• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Неўзабаве затрашчала кустоўе і перад ёю паўсталі Ох са Сцяпанкам. Хлапчука, праўда, было не пазнаць. Ён выцягнуўся, падужэў, апрануты быў добра. Кінуўся да матулі на грудзі, так яны і знерухомелі. A Ox стаяў побач і радасна ўсміхаўся.
    — Я ж гаварыў, гаспадыня, што ўсё добра будзе, — падаў ён голас, калі маці з сынам крыху апамяталіся.
    — Сам жа разумееш, як страшна было кідаць малога з незнаёмым мне чалавекам...
    — Яното так, але распытай у Сцяпана, чым ён зараз можа займацца, якую справу здольны рабіць.
    — Раскажы, сынку.
    Той радасна пачаў пералічваць:
    — Mary будаваць, не важна з чаго — з камянёў ці з дрэваў, магу гандляваць, не важна чым, але ў гэтым доб
    395
    ра разумею, магу весці гаспадарку, наперад вырашаючы, дзе найбольшы прыбытак чакае, магу...
    — Чакай, сыночак, чакай. Нам жа гэтага па вушы хопіць. Падзякуй Оху, ды пайшлі дамоў.
    Магутны Ох адразу зніякавеў і апусціў галаву. Перайначыўся і Сцяпанка.
    — Матуля, не спяшайся. He спяшайся мяне ад Оха забіраць.
    — Чаму?
    — He ўсяму я яшчэ навучыўся. Дазволь яшчэ на тры гады з ім застацца.
    — Вось яно як павярнулася... А ці ты падумаў, як мне даводзіцца?
    — Я пра гэта ні на хвілінку не забываўся. Ох можа пацвердзіць.
    — Так, гаспадыня, ён толькі і дапытваўся ў мяне, як ты там сама з гаспадаркай упраўляешся. Каб меў магчымасць, то паляцеў бы да цябе хоць на імгненне, каб толькі зірнуць... Ён не хлусіць.
    — А чаму ты яшчэ, сыночак, хочаш навучыцца?
    — Усяму. Ды і Ох стаў мне родным чалавекам. Ён жа такі добры, такі спагадлівы, ніколі за тры гады не крыкнуў на мяне, голасу не ўзняў. Ён усяму навучыць, а нам гэта потым спатрэбіцца. Патрывай яшчэ тры гадочкі...
    — Эх, Сцяпанка. Што з табой зробіш. Я вельмі баялася, каб чаго дурнога не здарылася, а зараз убачыла цябе, і душа мая спяваць гатова. Таму заставайся, павучыся ў Оха яшчэ тры гады.
    Да самага вечара сядзелі яны і гаманілі. Ох і есці аднекуль прынёс, а калі прыспела часіна развітвацца, то прамовіў:
    — He хвалюйся, гаспадынька, і на гэты раз усё абыдзецца. Пабачыш.
    — Зараз мне спакайней, не так баюся, як у першы раз. Усталі, маці з сынам пацалаваліся і дамовіліся праз тры гады спаткацца на гэтым самым месцы.
    Пайшла жанчына дамоў. Яна ўжо не плакала, бо тое, што ўбачыла, падбадзёрыла яе. Цяпер верыла толькі ў лепшае.
    Мінулі яшчэ тры гады. Пабегла маці на могілкі, села на магілку і, дачакаўшыся, калі сонейка высока стала, прамовіла: «Ох...»
    396
    Выйшлі да яе двое — і не пазнаць. Ох, дык той смяяўся, а Сцяпанка, ростам ужо вышэйшы і ў плячах не вужэйшы за свайго настаўніка, кінуўся да матулі, падхапіў яе на рукі і закружыў.
    Разгаманіліся, і цяпер, аказалася, Сцяпанка ведаў яшчэ намнога болей, чым тады, у першы раз. Ох так і сказаў:
    — Цяпер ён, што я: усё ведае. Можна смела пускаць яго ў жыццё.
    — Дзякуй табе, Ох, што ты мне хлопца вывучыў.
    Абодва дзецюкі зарагаталі.
    — Мама, ён ніякі не Ох, ён — Пятро. Выпадкова тады апынуўся на могілках, калі мы з табой крочылі...
    Развіталіся яны цёпла і дамовіліся, што кожны год, на гэтым самым месцы, будуць сустракацца і пераказваць адзін аднаму, як жывуць. Так і рабілі. А недзе гадоў праз дзесяць, калі Пятро загінуў ад рук разбойнікаў, Сцяпан наняў людзей, і тыя пабудавалі на могілках прыгожую царкву, у гонар добрага чалавека. Месца тое, калі царква разбурылася, ці яе разбурылі, назвалі Царковішчам. Адтуль і вёска наша пайшла.
    УШАЧЫ
    Жыла некалі ў ваколіцах нашага горада, якога тады яшчэ, як вы самі здагадваецеся, не існавала, адна злая чараўніца. Вельмі моцныя яе чары былі. Дастаткова было ёй зірнуць сваім чорным вокам на кагосьці, ды яшчэ пару слоў прашаптаць, яктаго чалавека адразу ці хвароба якая скручвала, ці смерць забірала. Ніхто не мог вылечыць.
    Звалі тую чараўніцу Чарняўка. Можа, таму, што чорныя праклёны на людзей насылала, а можа, таму, што чорныя і доўгія валасы мела. Сцвярджалі таксама, што жанчына тая была надзвычай прыгожая. Нікога з мужчын да сябе і блізка не падпускала. Мовілі, што яе каханага некалі на вайне забілі, і яна не магла здрадзіць светламу каханню. Гадоў дзесяць адна жыла: зашылася ў лясную гушчэчу і збудавала, як магла, нейкую хацінку на беразе пакручастай лясной рачулкі. Супакоілася душою, расквітнела яшчэ болей. Есці ёй хапала. Тады ж птушак ды рыбы навокал было ў многа разоў болей, чым сёння.
    Хадзіла Чарняўка па лясах, забіралася ў незнаёмыя мясціны, лазіла па тых сцяжынках, дзе да гэтага толькі звярыныя ногі ступалі.
    Аднаго разу чараўніца падалася да высокай дубровы, якая была ад яе хацінкі вярстах у пяці. Ішла не спяшаючыся, любавалася прыродай. Пакуль дайшла, то і сонца
    398
    высока ўзнялося. Села дзяўчына адпачыць, ажно падалося ёй, што недзе прагучаў паляўнічы рог. Усхапілася, услухалася і сапраўды: гучаў паляўнічы рог. Тады яна павярнула дамоў, каб не трапляцца на вочы людзям, бо ведала, што ў дуброве часта палююць на звяроў усялякія князі ды баяры. Калі ўжо да хацінкі заставалася нейкая вярста, Чарняўка пайшла спакайней, босюды ніколі ніхто не заязджаў, глухі быў куток. Пачала збіраць лясныя кветкі, і раптам зусім блізка пачула голас: «Няўжо давядзецца тут, у гэтай багне, косці свае скласці...»
    Цікава стала Чарняўцы, хто ж гэта гамоніць. Паціху падалася на голас і ледзьве не самлела ад таго, што ўбачыла: на невялічкай палянцы ляжаў паранены конь, пад ім вершнік, які спрабаваў выбрацца зпад цяжкай жывёліны, а насупраць драў капытом зямлю вялізны тур. Вочы ягоныя наліліся крывёю — гэтак раз’юшыўся. Потым кінуўся тур да распластанага вершніка і ўдапыў. Праўда, чалавека не зачапіў — дабіў каня.
    Чарняўка стаяла і не магла зварухнуцца. To адважная была, а тут спалохалася, ды і страшна было назіраць за гэтакай дуэллю. Тур зноў разагнаўся і кінуўся на ляжачага чалавека. А той бараніцца не мог, бо ягоны меч ляжаў за колькі крокаў і дацягнуцца да яго ён не мог. Чарняўка не ведала, як гэта атрымалася, але яна закрычала, ды гэтак адчайна, звонка, што тур уздрыгануўся. Страху, відаць, яна на яго не нагнала, але здзівіць здзівіла. Таму ён пастаяў крыху, павагаўся, нібы разважаючы, дабіваць ці не саперніка, а потым, смешна дрыгнуўшы кароткімі, нязграбнымі, на першы погляд, нагамі, падаўся з паляны. Дзяўчына не спяшалася вылазіць са свайго сховішча, баялася, што звер не адышоў далёка, што недзе таксама стаіўся. Потым усё ж адважылася і падкралася да паляўнічага. Той ужо не варушыўся: ад болю ён страціў прытомнасць.
    «Як жа цябе выцягнуць, чалавеча? — сама з сабой разважала чараўніца. — Конь так прываліў, што і не паварухнуць, а прыўзняць ці адсунуць яго я не здолею. Трэба нешта іншае прыдумваць...»
    Пасядзела і... пачала раскопваць зямлю пад целам чалавека, каб потым, усунуўшы параненага ў гэтую яміну, пацягнуць на сябе і такім чынам вызваліць. Зараз у яе была магчымасць добра разглядзець паляўнічага, і вынік быў несуцяшальны: перад ёю быў багата апрануты верш
    399
    нік і яго, ведама, будуць шукаць. Чым гэта для яе скончыцца? Але нікога блізка не было.
    Доўга корпалася дзяўчына, стамілася, не раз адпачывала, ды неяк усё ж вызваліла вершніка і стала меркаваць, як зацягнуць яго да сябе ў хаціну. Проста цягнуць нельга было: застаўся б след, ды і паляўнічы быў моцна зранены.
    Калі занесла яго на плячах да хаціны, то стаяў ужо надвячорак.
    Паклала Чарняўка параненага на вялізную ласіную шкуру, разадрала, а дзе і разрэзала закарэлую ад крыві вопратку і пачала старанна абмываць раны.
    Між тым у гаршчэчку забулькала вада. Дзяўчына накідала туды ўсялякіх лісточкаў, карэньчыкаў, старанна перацерла варыва, перамяшала яго. Потым зляпіла невялічкія нібыта праснакі і пачала прыкладваць іх да ран.
    «Вось так лепей будзе. Гэта гной ды бруд выцягне, раны хутчэй зацягнуцца. Трывай, трывай, родненькі», — сама з сабой размаўляла Чарняўка.
    Яна не заўважыла, як пачала называць параненага гэтым словам. Адумаўшыся, схамянулася: «Вось яшчэ... Дахадзяга нейкі...»
    Але, угледзеўшыся, прамовіла іншае: «I ніякі ён не дахадзяга. Наадварот, вельмі прыгожы...»
    Зрабіўшы ўсё, лягла спаць. Спала чуйна, некалькі разоў падымалася і давала хвораму піць. Той глытаў, але ў прытомнасць не прыходзіў.
    Некалькі сутак ляжаў так паляўнічы. Яму не станавілася лягчэй, і Чарняўка ўжо пачала сумнявацца, што дапаможа яму. Шкада ёй было параненага, дый адчула прыхільнасць да яго.
    «Паспрабую, родненькі, апошні свой сродак. Калі і ён не дапаможа, то толькі неба будзе валадарыць над тваім лёсам...» — і пачала шаптаць замову, якую колісь пераказала ёй бабуля. Паўтарыла тры разы запар вечарам, a потым яшчэ і ўранку. Калі Чарняўка апошні, трэці,раз у адчаі шаптала замову, паранены ледзьледзь адплюшчыў вочы і да яго слыху данеслася:
    — Першым разам, добрым часам Небу чыстаму памалюся, зоркам ясным пакланюся і ўсім жывым істотам прыхінуся. Усе мае жывыя, душы дамавыя, станьце ў гэты момант на дапамогу, акажыце мне вялікую сілу... Прашу вас, упрашаю і на помач заклікаю...
    400
    Стаіць дуб на такавым полі, мае ён дванаццаць какатоў, дванаццаць дубцоўвярхоў. На тых вярхахдубцах сядзіць арол з залатой дзюбкай, з сярэбранымі кагцямі. Сярэбранымі кагцямі лечыць, косці прагравае, залатой дзюбкай усю шуму і болесць з галавыцела вымае і нясе ён на мха, балата, на ніцыя лозы, на крутыя горы, на жоўтыя пяскі, на цёмныя ляскі, на мох, на балота, на гнілыя калоды, дзе совыначніцы не ўзляталі рана. Дзе гэтыя совыначніцы не ўзляталі рана і там усю болесць забіралі ад сэрца і ад белага цела...
    Чарняўка, можа, працягвала б шаптаць, але ў гэты момант пачуўся слабы голас:
    — Дзе гэта я?
    — Загаварыў... Загаварыў, родненькі... Значыцца, дапамагла бабульчына замова і будзеш ты доўга жыць цяпер.
    — Дзе я? — паўтарыў паранены.
    — У мяне. У мяне ў хацінцы. He палохайся. Памаўчы лепей, бо табе трэба маўчаць, а паболей піць ды есці, каб набрацца сілы, каб аднавіць тую кроў, якую страціў.
    Знясілены хворы памкнуўся было нешта прамовіць, але не здолеў — заснуў.
    — Вось так лепей, a то разгаварыўся, — расчулена прашаптала гаспадыня.
    Прачнуўся паляўнічы толькі на другі дзень. Яму стала лягчэй і ён ужо еў усё, што падавала яму Чарняўка. Зараз ёй было прасцей карміць хворага: не трэба было сілай расціскаць яму зубы, уліваць у рот варыва. Спачатку незнаёмец прыглядваўся і амаль не задаваў пытанняў, а потым разгаварыўся. Відаць, вярнуліся сілы, ды і перад сабою ён бачыў сапраўдную прыгажуню.