• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Я дам, але чым ты плаціць будзеш?
    — Есць чым... Толькі гібні (паяўрэйску, значыцца, дай) кварту гарэлкі. Я табе гібну два пуды чыстага збожжа.
    Бацька, стоячы з сынамі пад акном, прамовіў:
    — А я табе сёння гібну вяроўкі...
    Павёў ён сыноў да таго вялізнага каменявалуна, і схаваліся там. Гаспадар сказаў сваім хлопцам:
    — Ён сюдою пойдзе, болей шляху няма. Тут мы яго і вучыць будзем...
    Добра п’яны Апанас дабіраўся дахаты. Ужо амаль і прыйшоў, як раптам пасярод сцяжынкі ўбачыў тры постаці ў белых апратках. Яны стаялі і маўкліва чакалі.
    72
    — Хто вы? Прэч з дарогі!
    Але тыя паранейшаму стаялі. Падышоў Апанас бліжэй, хацеў узяць які цурбалак, ды не паспеў — тыя постаці накінуліся на яго з цапамі і пачалі секчы. Загарлаў хлапчына не сваім голасам, кінуўся тудысюды, а яны не адступаліся. Тады ён пабег. Ляціць — зямлі пад сабой не чуе. Выскачыў прама на начлежнікаў. Тыя падумалі, што нейкі нячысцік, бо скрываўлены ж, мурзаты, і таксама ўцякаць. Тут самы старэйшы, дзед ужо, гопнуўся на зямлю і вымавіў:
    — Няхай б’езабівае, але болей не пабягу, не маю сілы... Тое страшыдла падляцела да чалавека і заверашчала: — Там... зыбкі... там... зыбкі...
    — Ага, — са страху ляскаючы зубамі, прамовіў дзед.
    — Зыбкі... б’юцца... — і пабег далей.
    Начлежнікі павылазілі з кустоўя і да старога:
    — Дзеду, хто гэта быў?
    Той, каб свой спалох не паказваць, люлечку закурыў і прашаптаў:
    — Ды так... Апанас... Апанас з зыбкаў...
    Так той хутар і стаў у памяці людзей Зыбкамі, а потым і вёска такую назву атрымала.
    ОПСА
    Некалі тут жыў багаты памешчык па прозвішчы Мілановіч. Да людзей той пан адносіўся добра. Адзіным ягоным выбрыкам было тое, што на добрым падпітку ззываў усіх мужчын і дзецюкоў і загадваў ім страляць з ружжа ў мішэнь. Мішэнь магла быць самая розная. Часам Мілановіч маляваў муху на ўсю сцяну, і тады ўжо сяляне пасмейваліся:
    — Сёння пан лішнюю кварту перакуліў, цяпер нам гасцінцаў не будзе...
    Гасцінцамі яны называлі тыя не надта моцныя аплявухі, якімі гаспадар узнагароджваў не надта трапных стралкоў. Ды такое здаралася тады, калі мішэнь нагадвала сабою дубовы лісток, прыбіты да сцяны, і трэба было патрапіць у самую сярэдзіну. Тут не каралі толькі тых, хто біў прама ў мішэнь ці хоць крыху яе закранаў. Астатнія, вяртаючыся дахаты, жартаўліва перасмейваліся.
    — Во ўжо настраляліся, ажно ў вушах звініць. Хоць бы ў наступны раз пан намаляваў муху, з ёю мы справіліся б...
    73
    У астатнім памешчык быў цудоўным чалавекам. Ён ніколі не адмаўляў у дапамозе бедным, да яго звярталіся за парадамі. А што ўжо п’яны вучыў лепей страляць, то нездарма ж у народзе здавён кажуць: «П’яны чалавек — святы. Што ён робіць — тое трэба Богу, абы толькі благога не чыніў».
    Сам Мілановіч страляў без промаху. Пра яго памешчыкісябрукі гаманілі:
    — Калі загналі што на Зыгмунта (так яго звалі), то ўжо няхай жывёліна тая на жыццё не спадзяецца, зваліць з аднаго стрэлу...
    Памешчыкі як вып’юць, дык абавязкова пачыналі спрачацца і даказваць, што ад ружжа многае залежыць, ад набояў таксама, што калі б ветрык у вочы не дзьмуў, то тады б... На такія заўвагі Мілановіч рэзаў прама:
    — Дрэннаму танцору, як кажуць мае вяскоўцы, і штаны перашкаджаюць. Дайце мне любую стрэльбу, і я вам дакажу, што вы не маеце рацыі.
    Аднаго разу нейкі пан, які слабавата ведаў пана Зыгмунта ці, можа, зусім не ведаў, грэбліва прамовіў:
    — Што гэта пан спасылаецца на гэтых смердзюхоў, быццам яны такія ж людзі, як і мы...
    У адказ прагучала знішчальнае:
    — Яны не такія самыя, як і мы.
    — Вось бачыце.
    — Яны лепшыя.
    — Ды хто вам дазволіў мяне, двараніна, з мужыком параўноўваць?!
    — Я і не параўноўваю, бо параўнанне не на вашу карысць.
    Памешчык ледзьве не ўпаў ад абурэння і хапаў паветра шырока разяўленым ротам.
    — Ды я... Ды я...
    — Што?
    — Ды я... Я...
    — Гаварыце хутчэй, бо дамоў паеду.
    Навокал зарагаталі.
    — На дуэль! — нарэшце зароў раз’юшаны памешчык.
    — Што вы, пане, — паспрабавалі было адгаварыць яго іншыя паляўнічыя, якія выдатна ведалі здольнасці Мілановіча, — не трэба так... He трэба, бо дрэнна скончыцца...
    — Дуэль!
    — Ага, — пасмейваўся Зыгмунт, — на дулях ці на кіях?
    74
    — Страляцца будзем са стрэльбаў!
    — Вось як? — здзівіўся Мілановіч. — А пан і што такое стрэльба ведае?
    Памешчык ухваціў сваю дарагую стрэльбу і адбегся.
    — Дваццаць крокаў! Hi кроку болей!
    — Я магу і бліжэй падысці...
    — Страляем адначасова! — віскнуў памешчык.
    — Ды не, страляйце вы першы, бо калі я, то вы ўжо стрэліць не паспееце.
    Раз’юшаны пан улупіў з двух ствалоў. Мілановіч як стаяў, пасміхваючыся, так і застаўся на тым самым месцы стаяць, нават стрэльбу не ўздымаў.
    — А зараз вы, пане, даведаецеся, хто такія мужыкі і чаму я іхні гонар заўсёды абараняю.
    3 гэтымі словамі Мілановіч ухапіў дубовы кіёк аднаго з загоншчыкаў і запусціў ім у разгубленага пана. Кіёк трапіў якраз па вялізнай, як цэбар, панскай галаве. Нешта глуха тумкнула. Навокал зарагаталі.
    — Во гэта стрэл!..
    Але Мілановіч узлаваўся ўжо не на жарт. Фанабэрыстасць памешчыка яго ўзрушыла. Ухапіў ён той самы кіёк ды пачаў пярэсціць ім пана. Той спачатку спрабаваў было адбівацца, а потым кінуўся ўцякаць. Можа, і ўцёк бы, каб быў у два разы танейшы ды крыху шпарчэйшы на ногі. А так што ні крок, то на спіну ды на карак клаўся магутны ўдар.
    — Будзеш ведаць, як фанабэрыцца! А хто цябе хлебам корміць?!
    — Ой, ой! — толькі і чулася ў адказ.
    — А дзякуючы каму ты такі азадак наеў?!
    — Ой, свенты Езус!..
    — He, не ён цябе карміў і корміць.
    — Ой, ой, даруйце!..
    — Ды не я павінен табе дараваць. Ты ў народа прабачэння прасі.
    — Ой, забіваюць! — цяпер ужо памешчык звяртаўся за дапамогай да астатніх паляўнічых.
    Толькі блізкія суседзі добра ведалі нораў Мілановіча і за лепшае ў такіх выпадках лічылі не ўмешвацца. Таму стаялі і глядзелі, не смяяліся, бо білі ж іхняга брата — памешчыка. Нарэшце Зыгмунту, відаць, надакучыла зганяць злосць на таўшчэразным памешчыку. Падышоў да паляўнічых і звярнуўся да свайго слугі, які стаяў непадалёку:
    75
    — Паехалі дамоў, a то гэты паляўнічы таго... прасмярдзеў ужо... — ускочыў у сядло і паімчаў. А пабіты памешчык яшчэ доўга галасіўпагражаў у старой пушчы.
    А яшчэ пан Мілановіч меў вельмі добрых паляўнічых сабак. He многа, толькі трох, затое якіх! Любога звера ўздымалі і маглі самі заваліць. Зыгмунт ганарыўся імі.
    Аднойчы на паляванні на яго напаў воўк. Што адзін воўк для такога вопытнага паляўнічага? Ды, як на тое ліха, ці то адсырэў порах, ці што яшчэ здарылася, толькі ружжо не стрэліла.
    Застаўся жыць пан толькі дзякуючы аднаму з сабак, які ў той момант аказаўся побач з гаспадаром. Мілановіч усё ж неяк злаўчыўся і зарэзаў таго ваўка нажом. Але ў паядынку са зверам сабака атрымаў шмат ран і тут жа сканаў. Памешчык сам прынёс яго дамоў і загадаў пахаваць на высокім грудку, недалёка ад маёнтка. Побач слугі паклалі вялікі камень з памятным надпісам: «О пса». Так Мілановіч выказаў сваю павагу да сабакі, дзякуючы якому застаўся жыць. Вось адкуль нашу вёску пачалі называць Опса.
    ВЕРХНЯДЗВІНСК (ДРЫСА)
    Было гэта ў старадаўнія часы. У аднаго бацькі расло трое сыноў. Двое, як ён сам усім казаў, разумнейшых, a адзін — дурнейшы. Чаго так павялося? Хто ж яго ведае. Вось нечага неўзлюбіў бацька свайго малодшага, як толькі што якое, то адразу ж крычаў:
    — А, гэтага дурня слухаць... Адкуль у ягонай галаве розум?
    Маці ўступалася за малодшага, старэйшыя браты — таксама, а вось бацька і чуць пра нейкую там памылку не жадаў. Як разыдзецца, дык усіх адмалаціць мог толькі зза аднаго слова, якім імкнуліся пахваліць незаслужана пакрыўджанага хлопца.
    Звалі сыноў Мікіта, Алесь і Якаў, бацьку — Антось, a матулю — Надзея. Так і жыла гэтая сям’я. Ужо і парадак такі завёўся — здарылася нешта благое ці ў нечым не пашанцавала — вінаваты Якаў. Як ты ні круціся, як ні апраўдвайся, ніхто з цябе абвінавачвання не здыме. Ды ён і сам прызвычаіўся. Крычыць на яго бацька, а хлапчына галаву апусціць, каб ніхто не бачыў, што слезы на вочы набеглі, і маўчыць цярпліва. Малы быў, то мог і па галаве атрымаць кулаком, але калі яму стала амаль два
    77
    дзесяткі гадоў і вырас ён магутным хлопцам, то на спробу бацькі ўгрэць яму ў каршэнь ціха прамовіў:
    — А гэтага не трэба, тата, стрымлівайся, бо ў мяне таксама здароўя воз...
    Гаспадар крутнуўся па хаце і закрычаў:
    — Чуеце? Ен жа бацьку пагражае!..
    Старэйшыя сыны маўчалі і рабілі выгляд, што не чулі слоў брата, а гаспадыня сказала:
    — Сам вінаваты. Усё чапляешся, чапляешся, дзенебудзь ды на сук і напорашся...
    — Самы старэйшы з сыноў, нібыта неўзнарок, дадаў:
    — На яловы...
    Бацька выскачыў на двор і пачаў спаганяць злосць на сучцы, якая лянотна адпачывала пад грушай.
    Сям’я невялікая, дзеці дарослыя, усе працуюць, як тыя валы ўпрогшыся, а хлеба на кожны дзень не хапала. Таму хлопцы глядзелі ды распытвалі, дзе якую працу знайсці, капейкудругую зарабіць, тады можна было б лягчэй дыхнуць. Праўда, такое здаралася надзвычай рэдка, бо бедных было многа, а багатых, тых, хто наймае, малавата.
    Аднаго разу прыйшоў да Антося бацюшка, які жыў у суседняй вёсцы і там жа, у царкве, службы свае правіў. Пагаварыў з гаспадаром спачатку, як мае быць, пра ўсялякія навіны, а потым запытаўся:
    — Можа, чалавеча, ты аднаго са сваіх сыноў да мяне ў работнікі аддаў бы?
    — А чаму ж і не, бацюшка.
    — Мы старгаваліся б... Я нічога не пашкадую, толькі пры адной умове: працаваць будзе сумленна, як на сябе...
    — У гэтым можаце не сумнявацца. Mae заўсёды шчыра працуюць. Вось толькі малодшы, — пачаў было Антось, але зразумеў, што словы будуць не да месца, і супакоіўся.
    — Дай тады Мікіту, старэйшага. Дамаўляемся на год. Пяць пудоў жыта і дзесяць рублёў грошай. Заўтра няхай і прыходзіць. Па руках, гаспадар?
    — Па руках, бацюшка.
    — To тады я пайду, дома работніка буду чакаць.
    Бацюшка паклэпаў, а гаспадар ледзьве ад радасці не спяваў. Гэта ж трэба, так пашэнціла, ды і не шукаў — дахаты прыйшлі.
    Раніцай Мікіта паджгаў да бацюшкі. Ідзе, а з галавы не выходзяць Алеськавы словы:
    78
    — ■ Братка, глядзі там, каб сабакі не парвалі, бо ў бацюшкі іх, можа, штук пятнаццаць.
    — А ты адкуль ведаеш?
    — Ды мы з хлопцамі часта ягоны сад трыбушым.