца на якойнебудзь кручы, і тады давядзецца іх на плячах несці! Хутчэй!