• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Тады, калі гэта ўсё адбывалася, панства панавала, прыгон жорсткі быў. Чалавечае жыццё нічога не кашта
    149
    вала, асабліва калі гэты чалавек правоў не меў. Што памешчык загадваў слугам зрабіць, тое і выконвалі, нікога не шкадавалі. Як ты ў іх ні прасіся, як ты перад імі не прыніжайся, яны сваю справу ведалі цвёрда — біць да смерці.
    Так і несліся па гэтым краі стогны ды плач. Смеху амаль ужо і не чулі, бо ад чаго смяяцца было, калі навокал ракою слёзы ды кроў ліліся. А найболей за ўсіх памешчыкаў лютаваў пан Жваніцкі. Такі ўжо вылюдак быў, што сумняваліся людзі, ці жанчына яго нарадзіла. Адзін стары пастух, якога біць сабраліся, не вытрымаў і, ведаючы, што ўсё роўна яго смерць чакае, прамовіў, плюнуўшы ў бок гэтага ката:
    — He магло такога быць, каб цябе, вылюдак, маці нараджала. Ад ваўкалака ў цябе і сэрца, і душа. Толькі ад яго, бо не можа чалавек над людзьмі гэтак здзекавацца...
    Ажно завішчэў ад злосці Жваніцкі:
    — Эй! Слугі! Чаго стаіце?! Біце яго да смерці, гада, да смерці!
    — Сам ты гад, — паспеў яшчэ прашаптаць стары, перш чым страціў прытомнасць пад магутнымі ўдарамі.
    Казалі, што спачатку гэты пан нічым асаблівым сярод іншых не вылучаўся. Болей таго, нават пры матулі заўсёды знаходзіўся, прыслужваў ёй. Але вось сталі заўважаць, што ён з асаблівай лютасцю забівае катоў і сабак. Для яго нібы радасць якая была — глядзець і слухаць, як бедныя, ні ў чым не вінаватыя жывёліны выкручваюцца і крычаць несваімі галасамі, прымаючы пакутніцкуюсмерць. Потым Жваніцкі стаў аддаляцца ад сяброўтаварышаў, завёў сабе хаўруснікаў, для якіх чалавечае жыццё нічога не каштавала, і пачаў чакаць, калі бацькі душу Богу аддадуць. Маці неўзабаве памерла, а пра бацьку страшнае сцвярджалі. Былі ў свой час сведкі, якія на ўласныя вочы бачылі, як старога памешчыка родны сын шабляй па галаве паласнуў — і той нават праклён на злыдня накласці не паспеў, адляцела ягоная душа ў іншы свет, засталося на зямлі толькі мёртвае цела...
    Прыбраўшы бацькоў, Жваніцкі пачаў паляваць за братамі ды адзінай у іхняй сям’і сястрой. Браты адчулі, чым справа пахне, адмовіліся ад сваёй часткі спадчыны і паўцякалі. А сястра засталася. Яна не верыла ў тое, што
    150
    брат стаў такім вылюдкам. Мала гэтага, аднаго разу прыйшла да яго ў пакой і сказала:
    — Ведаеш што, Юрась (так яго звалі), на цябе людзі жахлівыя словы гавораць. Такое распавядаюць, што калі каму чужому сказаць, дык у таго валасы дыбарам стануць. Няўжо ўсё гэта праўда?
    Юрась падхапіўся і з ласкавым выглядам чулліва прамовіў:
    — Ясенька, няўжо ты ўсяму гэтаму паверыла?
    — Але ж...
    — Хочаш сказаць, што іншыя гавораць?
    — Так...
    — Дык, значыцца, чужым людзям ты верыш, а роднаму брату — не?
    — He ведаю, што табе і сказаць, але нейкае падазрэнне і дрэннае прадчуванне ў мяне ёсць.
    — Але прадчуванне, сястрычка, — гэта не доказ.
    — Дык сведкі ж ёсць, — з гарачкі выпаліла Яся і тут толькі зразумела, што дала маху.
    — А ты хоць аднаго назаві, — спыніўся насупраць яе Юрась.
    — Ды гэта я ляпнула не падумаўшы. Хацела сказаць, што людзі гамоняць, — пачала выкручвацца дзяўчына.
    — Гавораць — гэта не бяда, пашэпчуць і сціхнуць. A ты ж мая родная сястра і павінна ведаць, што да чаго...
    — Роднаято родная, але ж браты паўцякалі і мяне папярэджвалі, каб тут не сядзела, што гэта небяспечна.
    — Дык чаму ты не збегла?
    — He паверыла я.
    — Тады і не дапытвай мяне болей. Кажу табе — хлусня ўсё гэта.
    — Добра, калі так. Пайду я тады спаць. Спакойнай ночы табе, Юрась.
    — I табе таксама. Ды вось яшчэ што. Я хацеў сказаць...
    — Слухаю цябе, братка.
    — Ты цяпер з палаца без майго дазволу — ні кроку.
    — Чаму?
    — Так трэба. Навокал разбойнікі ўсялякія лазяць, на іх нарвацца можаш.
    — Разбойнікі? Ля нашага палаца? Ды людзі яго бокам за дваццаць вёрст абыходзяць, табе ў няміласць трапіць баяцца, а ты нешта пра разбойнікаў гамоніш. He разумею.
    151
    — Зноў пачала? Сказаў — нельга выходзіць без дазволу, значыцца, нельга, і ўсё на гэтым, болей мне дурных пытанняў не задавай.
    — Цяпер усё зразумела, — спакойна прамовіла Яся і выйшла за дзверы.
    «Ага, — пагрозліва прахрыпеў малады Жваніцкі, — цяпер ты ў мяне паскачаш. Цяпер я тут за галоўнага, няма ў цябе ні татанькі, ні маманькі. Будзеш рабіць тое, што загадаю, а не выканаеш — пашкадуеш, ды позна будзе. Разгаманілася, управы на сабе не адчуваеш. Паскачы яшчэ пару тыдняў, паскачы, а там...» — ён не скончыў сваю думку, але радасная ўсмешка асвяціла ягоны твар.
    Яся сапраўды не ведала, што задумаў брат, а калі б і дазналася, то не паверыла б, што да такога мог дадумацца родны брат.
    Раніцай дзяўчына заўважыла, што яе не выпусцяць з палаца. Куды яна ні ішла, за ёю кіравалі два здаравенныя шляхцюкі, ад якіх пацягвала такім перагарам, што паненка толькі нос заціскала. Пакуль Яся хадзіла ля палаца, яе суправаджальнікі нічога не казалі, але як толькі адышлася на пару крокаў у кірунку да вялізнага саду, то адразу ж прагучала даволі груба:
    — Туды нельга. Няма чаго там рабіць.
    — Як гэта нельга? Вы хто такія, каб мне загадваць?
    — Нам загадана не выпускаць, вось і ўсё!
    — П’яныя свінні! — грэбліва прамовіла паненка.
    У адказ прагучаў магутны рогат.
    Так і хадзіла дзяўчына, можа, цэлы тыдзень. За ёю, літаральна па пятах, крочылі ахоўніківартаўнікі, і чуць што — гучала пагрозлівае: «Туды нельга!»
    Так Яся стала вязніцай. Туды нельга, сюды — таксама. Што было рабіць беднай дзяўчыне? Сядзела ў пакоях і ціхенька плакала. Ды і там яе ў хуткім часе знайшоў братаў загад.
    Аднаго разу паненка сядзела і спявала самотную песню, якая адпавядала яе настрою, і тут у дзверы пастукалі, і на парозе паўстаў адзін з вартаўнікоўшляхціцаў:
    — Вас пан кліча.
    — Які гэта яшчэ пан мяне кліча? — гнеўна ўскінула вочы дзяўчына. — Хто мае права так са мной абыходзіцца?
    — Вас пан Юрый кліча.
    — Н'ікуды я не пайду.
    Крокі аддаліліся па калідоры і заціхлі, але неўзабаве яны зноў прагучалі і зза дзвярэй пачулася:
    152
    — Пан Юрый не просіць, а загадвае вам тэрмінова спусціцца ў залу!
    — He пайду!
    Праз нейкі час у пакой уляцеў малады Жванінкі і загарлаў:
    — Колькі я магу чакаць!
    — Колькі хочаш!
    — Я сказаў, каб ты спусцілася ўніз!
    — А я не жадаю!
    — He пойдзеш — занясуць слугі!
    — He пайду!
    — Ах так! Занясіце яе ў залу, дзе чакаюць госці!
    He паспела Яся і вокам міргнуць, як здаравенны шляхціц згроб яе ў абярэмак і, нібы пёрка, лёгка панёс па калідоры.
    У зале і сапраўды сядзелі госці. Аднаго з іх, ссівелага і ссохлага старога пана, Яся некалі бачыла, астатніх — не. Дзяўчына стрымана павіталася і села ў крэсла. Малады Жваніцкі, каб дарэмна не траціць час, прамовіў:
    — Тут, сястра, да цябе сваты прыехалі.
    — Сваты? Да мяне?
    — Да цябе. А што, табе яшчэ мала гадоў і ты з лялькамі гуляешся?
    — He гуляюся, і гадоў мне не мала, але хто ты такі, каб вырашаць за мяне і нават сватоў прымаць?
    — Я твой брат.
    — I не болей. Да таго ж і брат далёка не з лепшых... За каго ж ты мяне замуж аддаць хочаш?
    — За мяне, — пачуўся нейкі дзіўны голас, які вельмі нагадваў скрып драча.
    Дзяўчына павярнулася на яго і толькі тут зразумела, што гэта мовіў той самы стары і ссохлы, як апенька, памешчык.
    — За каго?.. — хутчэй па інерцыі, чым спецыяльна, перапыталася яна.
    — За мяне, — задаволена прамовіў стары.
    — Ой, Божачкі, ды яму ўжо ў магілу пара заглядваць, а не ў шлюбны ложак, — зарагатала Яся. — Што гэта ты прыдумаў, Юрась? I не сорамна табе?
    — Якая мне справа, куды яму трэба заглядваць. Ён вельмі багаты, і шкада будзе, калі прапануе сваё сэрца...
    — Бабе Язе, — прамовіла дзяўчына і, устаўшы, пакіравала наверх. — Hi за каго я з тваёй ласкі замуж не пайду, так і ведай.
    153
    Раз’юшаны Жваніцкі пырскаў слінай і ніяк не мог вымавіць ніводнага слова, а калі апамятаўся, то доўга яшчэ не змаўкалі пагрозлівыя крыкі:
    — Ты ў мяне гэта да смерці памятаць будзеш! Я табе такой абразы перад паважанымі людзьмі ніколі не дарую! Цяпер ты ў мяне свету белага не ўбачыш!
    Яся і заснула пад тыя крыкі ды праклёны.
    Жваніцкі слова стрымаў. Праз пару дзён ён увайшоў у пакой да сястры і ў прысутнасці ўсё тых жа жарабцоўшляхціцаў прагуў:
    — Ведаеш, што я вырашыў?
    — Мяне гэта не цікавіць, — прамовіла дзяўчына і адвярнулася.
    — А дарма. Гэта ж цябе датычыцца. Усё ж аддам я цябе за гэтага пана.
    — Я ж сказала...
    — Сілаю, сілаю аддам, і тваёй згоды тут не трэба. Мы ўжо і барыш папілі. Нядоўга табе тут сядзець засталося.
    — Ах ты, выпаўзень! Сястру родную прадаў! Табе месца мала было, грошай не хапала?! Юда! За колькі чырвонцаў мяне прадаў?!
    — Ну гэта не твая справа, — надзіва спакойна прамовіў Жваніцкі і выйшаў.
    Дзяўчына загаласіла, потым ускочыла і падбегла да акна, але там адразу паўстала постаць вартавога. Зразумела, бедная, што гаварыў брат не пустое, што так і зробіць.
    У жудасным чаканні прайшоў, можа, тыдзень. Пакаёўкі данеслі Ясі, што Юрась рыхтуецца да пышнага вяселля, каб не ўдарыць тварам у гразь перад шаноўнымі гасцямі, якіх ужо запрошана было вялікае мноства.
    Да вяселля заставалася ўсяго два дні. Была ноч з пятніцы на суботу, а ўрачыстасці павінны былі пачацца ў святую нядзелю. Яся ўсё малілася і прасіла Бога, каб забраў ён яе да сябе, каб не дапусціў гэткай знявагі. Бог не спяшаўся. Паспрабавала налажыць на сябе рукі, але вартаўнікі падгледзелі, і тады малады Жваніцкі, не звяртаючы ўвагі на пратэсты Ясі, загадаў шляхціцам ахоўваць яе прама ў пакоі. Бедалага нават і спала апранутая, пастаянна ўздрыгваючы і ўсхліпваючы, а тыя толькі бессаромна распраналі яе вачыма. Калі б не баяліся гаспадара, то даўно ўжо згвалтавалі б паненку. Яны добра ведалі люты нораў пана.
    154
    Ноч цягнулася, як звычайна, марудна і жудасна. Паціху зарыпелі дзверы, але Яся ўжо не звяртала ніякай увагі ні на храп, ні на рыпенне — шляхціцы прывучылі яе да ўсяго. Потым пачуліся стогн і валтузня там, дзе звычайна сядзелі ці ляжалі вартавыя. Раптам успыхнула свечка, і дзяўчына ажцо адхіснулася — прама перад ёю стаяў сапраўдны волат. Стаяў і... пасміхваўся.
    — Гэта цябе пан сілай замуж аддае?
    — Мяне.
    — А ты не хочаш?
    — He.
    — Дык пайшлі адсюль.
    — А...
    — Яны спяць, глядзі, — і хлапчына кулаком, велічынёю з добры гарбуз, бухнуў па галаве аднаго са шляхціцаў, там нешта толькі трэснула.