• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Калі ўжо, мая ты прыгажуня, мне да тваіх бацькоў сватоў прысылаць?
    — Ай, Савачка, пачакай яшчэ крыху. Дай мне яшчэ жыццю парадавацца, за мамчынай ды за татчынай спінаю пасядзець.
    — А то замужам ты радавацца не будзеш?
    — Буду, але ж... Дзеці пойдуць, гаспадарка ўласная на плячах павісне... He стане часу прыгажосцю захапляцца.
    — To калі?
    — Давай ужо восенню, раз ты такі нецярплівы. Восенню, калі бацькі адробяцца, бо раней яны ні за што на свеце і не пагодзяцца.
    Дачакаліся і вяселля, і зажылі маладыя весела ды дружна. Ды што ж яшчэ можа пагражаць, калі кахаюць адзін аднаго, калі абодва працавітыя? Так усе думалі, як і мы з вамі, а аказалася, што ёсць такая рэч у свеце, якая можа любога чалавека з правільнага шляху збіць. I рэч гэтая — гарэлка.
    Доўгі час не хадзіў іграць на вечарынкі ды на вяселлі Саўка, але аднаго разу прыйшла да яго прасіцца сама дзяўчына. He бацькі, не жаніх, а дзяўчына.
    — He адмоўце, майце ласку...
    — А чаго ж гэта ты сама прыйшла? — пацікавіўся Саўка.
    — А хто ж яшчэ павінен быць?
    — Ну бацька, матуля ці які дзядзька або жаніх твой...
    314
    У адказ горка заплакала дзяўчына. Гаспадар і не рад быў, што закрануў чалавека.
    — Што з табой? Чаго ты?
    Тут ужо і Настка са свякроўкаю кінуліся супакойваць дзяўчыну:
    — He плач. He плач, родненькая. Чаго ты слёзы льеш?
    — Ой, жыццё маё такое...
    — Дык ты ж яшчэ і замужам не пажыла, а ўжо рукі апусціла.
    — Бо ёсць ад чаго апусціць. Сірата я круглая. Няма ў мяне ні таткі, ні мамкі, таму я сама і прыйшла да вас, таму і прашу, бо болей няма каго.
    Сцішыліся ўсе, і напружаная цішыня запанавала ў хаціне. Першым яе парушыў Саўка:
    — Дык што мне рабіць? — нібы самому сабе пад нос, прабубнеў ён.
    Ніхто яму не адказваў. Гаспадар нецярпліва крутнуўся да жонкі, але тая паціснула плячыма, маўляў, што я, калі ты сам такі парадак увёў. Тады азвалася маці:
    — Можа б, ты, сынку, выручыў гэтую дзяўчыну? He палюдску будзе, калі ты ёй адмовіш. У яе, мабыць, і заплаціць няма чым. Да каго яна яшчэ пойдзе, як не да цябе?
    — Няма, цётачка, няма, — захліпала зноў дзяўчына, — я хацела прасіць пайграць на вяселлі напавер, а потым бы адпрацавала...
    — To, можа, пайграў бы, Саўка? — нерашуча ўступіла ў гаворку і Настка, якой таксама стала шкада сірату. — Працы ў нас такой няма. Там усяго адну ноч пераначуеш і дамоў вернешся...
    Гаспадар маўчаў, толькі пазіраў на дзяўчыну, якая жаласна глядзела прама яму ў вочы. Потым схамянуўся:
    — Калі так, то пайду і сыграю.
    — Вось малайчына, сынку, — узрадавалася маці. — Людзей трэба выручаць. Можа, і нам некалі давядзецца прасіцца.
    — Толькі, Настка, я платы ніякай ад яе, ад сіраты, не хачу. Абыдземся, у нас жа ўсё ёсць...
    — Так, родненькі, так. На той плаце, што табе гэтая дзяўчына адпрацуе, мы не ўзбагацеем. Няхай яны лепей на сваім падворку ці па гаспадарцы папрацуюць, там ім працы хопіць па самыя вушы.
    315
    — Тады дамовіліся. Бяжы, дзяўчына, дамоў і не перажывай. Адыграю вам вяселле.
    3 таго вечара ўсё і пачалося. Зноў пачалі запрашаць Саўку на вяселлі, а ён перастаў адмаўляцца. Ды гэта ж нічога, але чалавек пачаў зазіраць у чарку. А як пачаў выпіваць, дык і да справы не надта ўжо цягнуўся. Маці плакала, Настка галасіла, што ўсё не так у іхняй хаце пайшло. Саўка, калі прачынаўся, абяцаў:
    — Болей і на губу гарэлкі не вазьму! Усё на гэтым! Апошні раз! Абяцаю!
    Настка дыктая стрымлівалася, магчыма, верыла ў абяцанні мужа, а вось матуля рэзала праўду прама ў вочы:
    — Абяцалася свіння гразі не чапаці... Ці ж гэта табе, чалавеча, не сорамна, ці ж табе справы да сваёй сям’і няма? У цябе ж трое дзетак, яшчэ адно аднаго не панясе, а ты гэтак распіўся! I што ты добрае ў той гарэлцы знайшоў?
    Саўка сярдзіта паварочваў вачыма і запэўніваў:
    — Болей не буду! Вось пабачыце, што не буду!
    Але матуля і тут не супакойвалася:
    — Няма на цябе болей у мяне веры! Дзенебудзь у лужыне жыццё сваё п’яны скончыш ці пакалечышся. Хто цябе тады глядзець будзе? Настка?! Ды ты на яе плечы, лайдачына, і так усё ўзваліў! Паглядзі, як яна змізарнела, куды яе прыгажосць падзелася? Чаму ніводнага разу не запытаўся, ці цяжка адной?
    Хто яго ведае, колькі яшчэ часу піў бы Саўка, каб зноўтакі не выпадак.
    Аднаго разу іграў ён вяселле ў свайго стрыечнага брата. Платы браць не хацеў, а гаспадар яго шчыра гарэлкай частаваў. I так набраўся Саўка, што нават сваю звычайную норму перапіў. Гаспадар прапанаваў яму застацца на ноч, толькі Саўка не пагадзіўся:
    — Зайду. Дзе я толькі не быў, але свайго двара ніколі яшчэ не мінаў.
    Ідзе Саўка, плявузгае абышто сабе пад нос, песні гарлае, бо побач жа нікога няма. А калі б і быў, дык чаго там п’янаму чалавеку палохацца? Потым прысеў на нейкі пагорачак і як засучыў на скрыпцы кадрылю, дык і зоркі ў небе, здавалася, ярчэй засвяціліся ды заскакалі. Іграе музыка, языком прышчоўквае ў такт і яшчэ ўмудраецца л'апцем крутнуць перад сабою, нібыта скача на пару з
    316
    якой ладнай маладзіцай. Так іграў чалавек і не заўважыў, як да яго падышоў і прысеў побач прыгожы хлапчына. Малатаго, што прысеў, дык пачаў бойка лупасіць у бубен, які таксама невядома адкуль з’явіўся. Цяпер яны ўжо ўдваіх папісквалі і пасвіствалі. Саўка азірнецца на незнаёмца, усміхнецца, а той яму зубы пакажа — і далей рэжуць. Потым выдыхнуўся музыка, перапыніўся і пытаецца:
    — А ты чый жа гэта будзеш? Нешта я цябе не ведаю.
    — Затое я цябе, Саўка, ведаю добра.
    — Саўку ўсе ведаюць.
    — Яно так, музыка ты хвацкі. Нідзе і ніколі я не чуў, каб чалавек гэтак хораша іграў, хоць па свеце мне давялося пабадзяцца...
    — Ды ўжо ж, — задаволена хмыкнуў музыка.
    — Слухай, а ты і сёння з вяселля?
    — Так.
    — У мяне да цябе, чалавеча, такая просьбапрапанова. Ты ж усё роўна платы на вяселлі не ўзяў...
    — Пра ўсё ты ведаеш...
    Так даводзіцца жыць. To, можа б, і нам на вяселлі пайграў?
    — Якое такое вяселле пасярод ночы? — здзіўлена пачаў азірацца Саўка.
    — У нас такая завядзёнка, што вяселлі гуляюць паіншаму.
    — А я і не чуў нават.
    — Многія не чулі. Ну то што, пагаджаешся? Мы шчыра заплацім... Золатам... Чыстым золатам... Так што згаджайся.
    — А калі не пагаджуся?
    — Твая справа, але іншага разу можа не выпасці. Глядзі, колькі грошай упусціш...
    Гамонка пра вялікія грошы збіла з панталыку п’янаватага Саўку, таму ён і пагадзіўся.
    Але ж нездарма ў народзе гавораць, што за грошы ўзяўся — чорту прадаўся.
    Пайшоў той хлапчына наперадзе, а Саўка за ім чыкільгае ды на скрыпцы яшчэ ўмудраецца іграць. Час ад часу, праўда, пытаецца:
    — Хутка ўжо ці не?
    Павадыр павернецца і прамовіць:
    — Хіба ты галасоў не чуеш? Хіба ты агнёў яркіх наперадзе не бачыш?
    317
    — He...
    — Ды ўжо зусім блізка, патрывай яшчэ крыху.
    — А мне не прывыкаць. Я вытрымаю.
    — To і добра.
    Прыходзяць яны ў вяліківялікі палац. Паноў там багатых ды паненак было гэтулькі, што з усяго наваколля пазбірай, то і на палову не хапіла б. Гэта і падалося Саўку падазроным, але павадыр не даў яму і рота адкрыць.
    — Ты ўсё дапытваўся, дзе іграць давядзецца? А вось тут і рэж! За грашыма мы не пастаім!
    — Але ж...
    — Што такое яшчэ?
    — Ці ўмеюць яны тыя танцы скакаць, якія я зайграю?
    — Нашы госці паўсялякаму ўмеюць. Няхай цябе гэта не палохае.
    Як зайграў Саўка, а паны з паненкамі як пусціліся ў скокі, ды яшчэ і морды такія рабілі, што ён ажно са смеху даходзіў. Госці падскоквалі, не супыняліся, а музыка таксама хвацка трымаўся, даказваў, што лепей за яго іграць ніхто не ўмее. Потым адумаўся: іграцьто ён іграе, а як жа плаціць будуць? На звычайным вяселлі ўсё проста: шапку пакладзеш, і госці туды капейкі свае кідаюць. Супыніўся Саўка, і тут да яго пачалі падлятаць распараныя танцоры:
    — Пайграй яшчэ, скрыпачу! He сядзі, бо мы застудзімся, стоячы!
    Саўка ўсміхнуўся:
    — Я іграю, а хто мне заплаціць?
    Госці ажывіліся:
    — Гэта мы зараз выправім! Іграй — не пашкадуеш! Глядзі, колькі накідаем!
    Як сталі кідаць грошы, ды чыстае золата, то накідалі ў хуткім часе Саўку амаль што па калені. Пабачыў такую справу музыка і ўзяўся за скрыпку. Як падумаў, колькі золата дамоў прынясе, то ажно сэрца ў грудзях залякацела ад радасці.
    Рэжа музыка полькувесялуху, а тым часам недзе далёкадалёка пракукарэкаў певень. I тут Саўка... прахапіўся. Здзічэла азіраўся па баках і ніяк не мог дацяміць, дзе гэта ён і як тут апынуўся. Навокал была вада, густая балотная трава, а сам Саўка сядзеў на гнілой смярдзючай купіне.
    «Вось дапіўся, дык дапіўся, што ледзь у палце не ўта
    318
    піўся...» — горка сказаў скрыпач і прысягнуў, што ніколі болей піць не будзе, што будзе жыць дзеля родных.
    А дома матуля яшчэ дадала, увесь час прымаўляла:
    — Вось напіўся, што з палтам ажаніўся! Каб цябе, дурня, болей ужо ногі там не насілі! Каб ты смалы напіўся!
    Так людзі і сталі зваць тое месца, дзе Саўка блукаў, — Палта, балотам паіншаму, а рэчку, якая падзяляла яго на дзве палавіны, — Палатаю. Ад рэчкі потым і паселішча пайшло, якое людзі назвалі Полацакам.
    ВЕТРЫНА
    Некалі праз нашы мясціны праязджала вядомая расейская царыца Кацярына II. Спынялася на кароткія адпачынкі і абавязкова выклікала да сябе мясцовых жыхароў, каб тыя паспявалі ёй простыя песні. Сама садзілася ў высокае крэсла, абапал яе станавіліся шматлікія слугі і князі, якія заўсёды суправаджалі Кацярыну II у дарозе, і слухала, нават размаўляць нікому падчас гэтага не дазваляла.
    Аднаго разу прыселі слухаць песні, а нейкі багаты ці то князь, ці то граф вырашыў паказаць сваё абурэнне гэткім парадкам. Пасярод самай журботнай песні ўзяў ды і ляпнуў:
    — А мне да ўсяго гэтага, як чорнаму сабаку справа да блох... Ці ж то для нашага, княжацкага, вуха гучанне?
    Астатнія толькі коратка хіхікнулі, але ніхто ў адкрытую не пасмеліўся падтрымаць ганарліўца — хто збаяўся, а хто мудра вырашыў, што за лепшае будзе прамаўчаць, бо занадта доўгі язык да дабра не даводзіць. Убачыў той хвалько, што і Кацярына II нічога не адказала, і вырашыў, што яна не супраць, каб ён так і далей гаманіў. Таму працягваў:
    — I што тут цікавага? Выюцьгарлаюць, хістаюцца нечага... Навошта мне гэта?
    У адказ пачуўся сцішаны смех, але Кацярына II і на гэты раз не павярнулася.
    Франтаваты князь зусім ужо расперазаўся:
    — Стаяць тут, смярдзяць, кажухі нямытыя... — і хацеў яшчэ нешта дадаць, але не паспеў — сялянкі скончылі сваю сумную песню і схіліліся ў нізкім паклоне. А над натоўпам пранёсся ўладны голас Кацярыны II: