• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Вось аднаго разу пачалі старыя жанчыны маладых абгаворваць. А сядзелі якраз ля царквы. Гаманілі і не заўважылі, як на крык перайшлі. Адны крычалі, што маладыя зусім благія сталі, а іншыя сцвярджалі, што гэткія ж, як і самі ў маладосці. Бабулькі гатовы былі за валасы ўхапіцца. Можа, да гэтага справа і дайшла б, але стрымлівала тое, што царква побач ды народу шмат назбіралася. На іх ужо пачалі ўвагу звяртаць. Найбольш кемлівыя сталі супакойваць сябровак:
    — Цішэй, цішэй, людзі ж глядзяць... Знайшлі зза чаго спрачацца. Як яно ёсць — так ужо і будзе, сваімі крыкамі нічога не перайначыце, давайце спакойна размаўляць.
    Неяк усё ж супакоіліся.
    — Паслухай, Гапка, — звярнуліся тады да Еўчынай свякроўкі. — А што гэта ты сваю маладзіцу аблайваеш? Хіба яна ў цябе такая ўжо благая?
    — Ды... — адразу замялася тая.
    — Вось бачыш, — і ўсе навокал засмяяліся.
    Потым нехта зноў запытаўся:
    — То,можа,ужо і добрая стала?
    На гэтае пытанне Гапка бойка адрэагавала:
    — Якая ж яна добрая? Год пражыла, а ніводнага разу руку не пацалавала...
    Раздаўся такі рогат, штолюдзі паблізу царквы паволі пасунуліся да старых, каб даведацца, у чым там справа. Толькі дарма — жанчыны паволі разыходзіліся ў розныя бакі.
    Як бы там ні было, а паміж сабой Ева і Змітрок жылі дружна. Ды і Гапка, нягледзячы на тое, што мела востры
    62
    язык, сваіх ніколі ў крыўду не давала і дапамагала маладой нявестцы, чым магла. А як убачыла, што тая ўжо цяжарная ходзіць, то і ўвогуле перайначылася: стала родненькай і каханенькай клікаць, іншых і слоў не знаходзіла.
    Нібы заклінаючы, Гапка прасіла маладую жанчыну:
    — Ты мне ўнучку, унучку прынясі. Хлопца потым, a мне дзяўчынку давай.
    — Хто ўжо будзе, мама, — сарамліва адказвала Ева.
    — Толькі ўнучку давай, іншага і чуць не жадаю.
    — Пагаджайся, жонка, на ўнучку, — смеючыся, дадаваў ахвоты старой Змітрок.
    Так, жартуючы, і жылі, здзіўляючыся, чаго гэта раней нейкія спрэчкі заводзіліся ды непаразуменні ўсялякія? Можна ж жыць спакойна, мінаючы ўсё гэта.
    Тым часам надышла пара радзін. Ева паціху сказала пра гэта Гапцы. Тая расчулена ўзмахнула рукамі:
    — He палохайся, я паклічу сваю лепшую сяброўку. Мы з ёю ого колькі дзяцей у маладзіц прынялі... Усю ваколіцу абслугоўваем, не палохайся.
    — Я і не палохаюся, але неяк не па сабе, — апраўдвалася нявестка.
    — Ведама, не па сабе, у цябе ж гэта першае дзіцятка.
    Нарадзіла Ева, на радасць Гапцы, дзяўчынку. Ды чорнае ліхагора заглянула ў хаціну — дачушка нарадзілася невідушчай. Убівалася маладая матуля, заломвала рукі Гапка, стагнала Гапчына сяброўка, не знаходзіў сабе месца Змітрок. Ды што ты крыкам ці плачам пераменіш? Калі ўжо наплакаліся да такога, што ледзьве здужалі гаварыць, то Гапка мовіла:
    — Што ўжо, дачушка, зробіш? Нічога не адыдзе назад. Наша крывіначка — мы яе і гадаваць будзем, якой бы ні была. Будуць у цябе яшчэ дзеці, і, дасць Бог, з тымі ўсё нармальна атрымаецца...
    — Матулечка, дык гэта ж мая першая дачушка, і так вось трэба было зрабіцца...
    Супакойся, супакойся, родненькая, набірайся сілкі.
    Так і змірыліся з бядою. Змірыццато змірыліся, але ўсё роўна шукалі магчымасці вылечыць дзіця. Да каго толькі ні звярталіся за дапамогай: да знахараў, варажбітоў, да старых людзей — нічога не дапамагала, дзяўчынка паранейшаму не бачыла.
    63
    А час ішоў, і ўжо не адзін, а можа, тры ці пяць гадоў мінула з дня нараджэння. Старая Гапка дык тая дзень і ноч гатова была з унучкай гаманіць, адказваць на усялякія яе пытанні. Тлумачыла, пераконвала, даказвала, а калі нешта не магла давесці, то пачынала плакаць у рукаў і ціхенька шаптала:
    — Эх, мая ты ўнучачка, мая ты даражэнькая. Была б ты відушчай, то ўсё паіншаму стала б. Ты ж не ведаеш, як гэта ўсё выглядае, таму і расказаць табе надзвычай цяжка.
    Старая таксама з усяго наваколля прыводзіла ў хаціну людзей, якія ведалі хоць нейкія замовы ды шэпты. Але ніякія словы не вярталі ўнучцы зрок.
    Неяк, зусім выпадкова, папрасіўся да Евы са Змітраком падарожны пераначаваць.
    ____Пусціце, — кажа, — бо мне яшчэ таптаць сцяжынкішляхі не адзін дзень, а на вуліцы ці пад кустом дзе начаваць мне ўжо ўзрост і здароўе не дазваляюць.
    — Чаму ж не, чалавеча, — адазваліся гаспадары, — заходзь. Хата ў нас прасторная, на шматлікую сям’ю будавалі, толькі вось гора ў нас ужо не першы дзень жыве...
    ____А што здарылася? Можа, я вам змагу дапамагчы?
    — Ды, відаць, добры чалавек, нам ужо ніхто не дапаможа, бо да каго мы толькі ні звярталіся, хто толькі сюды ні прыходзіў — усе ў бяссіллі апускалі рукй
    — Усё роўна паведайце мне, — настойліва прасіў вандроўнік.
    — Слухайце, калі ёсць такая ахвота, — азваўся Змітрок і ўсё чыста расказаў.
    — Так, справа цяжкая, сапраўды цяжкая, — выдыхнуў незнаёмец. — Але некалі я чуў, што ў мястэчку, не так далёка ад вашай хаціны, ёсць невялікае возера. I вада гэтага возера быццам бы не простая, а цудадзейная. Калі паліць яе ці памачыць на хворае месца, то чалавек адразу становіцца здаровым. Толькі пры адзінай умове: хворага трэба прывезці ці прынесці непасрэдна на возера.
    — Дзякуй, чалавеча. Я ўжо і не веру, але ўсё роўна паспрабуем. Вось пераначуем, а заўтра з раніцы і паедзем з дачушкай да возера.
    Раніцай, ледзьве развіднела, Змітрок запрог каня, пасадзіў дачушку, і паехалі яны да названага возера. Зачэрпнуў ён там вады, і малая прамыла ёю вочкі. Па дарозе дадому, праязджаючы нейкую там мясціну, дачушка раптоўна закрычала:
    64
    — Тата, тата! Я віджу! Віджу!
    Так і з’явілася назва спачатку Віджы, а потым, з цягам часу, мястэчка сталі называць Відзы.
    Як сцвярджаюць карэнныя жыхары пасёлка, узнікла назва ў той час, калі частка Беларусі знаходзілася пад уладай Польшчы і пераважная большасць насельніцтва размаўляла папольску. Сама назва гаворыць аб гэтым.
    АХРЭМАЎЦЫ
    Яшчэ пры паншчыне гэта было, у даўнія гады, калі тут такія прыгожыя ды непаўторныя лясы стаялі, што, здавалася, днямі сядзеў бы ды імі захапляўся. А звяр’я ўсялякага, птушак навокал бегала і лётала незлічона.
    Вёска наша тады таксама вялікая была. Людзі не надта заможна жылі, бо на памешчыка даводзілася працаваць чатыры дні ў тыдзень, і гэта калі добры пан, а калі які дзікаваты ды ліхі, то і ўсе шэсць патрабаваў на сябе гарбаціцца. Вось і мяркуйце, як там весці ўласныя справы, калі амаль увесь тыдзень на іншага гаспадара гнуцца даводзіцца.
    Але людзі і ў гэтай сітуацыі не надта гаравалі і плакаліся на лёс, прызвычаіліся. Дзе б ні працавалі, a ўсё роўна песні гучалі, смех раздаваўся. Жывыя ж пра жывое думаюць.
    Так і жылі нашы далёкія продкі — дзе плакалі, але найболей стараліся смяяцца, бо адчувалі, што смех жыццё падаўжае. Як бы там ні было, але маглі і перад страхам смяротнай кары зарагатаць. Праўда, здараліся выпадкі, калі і смех не дапамагаў. Адзін з іх, надзвычай трагічны, і назву вёсцы даў.
    Невядома чаму, так здарылася і зза чаго атрымалася, але на паселішча наслаў Усявышні нейкую незразумелую кару. Людзі Бога шанавалі, маліліся яму старанна, ніколі сваёй увагай не абыходзілі, а ён ім вось чым аддзячыў.
    Убілася ў тыя страшныя дні ў вёску халера, не пры вас, даражэнькія, пра гэтую заразу згадваючы, каб яна на сухі лес ішлапаўзла, каб яна на гнілыя балоты кіравала ды на асінавыя пні там узбіралася. Як загаспадарыла хвароба, то людзі сем’ямі пачалі хварэць. Каб жа яшчэ ведалі, як ратавацца, дык ратаваліся б, a то хто малітвы, хто замовы шэпча, а смерць ужо, нібы касою, усіх падрад косіць. Спачатку родныя па памерлых галасілі,
    3 Віцебшчына
    65
    а потым сціхлі, бо сілы нават на гэта неставала. Некаторых і не хавалі, асабліва там, дзе сем’і ўпокат ляжалі.
    А жыў тут у нас Ахрэм. Здаравенны такі дзядзька быў, можа, нават роўны з мядзведзем і па росце, і па сіле. I весялун — то пашукаць, і ці знойдзеш. Дык вось гэты Ахрэм, калі ўбачыў, што навокал адбываецца, то забараніў сваім дзецям і жонцы нават на падворак выходзіць. Усё па гаспадарцы рабіў сам, корпаўся ў будынінах, каб справа не стаяла. Жывёлу пасвіцца выпускаў тут жа, за хлеў, на абгароджаны лужок.
    Тоесёе рабіў гаспадар і думаў, як зберагчы сям’ю. I дадумаўся — пачаў заварваць у вялікім гаршку ядловец і прымушаў піць. Калі нехта з дзяцей пачынаў скардзіцца, што горкі, што ў роце непрыемна, то бацька злосна перабіваў:
    — Можа,на могілках саладзей будзе?.. He хочаш піць — хвароба праз пару дзён прычэпіцца, і ніхто не выратуе, ніхто не дапаможа...
    I малыя слухаліся, пілі той, такі непрыемны на пах і на смак, узвар.
    А вяскоўцы ўсё хавалі памерлых. Ды толькі не надоўга здаравейшых хапіла — павыміралі ўсе праз нейкі месяц.
    Але ж і хвароба адступала. Ахрэм калі зразумеў гэта, то пачаў гаспадарыць: паліў пустыя будынкі, адганяў здзічэлых жывёлін, хаваў на могілках трупы вяскоўцаў і ўсюды, дзе толькі можна было, паліў ядловец, каб ягоны дух адганяў прэч халеру.
    Усё дагледзеў селянін, усё папрыбіраў, і з ягонай сям’і ніхто не захварэў. Паступова тое месца, дзе ён застаўся жыць з жонкай і дзецьмі, назвалі Ахрэмаўцы. Так да нашага часу і засталося.
    дудалі
    Даўно гэта было, яшчэ спрадвеку. У адной вёсцы жылі тры родныя браты. Прыгожыя хлопцы былі, здаровыя, дружныя, да працы неабыякавыя. Іншыя і вялікай грамадой столькі не адолелі б, як яны толькі ўтрох. Звалі іх Янка, Сцяпанка і Рыгор.
    Выгадаваў іх стары дзед, бо так здарылася, што бацькі іхнія памёрлі, калі яны зусім малыя былі. Дык той стары ім усіх родных падмяняў.
    I навучыў ён сваіх унукаў на дудачцы іграць. Пасядуць дзенебудзь усе разам, дзед ім і кажа, пасмейваючыся:
    66
    — Гуляйце, хлопцы, спявайце, пакуль не позна.
    — А чаго гэта «не позна»? — заўсёды чапляўся Янка.
    — He будзеш жа за дзедавай спінай усё жыццё хавацца.
    — I не збіраюся. Яшчэ пару гадоў падрасту і пачну сам на хлеб зарабляць, табе, дзядуля, дапамагаць.
    — Ды я не тое, унучак, меў на ўвазе.
    — А што?
    — Ды прыйдзе час, ажэнішся, а там то жонка захамутае, то, барані Божа, ліхая цешча трапіцца і ўведаеш, пачым фунт ліха...
    — Усё палохаеш нас, дзядуля. Усе жэняцца і не паміраюць ад гэтага. Каб ужо так дрэнна было, то стагналі б ды на могілках месца для нябожчыкаў не было б, — умешваўся, падтрымліваючы старэйшага брата, Сцяпанка.
    — Яното так, браце, але ж не толькі стогнуць, хаваюцца, а і спяваюць...