• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — А я не да цябе звяртаюся, я да гэтага маўклівага цурбалка звяртаюся, хачу, каб ён мне...
    Надта ўжо расхрабрыўся нахабнік, але таго, што адбылося далей, ён не прадугледзеў. А далей усё адбылося неяк вельмі імкліва. Ракша раптоўна павярнуўся і сам запытаў:
    — Са мною, відаць, пасядзець хочаш?..
    Млынар з раскрытым ротам стаяў і толькі зяўкаў, a кавалёвы рукі абцугамі сціснулі тоўстае цела і гопнулі яго побач з сабой, праўда, з другога пляча, не з таго, дзе сядзела Расіца. Гопнулі так, што ляснулі зубы і кавалер ледзьве не заскавытаў ад болю.
    — Дык што ж ты маўчыш? To такім галасістым ды гаваркім быў, а тут абмяк нечага...
    — 1 паветра зноў засмярдзела, — дадаў нехта.
    — Ага, — пагадзіўся Ракша, — толькі не дымам...
    1	гэтая абраза не дапамагла. Млынароў сын нібы скамянеў, усё імкнуўся нешта сказаць, але з шырока раскрытага рота неслася нешта невыразнае.
    Зноў усе зарагаталі, а калі смех сцішыўся, то пачуўся голас Ракшы:
    — Няхай тады бяжыць ды другога якога маўклівага цурбалка знойдзе. Яму ж з намі нецікава.
    — I то праўда.
    — Пабяжыш? — нахіліўся каваль да млынаровага плечука.
    Галава неяк міжволі хіснулася, нібы сцвярджальна адказала.
    — To я цябе гэтак проста не адпушчу, крыху падмагну... — прамовіў Ракша і прыўзняў млынара. Той і абмяк. Але каваль не звяртаў на гэта ўвагі:
    — Прабач, братка, я цябе крыху перагну, каб больш зручна было хуткасць набіраць...
    Пасля гэтых слоў ён паставіў млынара ракам, потым маланкаю мільгануў здаравенны бот Ракшы, і млынар паляцеў потырч прама ў густое кустоўе. Доўга яшчэ адтуль чуўся трэск, нейкае невыразнае скавытанне, а можа, і прыгалошванне.
    Дамоў у гэты вечар Расіцу праводзіў Ракша. Ішоў поруч з прыгажуняй высачэнны, здаравенны, але... маў
    337
    клівы. Тая ні хвілінкі не маўчала, і было добра відаць, што яна задаволена тым, як усё склалася.
    3 таго вечара і пачалі яны сябраваць. Пакахаліся і ўжо не маглі дня адзін без аднаго пражыць. Сёстры, дык тыя даймалі сваю малодшую:
    — Ты ж толькі не спяшайся, сястрычка.
    — У чым гэта?
    — Ды замуж выходзіць, a то нас, старэйшых, перагоніш, і тады нам круціцца давядзецца.
    — Вы скажаце. He будзеце і вы ў дзеўках сядзець. Хто б казаў...
    Пасмяюцца так і зноў за працу. Бацька дык той душою адышоў, калі даведаўся, якія жаніхі да ягоных дачок ходзяць. Ужо і лёс свой не дакараў, бо ведаў, што такімі зяцямі ганарыцца неўзабаве будзе.
    Млынароў сын разам з сябрукамі паспрабаваў было перастрэць Ракшу ў цёмнай мясціне, але з гэтага нічога добрага не атрымалася. Маецца на ўвазе для млынара. Пасля тае разборкі млынар некалькі тыдняў дома адлежваўся, на людзі не паказваўся і... адмовіўся ад думкі завалодаць сэрцам Расіцы, змірыўся з лёсам.
    А Ракша сустракаўся з дзяўчынай амаль цэлы год, і ўжо дамовіліся, што восенню, калі адробяцца, каваль прышле сватоў у хату да бацькі Расіцы. Паціху і да вяселля рыхтаваліся, а потым гаспадар даведаўся, што і Бярозка з Ліпкай чакаюць сватоў, і таксама ў гэтую ж восень. Спачатку зніякавеў, як жа гэта адразу столькі ўсяго адсвяткаваць, потым паразважаў, махнуў рукою і задаволена вымавіў, звяртаючыся да жонкі:
    — Неяк жа выцягнем... Адразу ўсё зробім і цяжар гэты з плячэй скінем. Затое зяцёў будзе...
    — Во, і ты нарэшце задаволены ходзіш, a то ўсё маркоціўся ды перажываў. Я ж табе казала, што ўсё як мага лепей атрымаецца.
    I што ж вы думаеце? He атрымалася гэтак, як меркавалі. Зусім паіншаму выйшла, але ў гэтым ніхто не быў вінаваты. Стыхія шчырых людзей пакарала. За што? To і зараз невядома...
    Аднаго разу разыгралася вялікая навальніца. Білі перуны не шкадуючы, толькі зямля калацілася. А як перайшла хмара, дык прыбеглі людзі і закрычалі:
    — Бядота здарылася! Бядота!
    Расіца нібы адчувала — выскачыла першай з хаціны: — Якая?
    338
    — Ракшу разам з кузняй маланка спаліла...
    Як пачула такую навіну дзяўчына, дык пабегла да хутара. Спачатку не паверыла, але калі прыбегла і ўбачыла адны галавешкі, то зразумела, што праўду вяскоўцы сказалі. Села на камень і заплакала. Усю ноч сядзела, дамоў не ішла, а як прыйшлі па яе бацькі, дык на тым месцы нікога не было. Сталі ўглядацца і заўважылі расу на кустоўі і траве. 3 лістоў нібы слёзы сцякалі. He вытрымала маці, загаласіла:
    — А дачушачка ты наша, а родненькая ты наша...
    Але як яна ні плакала, як ні стагнала, як ёй ні дапамагалі Бярозка з Ліпкай — усё было дарма.
    Вось адкуль на зямлі раса з’явілася. Ад вернага кахання. А тое месца, дзе ўсё гэта адбылося, пазней людзі Расновымі Слёзкамі назвалі. Так, кажуць, доўга працягвалася, ды стагоддзяў колькі таму зноў перайначылі назву, тады ўжо сталі Расоны. Так і цяпер вядзецца.
    КРАСНАПОЛЛЕ
    Наша вёска першапачаткова стаяла не на гэтым месцы, а крыху ўбаку. Так ужо здарылася, што пасля вялікага пажару ўсё паселішча перанеслі, а тыя папялішчы пасвяцілі святою вадою, каб болей такое ніколі не здарылася ні пры жыцці таго пакалення, ні пры жыцці іхніх нашчадкаў. I назва ў паселішча зусім не выпадковая, не радасная, калі так можна сказаць, бо за гэтай назвай хаваецца жудасная гісторыя.
    Людзі тут жылі адвеку. Яны шчыра працавалі і гэтак жа шчыра адпачывалі. Спачатку, гаварылі, увогуле вольнымі былі, ніякага пана над сабою не мелі. Кожны вясковец быў сам сабе гаспадар. Зямлі араў ды засяваў гэтулькі, колькі сілы дазвалялі ды колькі мог сваёй сям’ёй прыбрацьуладкаваць, каб нішто дарма не прапала. Баяліся тагачасныя земляробы неахайнасцю і абыякавасцю гнеў боскі на сябе наклікаць.
    Ды неяк так адбылося, што пачалі паны рассяляцца па зямлі. I ў нашай мясціне памешчык у хуткім часе з’явіўся. Нічым асаблівым спачатку не вылучаўся. Жыў гэтаксама, як і астатнія. Вось толькі працаваць не надта любіў, а ўсё найболей на іншых пакрыкваў.
    Ягоныя дзеці прыціскаць вяскоўцаў пачалі і так закруцілі, што сяляне ажно ўзвылі:
    339
    — Як жа нам далей жыць?
    — А як хочаце, так сабе і жывіце.
    — А як жа дзяцей карміць?
    — Вы іх напладзілі, вы з імі і разбірайцеся. А калі што не падабаецца, то ідзіце адсюль у любым накірунку.
    — А куды ж нам ісці? Пашкадуйце нас, пан, не прымушайце толькі на сябе працаваць, дайце магчымасць нам і ўласную зямлю абрабляць.
    Неяк памешчыкі тыя прыгнятаць прыгняталі, але саступалі вяскоўцам, бо разумелі, што чым спраўней будуць жыць сяляне, тым болей можна будзе з іх выціснуць. А што з галаты возьмешь?
    Пад старасць паны часцей за ўсё перайначваліся, рабіліся больш спагадлівымі і памяркоўнымі, і тады ўжо людзі на іх і слова крыўднага не гаварылі, не хацелі крывіць душою. Так і вялося са стагоддзя ў стагоддзе. Мяняліся пакаленні, але парадкі заставаліся, ніхто не імкнуўся іх мяняць, бо ўсіх яны большменш задавальнялі.
    Але не магло ж так быць у прыродзе, каб увесь час спакойнае жыццё плыло, нешта павінна было перамяніцца. I перамянілася.
    У аднаго пана нарадзілася дачка. 3 маленства нічым асаблівым не вылучалася, а вось калі падрасла, то такое пачала вырабляць, што матулі сталі сваіх дзяцей ёю палохаць. Усе парадкі, якія да яе існавалі, гэтая Франя (так тую паненку звалі) адмяніла і свае ўвяла. Цяпер ужо вяскоўцы павінны былі працаваць на памешчыцу не толькі ў будныя дні, але і ў святую нядзельку, не толькі ўдзень, але і ўначы. Паспрабавалі было паўшчуваць пані:
    — Нельга ж так... Мы ж таксама людзі...
    — Вы — людзі?! Упершыню такое чую!
    — Мы ж свайго поля не паспяваем апрацаваць. Як нам далей жыць?
    — Як хочаце, так і жывіце, мяне гэта не займае.
    — Дык мы ж, як тыя мухі, памром усе.
    — Памірайце, я сабе новых сялян прыганю.
    Пагаманілі яшчэ колькі хвілін вяскоўцы, спадзяваліся, што гаспадыня ў нечым саступіць, а яна зараўла:
    — Гайдукі! Дзе вы там, валацугі чортавы! Вечна вас няма! Толькі хлеб мой, гультаі, пераводзіце!
    Уляцелі тыя, нібы раз’юшаныя сабакі.
    —■ Слухаем, пані!
    — Усыпце гэтым хадакам, каб яны болей мяне не турбавалі, ведалі сваё месца!
    340
    — Будзе зроблена!
    I як далі! Уцякалі людзі як мага далей ад панскага дома, але з парадкамі змірыліся.
    Толькі памешчыца не супакоілася, прыдумвала ўсё новыя і новыя здзекі і катаванні. Аднаго разу вёска жахнулася, людзі не маглі дацяміць, як жа такое можа быць? A здарылася вось што. Пані загадала, каб яе маленькіх сабачанят карміла жанчына, якая толькі што нарадзіла сама двойню.
    Пачала прасіцца небарака:
    — Пані, нельга мне, бо мае ж дзеткі памруць... У мяне малака не хопіць і туды і сюды...
    — Маўчы!
    — Пані, родненькая, пашкадуй, не прымушай рабіць гэта!
    Тады клікнула гаспадыня верных гайдукоў, і яны так спаласавалі бедную жанчыну, штотая і не ўзнялася. Выкінулі яе за дзверы да сабачанят і там пакінулі. Пакуль бедалага апрытомнела, пакуль ачомалася, то ці ж мала часу прайшло. За гэты час адно з яе немаўлят памерла, a другое сканала на руках у гаротнай жанчыны. He вытрымала яна такога гора — павесілася на старой бярэзіне.
    Памешчыца нават не дазволіла яе мужу зняць адразу памерлую:
    — Няхай павісіць! Каб усе бачылі, што чакае таго, хто аслухаецца маіх загадаў! Няхай вісіць!
    — Пані...
    — Я ўсё сказала.
    — Але ж у нас, пані, і старэйшая дзяўчынка ёсць. Яна ж бачыць, што яе маці ў вяроўцы хістаецца...
    — Няхай вучыцца і не прызвычайваецца аслухвацца!
    — Ой, Божачка, ды ці ж можна так?
    — Мне ўсё можна!
    — Дазвольце хоць на могілкі занесці ды там пахаваць. Навошта з мёртвых здзекавацца? — не вытрымаў селянін.
    Сказаў так і адразу зразумеў, што не даруе яму Франя. I яна, ваўкарэзіна, загадала. Але што?!
    — Слугі мае верныя! Загадваю раскарчаваць і выраўняць могілкі, а на зямлі той жыта пасеяць. Ды не самі гэта рабіце, а няхай мужыкі з жонкамі ўсё выконваюць, a вы толькі за працай сачыце!
    Так яны і зрабілі. Цэлы тыдзень працавалі людзі, раўнуючы месца пахавання ці аднаго пакалення продкаў. Слязьмі горкімі абліваліся, прабачэння прасілі, малітвы
    341
    да неба накіроўвалі, каб дараваўся ім грэх гэткі. Нарэшце ўсё раскарчавалі, выраўнялі, узаралі і жыта пасеялі. Прыехала памешчыца, зірнула і сказала:
    — Жыта павінна добрае вырасці... Зямля свежая...
    Разышліся людзі і сталі чакаць кары нябеснай, бо былі перакананы, што гэтага ім продкі не даруюць. Пра пані ўжо і гаворка не ўзнікала. Але час ішоў, а ўсё заставалася спакойна. Зусім зніякавелі сяляне. Зіма прайшла, за ёю вясна, жыта трэба было ісці жаць. А яно вырасла высокае, густое, буйное. Пані нарадавацца не магла.