• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Вось яно што... Дык вось што за маленькі стары сніўся маёй жонцы... Гэта, відаць, ён мяне і перасцерагаў, а я не паслухаўся...
    — Нічога, гаспадар, яшчэ не ўсё страчана, будзем неяк ратавацца.
    — Што ж тут рабіць?
    — Дарогу трэба шукаць.
    Купец загадаў усім не рухацца з месца, а сам з фурманам пайшоў шукаць дарогу. За ім ўвязалася і старая кабылка.
    Хутка сцямнела. Фурман з купцом спыніліся на выспачцы, бо баяліся ў гэткай цемры ў дрыгву праваліцца, і раптам зусім побач заіржала кабылка. Фурман адразу сцяміў, што да чаго, павярнуўся, схапіў яе за хвост і гаворыць:
    — Толькі яна нас цяпер і выратуе. Давай, гаспадар, РУКУ
    Купец са страху не мог ступіць ні ўзад ні ўперад.
    — Ды я лепш да раніцы тут, на сухім месцы, сядзець буду, чым пайду за тваёй кабылкай.
    Але фурман ўсёткі пацягнуў купца за сабой. I што вы думаеце? He паспелі яны з дзесятак крокаў прайсці, як замест багністай гразі адчулі пад нагамі цвёрдую дарогу. Вось як кабылка вывела іх на тракт. Стары фурман вярнуўся і вывеў астатніх на высокае месца.
    Узрадаваны купец вырашыў у гонар свайго выратавання ўзвесці тут храм Божы.
    — Месца тут праклятае, дык няхай стаіць на страх усялякім лесунам і ведзьмакам.
    Спачатку нібы і сапраўды стаяла царква пры тракце, а потым каля яе, у Проклішчы, пачалі сяліцца людзі. A калі вёска пабудавалася, разраслася ды папрыгажэла, людзі перайменавалі Проклішча ў Порплішча.
    ЛУБРОўНА
    Сярод мясцовага люду існавала павер’е, што ў дубовую насаду без дай прычыны няма чаго хадзіць. Там, маўляў, можна было сустрэцца з ліхімі людзьмі, а то і з гаспадаром лесу — лесавіком ці з ягонымі служкамі, усялякімі нячысцікамі і ваўкалакамі. Баяліся людзі, сваім дзецям пераказвалі гэта, а тыя — сваім, і гэтак традыцыя тая доўжылася, можа, некалькі стагоддзяў запар. Але ж як у лесе не ўсе дрэвы аднолькавыя па таўшчыні ды вышыні, так і сярод вяскоўцаў: адзін баіцца, а іншы сцвярджае, што яму і ў возеры вады па калені будзе. Добра, калі проста пахваляецца, а калі нешта і зробіць? Вось як у гэтым выпадку.
    Жыў у адной невялічкай вёсачцы, якая ўшчыльную тулілася да той самай дубровы, адзін селянін. Звалі яго Грышка. Можа, і не згадвалі б людзі гэтага чалавека, каб не адна акалічнасць. Справа ў тым, што вясковец вельмі хораша іграў на скрыпцы і дудзе. Казалі, што ён і на іншых інструментах змог бы людзей развесяліць, ды іх проста не вадзілася ні ў каго ў наваколлі. Дзе якое вяселле ці іншая прычына — Грышку адразу і клікалі. А ён не адмаўляў, тым болей што і жонка не затрымлівала, ведала, што заплацяць, а капейчына тая ў гаспадарцы рэч незаменная. Таму звычайна казала:
    172
    — Схадзі, Грышка, пайграй, няхай людзі паскачуць, песні паспяваюць. А ты ўжо і пра нас не забывайся, што мы дома засталіся...
    Апошняе гаспадыня спецыяльна казала, каб чалавек, які запрашаў, зразумеў, што і жонцы з дзецьмі таксама трэба які гасцінец праз музыку перадаць. Кемлівы селянін звычайна прамаўляў:
    — Я яму пра гэта нагадаю, пані гаспадыня. I перадам вам з дзецьмі штонебудзь. He бойцеся, не забудзецца пра вас муж.
    — Ды нам нічога і не трэба, даражэнькі, — рассыпалася Грышчыха, а сама думала: «Вось добра, калі чалавек пра ўсё наперад здагадваецца. Ты толькі рот разявіў — а ён ужо цябе супакойвае. Іншы раз у адкрытую гамоніш, а ён так і не перадасць, і не падзякуе табе, адно Грышку ўслаўляе, ды быццам бы толькі ад яго ўсё залежыць».
    Так Грышка падзарабляў да свае гаспадаркі. Селянін ён быў спрытны, кемлівы і ад нараджэння вясёлы. Калі выбіраўся з хаты, адыходзіў крокаў з трыццаць і зацягваў сваю любімую песню:
    Пайду дуброваю, Пушчу голас дуброваю. Няхай голас галасуе, Няхай мая мамка чуе I мне вячэру прыгатуе. Вячэрае, падлівае I ў вакенца паглядае...
    Толькі рэха ў адказ падцягвала старажытную песню ды жонка задаволена ўсміхалася. Насміхацца над ім не спрабавалі, бо ў чалавека язык быў, што той нож востры, ты яшчэ рот не паспееш разявіць, а ён ужо цябе адбрые.
    Ды аднаго разу і на яго, як кажуць, наехала. Хоць гэта з якога боку глядзець: з аднаго — дык ён трапіў на языкі, а з другога — добра ўзбагаціўся, стаў заможным мужыком, такім спраўным гаспадаром, што і сам, відаць, не марыў.
    Іграў ён тады вяселле ў далёкай вёсцы. Там як мае быць разлічыліся: грошай далі, гасцінцаў жонцы і дзецям і нават падвезлі амаль да хаты. Прывезлі б і да самай хаты, ды музыка сам запрапанаваў:
    — Ай, чаго вы, хлопцы, коней гнаць будзеце, мяне везці. Ці то я ўжо такі вялікі пан? Вы мяне падвезлі — і на гэтым дзякуй, а я папрастую праз дуброву і праз пару га
    173
    дзін дома буду. Вы лепей вяртайцеся, і вам жа адпачыць хочацца.
    Тыя таксама вырашылі добрага чалавека аддзячыць:
    — Давай, Грышка, па адной вып’ем, бо ты на гарэлку на вяселлі не насядаў, усё іграў і іграў. Давай хоць тут вып’ем па чарцы. Мы болей часу затрацілі б, пакуль цябе завезлі.
    — А што, — пагадзіўся музыка, — з добрымі хлопцамі, ды ўсяго па чарцы... можна і пасядзець.
    Прывязалі яны коней, селі пад маладым дубком і ўзялі па той ужо кроплі. Пагаманілі яшчэ крыху і развіталіся. Хлопцы дамоў паджгалі, а Грышка да свайго падворка папраставаў. Ідзе, ідзе і, нібы яго хто за язык таргануў, узяў і прамовіў:
    — Трэба ж так, за сваё жыццё, мабыць, усім людзям вяселле іграў, акрамя чорта.
    Сказаў і зарагатаў задаволена, што гэтак удала пажартаваў, толькі шкада, што людзі не чулі, a то і яны павесяліліся б. Але потым ужо і сам пашкадаваў, бо пачуўся голас:
    — А што, давай і нам сыграй. Заплацім, колькі пажадаеш.
    Крутнуўся Грышка тудысюды — няма нікога. Спачатку падумаў, што падалося, але голас прагучаў зноў:
    — He круціся, лепей пагаджайся.
    — Хто? Хто гэта? — затахкала сэрца ў музыкі.
    — Як хто? А ты не здагадваешся?..
    — He...
    — Тыя, каму ты вяселля да гэтага часу ніводнага разу не іграў.
    — Чэрці?..
    — Яны самыя.
    У беднага музыкі і ногі адняліся, і голас прапаў. Хацеў нешта спытацца, але ў горле толькі затрашчала. Так і стаў, бедалага, пасярод сцяжынкі.
    — Сядай, чалавеча, у наш вазок, і павязём мы цябе да сваіх сталоў.
    Што было рабіць? Ушчаміўся Грышка ў той вазок, a коні як паляцяць, то нібы яны не па лесе імчаць, а па раўнюткай, убітай дарозе. Ужо і п’янка ўся прайшла, і весялосць тая знікла, і хочацца дамоў музыку, але ж... Сам вінаваты, ніхто за язык не цягнуў, трэба ж было такое вось ляпнуць...
    Неўзабаве прыляцелі да ярка асветленага вялізнага дома. Нехта адразу закрычаў:
    174
    — Вось цяпер ужо патанцуем! Цяпер ужо паскачам, бо і музыку прывезлі!
    Грышка паспрабаваў было з вазка ў другі бок плетануць, але атрымаў ад некага, нябачнага, гэткага магутнага выспятка, штоледзьве носам зямлю незаараў, і зразумеў: уцякаць няма сэнсу. Падышоў ён да ганка, а там сустракае яго здаравенны чарцяка і кажа:
    — To ты, можа, есці хочаш ці чарку ўзяць? He саромейся, гавары, у мяне ўсяго хапае. Дачку замуж аддаю і зяця спраўнага ў хату бяру. Таму з радасці палову гэтага краю гатовы задарма накарміць і напаіць, каб толькі ў маіх родных усё добра пайшло.
    — To, — музыка хацеў сказаць: «Дай, Божа», але ў час адумаўся, што для нячысцікаў гэта будзе найбольшай абразай, і таму ўжо спакайней дадаў: — Няхай у іх будзе ўсё належным чынам. Каб дзеці вяліся, каб самі паважаліся і цябе, бацька, паважалі...
    Спадабалася гэткае пажаданне гаспадару. Ён расчуліўся і даў Грышку тры залатоўкі.
    — За што ж гэта мне? Я ж яшчэ не зарабіў, яшчэ не іграў...
    — За тое, што іграць будзеш, атрымаеш ад мяне шчодрую плату, а гэта за тое, што так добра сказаў. Mae сваякі ды суседзі — толькі б да гарэлкі дарвацца. Ніхто не тое што слова не скажа, але нават і не здагадаецца.
    — To дзякую, гаспадар, за шчодрасць. Што мне цяпер рабіць загадаеш? На вяселлях у людзей я звычайна не пытаўся, бо і сам добра ведаў. А на такім я першы раз, таму не крыўдуй — падкажы.
    — Ведаеш што, музыка.. Як цябе завуць?
    — Грышка.
    — Грышка... Добрае імя. Ведаеш што, Грышка, рабі так, як і ў людзей, бо я і сам не ведаю. Нашы ж вяселляў не ладзяць, а мне захацелася перайначыць жыццё. Рабі так, як і ў людзей.
    — Добра, — пагадзіўся музыка.
    Зайграў ён марш і зайшоў у суправаджэнні гаспадара ў сярэдзіну будыніны. А там! Гэтулькі сталоў! А на сталах такога ўжо настаўленанакладзена, што ў Грышкі ў жываце забурчэла і сліна пабегла, і гэта нягледзячы на тое, што на вяселлі ж быў і там яго не шкадуючы накармілі.
    — Ну як? — ціхенька, зза спіны, запытаўся гаспадар.
    — Такога я і не сніў, не тое што не бачыў, — шчыра прызнаўся музыка.
    175
    — Малайчына, што праўду сказаў. На табе за гэта яшчэ пару залатовак. Я зараз пайду гасцей сустракаць, a ты тут сядай і іграй. Есці ці чарку выпіць захочаш — не саромейся.
    Чарцяка пайшоў, а Грышка за скрыпку ўзяўся і давай жарыць вясёлыя мелодыі. Ажно бачыць — па хаце рухаецца той самы чалавек, які зусім нядаўна ў суседняй вёсцы павесіўся, і прама да музыкі падбягае.
    — Ты чаго тут? — запытаўся ў яго Грышка.
    — Я, брат, вядома чаго, бо душу сваю нячысцікам запрадаў яшчэ пры жыцці, а вось як ты тут апынуўся? Няўжо не здагадваешся, чым такое вяселле для цябе можа абярнуцца?
    — Здагадваюся, ды што я магу зрабіць? Паспрабаваў было з вазка ўцячы, то нехта пад азадак лупянуў, дык я і сцішыўся.
    — Тут сцішышся...
    — Слухай, а каго тут сёння жэняць ці замуж аддаюць?
    — Нашага пана. Таго самага перастарка, які ўсё паненак сабе выбіраў, памятаеш?
    — Так.
    — Дык вось ён вырашыў жаніцца на дачцэ вядзьмаркі. I ўсё зза грошай, бо гаспадар гэтай хаціны яму паўмяха залатовак адразу адваліў, а пасля вяселля паабяцаў яшчэ ў два разы болей. Вось ён і жэніцца.
    — Дзяўчына хоць нішто сабе?
    — Калі першы раз ўбачыш, то не закрычы з перапуду, бо ўсю справу сапсуеш.
    — Зразумеў...
    — Нават і не ведаю, як табе, братка, дапамагчы. Вельмі ж пільная ў іх ахова. Нікуды не паткнешся, адразу ў лапы нячысцікам трапішся, а тады яны ўжо душу з цябе хутка вымуць. Дарэчы, як ты сюды трапіў?
    Расказаў Грышка ўсю праўду. Пахістаў незадаволена той вясковец галавою:
    — Іншыя Бога просяць, каб ад чарцей уратавацца, a ты сам да іх напрасіўся.
    — Атрымалася ўжо так... He хацеў жа...
    — Цішэй ты, a то, бачыш, на нас ужо пазіраюць.
    — Як жа быць?
    — Давай зробім так. Калі ўсе пачнуць адорваць маладых, ты не спяшайся і таксама ўстань, як і на вясковых вяселлях. Там жа ты заўсёды нешта сваё, адмысловае, дорыш?