• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Так яны і зрабілі, як Бог вырашыў. Вось адкуль назва пайшла — ад слова, якое азначае «маўклівы», «сярдзіты», «лянівы». Так мне казала мая бабулька, а яна многа ўсялякага ведала. Так нашы Бірулі і сталі.
    КРУЛЯЎШЧЫНА
    Некалі тут гаспадарыў адзін памешчык па прозвішчы Быкоўскі. Багаты быў пан, усялякага багацця, каштоўнасцей, зямлі гэтулькі было, што на палову нашай старонкі хапіла б. Але ён нікому і дробнай капейчыны не даў. Жабракі і тыя бокам абыходзілі панскія ўладанні, тут у іх маглі адабраць і тое, што людзі добрыя далі, ды яшчэ ў спіну бізуноў нарэзаць.
    У гэтага Быкоўскага столькі гонару ды пыхі было, што ён ставіў сябе вышэй нават за караля тагачаснага. Зарагоча, закалыша чэравам ды гыркне:
    — А што мне той кароль? Ён што, мяне корміць ці поіць? Можа, грошы мне дае? He, я сам усё здабываю. A багацця ў мяне гэтулькі, што таму каралю трэба добра напрудзіцца з усёй раднёй разам, каб назбіраць столькі. Падумаеш, кароль...
    — Так, так, шаноўны пан гаспадар, — лісліва пасмейваючыся, падтрымлівалі Быкоўскага шматлікія госці. — He кожнаму каралю такі гонар і пашану аказваюць, як вам...
    — Хай паспрабуе каторы і не акажа, то хутка ў мяне атрымае. Я ўмею ўзнагароджваць, але ўмею і караць! — ужо з адкрытай пагрозай у голасе прамовіў гаспадар палаца.
    Госці выдатна ведалі характар Быкоўскага і таму за лепшае палічылі яшчэ ніжэй схіліцца ды прамаўчаць у адказ.
    Усё было ў Быкоўскага ў вялікай колькасці. Але ведалі суседзі, ды госці таксама, чаго ў яго не хапала. Часта на добрым падпітку гаспадар пачынаў у адкрытую плакаць:
    — За што на мяне такая кара нябесная абрынулася? За што?
    іьб
    Усе маўчалі, і тады здаравенная панская рука торкала кагонебудзь за плячук:
    — Вось ты, адкажы...
    — На што, шаноўны пан? — пачынаў той, быццам бы нічога не ведаючы.
    — Адны дзеўкі ў мяне, а хлопчыка, нашчадка, няма. Разумееш ты, няма!.. Ці то жонка вінаватая, ці то хто іншы, але такая справа атрымліваецца...
    — Што тут сказаць, шаноўны пане...
    — Скажы, скажы, раз я да цябе звяртаюся, a то ўмомант!..
    — Лёс такі, відаць...
    — Лёс? To табе лёс з сённяшняга дня маіх свіней пасвіць! Прэч адсюль, нягоднік! — грымеў Быкоўскі.
    Так здаралася амаль штодня, і многія суседзі ды госці былі глыбока абражаны і пакрыўджаны Быкоўскім. Але што яны маглі зрабіць? Сілай ваяваць не станеш, а скажаш штонебудзь — то праз гадзіну памешчык ведаць будзе і пусціць цябе па белым свеце голым ды босым.
    Чалавек ён быў жудасны і як пан для сваіх прыгонных, і як гаспадар, і як муж. Для жонкі асабліва. 3 яе ён здзекаваўся за тое, што нарадзіла яму адных дачок. Некалькі разоў яна збягала ад гэтага вылюдка і хавалася ў суседзяў ды сваякоў, але і там яе знаходзілі верныя мужавы паслугачы. Тады не шкадаваў Быкоўскі нікога: жонку забіваў да непрытомнасці, а тых, хто хаваў няшчасную, мог ці спаліць, ці пасадзіць у сваю вязніцу, што знаходзілася прама пад панскім палацам. Адтуль адзіная сцяжынка была — на неба, да мёртвых.
    А Быкоўскі ўжо, мабыць, зусім страціў розум, бо пачаў такія дзікунствы вытвараць, што і пераказваць жудасна. Мала таго, што ён амаль кожны дзень катаваў ні ў чым не павінных сялян, дык яшчэ здекаваўся з іхніх жонак і дзяцей. Ён проста прагнуў крыві. Забіць чалавека стала для яго звычайнай справай, такой, як, напрыклад, пакруціць вус ці плюнуць на сырую зямлю. Калі на працягу двух дзён не ўдавалася зрабіць нічога падобнага, то Быкоўскі пачынаў сумаваць, браў стрэльбу і выходзіў у лес на паляванне. Толькі паляванне гэтае было своеасаблівае. Папершае, ён кіраваў на яго адзін, без слуг, a падругое, паляваў не на звяроў, а на... вяскоўцаў. Сядзеў у засадзе і падпільноўваў. Разбэшчаная ўшчэнт натура гэтага чалавека нястрымна вяла ягода пагібельнага канца. У хуткім часе гэта і адбылося.
    167
    Аднаго разу Быкоўскі, нечага раззлаваўшыся, загадаў запрэгчы карэту і на ёй пакіраваў у лес. Па дарозе ўжо было відаць, што восьвось разгуляецца навальніца, бо страшная, чорная і грувасткая хмара выплывала прама зза таго лесу, куды пан кіраваў, але яго нішто не магло стрымаць.
    Незадоўга перад гэтым, можа за якіх паўгадзіны, адзін з прыгонных сялян пана Быкоўскага непрыкметна прабраўся ў лес, каб ссекчы там сухое дрэва на дровы. Правільна, бедалага, разлічыў: пад гром ды шум навальніцы ўдары сякеры не будуць чутны. Ды не падумаў, што на яго напорацца пан. Памешчык выехаў на няўдалага лесаруба і, доўга не раздумваючы, застрэліў яго. Як толькі прагучаў стрэл, адразу загрукатаў гром, засвяцілі маланкі, стваралася ўражанне, што само неба выступала супраць такой гвалтоўнай і недарэчнай смерці. Дрэвы выварочвала з карэннем, у лесе зрабілася цёмна, як уначы, коні пачалі спатыкацца і не хацелі далей ісці — баяліся. Раней Быкоўскі менавіта ў буру і любіў усялякія прагулкі, але цяпер, пасля забойства, нейкая нястрымная сіла пацягнула яго дамоў.
    Аказваецца, быў тады Бог на небе і ўсё бачыў. У той момант, калі Быкоўскі застрэліў безабароннага селяніна, у невялічкую вёсачку, дзе жыла ягоная сям’я, уязджаў сам кароль са шматлікай аховай і слугамі. Убачыў, што разыгралася такая навальніца, і загадаў спыніцца. Але ў карэце сядзець не захацеў, пабег з сакратаром у хацінку, якая стаяла паблізу. Пераступілі парог — а там жанчына галосіць, валасы на сабе рве, дзеці плачуць.
    — Што здарылася, гаспадыня? — запытаўся кароль.
    — Мужа майго толькі што забілі... Паехаў з сынам, каб сухое дрэва на дровы ссекчы, а яго застрэлілі... Хлопчыка не заўважылі, a то і яму канец быў бы... Ён зараз прыбег і ўсё паведаміў... Ой, гора мне... Як жа я адна з малымі жыць буду?..
    — Хто яго забіў? 3за сухога дрэва і забіць?..
    — Наш пан Быкоўскі. Ён робіць, што хоча, управы на яго ніякай няма...
    Кароль рэзка павярнуўся да сакратара. Той схіліў галаву і прамовіў:
    — Гэта і ёсць той пан, які сябе вышэй за караля ставіць.
    — I я яго вышэй за сябе пастаўлю. Загадаць воям прывезці яго сюды.
    Праз пару гадзін скручанага пана Быкоўскага прыцягнулі да караля.
    16«
    — Дык пан Быкоўскі сябе вышэй за мяне ставіць? Маіх законаў не выконвае, людзей забівае па сваёй ахвоце...
    Быкоўскі нічога не адказваў, толькі пазіраў асалавелымі вачыма на караля.
    — Павесіць яго! Вунь на тсй асіне! Хай усе бачаць, які лёс такіх злыдняў чакае! А гэтай жанчыне, удаве нябожчыка, з ягонай зямлі выдзеліць добры кавалак, даць жывёлы і грошай! На гэта мая каралеўская воля! Выконвайце!
    Пана Быкоўскага павесілі. удаве далі ўсяго і пабудавалі новыя будынкі, а месца тое людзі пазней Круляўшчынай назвалі, ад волі таго добрага караля, які простай жанчыне не даў з дзецьмі з голаду памерці.
    ПОРПЛІШЧА
    Згодна мясцоваму паданню, назва гэтая паходзіць ад першапачатковай — Проклішча.
    Некалі даўнодаўно, у далёкія часы, калі пры славутым Глыбоцкім тракце не стаяла яшчэ ніводнай вёскі, ніводнага хутарочка, толькі лясныя звяры гаспадарылі ў тутэйшых мясцінах, а навокал ляжалі непралазныя ды непраходныя балоты, задумаў быў адзін купец з далёкіх краёў праехаць у Глыбокае на таргі. Нагрузіў ён вялікі абоз усемагчымых тавараў, наняў моцную ахову, запрасіў з сабой сяброўкупцоў і, развітаўшыся з роднымі, выбраўся ў дарбгу. Праўда, яшчэ калі збіраўся, то жонка неяк адвячоркам нерашуча сказала:
    — Можа б, ты, чалавеча, не спяшаўся так?
    — 3 якой гэта нагоды я адкладваць стану? — здзівіўся той. — Для мяне кожны ўпушчаны цяпер дзень дорага каштуе. Паспрабуй зарабіць тую залатоўку...
    — Я не пра заробкі кажу, мужу, я пра іншае гамонку вяду.
    — To пра што тады?
    — Разумееш, мінулай ноччу мне сон дзіўны прысніўся. Ніколі такога ліха не бачыла. Калі прачнулася, то ўся мокрая з перапуду была. Спачатку хацела цябе будзіць, а потым ужо адумалася, што ты і так стаміўся, за цэлы дзень набегаўшыся.
    — I што ж табе снілася?
    — Як толькі я задрамала, то ўваччу паўстаў нейкі дзіўны чалавечак... Невысокага расточку, з даўжэзнай, зблытанай барадою, з хітрымі вочкамі... Ён нічога не га
    169
    варыў, а толькі перасцерагальна махаў перад тварам рукамі, нібы не пускаў кудысьці... Здавалася, што так і ўчэпіцца зараз за валасы...
    — Дык і што з таго, што ён рукамі махаў?
    — А раптам ён гэтым самым не мяне, а цябе, мужу, перасцерагаў? Heхацеў, каб ты зараз у дарогу выбіраўся... Прасіў счакаць крыху дома...
    — Я заўсёды ў такую часіну выбіраўся, і нічога не здаралася. Адзін у глухіх мясцінах, дзе разбойнікі гаспадарылі, ездзіў, і неяк жа абыходзілася... А на гэты раз ахоўнікаў наняў, слуг, фурманаў колькі едзе, сяброў запрасіў — і яны не адмовіліся, бо таксама выгаду нейкую хочуць атрымаць...
    — Я ж не супраць таго, каб ты ехаў, а супраць таго, каб тэрмінова... Можа, счакаў бы які тыдзеньдругі?..
    — А кірмаш гэтулькі ж часу цягнуцца будзе? Ты думаеш, што гаворыш?
    — Каб не думала, дык нічога не казала б.
    — Прабач, родная. Я толькі пра сябе ўсё думаю, а тое, што ты перажываеш, неяк і з галавы выскачыла. Прабач.
    — Дык ці застанешся?
    — He, давядзецца ехаць, бо і час ідзе, і слугі будуць абышто плявузгаць, воі пачнуць зачэпку якую шукаць, і сябры могуць адмовіцца... Бачыш, колькі ўсяго назвязвалася?
    — Так, але ж боязна мне...
    — Нічога, Богу памолімся дый паедзем. He адзін раз ён мяне выручаў і на гэты раз не кіне.
    Праз пару дзён купец той з абозам выбраўся ў дарогу. Памаліліся, развіталіся і паехалі. Нішто не прадказвала непажаданую сустрэчу ці бяду. Гаспадар адразу пачаў падганяць возчыкаў, каб нагнаць упушчаны час, а калі праехалі пару дзён, то загадаў, як яго вопытныя людзі ні адгаворвалі, збочыць на бакавую дарогу і такім чынам значна скараціць шлях. Стары фурман прабурчаў:
    — Хто так ездзіць, той з чарцямі вячэрае.
    — Ты, стары, меней гамані, а выконвай, што загадана,— раззлаваўся гаспадар. — Я па гэтай дарозе ўжо ездзіў.
    — А я, колькі ні езджу, ні разу не чуў, каб нехта па ёй у Глыбокае прабіваўся.
    Тады сам купец разам са старым фурманам павёў пярэдні воз з таварамі. Нейкую вярсту коні ішлі, а потым
    170
    заўпарціліся: стаяць на месцы і б’юць капытамі. Усё ж неяк далей праціснуліся і апынуліся ў непралазных лясных нетрах.
    — Ну што я гаварыў? — запытаўся стары.
    Купец нічога не адказваў, бо і сам ужо добра разумеў, што завёў абоз у благую мясціну.
    — Мне яшчэ мой бацьканябожчык гаварыў, — ужо спакойна пачаў фурман, — што ў гэтых мясцінах балотнік людзей палохае, а каторыя асмеляцца ў ягоныя ўладанні ўступіць, то могуць і жыцця пазбавіцца.