• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Цяпер людзі ўжо не азіраліся на князя, не чакалі, што той загадае, бо і самі адчулі, як імгненна мялее рэчка. Напружваючыся, сінеючы ад цяжару, неяк усё ж спіхнулі чаўны на сярэдзіну Заходняй Дзвіны, а адпачываць на бераг ужо не палезлі, засталіся на месцах. Праз якую хвіліну навокал стаяў густы храп, ператомленыя воі спалі ўпокат.
    На невялічкім цурбалку сядзеў князь, а насупраць яго, абапершыся спінаю на нейкі цюк, — той самы стары вой, які так удала і своечасова скамандаваў.
    — Што гэта, Белавус? — звярнуўся да яго валадар. — Колькі па рэчках плаваў, але такога бачыць не даводзілася, каб так хутка вада сыходзіла... Як жа нам далей прабірацца?
    — Я і сам, княжа, да канца яшчэ не разабраўся. Раніцай пабачым. Тут і сапраўды справа нейкая дзіўная атрымліваецца. Можа...
    — Што можа? — нахіліўся валадар да суразмоўца.
    — Падумалася так...
    — Гавары, ты ж мяне ведаеш, я за праўду нікога ніколі не пакараў і не пакрыўдзіў.
    — Я не баюся, княжа, але сумняваюся...
    — I ўсё ж?
    — А раптам гэта нас багі перасцерагаюць, каб далей не плылі?..
    Князь замаўчаў. Было відаць, што ён спрабуе знайсці і сваё тлумачэнне такой перасцярозе.
    13
    — Хто яго ведае, Белавус, — нарэшце выдыхнуў валадар. — Нічога дакладнага сказаць не магу. Можа, загадаць, каб вешчуна разбудзілі? Хай бы ён па сваіх ахвярахпрадказаннях паспрабаваў у будучае заглянуць...
    — Ноч зараз, княжа. Хай спяць людзі, а раніцай паспрабуем ва ўсім разабрацца. Ператаміліся воі, нават есці не пажадалі...
    — А ты чаго не спіш, Белавус?
    — Я, княжа, мала апошнім часам сплю. Стары ўжо. Уваб’ецца што ў галаву, дык да самай раніцы, бывае, вочы не заплюшчу, ляжу ды ўсё думаюперадумваю. Ёсць што прыгадаць. Хутка давядзецца пакінуць гэты свет, a на тым будзе мне час і магчымасць добра адпачыць, там турбавацца ды спяшацца не давядзецца...
    — Чаго гэта ты? — запярэчыў валадар. — Туды яшчэ паспееш. Пабудзь з намі, парадуйся жыццю вольнаму, няўрымсліваму. Туды ўсе паспеем, хто раней, хто пазней, і часта не толькі ад старасці гэта залежыць, сам ведаеш...
    — Так, княжа, ведаю. Таму і перадумваю пра ўсё.
    — Ну думай, а я крыху пасплю. Стаміўся моцна, але воям не магу паказваць гэта.
    — Спі, княжа, а я пасяджу, паразважаю, можа, нешта цікавае прыдумаю...
    Валадар як сядзеў, то толькі споўз на цёплыя, нагрэтыя за дзень дошкі і адразу захроп.
    Што той ночы, асабліва летам. He паспееш прылегчы ды на другі бок перавярнуцца, а сонца ўжо над лесам грае, птушкі прачынаюцца, шчабечуцьзаліваюцца навокал.
    Белавус так і не спаў, сядзеў поруч з вартавымі і AyMay пра нешта сваё. Тыя яму не перашкаджалі, ведалі, што гэты чалавек абычым галаву забіваць не стане.
    Неўзабаве пачалі прасынацца воі, і ўсе спалохана пазіралі па баках, ніхто не забыўся пра тое, як імкліва ўчора ўцякала вада зпад ног. Але чаўныкараблі спакойна плавалі пасярэдзіне рэчкі. Ніякай небяспекі, здавалася, не было, нішто не пагражала.
    — Ну што, Белавус? — падышоў да старога князь. — Прыдумаў штонебудзь ці вешчуна клікаць?
    — Княжа, вада нікуды не ўцякала. Нам давялося адчуць і ўбачыць, як яна сваё адвечнае рэчышча раптоўна ўбок пераносіла... I яшчэ, хачу параіць... He трэба нам, княжа, спяшацца ў паход. Гэта нам можа дорага каштаваць. Рака памяняла рэчышча, і кудою плыць — сказаць нават цяжка, не тое што стырнавым чаўны весці...
    14
    — Дык што ты прапануеш?
    — Паціху прабірацца наперад, старанна пазнаючы шлях, каб на будучы год ішлі ўжо ўпэўнена.
    — I то справа. Але як жа на вадзе сляды пакінуць?
    — Будзем пазначаць якімі плаваючымі прадметамі, мацуючы да іх невялічкія грузілы. Яны так і будуць на месцы заставацца.
    — Ну і галава! — у захапленні ўсклікнуў князь.
    Так і зрабілі. Знакі тыя пазней сталі зваць буямі, a потым і вёсачку на беразе назвалі не інакш як Буева.
    БУЯНЫ
    Жылі некалі тут, дзе зараз нашая вёска стаіць, стары дзед з бабай. Хітры чалавек быў, мала каму даводзілася яго перахітрыць, але калі такі знаходзіўся, то Нічыпар (так яго звалі) не хаваў задавальнення:
    — He перамруць, значыцца, кемлівыя ды разважлівыя на нашай зямлі. A то, на нашых гледзячы, здаецца, што ўсё навокал дрэнна. He сумуй, баба, дажывём і мы да смерці палюдску. Хаціну маем, гаспадарку такуюсякую таксама, а дзе і дзеці дапамогуць, трое ж іх у нас... Няўжо сумленне не загаворыць у іхніх душах?..
    — Да таго часу ногі ў нас апруцянеюць ды ахалодаюць. Трэба ж было такому здарыцца... — пачынала плакаць жонка Нічыпара.
    — Што ўжо зробіш? Самі вінаватыя, што такіх сквапных выгадавалі. Трэба было ў дзяцінстве глядзець, а зараз, калі яны бароды паадпускалі ды самі бацькамі сталі, позна нешта перайначваць.
    — Каб жа ведаў... Усё шкадавалі, шкадавалі і даймеліся — на наш падворак і нагой не ступаюць, толькі і чакаюць нашай смерці, каб апошняе парасхапаць з хаціны, а саму будыніну падзяліць па бярвенцу. Вось дзе сапраўднае гора...
    — Нічога, неяк жа і мы жыць будзем...
    Так і жылі старыя ў сваёй хацінцы, а не разам з сынамі. Параздавалі ім усю зямлю ды сенакос, які мелі, а самі асобна засталіся, нібы прадбачылі, што такое ліха можа здарыцца. Добра, калі ні да каго кланяцца не трэба ісці, як захочаш, так сам і зробіш. Ды радасць старых была нядоўгай. Аднае ночы прахапіўся Нічыпар, а ў хаце дыму
    15
    гэтулькі, што не прадыхнуць, яшчэ хвілін колькі — і гамон бы яму разам з бабай быў. Ці ў дыме задыхнуліся б, ці згарэлі б разам з хацінай. Разбудзіў гаспадыню, і выскачылі яны ў двор. Крычаць ці ратаваць штонебудзь было позна: страха, страляючы ва ўсе бакі вясёлымі агеньчыкамі, абвалілася.
    Заплакала тут бабуля:
    — Ой, Божачка, што ж нам цяпер рабіць, дзе жыць? Няма болей хаціны, а мы ж не маладыя...
    — Што будзе, тое і будзе, жонка. Пайшлі да дзяцей кланяцца. Пажывём колькі часу, а там бачна будзе.
    Сабраліся і пайшлі да старэйшага сына. Нядоўга той трымаў у сябе бацьку з матуляй. Недзе праз тыдзень ён, хаваючы вочы, прамовіў:
    — Тата, мама, самі бачыце — сям’я ў мяне вялікая, дзяцей многа, павярнуцца няма дзе. Таму ў сярэдняга сына вам будзе лепей, ідзіце да яго...
    Моўчкі праглынуў Нічыпар знявагу, адно толькі і прамовіў:
    — Дзякуй за навуку, сынку...
    Пабылі ў сярэдняга пару тыдняў, і той кажа:
    — Можа, вы пайшлі б жыць да малодшага сына...
     Чаму, сынок? — запыталася маці.
    — Ды самі ж бачыце, што на стол вам у мяне няма чаго паставіць. Хацеў бы лепей карміць, дык і самім жа не хапае...
    — Гэтая бяда — не бяда, сынку. Што вам — тое і нам, не трэба ніякіх прысмакаў, — не адставала матуля.
    Сын маўчаў, а потым узяўся за сваё:
    — Пажывіце ў яго, пасля зноў да мяне прыйдзеце...
    Стары Нічыпар толькі і прамовіў у адказ:
    — Дзякуй і табе, сынку, за навуку. He падай, маці, перад ім на каленцы, неяк пражывём...
    Сталі жыць у меншага. Той, можа, і патрываў бы які месяц, але жонка ў яго — што тая маланка: там крычыць, там лаецца, там сварыцца счэпіцца. Спачатку не гаварыла са старымі, а запатрабавала ад мужа:
    — Няхай ідуць жыць у нашую адрыну, там зараз цёпла.
    Пайшлі маці з бацькам жыць у адрыну, а дзён праз колькі і там ёй надакучылі. Ухапіла яна мужа за каўнер і зашыпела:
    — Колькі я гэтых дармаедаў карміць буду? Ці ж у мяне што лішняе ёсць? Твае браты ад іх адмовіліся, а ты добранькім хочаш заставацца і наша дабро на іх пус
    16
    каць... Няхай плацяць за ўсё, не тое за вароты выпраўлю...
    Як пачулі старыя ад сына пра плату, то маці загаласіла, а Нічыпар губы прыкусіў, каб таксама не завыць. Сабраліся і пайшлі з двара. А куды ж ісці? Дзеці родныя выгналі, да людзей сорамна паказаЦца. Прыгадаў дзед, што недалёка каваль Мікола жыве, да яго і павёў старую.
    Гаспадар уважліва выслухаў нечаканых гасцей і прамовіў:
    — Нічога, суседзе, неяк жа трэба ратавацца... 3 месяц пажывіце ў мяне, а потым нешта прыдумаем. У мяне сям’я вялікая, ды месца не шкада. Ежа, праўда, не надта, але што нам — тое і вам...
    Заплакаў Нічыпар ад крыўды, што чужы чалавек гэтак хораша разважае, а родныя дзеці за парог прагналі. Гаспадар яго суцешыў. Селі, усе разам павячэралі, а потым узяліся малым казкі ды павер’і ўсялякія пераказваць. Тут Нічыпар усіх далёка ззаду пакінуў, бо ведаў ён казак і легендаў вялікае мноства.
    Так і жыць сталі. Бабуля гаспадыні па гаспадарцы дапамагала, а Нічыпар з кавалём у кузні быў.
    Аднаго разу гаспадар пачаў загадкава ўсміхацца.
    — Што такое, чалавеча? — спытаўся Нічыпар.
    — Здаецца мне, што я прыдумаў, як вам уратавацца...
    — Як?
    — Зараз выкую вам прыгожы вялізны жбан, накладзём туды ўсялякага жалезнага ламачча і запаяем, а сынам вашым скажу, што вы жбан з золатам знайшлі. Гэтыя скнары за золата ўсё для вас зробяць.
    — Але ж і галава ў цябе, Міколка...
    — Толькі вы нікому нашу таямніцу не выдавайце.
    — Магіла...
    Назаўтра па вёсцы маланкай пранеслася чутка — стары Нічыпар знайшоў жбан з золатам, ды такі вялікі, такі цяжкі, што не ўзняць. Яшчэ і полудзень не прыспеў, a старэйшы сын ужо прыджгаў у Міколаву хату:
    — Пайшлі, тата. Кліч матулю, ды да нас пойдзем жыць, a то вы як чужыя нам сталі — не ідзяце, не паказваецеся...
    — He, сынку, мне і тут добра.
    Тут сярэдні падляцеў:
    — Тата, збірайся. Бяры матулю — і да нас.
    — He, мне спяшацца няма куды...
    Неўзабаве і малодшы прыджгаў:
    17
    — Пайшлі да нас, тата. Жонка наказала абодвух прывесці.
    Тады Нічыпар і прамовіў, на гаспадара хітра пазіраючы:
    — He хочацца мне, сыночкі, болей вам цяжкім мехам на спіне вісець. Пастаўце вы мне новую хату на старым месцы.
    А бабуля не ўтрывалася і свой голас падала:
    — I хляўчук, і плот каб быў, і адрына новая...
    — Зробіце — я вам гэты жбан і аддам, — сказаў дзед, дастаючы яго зпад стала, прыгожы і цяжкі.
    Сыны нібы на крылах паляцелі з чужой хаты. Як узяліся працаваць, дык за які месяц паставілі ўсё, ды яшчэ і сцяжынкі жоўтым пясочкам пасыпалі. Прыбеглі назад і гамоняць:
    — Ну, бацька, мы тваю ўмову выканалі, аддавай нам золата.
    — Аддам, сыночкі, толькі працу ж паглядзець трэба. Пайшлі, старая, і ты, Міколка, збірайся...
    Прыйшлі да падворка, а гаспадыня ажно ў рукі пляснула:
    — Ну, цяпер мы зажывём! Аддавай, дзед, грошы, як абяцаў.
    Нічыпар не паспеў перадаць жбан сынам, а тыя ўжо за чубы ўхапіліся і давай лупцаваць адзін аднаго. Крычаць, б’юцца пасапраўднаму. Людзей назбіралася, глядзяць. Сведкамі гэтай бойкі сталі сяляне з чужой вёскі.