• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Аднаго разу жанчына прачнулася сярод ночы і разбудзіла мужа:
    — Ведаеш, мне здаецца, што зараз я размаўляю з табой апошні раз...
    — Чаго гэта ты?
    — Нічога, проста мне так падалося.
    — Мала што падацца можа.
    — He... Паслухай мяне, чалавеча, лепей...
    — Слухаю, толькі супакойся, a то яшчэ Хімку разбудзіш, а яна і так натамілася, ледзьве дамоў прыплялася.
    — Выканай, калі памру, дзве мае просьбы.
    — Зноў ты...
    — Прашу пахаваць мяне на высокім узгорачку. He хачу ў сырой зямлі ляжаць.
    — Але ж і я магу памерці.
    — He, ты выжывеш. Мне сон прысніўся. Ты выжывеш, не палохайся.
    — Другая мая просьба такая — глядзі за Хімкай, не давай яе нікому ў крыўду. He давай, прашу цябе і заклінаю.
    — Ды ты што? Каб я родную дачку некалі пакрыўдзіў?.. — зазлаваў гаспадар.
    Але гаспадыня не звярнула на гэта ўвагі:
    — Паўсялякаму ў жыцці выпадае. Глядзі ж, памятай пра гэта.
    Недзе праз пару дзён гаспадыня і сапраўды памерла. Гаспадар жа, наадварот, паправіўся, паздаравеў. Паклікаў ён суседзяў і пахавалі нябожчыцу, як яна і прасіла, на высокім узгорачку.
    Нядоўга сумаваў без жанчыны гаспадар. Праз нейкіх паўгода прывёў у дом другую гаспадыню. Вось тут і пачаліся для Хімкі сапраўдныя пакуты, а не жыццё. Што ні зробіць — усё дрэнна, дзе ні ступіць — усё не так. Ледзь толькі вочы прадзярэ — адразу крык чуе:
    425
    — Цябе кармлю, а якая ад цябе карысць?! Дурную авечку корміш, дык з тае хоць мяса ды поўсць. А з цябе?!
    Маўчыць Хімка, слёзы горкія глытае, а бацька хоць бы якім словам за дачку заступіўся. He. Адвернецца і маўчыць, нібы не чуе.
    Новая жонка ўбачыла, што гэтак справа ідзе, і давай большага дамагацца:
    — Праганяй яе прэч з хаты! Няма ёй тут болей месца!
    — А што людзі скажуць?
    — Выбірай — яна ці я? He прагоніш яе, то пайду я з хаты. Так і ведай.
    I што ж, вы думаеце, бацька родны зрабіў? Так, выгнаў сваю Хімку з хаты. Тая, бедалага, прасілася дазволіць ёй жыць хоць у хляве, хоць у адрыне, якая далекавата ад хаты стаяла, але бацька быў няўмольны.
    — He, выбірайся. Так спакайней будзе.
    — Як скажаш, татачка, — толькі і прамовіла на развітанне Хімка ды, захлынуўшыся слязьмі, пайшла з дому.
    Лёгка сказаць — пайсці з дому. А куды? Ішла яна, куды вочы глядзелі, і дайшла да густога бору. I як на тое шчасце, перад самым змярканнем натрапіла на таўшчэразнае дрэва, у якім было вялізнае дупло. Забілася дзяўчынка ўсярэдзіну і заснула. А калі прачнулася ды агледзелася добра, то павесялела: дрэва тое магло падысці і для жылля. Вялікае дупло нагадвала сабою пакойчык, нават шчылінкаакенца ёсць. Да таго ж утульна, зацішна. Толькі і жыві, ніхто цябе лаяць не стане, пальцам не кране.
    Нанасіла Хімка туды моху, выслала падлогу, зрабіла сабе ложак, стол, нешта падобнае на зэдлік і засталася ў дупле. Днём па лесе хадзіла, ягады, грыбы збірала ды на зіму сушыла, а вечарамі, вогнішча невялічкае расклаўшы, любіла пасядзець і памарыць. Кожны, відаць, у маладосці любіць гэтым займацца. Ужо і дзверы сякіятакія зрабіла. Так што стала Хімка сапраўднай гаспадыняй, супакоілася.
    Неяк надвячоркам сядзела яна ля вогнішча, пра нешта думала, і тут нехта пастукаўся ў дзверы, ціха, але настойліва. А на вуліцы ў гэты час вецер шумеў, дождж ліў нібы з вядра.
    — Хто там? — спыталася дзяўчына.
    — Пусці, гаспадыня, пагрэцца.
    — А хто ты такі?
    426
    — He бойся, я не пакрыўджу, пусці.
    Упусціла яна падарожнага, а ім аказаўся малады хлапчына. Селі яны і разгаманіліся. Слова за слова і высветліла Хімка, што перад ёю былы парабак, які ўцёк ад свайго памешчыка і ўжо цэлы тыдзень блукаў па лясах. Заснулі незаўважна, а раніцай той хлапчына прапанаваў:
    — Ведаеш што, Хімка? Давай жыць разам.
    — Як гэта?
    — А вось так. Жыццё наша гаравое, а жыллё баравое. He прападзём.
    Хімка пагадзілася. Так яны сталі мужам і жонкай. A вёску іхнюю назвалі ўжо пазней — Баравыя. Ад таго, што жылі ў бары.
    ВЯЖОЎКА
    Тут, дзе цяпер вёска наша стаіць, некалі быў груд, a на ім стаяла камяніцавежа. Прыгожая і разам з тым трывалая. Рабілі яе майстры не толькі для таго, каб там балявалі гаспадары, але і на выпадак нечаканага нападу ворагаў ці якіх іншых ліхіх людзей. Багаты памешчык, які валадарыў над гэтым краем, прывёз майстроў аднекуль здалёк, то яны яму адразу ж паабяцалі, толькі ваколіцы агледзеўшы:
    — Такую вежу ўзвядзём, гаспадар, што і ў цароўкаралёў ніколі не было.
    — Пастарайцеся, работнічкі. Я вам грошайзолата не пашкадую, што папросіце, тое і атрымаеце. Але калі...
    — Што яшчэ пан хоча ад нас пачуць?
    — Я не пачуць хачу, а папярэдзіць вас.
    — Адносна чаго?
    — Калі вы зробіце вежу, падобную на тыя, якія мне даводзілася бачыць, ці якія тут, па суседству, узвышаюцца, то не будзе вам узнагароды. Атрымаеце не золата, a пакаранне. Суровае і бязлітаснае.
    — Зразумела, пане, — адразу сумеліся майстры.
    Толькі самы стары не падаў і знаку.
    — Справімся, гаспадар. Толькі каб нам памочнікі былі, каб падносілі ды падвозілі камяні ды пясочак, ваду ды бярвенні.
    — Адносна гэтага вы не турбуйцеся. Будуць вам памочнікі. Што скажаце, тое і будуць рабіць.
    427
    — Гэта добра. Тады ўсё зробім. Нават падземны ход працягнем на цэлую вярсту, — дадаў стары майстар.
    — Падземны ход? А ён навошта?
    — На ўсялякі выпадак, пане, не пашкодзіць. А раптам нехта наскочыць і давядзецца ўцякаць?
    — Што ў мяне, людзей мала, каб адбіцца?
    — Паўсялякаму здараецца. Бывае, што і сіла сілу ломіць.
    — Значыцца, зробіце? Тады з заўтрашняй раніцы і пачынайце.
    Пакланіліся майстры і пайшлі з пакояў, а гаспадар задумаўся. Нешта не задавальняла яго ў гаворцы са спрактыкаванымі людзьмі. Здавалася, што недзе яны яго падманулі. Таму вырашыў гаспадар, акрамя таго, што сам будзе пільна за ўсім сачыць, яшчэ і спецыяльна прыставіць да майстроў з гэтай мэтай чалавек колькі. На ўсялякі выпадак, каб потым не пашкадаваць.
    Сталі ўзводзіць вежу. Пан бегае, усюды тыкаецца — правярае. А майстры толькі пасміхваюцца:
    — Які ўсё ж гаспадар трапіўся недаверлівы...
    — Паглядвае, каб камяні не рассыпаліся...
    Стары майстар не смяяўся, наадварот, супакойваў сваіх малодшых паплечнікаў:
    — Чаго гэта ўсхадзіліся?
    — Дык смешна...
    — Смешна будзе тады, калі закончым работу. Можа так здарыцца, што гаспадару не спадабаецца, і ўсё на тым скончыцца...
    — Як гэта?
    — А хіба вы не чулі, якое пакаранне ён нам абяцаў? Глядзіце, бо памешчык за ўсім сочыць. Ведайце пра гэта і меней языкамі мянташце.
    Як выгаварыць стары малодшым, дык яны потым цэлы дзень маўчаць, баяцца і рот раскрыць.
    Так яны спрачаліся і мірыліся, але справу сваю ведалі выдатна. Вежа расла прама на вачах. Ужо і шапку трэба было рукою трымаць, каб на самы верх глянуць. Але майстры не спыняліся — гналі і гналі рад за радам будыніну да нябёсаў. Калі ўзвялі, можа, на сотню сажняў угару, то стары майстар падышоўда памешчыка, пакланіўся яму і прамовіў:
    — Ну вось і ўсё, пане, прымай нашу працу.
    — Ужо зрабілі? Усё да канца?
    428
    — Так.
    — А пра ўмову нашу не забыліся?
    — Пра такое не забываюцца.
    — Ясна... Можна правяраць? Тады пайшлі.
    Ідзе памешчык з сябрамі і дарадчыкамі, а за ім следам пад пільнай аховай майстры крочаць. Пакратае гаспадар сцяну рукою, прыхінецца вухам і слухае, нібы якую жывую істоту да грудзей прыхіляе. Дзівуюцца людзі, але маўчаць.
    Нарэшце абышлі палацвежу і спыніліся. Думалі ўсё, але...
    — А зараз яшчэ з самага нізу да верху праверым. Паглядзім, каб там якіх хібаў не было, — сказаў памешчык.
    Як глянулі правяральшчыкі знізу ўверх, то і расхацелася ім лезці, але што зробіш, калі падрадзіліся дапамагчы пану. Давялося караскацца ўсім. Калі стаялі на вышыні, то нехта выдыхнуў:
    — Але ж і прыгажосць...
    — Такой і бачыць да гэтага дня не даводзілася...
    Гаспадар гэтыя словы міма вушэй прапусціў, выгляду нават не падаў, што чуў. He хацеў, каб майстры бачылі, што ён задаволены будынінай. Усё спрабаваў нешта знайсці, да нечага падкапацца. Нечакана павярнуўся да майстроў і выпаліў:
    — Але аднае рэчы вы не зрабілі.
    — Якой? — падскочылі здзіўленыя будаўнікі.
    — Забыліся?
    — He можа такога быць.
    — Яшчэ як можа. А падземны ход дзе? Дзе той лаз, які абяцалі пракапаць на цэлую вярсту?
    Памешчык пераможна абводзіў вачыма дарадчыкаў і майстроў. Усе маўчалі, чакалі, што ж далей адбудзецца. Але ніякіх цудаў не здарылася. Той самы стары падышоў да пана і ціхенька прапанаваў:
    — Пане, давайце адыдземся.
    Калі адышліся, то стары сказаў:
    — Пайшлі, пане, я пакажу, дзе той ход пачынаецца, ніхто, нават мае памочнікі, пра яго не ведаюць. Я спецыяльна так рабіў, каб людзі не ведалі, тады ім можна будзе смела карыстацца ў цяжкую хвіліну, ніхто не знойдзе і даганяць не будзе...
    — Вось яно што...
    429
    — Справа наша такая.
    Развітаўся гаспадар з майстрамі падобраму. I сам застаўся задаволены, і людзі. Цяпер ён мог смела сядзець у сваёй вежыпалацы, ніхто не асмельваўся на яе напасці. Так цягнулася да таго часу, пакуль аднойчы маланка не ўдарыла ў вершаліну і не абваліла вежу. Толькі і засталася ад яе адна назва — Вяжоўка. Але калі хто жадае пашукаць тое месца, дзе яна стаяла, то гэта будзе зусім проста зрабіць — там валяюцца камяні.
    ІКАНКІ
    Паехаў бацюшка з дзякам у млын муку малоць. А тады гаспадары не на адзін дзень ехалі, а выязджалі з вечара, каб чаргу там заняць, бо людзей шмат збіралася, з усяго наваколля. Млынар нікому не адмаўляў, але і сачыў за тым, каб чарга не парушалася, бо тады пачыналі вяскоўцы хапацца за чубы, біцца паміж сабою.
    Вось прыехалі бацюшка з дзякам да млына, якраз у той час, калі трэція пеўні гарлаць пачалі.
    — Мабыць, самыя першыя будзем, — не вытрымаў, каб не пахваліцца, дзяк.
    — Няблага было б...
    — Кажу вам, што нікога няма.
    — Хто ж яго ведае...
    •— Ды я і так бачу, што пуста навокал.
    — Ну і зрок у цябе, дзяча.
    — Зрок, як зрок. Галоўнае, што самыя першыя будзем.
    Толькі бацюшка рот раскрыў, каб свайго служку пахваліць, як з кустоўя данеслася:
    — Ага, першымі будзеце... Ад канца...
    — А канец... Дзе ён? — прамямліў дзяк.
    — Ды з паўвярсты будзе...
    Бацюшка з дзякам прыціхлі і пакіравалі дарогай уздоўж шматлікіх вазоў. Пад’ехалі да канца, дачакаліся, калі і да іх нейкі селянін прыбіўся, ды пачалі меркаваць, як далей быць. Тут стаяць — сама меней двое сутак трэба. Тады бацюшка і прамовіў: