Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Вось ён! — усклікнуў задаволены гаспадар. — Апошні!
Але той ратаваўся ад вос: круціўся, адбіваўся, а потым... пабег да паноў. Неўзабаве ўсе яны вылі дзікімі галасамі і імкнуліся кудынебудзь схавацца, але паратунку ад ліхіх вос не было. Пазашываліся памешчыкі ў непралазныя балаціны, у гушчар, у кустоўе, да глыбокай ночы іх потым слугі збіралі. Дасталася там панам. Ледзьве выехалі познім часам, а тую мясціну так і празвалі ў народзе — Восава. Зараз, канешне, зусім ужо не тое, што даўней было.
ГАТАЎШЧЫНА
Л юдзі тут даўно жывуць, ужо стагоддзяў пяць ці шэсць, можа, і болей — ніхто ж не падлічваў. Мясцовасць у нас балоцістая, непралазная. Мясцовыя жыхары выбіраліся куды ў дарогу, ці, як казалі, «у Вялікі свет», толькі ў лютыя маразы ці страшэнную засуху, калі вада з балот крыху спадала. Справа ў тым, што падчас не дужа халоднай зімы па балотах усё роўна ездзіць ці хадзіць было небяспечна: зверху снегам прысыпала, лядком ледзьледзь пры
128
хватвала, а знізу «чортавы вокны» так і заставаліся. Там усялякія нячысцікі толькі і пільнавалі моманту, каб які чалавек рот разявіў ды ўваліўся. Паспрабуй булькнуцца туды хоць па калені, назад не выберашся, нават калі і людзі блізка будуць. Папершае, яны, заўважыўшы такую справу, будуць баяцца прама да пацярпеўшага бегчы і тым самым час упусцяць, а падругое, тыя ж нячысцікі за ногі ўхопяць і ў багну глыбей пацягнуць.
Такія вось гісторыі расказвалі нам продкі. Многае яны ведалі з балотнага жыцця, усяго баяліся, але і ўсё маглі растлумачыць, бо за стагоддзі, што тут пражылі, зліліся з прыродай і навучыліся гаспадарыць, прычым няблага, і на тых лапінках зямлі, якія самотна выторкваліся з балот.
Згадвалі, што ў самым страшным і недаступным месцы, у балоце, жыў цар гэтых мясцін — балотнік. Да яго тых няшчасных і валаклі, якія ці выпадкова траплялі ў балота, ці жыццё ім надакучвала і яны вырашалі такім чынам абарваць усе жыццёвыя клопаты. Так бы яшчэ, відаць, вельмі доўга цягнулася, каб не адзін выпадак, які многае перайначыў у жыцці тутэйшых сялян.
А справа здарылася вось якая. Выбралася руская царэўна Кацярына II да Чорнага мора прагуляцца. Ведама ж, царэўна едзе, то з ёю разам і світа незлічоная, і войска, і слугі, і ахова. Адным словам, людзей ехала вялікая колькасць. Усе дарогі пазабівалі, усе сцяжынкі перакрылі, каб чаго дурнога не здарылася. Разведка ва ўсе бакі насілася, глядзела, каб якія ліхія людзі на дарозе раптоўна не паўсталі.
Пакуль па сталіцы ехалі ды па роўнай мясцовасці, усё было спакойна, а як убіліся ў лясы, як накінуліся на іх камары ды іншы гнюс, то не стала чуваць ні вясёлай музыкі, ні спеваў, усе пазачыняліся ў экіпажах і баяліся нават нос высунуць. А яшчэ звяры ўсялякія, крыкі па начах, ды і спаць жа даводзілася не ў мяккіх пярынах, а прама ў дарожных экіпажах, дзе не надта і развернешся. Ужо не крычалі дамы ды іхнія кавалеры, што згодны ехаць з царэўнай хоць на край белага свету.
Адным вечарам, калі ўсе ўжо храплі па экіпажах, Кацярына II разам са сваім галоўным міністрам падышла да вогнішча, ля якога грэліся ці ратаваліся ад гнюсу некалькі чалавек з аховы. Убачыўшы сваю царэўну, салдаты ўскочылі, але тая махнула рукою:
— Адпачывайце, адпачывайце...
5 Віцебшчына
129
Салдаты пераглянуліся паміж сабою і нерашуча прыселі, але было відаць, што ў любы момант яны гатовы ўскочыць.
— Што, браточкі, змарыліся? — запыталася царэўна.
— Ды не... Наша служба такая: днём стамляемся, a ноччу адпачываем, — бойка адрэзаў маладзенькі салдат.
— Дык не стаміліся?
— Ёсць крыху, — ціха прамовіў стары салдат. — A можа, у мяне ўжо гады такія, што час стамляцца прыспеў...
— Даўно служыш, чалавеча?
— Трэці дзесятак, матухнацарэўна.
— Дык хутка і дамоў?
— Здаецца, так. Але ці чакаюць мяне там?..
— Чаму ж так?
— Усялякае ў жыцці здараецца. Раптам неўраджай ці засуха якая або пошасць — і ўсё тады. He стане вёскі, не стане жыхароў, адна памяць — пагорачкі ды напаўразбураныя хаціны, а потым і іх не будзе. Ды і тэрмін немаленькі — дваццаць трэці год...
Кацярыне II чамусьці захацелася перамяніць тэму гутаркі.
— Дарога, салдацікі, цяжкая?
— Так сабе.
— А мне ўжо надакучыла і хочацца выбіцца на раўнейшы шлях, бо душу гэтыя лясы вынялі.
— Наперадзе, матухнацарэўна, яшчэ самае страшнае — балоты. Вось там будуць сапраўдныя пакуты, там не будзе магчымасці ні пастаяць на месцы, каб перадыхнуць, ні бокам аб’ехаць.
— Чаму гэта? — упершыню падаў голас міністр.
— Балоты пойдуць, на месцы ўжо не станеш, бо засмокча багна. I не аб’едзеш, бо, не ведаючы мясцовасці, можна трапіць у які вір ці ў «чортава акно», і тады... толькі вада чорная ды смярдзючая над галавой сыдзецца.
— А ты адкуль, чалавеча, усё ведаеш? — пацікавілася царэўна.
— Я з гэтых краёў. He раз у маладосці даводзілася па балацінах прадзірацца.
— Кажаш, самае цяжкае наперадзе? — перапытаўся міністр.
— Так. Што гнюсу многа — адна справа, толькі б дажджы не пайшлі. Сонца паліць — гэта нам на руку, ваду добра сцягвае, і праехаць паціху можна. А як дождж па
130
лье, то ўсё навокал паплыве, і тады адно выйсце застанецца...
— Якое? — не ўтрываўся міністр.
— Павярнуць назад, — падказала царэўна.
— Можна і не паварочваць, — не пагадзіўся салдат, — але тады давядзецца...
На гэты раз яго перабіла ўжо Кацярына II:
— Што давядзецца?
— Гаці насцілаць па балоце і па іх ехаць.
— А хіба так можна?
— Мясцовыя жыхары так і робяць, калі патрэба ўзнікае. Па гаці яно, як і па роўнай дарозе, толькі больш павольна, бо коней жа не пагоніш — ногі паламаць могуць, ды і зляцець з гаці нядоўга...
— Зразумела, — задуменна працягнула царэўна, — цяпер маліцца трэба, каб дажджоў не было ў бліжэйшы час... Добра, салдацікі, адпачывайце.
Кацярына II са сваім галоўным міністрам пакрочылі ля экіпажаў, а вартавыя засталіся сядзець ля вогнішча.
Невядома, ці маліліся вяльможныя асобы, ці звярталіся яны да Бога, каб у бліжэйшыя дні не было залевы, але праз колькі дзён пайшоў дождж. За лічаныя гадзіны балота стала суцэльным возерам. I назад ужо павярнуць нельга, і наперад страшна прабівацца. Загадала тады Кацярына II знайсці таго старога салдата і прывесці да яе. Неўзабаве служывы выцягнуўся перад царыцай.
— Дапамагай, чалавеча. Бяры людзей і гаці тыя кладзі. Ты і мясцовасць ведаеш, і ведаеш, як гэта рабіць. Колькі людзей табе трэба, столькі і забірай. Камандуй, не саромейся. Там і афіцэры будуць, глядзі, каб і яны цябе слухаліся. А я, калі справу добра зробіш, аддзячу.
Праз пэўны час справа была зроблена. Паставілі экіпажы і паехалі па гаці, як па роўнай дарозе, ніякіх перашкод болей не было.
Кацярына II зноў паклікала салдата:
— Прасі, чалавеча, што хочаш.
— Дазволь, матухнацарэўна, тут, у родных мясцінах, застацца. Служыў я табе верай і праўдай, сябе не шкадаваў. Хутка і тэрмін службы канчаецца.
— Няхай будзе патвойму. Дам табе яшчэ залатовак і срэбраны медаль за гэтую справу ў падзяку...
Так той салдат і застаўся жыць у родным месцы, a паселішча, дзе ён спыніўся, назвалі ад той гаці — Гатаўшчынай. Так і да нашага часу цягнецца.
131
ГВАЗДОВА
Даўнымдаўно татары вельмі часта нападалі на ўладанні мясцовага князя. He паспявалі загаіцца раны ды аднавіцца папялішчы ад мінулага набегу, а ўжо зноў гарлалістагналі жанчыны, плакалі дзеці, люта адбіваліся мужчыны — новая навала пачыналася. I самае галоўнае, ворагі такія хітрыя ды скрытныя былі, што своечасова заўважыць іх не маглі, нібы зпад зямлі ўзнікалі. Выляталі на конях, усе са зброяй, рабілі сваю чорную справу і гэтак жа незаўважна знікалі, пакідаючы пасля сябе пабітыхпасечаных ды выпаленыя паселішчы.
I ў той раз гэтак жа ўсё здарылася. Местачкоўцы ўжо прызвычаіліся, што ворагі ў пераважнай большасці выпадкаў нападалі напрадвесні, калі сыходзіў снег, пачынала зелянець трава і значна мялелі рэкі ды балаціны, што адыгрывала немалаважную ролю, асабліва для коннага войска. Таму княжацкая дружына, падзеленая на невялікія рухомыя атрады, стаяла заставамі ўздоўж мяжы і пільна сачыла за наваколлем. Але ўсё было ціха і спакойна. Неўзабаве прыйшоў загад князя ўсім збірацца да стольнага горада, бо калі вораг да гэтага часу, а ўжо пачалося лета, не з’явіўся, то і не з’явіцца. Дружыннікі развіталіся з сялянамі і паехалі на кліч князя. Відаць, трэба было тэрмінова збірацца ў які іншы паход ці дзе ў другім месцы разбірацца з чужынцамі.
Мясцовыя жыхары займаліся звычайнай для сябе працай — шчыравалі ў полі. Але нездарма гавораць ў народзе, што бяда прыходзіць нечакана. Відаць, недзе з тых жудасных часоў гэтая прыказка пайшла, там, у тых крывавых сечах ды бітвах, яе вытокі.
Усяго тыдзень прайшоў з таго часу, як паехалі воі. Сонца ўжо пасапраўднаму на лета павярнула,і не толькі дні, але і ночы стаялі пагодлівыя, цёплыя. Якраз тая пара, калі сяляне пра сена дбаюць. Амаль не спалі вяскоўцы, дацямна працавалі, а ледзь толькі пачынала на вуліцы шарэць, ужо рухаліся, спяшаліся, каб як мага болей зрабіць за дзень. Тут ліха і здарылася.
На двары было ўжо добра цёмна, стомленыя вяскоўцы паляглі спаць і ўмомант паснулі. I тут каля крайніх хат паказаліся нейкія дзіўныя постаці. На першы погляд яны нагадвалі сабою вершнікаў, але надзіва ціха рухаліся, і
132
толькі калі б хтонебудзь зблізку паглядзеў, то заўважыў бы, што ногі ў коней былі старанна абмотаны анучамі, таму яны і перасоўваліся нібы здані. Абкружылі тыя здані паселішча паўкруглым аршаком і давай па хатах шнырыць. А што ты ўначы зробіш, калі ў будыніну ўломяцца ўзброеныя чужынцы? Ведама, пачнеш адмахвацца, то і атрымаеш шабляй па галаве ці бізуном па спіне... Так яны і дзейнічалі. Праз гадзіну ўжо дымам ішоў увесь нажытак да неба, а жыхары, каторыя жывыя засталіся, былі перавязаны і сагнаны ў адзіны натоўп. Найбольш каштоўнае татары не палілі, а зносілі да падвод, якія навучыліся выкарыстоўваць не горш за мясцовых жыхароў. Усё хапалі, асабліва не грэбавалі.
I так ад вёскі да вёскі, ад горада да горада.
У той раз татары, як звычайна, усё хітра зрабілі. Такі багаты палон узялі, што нават стары мурза і той задаволена чмякаў і казаў:
— Колькі жыву, колькі ў набегі хаджу, але гэткага палону, гэткага багацця ніколі браць не выпадала. Нашы багі нам дапамаглі, і трэба штодня прыносіць ім шматлікія ахвяры і прынашэнні. He шкадуйце, выбіраць жа ёсць з чаго. Замест аднаго палоннага, якога на вогнішчы спалім, на наступны дзень дзесятак захопім, а за залатоўку — сотню знойдзем.