• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Што самае дзіўнае — самы галоўны чорт выслухаў уважліва Міколу і пытаецца ў сваіх слуг:
    — Ці праўду гэты чалавек сказаў?
    — Канешне, — пачулася з усіх бакоў. — Ён нас ніводнага разу не пакрыўдзіў.
    — А хто яго праснак украў? Аддайце зараз жа!
    Усталявалася цішыня. Ніхто, ведама ж, не прызнаваўся. Тады на дапамогу старому чорту прыйшоў сам Мікола:
    — Загадай, каб усе раты паразяўлялі, я хутка даведаюся, каго трэба пакараць.
    Так і зрабілі. Божачкі, што тут сталася! Як пачалі нячысцікі раты свае разяўляць, і кожны ж стараўся смешна гэта зрабіць, каб і самому пацешыцца, і іншым даць магчымасць парагатаць. Як ні трымаўся Мікола, але і ён разам са старым чортам так рагаталі, што ледзьве ішлі ўздоўж строю нячысцікаў. Нечакана селянін спыніўся.
    — Глядзі, вунь ён, злодзей! — і пальцам паказаў на чарцяку, які не паспеў яшчэ цалкам з’есці праснак, частка яго заставалася ў роце.
    — Хадзітка сюды! — зароў старэйшы, ухапіў малодшага за хвост і як стаў яго пярэсціць, як стаў хвастаць — толькі водгулле неслася па кустоўі ды па балоце.
    Стары лупіць, а малады верашчыць:
    — Ой, што хочаце прымушайце мяне рабіць, толькі болей не біце! He вытрымаю болей, пашкадуйце, злітуйцеся!
    — Ну што, хопіць? — звярнуўся стары чарцяка да Міколы.
    — Ды чаго ўжо там зза таго праснака так нячыстую душу лупцаваць. Я з голаду не памру, а ён жа і сканаць можа. Адпусці. Добры яму ўрок на ўсё астатняе жыццё будзе, ніколі болей чужога не кране. He трэба біць, адпусці.
    — Добры ты чалавек, а таму я не проста адпушчу яго, а прымушу адпрацаваць на цябе цэлы год. Забірай яго і не шкадуй дома. Што пажадаеш — тое няхай і выконвае.
    40
    — Дзякуй за справядлівасць, — адказаў Мікола і пакіраваў да сваіх саней, да якіх трэба было тэпаць не адну вярсту.
    — У нас таксама ўсё папраўдзе робіцца. Дарма людзі думаюць, што менавіта мы, чэрці, ва ўсіх іхніх бядотах вінаватыя, — данеслася ззаду.
    He давялося Міколу ісці па лесё, бо нячысцік піскнуў: — Сядай на мяне, старэча, умомант будзем на месцы. Праз колькі імгненняў стары хадзіў ля саней і меркаваў, колькі яшчэ трэба насекчы дроў. Ды і тут чорт выручыў:
    — Пасядзі, я зараз усё сам зраблю.
    Ламануў налева, ірвануў направа — і зваліў пару такіх дубоў, што і два дзесяткі самых добрых коней не пасунулі б, а нячысцік гопнуў іх на сані і гамоніць далей:
    — Што, паехалі?
    — Ды час ужо...
    — To коніка ззаду прыпражы, а сам зверху сядай.
    Валачэ чорт сані, а Мікола скардзіцца яму:
    — Усё добра было б, каб маю жонку хто перайначыў. — А што такое?
    — Ды лаецца пачорнаму з усімі, сварыцца, за валасы хапаецца. Усё жыццё так прайшло, не ведаю, што і рабіць. He біцца ж з ёй на старасці гадоў, каб людзі смяяліся...
    — Навошта біцца, я яе і так перайначу. Яшчэ і пазайздросцяць вяскоўцы, што старая на вачах перамянілася.
    — Вось каб ты так зрабіў, то я цябе да скону жыцця свайго згадваў бы, хоць, кажуць, і нельга гэтага рабіць.
    — Многа чаго рабіць нельга. Ты толькі мне якую мянушку прыдумай, і ўсё будзе ў парадку.
    — Мянушку? Ды будзь ты Будзісловам. Я бабу сваю гэтак пра сябе дражню.
    Прысунуў чорт дубы дамоў і давай з дзедам іх пілаваць. А баба, па звычцы, бегае ды крычыць на іх. I тут яе нешта як ухопіць за валасы, як рэзне папліскаю па спіне, — яна ажно заціхла. А тое невядомае стварэнне другім разам яшчэ мацней заехала. I так разоў з дваццаць. Баба ў крыкі:
    — Стары, ратуй!
    Мікола сядзіць на бервяне, пакурвае сваю люлечку і адказвае:
    — А ты заві Будзіслова, можа, яно цябе і пашкадуе.
    — Ды каго хочаш пазаву, толькі каб болей не білі.
    — А сварыцца не будзеш?
    41
    — He... Bo i сведка, — гэтае, як яго, Будзіслова...
    I сапраўды, баба болей ніколі на старога не сварылася. А як на новае дварышча перабраліся, то назваў яго дзед Будзіслова — як добры ўспамін пра тую падзею, якая ягоную жытку хоць на глыбокай старасці, але ўсё ж перайначыла. Потым стала Будзілава.
    БЫСТРЫ
    Наша вёска стаіць на левым беразе Заходняй Дзвіны. Так атрымалася, што спадабалася далёкім продкам гэтая мясціна і вырашылі яны тут пабудавацца. Хто яго ведае, колькі іх было спачатку, але потым з кожным годам станавілася ўсё болей. Назва вёскі пайшла ад смешнага здарэння. Праўда, некаторыя зусім паіншаму тлумачаць яе паходжанне, але хто там зараз разбярэ ды ўсё па палічках раскладзе.
    Ехаў неяк бацюшка ў далёкую вёску. Ці то яго папрасілі ўкагосьці на хаўтурах адспяваць, ці то радзіны адправіць— няведама. Дакладна тое, што ехаў на спраўным, сытым коніку.
    Сонца спачатку горача прыпякала, а потым падзьмуў ветрык, на першым часе невялікі, а потым добры ўзяўся, ажно кустоўе зашумела ды голле дрэў затрэсла, нібы ў ліхаманцы. Конік адчуў, што дождж з навальніцаю ў хуткім часе будзе, крыху збочыў з дарогі ды ўбіўся ў густое кустоўе, каб хоць ад ветру ды дажджу нейкая абарона была, каб не так секла.
    Тым часам і грымоты пачаліся, а бацюшка хроп і ў бараду сабе не дзьмухаў. Як лёг на спіну, то і не павярнуўся ніводнага разу.
    Ажно дождж улупіў нібыта з вядра. Усхапіўся тут бацюшка і давай ашалела азірацца, не можа, бедалага, адразу дацяміць, дзе гэта ён? Навокал вада ліецца, маланкі бліскочуць, гром грукоча і нічога не відаць. Куды ехаць, дзе паратунак шукаць, у які бок каня гнаць? Укленчыў тут бацюшка:
    — Божачка, падкажы, куды ехаць, дзе ратавацца? Я ж штодня цябе праслаўляю, штодня цябе згадваю, падкажы...
    Але ў адказ чуўся толькі магутны грукат і неба перапалавіньвалася маланкамі. Hi слова ніадкуль у адказ не пачулася. Бацюшка зусім разгубіўся і загаласіў:
    42
    — А няўжо ж гэта мяне тут смерць чакае, няўжо я апошнія імгненні свае дажываю? За што мне лёс такі, у чым я правінаваціўся? У мяне ж жонка дома, дзеткі мяне чакаюць... Як жа мне, гаротнаму, далей быць? Лясне страла Божая з неба, і ўсё, гамон мне.
    Ды пашанцавала бацюшку, бо якраз у той дзень двое вяскоўцаў, Пятро ды Павел, у лес хадзілі — ці то бярвенні нарыхтоўвалі для нейкай будыніны, ці то выбіралі тонкія жэрдкі, якія заўсёды спраўнаму гаспадару ў любы момант могуць спатрэбіцца. I так атрымалася, што меркавалі сяляне паспець да дажджу дабегчы дамоў, ды куды там! Як ні стараліся — не здолелі хмару перагнаць. Секануў такі дождж, што за адну хвіліну мокрыя наввілёт былі.
    Пятро і гаворыць:
    — Давай, браце, у кустоўе звернем ды перасядзім. Колькі тут дамоў засталося...
    На што Павел не без рацыі адказаў:
    — Ты думаеш, што як мы тут сядзець будзем, то высахнем? Сам жа бачыш — прамоклі, што тыя сабакі, таму лепей ісці, не спыняцца, бо хоць і лета зараз, але пад дажджом сядзець халаднавата будзе, Пайшлі.
    Цяпер ужо не спяшаючыся пайшлі сабе далей. Прамокнуць не баяліся, бо ўжо прамоклі, а бегчы пад такім дажджом, як бы ні хацеў — не пабяжыш. Размаўлялі паціху, каб весялей было, жагналіся зрэдку.
    Зірнуў Павел наперад і мовіць:
    — Глядзі, братка, нехта на кані куды ўпёрся.
    Пятро пастаяў хвілінку і кажа:
    — Здаецца, гэтага каня я дзесьці ўжо бачыў.
    — I чый жа ён будзе?
    — Бацюшкаў.
    — Бацюшкаў? А чаго ён тут стаіць?
    — Ды вунь жа і бацюшка ракам поўзае...
    — Дзіўна...
    — Зараз яшчэ больш дзіўна будзе.
    — Што ты збіраешся рабіць?
    — Коніка ў бацюшкі свіснем.
    — Грэх жа гэта.
    — Канешне. А яму нас не грэх абіраць?
    Павел маўчаў. Пятро штурхнуў яго:
    — Каня, калі я яго табе перадам, добра схавай, потым падмога ў гаспадарках будзе.
    Бацюшка іх не заўважаў, маліўся шчыра ды галасіў так, што ажно водгулле ішло. Пятро падышоў ззаду,
    43
    ціхенька зняў з коніка аброць і на сябе насунуў, сябруку ж паказаў, каб той жывёліну звёў.
    Тым часам дожджык пачаў сцішвацца, а бацюшка супакойвацца ды Бога ўслаўляць, што сярод жывых яго пакінуў. Пачакаў, пакульзусім перастала з неба капаць, і сабраўся далей ехаць. Адвярнуўся назад і аслупянеў. Замест каня стаяў... здаравенны мужык і ўсміхаўся.
    — Божачка, а што ж гэта такое?
    — Я, бацюшка, быў зачараваны ў каня. Ты так шчыра маліўся, што Усявышні не толькі дожджык перапыніў, але і мяне зноў чалавекам зрабіў. Радасць для мяне якая...
    — Табе радасць, а я пазнюся. Што мне рабіць?
    — А ты, бацюшка, садзіся на мяне. Толькі падказвай, дзе хутчэй ехаць...
    Бацюшка ўскараскаўся на мужыка, а той як папёр па дарозе, па лужынах, па траве. Вады навокал, бруду — па калені, a non прыспешвае:
    — Быстрэй! Быстрэй!
    Пятро ляцеў ды з усяго маху як гопнуўся на зямлю. Бацюшка праз галаву перакуліўся, устаў і, ледзьве не плачучы, вымавіў:
    — На табе лейцы і аброць, няхай яны табе назаўсёды будуць! Знайшоў каго «быстрэй» крычаць! — і пайшоў прэч, толькі разоў колькі азірнуўся на селяніна, які стаяў і няведама чаго смяяўся.
    Той груд і празвалі потым Быстрэй, а ад яго і вёску.
    Іншыя гавораць, што насупраць нашай вёскі, на правым беразе Заходняй Дзвіны, цячэнне больш моцнае, хуткае, быстрэйшае. Раней дык увогуле паселішча называлі Быстрэя, гэта ўжо потым, з цягам часу, стала Быстры.
    МАМОЙКІ
    Жыў у нас тут адзін чалавек. Памяркоўны, спакойны, ніколі за ўсё сваё жыццё ні з кім не пасварыўся, а біцца — дык і думаць такога сабе не дазваляў. Слова калі за дзень вымавіць — вельмі добра, а то з раніцы да вечара Maynay. Жонка ўсё пілавала яго:
    — Ну чаго ты маўчыш? Сказаў бы штонебудзь! Дзеці ад цябе слова не чулі! Няхай я пакутую, а яны за што?..
    У адказ чулася не вельмі выразнае «Ммм...» і яшчэ болей злавала гаспадыню.
    44
    Дык вось зза гэтага самага вяскоўца і вёска наша назву атрымала. А звалі яго проста — Мікіта.
    Аднаго разу зайшоў да іх падарожны і папрасіўся пераначаваць:
    — Пусціце, людцы, бо здарожыўся надта. Адасплюся, і далей шкрэбціся трэба.
    Гаспадыня першая азвалася:
    — Ды чаго ўжо там. Начуй, чалавеча, месца на ўсіх хопіць, — і пайшла кароў даіць. Мужчыны за ёю падаліся.
    Вось зрабіла яна справу і ў хату пайшла. Мікіта — следам, а падарожны крыху затрымаўся. Бачыць, ажно гаспадыня забылася бычка ў хлеў загнаць. Ён зыркнуў па баках — нікога няма. Ухапіў тады кавалак вяроўкі, на рогі бычку накінуў, а другім канцом да вугла прывязаў. Потым, не спяшаючыся, пайшоў у хату, дзе гаспадары за сталом ужо чакалі яго вячэраць. Сеў і гаворыць:
    — Я вам адразу не сказаў, што не адзін прыйшоў, а з бычком. Баяўся, што не пусціце пераначаваць.
    — Так ужо і не пусцім. Я ж сказала, што на ўсіх месца хопіць, а бычка свайго, чалавеча, прывяжы ля хлява, у двары. Зараз цёпла, і сабакі, калі што якое, у нас надзейныя... Таму можаш спаць спакойна.