Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Мурза як стаяў, так і гопнуўся перад ханам на калені:
— Усё зраблю...
— Ты пастараешся, і я цябе аддзячу. Атрымаеш большую частку палону і каштоўнасцей. А зараз не спяшайся, адпачні добра. Людзей вазьмі не болей сотні, але адбяры самых верных. Увечары зайдзі да мяне, тады і дагаворым.
Мурза на сваіх скрыўленых ад пастаяннага знаходжання ў сядле нагах пачыкільгаў да войска.
Вечарам, калі зоркі пачалі запальвацца на небе, да хана правялі мурзу.
— Гатовы? >
— Так, ясналікі.
— Людзей адабраў?
— Роўна сотню. У ёй мае родныя браты ды тыя вершнікі, якіх я ведаю з дзяцінства.
— Разумна зрабіў. Калі надарыцца магчымасць, то паспрабуй захапіць замак, адбівацца ж не будзе каму. Запомні, мяне найперш цікавіць князёўна. Калі што з ёй здарыцца, то лепей вам назад не вяртацца. Палон можаш браць любы, рабаваць — таксама, усё гэта застанецца вам, але князёўну адправіш у наш лагер. А зараз час выступаць.
Сотня нячутна выехала з лагера. Хітрыя татары яшчэ ад таго часу, як ступілі на чужую тэрыторыю, абвязалі ногі коням анучамі, і тыя зараз ляцелі, нібы якія жудасныя здані, — нячутна, зрэдку пафыркваючы.
А ў замку і сапраўды не было вялікай аховы. Князь Іван пакінуў толькі пару дзесяткаў дружыннікаў, ды і сярод тых палова — з незалечанымі ранамі. Развітваючыся з жонкай, князь паабяцаў вярнуцца не болей як праз месяц.
— Заўсёды так гаворыш, каб я не хвалявалася, а сам і па паўгода дома не бываеш,— падобраму ўпікнула мужа Мар’я.
354
— Усяляк здараецца, родненькая, усяляк...
— To і гаварыў бы праўду.
— Хто ж яе, праўду, ведае, — змрочна сказаў Іван і прыхіліў галаву каханай да сваіх магутных грудзей. — Дзяцей будзіць не буду. Пагляджу, як спяць, і вярнуся.
Праз пару хвілін князь выйшаў на ганак.
— Спяць, ды гэтак соладка, што і самому яшчэ падрамаць захацелася.
Князёўна ўсміхнулася:
— Я ж табе не перашкаджала. Сам жа ўсхадзіўся менавіта зараз ехаць у паход.
— Mae віжы данеслі, што там ворагі сілы збіраюць. He з’яўлюся своечасова, дык і напасці могуць. А ты не хвалюйся. Пакідаю з табой сотніка і з ім — надзейных людзей. Яны не праспяць, яны чужынцаў за дзесятак вёрст чуюць.
— Я і не баюся.
— Чарнавус! Пятро! — гукнуў князь. — Дзе ты там?
— Я тут, княжа, — прагуў магутны голас за спінаю.
— Глядзець за князёўнай і за дзецьмі будзеш, Пятро.
— Дажыўся...
— Што ты там вуркочаш?
— Кажу, дажыўся, як стары дзед, якога да ўнукаў прыстаўляюць. Можа, княжа, мне лепей у паход, няхай хто іншы застанецца?
— He, сябра, не крыўдуй. Пакідаю цябе, бо дружыннікаў амаль не застаецца. Глядзі мне за князёўнай ды за дзеткамі, а мы доўга не затрымаемся, напалохаем чужынцаў дый назад.
— Княжа, дык мною толькі і палохаць, — пажартаваў Чарнавус, і ўсе жарт падтрымалі.
Войска выступіла ў паход, а ў замку застаўся толькі Пятро з дружыннікамі ды слугі.
Пятро, які прызвычаіўся ўсё жыццё праводзіць у паходах, і тут не расслабляўся. Адабраў дзесятак самых вынослівых, самых увішных вояў і разаслаў іх у розныя бакі, каб сачылі за наваколлем і калі што — адразу паведамілі. Сам жа быў увесь час непадалёку ад князёўны і яе дзяцей, а калі і адыходзіў, то пакідаў замест сябе пару здаравенных дружыннікаў.
355
Прайшоў тыдзень, другі, усё было спакойна. Пятро толькі хадзіў тудысюды і пакрыкваў на дружыннікаў:
— Вы мне глядзіце, не спіце!
Тыя таксама не маўчалі і, азірнуўшыся, каб сотніка не было побач, дадавалі:
— Ужо і забыліся, калі спакойна спалі.
Але, як аказалася, лішняя перасцярога не пашкодзіла.
Аднаго надвячорка да ўязной брамы, зачыненай цяжкімі варотамі, падляцеў узмылены вершнік:
— Адчыняй... Свае, — данеслася да вартавога.
Хвілін праз колькі знясілены дружыннік дакладваў сотніку:
— Татары блізка.
— Дзе?
— За ноч дабяруцца.
— Многа?
— He. Мы налічылі ўсяго сотню. Але, здаецца, нешта тут не тое...
— Чаму гэта?
— Без завадных коней ідуць. Звычайна яны па два, па тры кані вядуць, а тут...
— Зразумела. Значыцца,недзе сталі лагерам, будуць па наваколлі шныраць. Дзе астатнія воі з вашай заставы?
— Сачыць засталіся, каб ведаць, куды накіроўваюцца татары.
— Дзякуй табе, вой. Зараз ты адпачні, а потым мы ўсе адсюль з’едзем...
— Што, пакінем замак?
— He пакінем, а штонебудзь прыдумаем. He забывайся, што нас тут пакінулі князёўну ды дзяцей маленькіх ахоўваць.
Праз хвіліну зычны Пятроў голас разносіўся па падворку:
— Збірацца! Усім збірацца!
Мар’я з нянькай і дзецьмі стаялі на ганку.
— Князёўна, цябе з дзецьмі і людзьмі мы выведзем праз падземны ход. Перачакаеце ў лесе, пакуль мы не вернемся. Чакаць доўга не давядзецца, можа, усяго да раніцы, а калі і болей, то ненамнога.
Стары дружыннік павёў князёўну і жанчын да падземнага хода, пра існаванне якога ведала ўсяго некалькі
356
чалавек. Пятро вывеў свой невялікі атрад за браму, пакінуўшы ў замку толькі траіх вояў:
— Будзеце стаяць на баявой пляцоўцы, ля брамы. Калі ворагі з’явяцца, то адразу хавайцеся ў падзямелле.
— Добра, — адказалі тыя і палезлі да байніц.
Мурза разлічваў, што ягоны манеўр удасца. Хто мог заўважыць невялікі атрад, які днямі адседжваўся ў лясах, а прабіраўся толькі начамі? Ад захопленых у палон сялян даведваліся, што робіцца навокал, і забівалі іх, a трупы старанна хавалі.
Нарэшце да мэты засталося зусім блізка, усяго якіх дзесятак вёрст. Мурза звярнуўся да людзей:
— Сёння на світанні, калі сонца яшчэ не паспее добра ўзняцца над вершалінамі, нас чакае багатая здабыча. Рабіць усё трэба хутка і, разам з тым, надзейна, каб нікога не засталося на месцы. Але самае галоўнае — трэба захапіць у палон князёўну, якую мясцовыя жыхары параўноўваюць з сонцам.
— Хто яе захопіць, таму яна і дастанецца? — запытаўся надзвычай брудны вершнік.
— He, яна дастанецца толькі мне.
— Чаму гэта?
— Таму, што тут загадваю я, і ніхто болей. Калі некаму не падабаецца, то потым растлумачу...
Воінаў, якім нешта не падабалася ці якія нешта не разумелі, не аказалася. Усе ведалі, як мурза можа тлумачыць.
— Зараз крыху адпачнём і рушым наперад, — працягваў мурза. — Тут трэба прабірацца яшчэ цішэй. У замку людзей зусім мала, нас таксама нямнога для аблогі, таму будзем дзейнічаць скрытна і неспадзеўкі.
Неўзабаве вершнікі зноў апынуліся ў сёдлах і падаліся наперад, прабіраючыся па вузкай лясной дарозе. Яны нават і не зразумелі спачатку, калі па іх пачалі страляць з лукаў. Мурза крутнуўся ў сядле і крыкнуў:
— Засада! Засада! Адбіваемся!
Адбівацца добра тады, калі ты бачыш ворагаў, а калі яны схаваныя ў цемры ды яшчэ маскіруюцца за дрэвамі і кустоўем і ты ў іх нібы на далоні, дык гэта зусім іншы выпадак. I, да таго ж, невядома, колькі іх там, у які бок
357
адбівацца? Пакуль татары круціліся, спрабуючы знайсці выйсце, упала палова вояў. Астатнія пачалі бязладна прабівацца: хто лез, з канём разам, праз лес куды вочы глядзелі, а хто гнаў жывёлін прама па дарозе, якую да таго часу ўжо перагарадзілі магутнымі'дрэвамі спераду і ззаДУ
Адным словам, бойкі не атрымалася, бо нябачныя сапернікі перастралялі пераважную большасць чужынцаў, не вылазячы на дарогу. Калі сярод жывых засталося зусім мала людзей, то на дарогу, ломячы кустоўе, выбраліся дружыннікі і ўзяліся вязаць палонных і дабіваць тых, хто не жадаў здавацца. Сярод палонных аказаўся і паранены мурза. Збіраліся падлічыць забітых і паланёных, але сотнік Пятро загадаў:
— Няма, хлопцы, часу. Трэба ў замак кіраваць, каб які другі атрад туды не прабіўся. Няма там у нас людзей, разрабуюць усё.
Але на замак ніхто не напаў. А вось паланёны мурза сканаў, так і не паспелі яго дапытаць. Сотнік злаваўся:
— Гэты б расказаў, што яны планавалі, а так...
— Дык у нас жа іншыя палонныя ёсць, — суцяшалі яго.
— А карысці з іх?
Тым часам вярнуліся князёўна з дзецьмі і жанчынамі. Узрадавалася тая, што Пятро гэтак хітра усё зрабіў, але яе супыніў сотнік:
— Яны недзе зусім блізка. Гэта невялікі атрад быў, a асноўныя сілы стаяць... Вам, князёўна, лепей схавацца ў лесе і счакаць там нейкі час.
— He, Пятро, я тут мужа чакаць буду. Ён хутка прыйдзе.
— Але ж татары могуць раней з’явіцца.
— Гэта мы яшчэ пабачым.
Мар’я засталася ў замку, а недзе праз пару дзён усяго прываліла ўсё татарскае войска пад сцены замка і пачалася аблога. Але што маглі зрабіць нешматлікія дружыннікі супраць у сотні разоў іх пераўзыходзячага Bopara? Нічога. Пратрымаліся трое сутак, а потым вораг уварваўся ў замак. Гінулі апошнія абаронцы. Стары дружыннік бег, трымаючы на руках малых, а за ім спяшалася Мар’я. I тут варожая страла ўпілася вою ў спіну і ён упаў. Мар’я схапіла дзяцей.
358
— У падземны лаз... Пад бярэзінкай... Пацягні за кусцік... Там ён, — паспеў прахрыпець паміраючы вой.
Да князёўны бег Пятро. Ен ужо быў не раз паранены, але магутная сіла дазваляла яму трымацца на нагах. Ухапіў дзяцей — і пабеглі. Ды недалёка адбегліся: наваліліся на іх ворагі. Мар’ю скруцілі, а Пятро ўсё ж паспеў скокнуць з малымі ў лаз. Татар, што падаліся за ім, ён там і прыкончыў сваім бязлітасным мячом. Астатнія пабаяліся лезці.
Задаволены хан не ведаў, як і хваліць сваіх вершнікаў.
— Бярыце, усё бярыце... Усё ваша... Мне хопіць гэтай прыгажуні, — і паказваў на Мар’ю.
Ворагі доўга не затрымаліся, адразу ж кінуліся ўцякаць, баяліся, каб не дагнаў іх князь Іван, бо сапраўдную сілу ягонага войска выдатна ведалі.
Колькі ні дабіваўся князёўны хан, яна ніводнага разу нават не зірнула на яго. Паспрабаваў авалодаць прыгажуняй сілай, і тады яна запрасілася:
— Божа, калі ты ёсць на небе, то зрабі так, каб я стала птушкай і паляцела да сваіх дзетак, да свайго мужа...
I ў тое ж самае імгненне зрабілася яна невялічкай птушачкай, якая пырхнула ўвысь. Паляцела Мар’я дамоў, стала плакацьгаласіць, слёзы праліваць. Ды не ведала, небарака, што яе дзетак выратаваў Пятросотнік і дабраўся да князя Івана, што муж кінуўся даганяць ворага і разбіў іх на сіняй рацэ. Плакала і кружылася, кружылася і плакала птушка, і там, дзе падалі яе горкія слёзкі, узніклі сінія, бяздонныя азёры.
Сталі там жыць людзі і пераказваць гэтае паданне з пакалення ў пакаленне. А некалі сюдою ехала Кацярына II, злая расейская царэўна, са сваім Сенатам. Яны тут спыняліся начаваць, і таму местачкоўцы назвалі паселішча Сяннат. Мала што яны разумелі ў тым слове, але да нашых дзён дайшло ўжо перайначанае — Сянно.