• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Здаецца яму, што бяжыць, а сам ледзьве ногі перастаўляе. Прыпёрся да фурмана з кухарам і гамоніць:
    — Браточкі, яны ведаеце што мне сказалі?
    — Што?
    — Каб мы адсюль выбіраліся, бо са свету звядуць.
    — А што ж рабіць?
    — Я ўжо прыдумаў, пакуль яны мяне катавалі. Давайце ў пана нашага купім які хутар і зажывём спакойна.
    Доўга пан не пагаджаўся адпускаць верных слуг, але потым яны дамагліся свайго і купілітакі невялічкі хутар. Як ужо там сябры гаспадарылі, нам не вядома, але назва тае мясціны ад іх засталася — Брухаўцы.
    ЗАЛАТОВІЧЫ
    Неяк уцякалі Хаім з Нохімам. Ад чаго ўцякалі? Ды мала ад чаго можна было тады рушыць у дарогу. Край наш быў неспакойны, амаль штогод войны палыхалі: то на нашых князёў нападалі, то нашы ў адказ на чужыя землі рушылі. Бедным людзям, акрамя смерці, чаго было палохацца? А вось багатым трэба было і паразважаць, як тое дабро, што паспелі нажыць, кудынебудзь прыхаваць ці з сабой звезці.
    Кажуць, што і на гэты раз Хаім з Нохімам сарваліся не проста так — голымі ды босымі. Яны паспелі нагрузіць цэлыя абозы і наняць возчыкаў, каб перавезці ўвесь нажытак на іншае месца. Жылося ім няблага на ранейшым месцы, бо трымалі карчомкі ў людных мясцінах, і наведвальнікаў заўсёды хапала. Чалавек калі вып’е, то гатовы апошнюю кашулю ў карчме закласці, абы толькі даказаць іншым, што ён не сквапны ды не баіцца жонкі, якая восьвось павінна падысці ў гэтую, толькі для мужчын адведзеную, мясціну. Толькі і чуваць было штохвілінна:
    — Гаспадар! Яшчэ кварту!
    — Давай сюды, чаго ты там бавішся?!
    — Падкінь, карчмарыку! Нешта ў горле даўно не драла!
    182
    А колькі таму селяніну, стомленамуператомленаму, трэба? Вып’е чаркудругую, закусіць рукавом і ўжо торкае носам, мяркуючы ў місу патрапіць. Так і вялося з дня ў дзень: адны апошняе прапівалі, другія на гэтым нажывалі багацце. Так бы і далей доўжылася, ды аднаго разу прыджгаў на коніку да Хаіма ягоны сусед — Нохім:
    — Ведаеш што, браце? Людзі навіну прынеслі...
    — Якую?
    — He навіна, а бяда сапраўдная.
    — Што за ліха, Нохім, здарылася?
    — Гэта ж прыехаў учора да мяне Шлёма з суседняга мястэчка. Пад самую ноч прыпёрся. I што самае дзіўнае — п’яны, як апошні мужык. Ён жа ніколі да гэтага і на губу гарэлкі не браў. Я яму: «Чалавеча, паспі», а ён адказвае: «Глядзі, каб апошні раз прылегчы не давялося...» Спалохаўся я, пачаў дапытвацца, што здарылася, то ён растлумачыў, што войска вялікае ідзе вайной на нашы мясціны. Ці то на Вільню прабіраецца, ці то яшчэ куды — нам ад гэтага не лягчэй, бо ўсё роўна рабаваць пачнуць. Тут мяне ўзарвала. «Дык ты, — гавару, — замест таго, каб рыхтавацца да ўцёкаў, гарэлкі нажлукціўся і да мяне прыпёрся?!» — «А куды ўцякаць? — адказвае ён. — Усё роўна дагоняць і апошняе адбяруць. Лепей ужо на месцы сядзець і чакаць апошняга дня. А раптам ды пранясе?»
    Я параіў яму не спадзявацца на тое, што пранясе, a хутчэй скакаць дамоў, збіраць на вазы самае каштоўнае ды ўцякаць. Ён палыпаў вачамі, пасядзеў крыху і папёр. Можа, успрыняў маю параду. Хто ж яго, дурня, ведае...
    — Так, Нохім, сапраўды ты гора прынёс, — залапатаў гаспадар.
    — Тут, Хаім, не трэба час губляць, трэба тэрмінова збірацца і рушыць. Дзеля гэтага да цябе і наведаўся. Давай разам паедзем. Папершае, весялей будзе, а падругое, больш упэўнена будзем сябе адчуваць. А калі ўсё скончыцца, то і назад разам вернемся. Сам жа разумееш: адзін яўрэй другога ніколі не падмане, заўсёды дапаможа.
    — Яното так, — асцярожна пагадзіўся Хаім, але было відаць, што ён не асабліва давярае салодкім Нохімавым словам. — Пачну збірацца... Трэба сялян наняць з вазамі...
    — I парай ім, каб са свайго нажытку таксама штонебудзь бралі, тады яны і наша дабро будуць ашчаджаць.
    — Хітры ты, Нохім, — нечакана прамовіў Хаім.
    — Якая там хітрасць, братка? Сам жа бачыш, жыццё
    183
    якое. Чаму хочаш навучыць. Толькі крыху жыць пачалі, то на табе — выбірайся ў дарогу.
    — Тады дамовіліся. Буду чакаць цябе, толькі ты не баўся там, каб потым позна не было.
    — Дарма папярэджваеш. Я ўжо амаль усё падрыхтаваў, потым вырашыў заехаць да цябе і пагаманіць, ці не пагодзішся і ты.
    — Хітры ты, — паўтарыў гаспадар, — і тут мяне апярэдзіў.
    Але Нохім ужо не чуў гэтых слоў. Ягоны конік папёр, нібы на крылах, толькі заляскалі капыты і клуб пылу закурыўся ззаду.
    Недзе сярод ночы Нохім з абозам пад’ехаў да Хаіма. Той ужо чакаў. Сабраў таксама даволі вялікі абоз, пабраў сям’ю, нажытак.
    — Ну што, паехалі?
    — Рушайма, братка...
    Зарыпелі ніколі не мазаныя колы, карчмары рушылі наўцёкі. Ім здавалася, што цяпер іх ніхто не дагоніць і ніхто ім не страшны. Але адна справа думаць, а другая...
    Дні тры возчыкі ўдала выкарыстоўвалі глухія лясныя дарогі і прабіваліся наперад, абмінаючы населеныя пункты, ні на каго не наторкваючыся. Гаспадары ўзбадзёрыліся, з’явілася надзея — а раптам уцякуць і захаваюць нажытак, але...
    Аднаго разу расклалі яны на ноч вогнішча, паселі вакол яго і пачалі ежу гатаваць. Думалі, што далёка ад’ехаліся і ніхто ім ужо не пагражае. I тут зусім нечакана наляцелі на іх узброеныя людзі і загарлалі:
    — Хто такія?!
    Хаім з Нохімам маўчалі, як вады ў рот панабіраўшы, а сяляне адказалі:
    — Ды вось паўцякалі мы ў лес, бо баяліся, што пераб’юць без дай прычыны.
    — А на вазах што?
    — Тоесёе з гаспадарак пазабіралі, каб калі прыцісне, то і на новым месцы неяк абжывацца.
    — Вазоў нешта ж мнагавата... — не адставалі чужынЦЫ.
    — Дык і нас жа многа...
    Так бы, можа, і абышлося, але адзін з вайскоўцаў вырашыў зірнуць, што там, у вазах, пачаў корпацца і закрычаў:
    — Хлопцы, ды тут дабра!.. На ўсіх хопіць.
    184
    I пачалі яны шныраць. Сялянскае дабро не чапалі, a ўсё яўрэйскае прама з вазамі забралі. Там жа золатакаштоўнасцей многа было. Вяскоўцам, разам з карчмарамі, літасціва дазволілі:
    — Едзьце сабе далей, а гэта мы забіраем.
    Хто там будзе што аспрэчваць, калі жыццё на валаску вісіць? Нягледзячы на цемру, пашчаміліся ўцекачы ў глыб пушчы і спыніліся толькі тады, калі далей ужо нельга было ехаць — навокал густой сцяной замыкаўся лес. Тут толькі завыўзагаласіў Нохім:
    — Братка, я — жабрак!.. Усё забралі!.. Няма нічога!.. Як жа далей жыць?..
    — Неяк пражывём, — ціха адказаў Хаім, — мы ж не адны — з людзьмі. Як яны, так і мы.
    Сяляне вырашылі не вяртацца ў родныя мясціны і будавацца тут, бо баяліся натрапіць яшчэ на якіх ліхіх людзей. Навокал лес, пушча, дарог няма, можна спакойна жыць. Сабралі ўсё, хто што меў, да кучы, паскідалі і тут бачаць — ляціць Нохім, ажно свеціцца.
    — А я... А я, аказваецца, не такі ўжо і бедны... Я ж залатовачку маю...
    Дзе ён яе адшукаў — аднаму яму вядома. Але калі паставілі будынкі, то назвалі сяляне сваё паселішча — Залатовічы, каб грошай болей вадзілася. Вось адтуль і назва пайшла.
    КОПЦІ
    Жыў дзед з бабаю. Дзынькалі гады міма іхніх галоў, што тыя восы. He паспелі азірнуцца, а ўжо валасы сівыя наскрозь. Дзяцей сваіх не мелі, таму пад старасць блага стала. Што ж, памруць, і не будзе каму той.дворык ды палоску зямлі перадаць. Сядуць, пачнуць гаманіць, і бабця неўзабаве заплача.
    — Чаго гэта ты, старая?
    — Як жа мне не плакаць? Усіх унукі, дзеці хаваць будуць, а нас з табой чужыя людзі ў зямлю пакладуць...
    — Абы паклалі, толькі там тае бяды. Адтуль усё роўна ніхто не вяртаецца.
    — Гэта, мужу, праўда, але ж хочацца, каб і на нашыя магілкі нехта прыйшоў ды паплакаў ці проста так пасядзеў, прыгадаў нас...
    — Што ўжо тут казаць. Канешне, добра было б, але калі ўжо так атрымалася...
    185
    Суседзі ў іх добрыя былі, спагадлівыя, дапамагалі, бо раней жа кожны такім людзям спачуваў, ведаў, што і сам старым будзе, і нікуды ад гэтага не дзенешся, нікуды не схаваешся.
    А дзед з бабай амаль здзяцініліся. Сядзяць, сядзяць, a потым на печ залезуць і там ужо гамонку далей вядуць. I вось аднойчы зайшла гаворка пра хуткую смерць. Тут баба і кажа:
    — Ты, відаць, чалавеча, мяне абыяк пахаваеш. Каб толькі ў магілу кінуць, а сам да другой пабяжыш. Ведаю я вас.
    — Ды што ты, баба, — запярэчыў стары, — не было такога і не будзе. Усё самае лепшае, самае чыстае на цябе апрану. Апошняе з хаты аддам, але пахаваю належным чынам. Дарэмна ты на мяне плявузгаеш. Хоць бы ў такім узросце ўжо крыху перайначылася ды язык свой не распускала. Ці ж не сорамна?
    — А чаго? Як сказала, так яно і будзе, — не паддавалася гаспадыня.
    — Вось табе і маеш, вось табе і пражылі столькі гадоў разам, — усхадзіўся стары.
    — А ты хацеў, каб я змаўчала?
    — Ды не пашкодзіла б.
    — Авохці мне, ён жа яшчэ і лаецца.
    — Як будзеш сябе так паводзіць, то не толькі лаяцца буду, але і з печы скіну, даскачашся.
    — He палохай, стары пень, не з палахлівых, — фанабэрыста зазначыла бабця і перакацілася на другі бок.
    Ляжаць — маўчаць. Потым гаспадар задумаў праверыць, як старая будзе апранаць яго ў апошнюю дарогу. Ледзьве раніцы дачакаўся і пабег да суседа. А той таксама добры жартаўнік быў. Калі пачуў такую просьбу ад старога, то адразу запэўніў:
    — Зробім усё належным чынам. Толькі давай дамовімся, каб чаго не пераблытаць ды не схібіць, каб усё атрымалася як на самай справе...
    — Значыцца, так, братка. Я прыкінуся, што моцна захварэў і што прыспелі мае апошнія часіны, скажу бабе, каб бацюшку адспяваць мяне паклікала, а цябе — абмыць. Ты потым засведчыш, як яна мяне апранаць будзе. Надакучыла кпіны яе слухаць, хай і яна атрымае.
    — Добра, дзеду, зраблю.
    Пайшоў селянін дамоў, сеў на лаву і замаркоціўся, a гаспадыня да яго:
    186
    — Што гэта з табой сёння робіцца, мужу?
    — Захварэў я. Нешта сэрца цісне. Відаць, памру неўзабаве...
    — To ляж паляжы.
    — Хіба што.
    Да вечара дзед так усхадзіўся, што старая ўжо наўкола яго бегала. А ён усё роўна не супакойваецца, працягвае сваё:
    — Ідзі ўжо, родненькая, кліч бацюшку, няхай мяне паспавядае перад смерцю.
    Неўзабаве старая прывяла бацюшку, а той быў падслепаваты, глухаваты, надта не прыглядаўся да хворага і гамоніць:
    — Гаспадынька, хоць бы да заўтрашняй раніцы твой муж працягнуў. У яго ж душа з целам развітваецца. He спі ноччу, а ідзі да каго, каб абмылі, пакуль яшчэ цёплы будзе, бо потым захаладзее — і не апранеш.
    Дзед падказвае гаспадыні:
    — Да суседа ідзі... Да суседа... Я з ім ужо гаманіў пра гэта...
    Бацюшка сваю справу зрабіў і падаўся дадому, а жанчына пайшла да суседа. Той, малайчына, і выгляду не падаў, што нешта ведае, выслухаў старую ўважліва і сказаў: