• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Абавязкова, іначай гаспадароў пакрыўджу, і мяне перастануць на вяселлі запрашаць.
    — I тут так зрабі. Прыгадай Бога і ад ягонага імя ўжо прасі, каб неяк выратавацца. Калі пачуеш голас Божы, і ён нешта ад цябе запатрабуе, то пагаджайся, бо гэта адзінае выйсце з такога становішча, іначай чэрці цябе са свету зжывуць. Так што глядзі, не праміргай...
    — Дзякуй табе.
    — Калі ўсё добра атрымаецца, то пакланіся там, на зямлі, маім. Папрасі прабачэння, скажы, што болей проста не мог іх падманваць, таму так з сабою і зрабіў.
    — Абяцаю, толькі вырвацца б... Абавязкова зраблю...
    — Я болей да цябе не падыду, каб не западозрылі. Бывай...
    — Бывай і ты...
    Сядзіць Грышка, іграе вясёлыя мелодыі і наглядае, як чэрці ў хату набіваюцца. Гэтулькі ўжо іх паналезла, што ажно кішаць, і да страў цягнуцца. Але без маладых нельга есці пачынаць. Нарэшце ўсе навокал загулі і пачалі ўставаць. Грышка зірнуў у той бок, куды госці галовы выцягвалі, і ўбачыў пана з суседняй вёскі пад руку з такой ужо пачварнага выгляду дзяўчынай, што і ўявіць сабе цяжка.
    Пачалі чэрці есці і піць, а музыка сядзіць ціхенька і Бога ў думках просіць, каб дапамог яму адсюль выбрацца. Шэпча пра сябе ўсялякія малітвы, якія толькі ведае, але пакуль што ніякія думкі ў галаву не лезуць. Спалохаўся чалавек, што давядзецца застацца тут назаўсёды, затрымцелі рукі, затрэсліся калені, і ў гэты момант пачуўся ўнутраны голас: «Дапамагу табе, але так і ведай, што гэта першы і апошні раз...»
    Грышка яшчэ шпарчэй зашаптаў малітвы.
    «Толькі дапамагу табе не проста так. Дай мне слова, што ты з гэтага самага дня паселішся тут, у дуброве, і станеш сваёй музыкай разганяць адсюль нячысцікаў. He бойся, яны гэтак, як сёння, цябе ўжо не абдураць і даймаць меней будуць. Як станеш тут жыць, то папрасі сваякоў ды сяброў дапамагчы табе збудаваць невялічкую каплічку. Там, дзе крыж, — там чорт не вельмі пагаспадарыць».
    — Божа, дзякуй табе! — узрадаваўся Грышка.
    Ен і сам не адчуў, што апошнія словы прамовіў уголас. Пачуўшы іх, чэрці загарлалі:
    — Давай іграй! Чаго сядзіш?! Давай, мы танцаваць будзем!
    177
    Як зайграў музыка ад радасці, а нячысцікі як пайшлі скакаць! Яны ж не гэтак, як людзі, скакалі, а пасвойму. Якія толькі морды ні выраблялі, як толькі ні выкручваліся, пакуль аднаму паважанаму чорту па п’янай справе хвост не адарвалі. Тым часам Грышка ачомаўся і на ўсю хату прамовіў:
    — А цяпер пажадайце і падарыце, што хто хоча, маладым на вяселлі і на ўсё будучае жыццё.
    Давай нячысцікі падарункі валакчы і прамовы казаць. He паспее адзін — другі ўжо катурхаецца. Так яны цэлыя гурбы золата нассыпалі. Малады ажно засвяціўся і пра жонку маладую забыўся. Яшчэ б, столькі багацця.
    Музыка, як і дамаўляўся з тым чалавекам, устаў апошнім, агледзеў усіх і прамовіў:
    — Заднія сказалі, пярэднія — таксама, а цяпер мая чарга прыспела. Жадаю маладым, каб, дай Бог, яны жылі і весяліліся!
    Ад першага згадвання Бога чэрці раптоўна знямелі і прыціхлі, а музыка далей сыпле:
    — Каб, дай Бог, яны гора не ведалі!
    Навокал нешта затрашчала, застагнала.
    — Каб, дай Бог, мне на такіх вяселлях болей не бываць!
    Толькі гэта сказаў, як навокал пуста стала. Нібы нікога і не было. Толькі густая дуброва шумела адвечным шумамгудам.
    Папраставаў чалавек дамоў. Прыйшоўда раніцы і распавёў гаспадыні, што, маўляў, сон яму прысніўся і трэба ў дуброву жыць перабірацца. Па людзях пайшоў, прасіў дапамагчы, і тыя не адмовіліся.
    На тым месцы, дзе нячысцікі ладзілі сваё вяселле, пабудавалі новую хаціну, а крокаў за сто ад яе паставілі невялічкую каплічку. Так мужык стрымаў слова, якое даў Богу ў цяжкую хвіліну. Ягоны хутар людзі спачатку звалі Дуброўня, а потым Дуброўна стала. Але гэта ўжо крыху пазней, калі Грышка і сваім дзецям побач хаціны паставіў, і ўжо паўстала невялікае паселішча з такой назвай. Вось адкуль Дуброўна пайшло.
    БРУХАЎЦЫ
    Было некалі ў мясцовага пана некалькі слуг. А вы ж ведаеце, што іх звычайна набіралі з вясковых людзей. Каторы добры памешчык, то той на службу да сябе най
    178
    маў, а ўжо каторы ліхі, то той проста загадваў слугам прывесці ў палац хлопца ці дзяўчыну, дый годзе. Ніхто не супрацівіўся, кожны за сваю шкуру баяўся, а пра тое, што іншы ў бядзе апынуўся, дык няхай ужо той ці да Бога спасылаецца, ці на лёс уласны крыўдзіцца. Так і жылі не адно стагоддзе, ад таго самага часу, калі паны на зямлі з’явіліся.
    У нашага памешчыка было трое слуг і яшчэ дзесяткі два парабкаў. Справа ў тым, што пан багаты быў, зямлі меў многа, грошай — таксама. He надта іх шкадаваў, але і дарма нікому не даваў. I што дзіўна — падбіраў сабе ленаватых вяскоўцаў, а калі знаходзіў добрага лайдака, то ажно пахваляўся перад дваровымі:
    — Ото такога бэйбуса знайшоў, якога не кожны дзень напаткаеш...
    Аднаго разу асмялелі дваровыя і запыталіся:
    — А чаго гэта вы, пане, толькі лайдакоў на службу наймаеце?
    Памешчык быў у добрым гуморы, таму не пакрыўдзіўся, а ўкінуўся ў размову:
    — Вы ж ведаеце, што лайдакі ніколі працаваць не стануць. Так?
    — Так.
    — Таму я ім ніякай справы і не даручаю. Але затое выдатна ведаю і другое...
    — Што, пане?
    — Ды тое, што гэтыя лайдакі з вас шкуру спусцяць, калі я ім даверу назіраць за вамі ў полі. Яны ж вам не тое што прысесці, але і перадыхнуць не дадуць. Вось там вы не толькі за сябе, але і за іх адпрацуеце. Мне ж усё роўна прыбытак. Ці так, ці інакш, але я ніколі свайго не страчу. Цяпер зразумелі?
    — Цяпер зразумелі, — адказалі дваровыя і парабкі ды папляліся па сваіх справах, а па дарозе ўсё разважалі, як хітра прыдумаў іхні гаспадар.
    Так і цягнулася. I вось неяк у памешчыка сабралася трое лайдакоў: фурман, кухар і аканом. Пан вырашыў нікога больш не браць. Навошта? I гэтыя яму пра ўсё і пра ўсіх распавядалі. He паспее ён аканома ў поле накіраваць, а той ужо назад ляціць і даносіць гаспадару:
    — Сяляне працаваць, пане, не жадаюць.
    — Дык што рабіць будзем? — пытаецца той.
    — Ды нічога, акрамя бізуноў, нам не застаецца.
    — Глядзі, зрабі так, каб працавалі, — аддаваў усё яму пад уладу памешчык.
    179
    — Добра, пане...
    I бедныя вяскоўцы плацілі за ўсё ўласнымі спінамі. A хто там правяраў, вінаватыя яны былі ці не. Калі сказаў аканом, то памешчык жа яму болей давяраў. Скрыпелі зубамі, стагналі сяляне, але нічога зрабіць не маглі. A паслугачы ўсё болей распускаліся. Цяпер не толькі аканом, але і фурман, і кухар над парабкамі ды местачковымі мужыкамі і жанчынамі ўладу займелі. Прыйдуць у поле да свайго сябрука — аканома — і пачынаюць таго ўшчуваць:
    — Што гэта яны ў цябе амаль не працуюць, ледзьве рухаюцца? Давай крышачку падгонім.
    — Стаміўся я, зрабіце самі, — адмаўляўся той лайдак.
    Тады кухар з фурманам накідваліся на безабаронных людзей і збівалі іх на горкі яблык. I з кожным разам усё бязлітасней рабілі гэтую справу. Можа, каб не надта часам наведваліся ў поле ды не здзекаваліся з працуючых, то ім гэта і сыходзіла б з рук, але ж самі ведаеце — чалавечая натура своеасаблівая, чым болей з рук сыходзіць, тым болей і вырабляць такое хочацца.
    Пасля таго як іх моцна збілі ў чарговы раз, парабкі не вытрымалі, не пайшлі адразу да маёнтка, а падаліся да рэчкі, каб там кроў, бруд апаласнуць і параіцца. Ідуць, саромеюцца адзін аднаму ў вочы зірнуць, і тут самы старэйшы з іх кажа:
    — I колькі ж мы іх, хлопчыкі, трываць будзем? Пакуль зусім скуру з плячэй жыўцом не паспускаюць? Ці ж можна так сябе паводзіць?
    Ягоныя пытанні нажом рэзалі астатніх па жывым. Першым не ўтрываўся здаравенны хлапчына:
    — А што рабіць, дзядзька, ты толькі падкажы. Я ім за ўсіх нас адпомшчу!
    — Аднаму не трэба, хлопча, трэба ўсім разам брацца. Але не спяшайся, тут спяшацца не выпадае. I так спіны гараць, а потым нядоўга будзе і на вяроўцы захістацца...
    Астатнія падтрымалі разважлівага парабка. Памыліся ў рэчцы, вылезлі на бераг, селі і давай думаць. Адзін прапанаваў:
    — А што з імі валэндацца? Ноччу падпалім — і гамон!
    — Выпісаць добра на іхніх спінах, як яны на нашых, тады зразумеюць! — падтрымаў другі.
    — Падпільнаваць ды зза вугла гадаў камянякамі!
    — Чакайце, браточкі, чакайце, — перабіў той самы
    180
    старэйшы парабак. — Трэба так зрабіць, каб не толькі гэтыя зласліўцы добра запомнілі, але каб і нашчадкі іхнія ведалі, як дрэнна з іншых здзекавацца, за кошт другіх жыць. У гэтым, родненькія, уся затрымка. А проста так адлупцаваць мы здолеем у любы момант.
    Доўга сядзелі тады парабкі, перабіралі розныя варыянты адплаты і нарэшце вырашылі — накіраваліся да маёнтка. А там ужо кухар сяброў падбіваў адлупцаваць бадзяг гэтых за тое, што позна есці прыйшлі. Моўчкі пасунуліся людзі ў варыўню. Адным словам, усё было як і раней. Толькі калі апошні з парабкаў зайшоў у памяшканне, дзверы за ім шчыльна зачыніліся і зашчапіліся... з сярэдзіны.
    Кухар яшчэ ні пра што не здагадваўся і паводзіў сябе так, нібыта ён быў самы галоўны на свеце. Зразумеў толькі тады, калі пачалі дубасіць. Служка загарлаў, але ж усё зачынена, да таго ж гарлалі тут кожны дзень, толькі тады гэта былі парабкі. Збілі так, што кухар ужо і крычаць не мог.
    — А зараз, хлопцы, пакормім, небараку. Дайце вялікі чыгун з той вадзічкай, што ён нам засмуродзіў нейкім ванючым салам!
    — Пакуль усё не з’ясі, мы адсюль не пойдзем...
    Недзе апоўначы ў пакой, дзе сядзелі і гулялі ў карты аканом з фурманам, уваліўся нехта незнаёмы: таўшчэразны, пабіты, брудны...
    — Ты хто?
    — Кухар...
    Сябры рагаталі да ўпаду, але калі даведаліся, што да чаго, то прыціхлі.
    — Хадземце пану скажам...
    — А ён пачне дапытвацца — за што. Што адкажам?
    Вырашылі памаўчаць, бо, відаць, спадзяваліся, што пранясе. Але не пранесла. Недзе праз дзень парабкі злавілі фурмана. Яго чакала гэткая ж лупцоўка і прымусовае кармленне, якое адрознівалася толькі тым, што чыгун быў значна большых памераў. Кухар для сябра пастараўся — бедалагафурман ледзьве не трэснуў. Адыходзячы, нехта з парабкаў прамовіў:
    — Вось так, брухаўцы, яшчэ і галоўнага вашага накормім.
    Накармілі і аканома. Яго білі і кармілі цэлых два дні, не давалі ні адпачынку, ні перадыху. Толькі ён рот разя
    181
    віць, яму адразу лыжку сунуць, бо ў самога ўжо сілы неставала. У аканома і так чэрава было, што ночвы, а тут раздзьмулі яму паранай рэпай такое, якога ў людзей рэдка калі ўбачыш. Як вылез са свайго пакоя, то пабег да сяброў.