• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Прыедзе, бывала, паніч сватацца ці які пан ужо ў гадах прыклыпае, а гаспадар адразу дачку кліча:
    — Марылька, выйдзі да гасцей ды скажы якое слова. Спадабаецца табе жаніх, то я пярэчыць не стану, ну a калі не, то, прашу прабачыць мяне, дарагія сваточкі, папрастуеце адсюль, не паеўшы і не папіўшы...
    Выйдзе паненка, зірне сваімі чорнымічорнымі вачанятамі і засмяецца:
    — Татка, навошта мне такі стары дзед? Што мне $ ім — у хованкі гуляць ці казкі на ноч распавядаць? Мне малады муж трэба, а не перастарак.
    Яшчэ пару разоў усміхнецца, паклоніцца нізканізка, прабачайце, але нічога не атрымаецца, і пойдзе да сябе ў пакой. Гаспадар далей ужо сам заўсёды рэй вёў:
    138
    — Бачыце, не спадабалася нешта маёй Марыльцы. Што зробіш, але сэрцу не згадаеш. Як яна сказала, так я і зраблю. Выпіце, госцейкі, са мной віна ды кіруйце дамоў, бо тут вам болей нічога не свеціць.
    Госці з гора налыкаюцца так, што ўжо і гаварыць не здужаюць, а памешчык адно толькі рагоча, гледзячы на тое, як сваты выбіраюцца з палаца ды на коней іх слугі закідваюць.
    Прыязджалі маладыя сватацца. Але яны заўсёды былі пыхлівыя, фанабэрыстыя, ад іх пагардай так і патыхала. Гаспадар вітаўся, распытваў, што да чаго, і дачку клікаў:
    — Марылька, выйдзі да нашых гасцей, яны да цябе вялікі інтарэс маюць. Выйдзі на хвілінку ды скажы пару словак. Паглядзі, які жаніх сядзіць, не ведаю, як і сказаць...
    — He трэба гаварыць, тата, я сама пагляджу, — адказвала дзяўчына і выходзіла са свайго пакоя. Павітаўшыся, падыходзіла да жаніха ўшчыльную і раптам:
    — Давайце мы з вамі песню праспяваем...
    — Дык цвярозаму ж нешта... — пачынаў адмаўляцца жаніх.
    — To пан і папівае? — касавурыла вочкі паненка.
    — Ды не, не...
    — Але ж вы толькі што адваротнае сцвярджалі...
    — Гэта неяк міжволі атрымалася...
    — To чаму ў паніча такі вялікі і чырвоны нос?
    Небаракапаніч круціў галавою, шукаючы падтрымкі, але, не атрымаўшы яе, спрабаваў выкручвацца сам:
    — Вецер на вуліцы халодны... нос ажно пасінеў...
    — Але ж ён не сіні, а чырвоны ў вас, — не адступалася Марылька.
    Жаніх зусім губляўся і бездапаможна апускаў рукі.
    — Дык паніч не будзе са мной спяваць?
    Той разумеў, што гэта ягоная апошняя зачэпка, і пагаджаўся.
    — Як махну рукою, то паніч няхай дапамагае. Я першая пачну, так?
    Гаспадар ужо не першы раз прысутнічаў пры такіх сцэнах, таму адразу адварочваўся і лез у кішэню па вялізную насоўку, каб праз хвіліну выціраць слёзы ад несупыннага смеху.
    Марылька голасна зацягвала народную песню, абавязкова народную, нечакана махала рукой, падаючы знак жаніху. Вы і ўявіць сабе не можаце, што пачынаў спя
    139
    ваць чалавек, які, папершае, не ведаў слоў, а падругое, не меў ні слыху, ні голасу. Такое выццё неслася, што нават самі сваты адварочваліся ці хілілі галовы долу, каб жаніх не бачыў, што іх калоціць ад смеху. Павыўшы хвілін колькі, нечаканы прэтэндэнт у мужы ўскокваў і ўцякаў прэч, а ўслед яму неслася:
    — Куды вы, куды? Мы ж яшчэ не даспявалі...
    У адказ даносіўся толькі таропкі пошчак капытоў і брыдкая лаянка.
    Бацька з Марылькай смяяліся і клаліся спаць.
    Так цягнулася пару гадоў, пакуль аднаго разу гаспадар не ўзяў новага слугу — Сымона. Малады хлапец, прыгажун, асілак, са звонкім, як званочак, голасам, спадабаўся пану тым, што хутка і добра працаваў. Маці не хацела адпускаць ад сябе адзінага сына, але супраць панскай волі не папрэш.
    Стаў Сымон служыць у маёнтку. Гаспадар трымаў яго недалёка ад палаца, каб у любы момант такі ўвішны хлопец быў пад рукой. Паненка першыя дні не бачыла Сымона, бо ён быў недзе па справах. Але аднае раніцы Марылька прачнулася і пачула, што ў двары нехта спявае. Прычым не раве, як гэта звычайна рабілі яе жаніхі, a менавіта спявае: меладычна, прыгожа. Апранулася, выскачыла на ганак і стаілася за калонай. Глядзіць — а гэта здаравенны русавалосы хлапчына рамантуе бацькоўскі экіпаж і між справай спявае. Падкралася яна бліжэй, за спінай стала, але слуга яе не заўважаў.
    — Хто ты такі? — нечакана запыталася паненка.
    Той уздрыгнуў і павярнуўся.
    — Слуга.
    — Сама бачу. А як цябе завуць?
    — Сымон.
    Хлапчына глядзеў на яе шырока адкрытымі вачыма, бо ўмеў цаніць прыгажосць. Потым асмялеў і запытаўся:
    — А ты... ты паненка, так?
    — Так, — гулліва адказала дзяўчына.
    — А завуць цябе...
    — Марыля, — прамовіла прыгажуня і адчула, што твар яе пачынае пунсавець.
    — Што гэта ты за песню спяваў?
    — Ды нашу, мужыцкую.
    — Ведаю, што не панскую. Перакажаш мне яе?
    — Перакажу...
    Так непрыкметна і завязалася спачатку сяброўства, a
    140
    потым шчырае, светлае каханне паміж Марылькай і Сымонам, паміж багатай паненкай і бедньім слугой.
    Бацька нічога не падазраваў і адпускаў дачку ездзіць па палетках ды па мясцовых дарогах у экіпажы, а Сымон сядзеў за лёкая. Так яны і кахаліся. Спачатку хацелі ўпасці пану ў ногі, каб дазволіў ім пажаніцца, але Марылька рашуча сказала:
    — Ён табе не даруе такога, загадае закатаваць. Давай лепей...
    — Што?..
    — Збяжым. Пакуль ачомаюцца, пакуль у пагоню кінуцца, мы ўжо далёка будзем, а там перачакаем і зажывём спакойна.
    Так і вырашылі зрабіць.
    Наступным днём паехала паненка прагуляцца. А бацьку ці то падказаў нехта, ці то самому нешта стукнула, захацелася праверыць, чым яны займаюцца. Узяў слуг і паджгаў. Так і ўтварылася своеасаблівая пагоня. Марылька з Сымонам убіліся ў глухі лес і вырашылі адпачыць, a далей ужо прабірацца пехатою. Тут і наваліліся слугі. Ведалі, што Сымона не адолеюць па сіле, дык з ручніцы хацелі застрэліць. Грымнуў стрэл. Марылька кінулася на грудзі каханаму, каб выратаваць яго, і сама загінула. Ухапіў тады асілак цурбалак і давай тых слуг малаціць. Многіх паклаў, але сам пан другім стрэлам з ручніцы забіў яго' на горцы. Там іх і пахавалі, бо памешчык забараніў везці цела дачкі дамоў.
    Маці Сымона доўга шукала магілу сына. Нарэшце ёй падказалі, відаць, нехта са слуг. На тым пагорку яна і стала жыць, днямі праседжваючы на магіле закаханых. Потым туды пачалі людзі ад ліхіх паноў уцякаць, бо ў гэтае месца ніякія панскія служкі не дабіраліся. Кожнага новага чалавека тыя, хто раней тут апынуліся, называлі «навасёлам». Так і ўтварылася наша вёска Навасёлкі.
    докшыцы
    Жыў тут некалі, можа стагоддзяў сем таму назад, адзін селянін. Звалі яго Янка. Бедны чалавек быў. Зямлі ў самога мала было, а прыкупіць яшчэ — грошай неставала. Вось і думай тут, як пракарміцца. Ажаніўся Янка ў свой час на гэткай жа галадранцы Адэлі. Таго пасагу і было, што стары маркач, які ўжо і мэкнуць ленаваўся, ды зямлі вузенькая палоска. Злучыў Янка гэта са сваім набыткам і нявесела пачасаў патыліцу:
    — Жыць неяк трэба, жонка, а як? Сама бачыш, што робіцца... Дзе ж мы на гэтай палосцы і жыта пасеем, і авёс, і агародніну якую пасадзім? Тут жа з боку на бок не перакінешся...
    — Што зробіш, чалавеча, калі ў нас доля такая, — ціха прамовіла Адэля, а трэба сказаць, што яна была жанчынай сціплай, прыгожай і надзіва працавітай, — нічога мы не перайначым, і з неба нам шчасця ніхто не пашле. Раз ужо такое наканавана, то да самай смерці пакутаваць давядзецца.
    — I працуем жа не разгінаючыся...
    — Каб жа ад гэтага ў нас зямлі, Янка, большала...
    — Яното, канешне, няблага было б... Яно так і выпадае, як мой дзед некалі казаў, — докша ён докша і ёсць. Як ты яго ні прыкрывай, як ты яго ні хавай, а лахманы ўсё роўна тырчаць збоку ці зверху будуць.
    142
    — А хто гэта такі? — не зразумела жонка.
    — Хто?
    — Ну докша...
    — Ааа, — працягнуў Янка і засмяяўся, — гэта мой дзед так чамусьці бедных людзей, такіх як мы з табой, зваў. Ён жа не з тутэйшых мясцін быў, аднекуль здалёку прыбіўся сюды... Мне ў дзяцінстве расказваў, ды я ж тады толькі казкі ды былічкі слухаць любіў, астатняе міма вушэй пралятала.
    — He ўбівайся надта, мужу, можа, нешта і пераменіцца. У адным мы з табою ўжо багатыя.
    — У чым гэта? — здзівіўся Янка.
    — Дзецьмі мы багатыя. Бачыш, шасцёра бегаюць. Радасныя, вясёлыя, нам ужо спрабуюць дапамагаць. Каб толькі зямлі які кавалак расстарацца, астатняе самі зробім. Я ж не лянотная, і ты не зломак. Каб які пасаг ці што са спадчыны дасталася, то і падтрымала б нас добра ў цяжкую хвіліну.
    — Мой дзед хоць бедны быў, але на зямлі зусім мала гнуўся.
    — А чым жа жыў?
    — Чым жыў... Справа ў тым, што ён вельмі многа замоў ведаў усялякіх, шэптаў, да яго людзі цугам цягнуліся, каб замовіў тое ці іншае, каб вылечыў.
    — I дапамагаў?
    — Здаецца, не было такіх выпадкаў, каб ён камусьці не здолеў дапамагчы...
    — А багацця не сабраў і твайму бацькунябожчыку не перадаў. Так нам намного прасцей было б. Хоць бы крышачку якой дапамогі, і перайначылася б наша жыццё.
    — Каб жа... А грошы ён не браў таму, што лічыў гэта справай надзвычай небяспечнай: станеш браць грошы — замовы сілу страцяць. Тады жыві, як хочаш, круціся...
    — Я пра такое і не падумала.
    — Калі пыталіся, чым аддзячыць, то казаў, каб каравай хлеба прынеслі ці кавалак сала, астатняе яго проста не цікавіла: страха свяцілася, зімою ў печ залазіў грэцца... Лядашчы да працы быў, — зноў паўтарыў Янка.
    — Слухай, мужу, а ты ад яго ніякіх замоў не пераняў?
    — Ды як табе сказаць...
    — Як ёсць, так і кажы.
    — Бацька мой не хацеў нічога ад старога пераймаць, смяяўся, што глупства гэта несусветнае і такім шляхам сорамна на хлеб зарабляць. Дык дзед мяне навучаў. Я і
    143
    словы ведаю некаторых замоў, да гэтага часу памятаю, хоць ужо многа гадоў прайшло, як дзед памёр.
    — А можаш якую пераказаць?
    — Чаму ж не...
    — To давай.
    — Зараз? А ад чаго?
    — Ад чаго ў галаву зараз прыйдзе, ад таго і гавары.
    — Тады ад уроку: «Памалюся, пакланюся Госпаду Богу, усім святым святочкам, гадавым празднічкам, ранняй (вячэрняй) зорачцы. Госпада Бога прашаю, Прачыстую Маці на помач прызываю і рабу Божаму помачы даваў, і ўрок гаварыў з следу, з ветру, з яды, з вады, з боку паглядных, з пустых рачэй, з паганых вачэй, і соллю сціраў, сваім духам здымаў. Як гэтай солі ў вадзе не ляжаць, так і ўроку не бываць ні схадком, ні маладзіком, ні пад поўню. Як было на раду, так і стаць на стану, маці цябе нарадзіла, а я ўсю хваробу адхадзіла, па гэтую порачку, па раннюю зорачку...»
    Янка прагаварыў замову і глянуў на Адэлю. Тая пра нешта думала.
    — Ведаеш што, чалавеча... I ты ж можаш паспрабаваць вылечваць людзей...