Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Што, торбы сялянскія, дачакаліся? Думалі — воля вам вернецца, шчасце прыйдзе. Як бы не так. Глядзіце, як мы з вашымі жанчынамі ўпраўляемся...
Дзе ж гэта вы бачылі, каб нехта такое трываў? Уставалі супраць захопнікаў мужыкі, збіраліся групамі, у цэлыя атрады ладкаваліся, і тады ўжо добры адпор давалі французам ды іхнім памагатым.
У нашых мясцінах цэлы атрад утварыўся, і ўзначаліў яго не хто іншы, як сам памешчык. Звалі таго пана Іван, а прозвішча меў Шпакоўскі. У мірны час такі чалавек быў, што пашукай, ды ці знойдзеш дзе такога, каб гэтак добра разумеў людзей простых, каб гэтак шчыра ім дапамагаў. Разбіраўся ва ўсім і дапамагаў. Казалі, што за ўвесь час, калі да яго са скаргамі ды з просьбамі прыбягалі, толькі адзін раз і не дапамог. Прычым не дапамог гультаю і п’яніцу горкаму, які пастаянна гарэлку піў ды жонку сваю ганяў з канца вёскі ў канец.
А так атрымалася, што калі дзеці ягоныя павыраслі, то за матулю, ведама ж, уступацца пачалі. Як далі раз, другі добра ў рэбры, дык ён і прыбег да Шпакоўскага скардзіцца. А той выслухаў уважліва, распытаў, не спяшаўся судзіць адразу, каб не выйшла чаго не пасправядліваму, і кажа:
— Усім дапамагаў і табе дапамагу, чалавеча, бо такі ўжо ў мяне жыццёвы прынцып: нікому ў дапамозе не адказваць.
Узрадаваўся п’яніца:
— Панічыку, родненькі, выручай. Да скпну жыцця свайго за тваё здароўе ў царкве маліцца буду. '1 олькі пакарай ты жонку ды сыноў маіх, каб яны мяне болей не чапалі.
— He зачэпяць, бо і ты іх болей чапаць не будзеш. A зараз паслухай, чалавеча, мяне. Ідзі на стайню і раскажы там пра ўсё, толькі нічога не ўтойвай.
— Дзякуй, панічыку! Дзякуй вам.
— He спяшайся дзякаваць. Ідзі, няхай там выслухаюць...
331
Паджгаў п’яніца да стайні, толькі пяткі чорныя замільгацелі. А пан Шпакоўскі выклікаў да сябе верных слуг і гаворыць ім:
— Слухайце, хлопцы, там я гаспадара аднаго на стайню паслаў, то вы яму добра ўрэжце, каб да самай смерці памятаў, як над жонкай ды над дзецьмі сілу сваю паказваць. Усыпце якраз столькі, каб завязаць можна было...
Слугі ўсё так і зрабілі. Далі таму п’яніцу горкаму гэтулькі гарачых, што ён колькі жыў, то не тое што не піў, але нават баяўся ў бок жонкі крыва зірнуць.
Вось такі быў пан Шпакоўскі.
Калі прыйшлі французы, то Шпакоўскі сабраў усіх сваіх дворных і сялян ды прамовіў:
— Добра мы з вамі, людцы, жылі, але цяпер прыйдзецца нам бараніцца, бо самі ведаеце: вайна ідзе — мужык раве... Застанёмся на месцы, то ці пераб’юць, ці да таго зрабуюць, што жыць далей не будзе як. Выбірайце самі.
— А што нам пан прапануе? — пачуўся з натоўпу спакойны, упэўнены голас.
— Я што прапаную? Я думаю, што самае лепшае — прыхавацца ў нашым густым лесе і адтуль наведвацца ў госці да чужынцаў, каб яны ні на хвіліну не забываліся, хто на гэтай зямлі гаспадары. Так, можа, і самі выратуемся, і ад сем’яў нашых бяду адвядзём.
— Добра пан задумаў.
— Ну а вы што скажаце, мужчынкі?
— Такая ўжо нашая справа — ва ўсім падпарадкоўвацца свайму гаспадару. He раз ужо вы нас выручалі ў безнадзейных становішчах, будзем спадзявацца, што і на гэты раз добра атрымаецца.
— Што ж, дзякуй за падтрымку. He будзем дарма дарагі час губляць, трэба збірацца. Праз пару гадзін каб усе са скарбам ды з павозкамі стаялі на гэтым самым месцы. Павядзе нас стары ляснік, які пушчу ведае, як сваю печ.
Так яны і сталі гаспадарыць у тым непралазным лесе. Калі даведваліся, што недзе французы рукі распусцілі, то кіравалі туды і вучылі захопнікаў розуму.
Аднаго разу з’явіўся ў лагеры разведчык і кінуўся да вяскоўцаў, якія, седзячы на сонейку, чысцілі зброю:
332
— Дзе пан?
— Навошта ён табе?
— Трэба.
— Адпачывае ён. Ноччу з групай людзей гуляць хадзіў, вярнуўся на досвітку. Няхай яшчэ паспіць.
— Трэба будзіць, справа неадкладная.
— А што такое?
— Ягоную сяброўку з суседняга маёнтка французы з сабой забралі...
— Зразумела, тады зараз разбудзім.
Выслухаў Шпакоўскі, што да чаго, доўга маўчаў, а потым азваўся:
— План будзе такі. Я пераапрануся селянінам. Са мной пойдзе ўсяго чалавек колькі, астатнія будзеце ў засадзе чакаць сігналу. Знак як падамо, тады і кідайцеся на дапамогу.
Так і зрабілі. Шпакоўскі з найбольш адчайнымі да дарогі прабраўся, па якой павінен быў той самы абоз праехаць, а астатнія засталіся ў засадзе.
Калі французы з’явіліся, то спачатку ўсё ціха ішло, a потым перастрэлка ўшчалася. Выскачылі тады сяляне з засады — і да павозак. Адбілі паненку, але пана Шпакоўскага варожая куля смяротна параніла. Падхапілі яго на рукі, а ён толькі што і паспеў прашаптаць:
— Цяпер вольна зажывяце, але без мяне...
Памёр храбры памешчык, і пахавалі яго недалёка ад той дарогі, на пагорачку. Самі засталіся пасля вайны жыць у тым самым месцы і вёску сваю, у памяць пра адважнага Шпакоўскага, назвалі Шпакоўшчынай.
РАСОНЫ
Мудрыя людзі паведамілі, адкуль расарасіца на свеце з’явілася. Так ужо атрымлівалася, што ў даўніядаўнія часіны яе ўвогуле не існавала ў прыродзе. Ад аднаго выпадку ўсё пайшло
Было ў адной сям’і тры сястры: Бярозка, Ліпка і Расіца. Такія дзіўныя імёны мелі дзяўчаты таму, што ў той перыяд на нашых землях панавала язычніцтва і ягоныя законы распаўсюджваліся на ўсіх.
Бацька спачатку крыўдаваў на лёс, што ў хаціне былі адны жанчыны. Сядзе за стол, замаркоціцца, схіліць галаву, ні з кім не размаўляе. Тады жонка не вытрымлівала і старалася пераканаць мужа, што не ўсё так дрэнна ў іх — дочкі выраслі прыгожыя, працавітыя. Унукаў панараджаюць — не будзе калі ім, старым, сумаваць ды галаву тлумам усялякім забіваць. Вось толькі каб усё добра было ў іх.
— Каб жа ўсё добра было, — нібы адгукаўся гаспадар.
А сёстры і сапраўды былі прыгажунямі, асабліва малодшая — Расіца.
Працавалі сёстры заўсёды разам. Маці наперадзе, a яны за ёю. Бацька цягнуў усё мужчынскае, а калі не паспяваў, то да яго далучалася жонка. Дочкам не дазвалялі рабійь такую працу:
334
— He трэба вам, дачушкі, да гэтага прызвычайвацца. Будуць мужчыны ў вашых сем’ях — яны і паробяць, а мы яшчэ не зломкі, самі ўправімся.
Ды дачушкі не сунімаліся, усё парываліся дапамагчы, асабліва Бярозка. Яна і ад прыроды была здаравейшая за сясцёр — каранастая, учэпістая.
— Дайце дапамагу, няма чаго вам ірвацца. Калі яшчэ тое замужжа, а зараз што нам — стаяць і назіраць?
— Але ж, дачушка...
— Давайце, не адмаўляйцеся.
I тады ўжо дзве малодшыя рабілі жаночую працу, a трое з сям’і шчыравалі над мужчынскай работай. Так у іх добра ўсё атрымлівалася, што людзі зайздросцілі.
— Глядзі ты на іх, як стараюцца. I мужчына толькі адзін у хаце, а ўсё дагледжана ды да справы даведзена. Паглядзі толькі, на працу ідуць — спяваюць, з працы вяртаюцца — таксама, быццам бы іх і стома ніякая не бярэ.
Стома, канешне, брала, але маладыя гады не давалі магчымасці гнуцца да зямлі, пахмурнець тварам. Усё маладое прыгожае, а калі гэта яшчэ і дзяўчаты, дык які ўжо там сум. Толькі і чуваць, што смех ды песні навокал разносяцца, і бацькам лепей ля іх, зусім жа іншы настрой пануе.
Так і працягвалася з году ў год, пакуль не недарыўся адзін выпадак.
Нездарма людзі гавораць, што як ты ні круціся, а ад кахання не схаваешся. Так і тут здарылася. Моладзь збіралася вечарамі разам з усяго паселішча ды весялілася як магла. Там сабе хлопцы дзяўчат выглядалі, а дзяўчаты, ведама ж, праз нейкі тэрмін станавіліся іхнімі жонкамі. Адным словам, так у прыродзе было заведзена.
Сёстры таксама хадзілі на луг, дзе збіраліся іхнія сябры ды сяброўкі. Вакол іх вілося намнога болей хлопцаў, чым ля астатніх, бо, як мы ўжо казалі, былі яны дужа прыгожымі.
Аднаго разу прыйшоў на луг каваль, які жыў на хутары. Да паселішча яму было хадзіць далекавата, таму ён тут з’яўляўся рэдка, хутчэй людзі да яго ездзілі. Звалі яго Ракшам. Здаравенны, сапраўдны асілак, але нясмелы.
Дык вось прыйшоў ён, сеў і апынуўся плячо ў плячо з Расіцай. Тая заводзіла сваім звонкім голасам песню, астатнія падхоплівалі, і старадаўнія словы несліся несупыннымі птушкамі ў начную цішыню. Скончылі песню, азірнулася дзяўчына і ўбачыла побач з сабой Ракшу.
335
— Чаго ты маўчыш увесь час, Ракша?
— Спяваеш хораша, дык навошта перабіваць.
— А што ўжо там незвычайнага ў гэтай песні? Спявай, дый годзе, толькі каб словы ведаў.
— Ну не скажы. Калі б я завыў, то...
— Што атрымалася б? — ужо гарэзліва дапытвалася Расіца.
Каваль азірнуўся па баках, паглядзеў, каб ніхто не падслухаў, і адказаў:
— Мядзведзі з лесу паўцякалі б з перапуду, падумалі б, што гэта нехта з іхніх сваякоў равегалосіць.
Дзяўчына смяялася так звонка і залівіста, што ўсе паглядзелі на яе, спрабуючы здагадацца, з чаго яна так заліваецца. Але тая не гаварыла, відаць, таксама добра разумела, што калі чалавек шчыра прызнаўся, то няма чаго пра гэта ўсім разносіць. Толькі млынароў сын, які ўвіваўся і нікога не падпускаў да Расіцы, нахмурыўся і стаў за спінаю ў каваля. Спачатку не асмельваўся зачапіць, але, заўважыўшы падміргванні некаторых хлопцаў, што, маўляў, не губляйся, мы паможам, з гонарам прамовіў:
— Нешта тут дымам засмярдзела...
Ніхто не звярнуў увагі на гэтыя словы. Тады боўдзіла не знайшоў нічога лепшага, як паўтарыць:
— Дымам смярдзіць...
На гэты раз яму адказалі, і даволі хутка. Праўда, не каваль, як ён спадзяваўся, а Расіца.
— Ты нос па ветры не трымай, завярні яго крыху ўбок, вунь ён які ў цябе здаравенны.
Выбухнуў магутны рогат.
Разгублены кавалер не ведаў, як яму быць далей. Круціўся, азіраўся, шукаў спагады і... знайшоў яе толькі ў вачах двух сябрукоў, якія хадзілі за Бярозкай ды Ліпкай. Праз колькі імгненняў багаты хлапчына ўзяўся за сваё:
— Чаго ты тут рассеўся?
Але Ракша не адказваў.
— Чаго сядзіш тут?
Запанавала цішыня, бо ўсе выразна бачылі, што неўзабаве распачнецца бойка. Тыя, хто гэтага баяўся, падаліся ўбок, астатнія засталіся і сцішана назіралі за тым, што ж будзе далей. Толькі каваль і на гэтае запытанне нічога не прамовіў, спакойна пазіраў на Расіцу і нечаму задуменна пасміхваўся. Дзяўчына таксама смяялася, нібы адчувала, што Ракіпа проста так не дасца ў рукі.
336
— Чаго ты маўчыш? Я ж да цябе звяртаюся! — не адставаў малады млынар.
Ракша маўчаў, але не вытрымала Расіца:
— Чаго ты сляпіцай у вочы лезеш? Цябе чалавек не чапае, а ты да яго чапляешся. Адыдзі.