Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Шклоў. Ложа “Саюз справядлівасці і дасканаласці”.
1)	Інард Леў. Майстар кафедры.
2)	Шмерль Ізраэль.
Пячатка Вялікага ўсходу Каралеўства Польскага і ВКЛ. 1784 г.
Літаратура:
1.	Добрянскнй С.Ф. Масонскне ложн в Лнтве II Запнскн Северо-Западного отдела Нмператорского Русского географнческого обіцества. Кн.2. Внльно, 1911. С. 231-262.
2.	Каталог пергаментов / Сост. Р.Ясас. Внльнюс, 1980. 610с.
3.	Ланда С.С. У нстоков “Оды к юностн” // Лнтература славянскнх народов: Адам Мнцкевнчж столетаю co дня смертн. М.: Нзд-во AH СССР, 1956. Вып.1. С. 5-64.
4.	Матерналы по нсторнн масонства в прежней русской армнн / Собіц. Тнра Соколовская // Русская старнна. 1907. Т. 130. Кн. VI. С. 659-668; Кн. VII. С. 197-216; Кн. VIII. С. 405-432; Кн. IX. С. 643-653.
5.	Платонов О.А. Терновый венец Росснн. Тайная ясторня масонства. 17311996. М.: Родннк, 1996. 703 с.
6.	Пыпнн А.Н. Русское масонство. XVIII н первая четверть XIX в. / Ред. н прнм. Г.В.Вернадского. Петроград: Огнн, 1916. 575 с.
7.	Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагоддзя (Нарысы з гісторыі вольнамунярскага руху на Беларусі) // Годнасць. 1994. № 1(2). С. 3-14.
8.	Серков А.Н. Русское масонство. 1731 -2000. Энцнклопеднческнй словарь.
М.: Росснйская полнтнческая энцнклопедня, 2001. 1224 с.
9.	Hass Ludwik. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVIII i XIX w. Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich, 1982. 572 s.
10.	Malachowski-Lempicki St. Wykaz polskich loz wolnomularskich oraz ich czlonkow w latach 1738-1821 II Archiwum komisji historycznej Polskiej Akademii Umiej^tnosci. T. 14. Krakow, 1930. S. 112-430.
11.	Zaleski S. O masonii w Polsce od roku 1742 do 1822 na zrodlach wyl^cznie masonskich. Krakow, 1899. S.I-II, VII-IX, XX-XXVIII dodatek.
12.	Zaleski S. O masonii w Polsce od roku 1738 do 1822 na zrodlach wyl^cznie masonskich. Krakow, 1908. Cz. 1. 274 s.; Cz. 2. — 248 s.
3 гісторыі гарадзенскіх масонаў*
Літаратура і крыніцы
Першыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі масонскага руху на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, былі праведзеныя на мяжы XIX XX ст. Адной з першых гэтую праблематыку закранула Фелікса Эгер, якая асвятліла старонкі мінулага “вольных муляраў” Рэчы Паспалітай, паказваючы гэты ліберальны ў сваёй істоце рух у абсалютна чорных колерах'. Адначасова з працамі Эгер пытанне гісторыі масонаў узняў Станіслаў Залэнскі2. Аднак сапраўдным пачынальнікам доследаў гісторыі масонскіх ложаў ВКЛ канца XVIII пачатку XIX ст. трэба лічыць С.Дабранскага3, які ў сваіх працах засяродзіў увагу на пытаннях адносінаў грамадскай думкі да руху франкмасонаў, іх стаўлення да праблемы аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай, адмены прыгоннага права, да спробаў масонскіх рэформаў Якуба Шымкевіча. Нягледзячы на відавочны недахоп дакументальных матэрыялаў, Дабранскі паспрабаваў высветліць адносіны гарадзенскіх масонаў да рэформы масонскага руху пачатку XIX ст.4 Пытанні гісторыі масонаў у Рэчы Паспалітай уздымаў Станіслаў МалахоўскіЛэмпіцкі. Асаблівую каштоўнасць маюць змешчаныя ў яго працах цікавыя дадзеныя аб складзе гарадзенскай масонскай арганізацыі5. Пытаннем гісторыі гарадзенскіх масонаў займаўся таксама Юзаф Ядкоўскі6. Малалікія, але досыць
* Перадрук з незначнымі ўдакладненнямі з дазволу аўтара. Артыкул улершыню быў надрукаваны ў Гістарычным Альманаху ў 2001 г. (Т. 5. С. 78-104).
1 Eger F. Historia masonerii і innych towarzystw tajnych. Warszawa, 1904; яна ж. Zydzi i masoni we wspolnej pracy. — Warszawa, 1908.
2 Zaleski S. O masonii w Polsce od roku 1742 do 1822. Krakow, 1889; ён жа. O masonii w Polsce od roku 1738 do 1822. Wyd. 2. Krakow, 1908. — Cz. 1.
3 Добрянскмй C. Масонскне ложы в Лнтве // Запнскн Северо-заладного отдела Нмператорского Русского географнческого обшества (далей ЗСЗОНРГО). Кн. 2. Впльно, 1911. -С. 231-262; ён жа. Очеркн нз лсторнлмасонства в Лнтве//ЗСЗОЙРГО. -Кн. 4. Впльно, 1914. С. 103-145.
4 Добрянскнй С. Масонскме ложм... С. 252.
5 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1776-1822 // Rozprawy Wydzialu Towarzystwa Przyjaciol Nauk w Wilnie. Wilno, 1930. T. IV. Z. 1; ён жа. Wolnomularstwo polskie za Stanislawa Augusta (1784-1795) // Wiedza i Zycie. 1927. Nr 21. S. 1-18; ён жа. Wykaz polskich loz oraz ich czlonkow w latach 1738-1821 // Archiwum Komisji Historycznej. Krakow, 1930. T. II. S. 112-430.
6 Jodkowski J. Loza masonska w Grodnie i Bialymstoku w latach 1781-1782 // Glos Ziemi Grodzienskiej. 9. IX. 1931.
важныя звесткі па вышэйзгаданай тэмагыцы можна сустрэць у працах Людвіка Хаса7. Урэшце гісторыю гарадзенскіх масонаў раскрыў Вячаслаў Швед8.
Нешматлікасць захаваных крыніцаў па гісторыі гарадзенскіх масонаў, на жаль, не дазваляе даць разгорнутую характарыстыку гэтай цікавай старонкі мінулага Гародні. У прадстаўленым матэрыяле ўвага будзе засяроджана галоўным чынам на пытаннях заснавання, дзейнасці, структуры і ўнутраным складзе гарадзенскіх масонскіх ложаў.
Масонскі рух у Рэчы Паспалітай і гарадзенскія масоны XVIII ст.
Як вядома, рух “вольных муляраў” нарадзіўся на брытанскіх астравах у першай чвэрці XVIII ст. Адсюль масонскія ідэі праніклі на еўрапейскі кантынент, а першая ложа ў Рэчы Паспалітай была заснавана ў Варшаве ў 30-х гг. XVIII ст.9 У склад ложаў спачатку ўваходзіла пераважна арыстакратыя10. Папулярнасць масонскіх ідэяў значна пашырылася ў часы гаспадарання Станіслава Аўгуста. Ложы прапагандавалі і рэалізавалі ліберальныя прынцыпы палітычнай і рэлігійнай талеранцыі, свабоды, роўнасці, разумовага развіцця грамадства, якія былі “праявай асветніцкай веры ў розум і прагрэс”11.
У 1781 1784 гг. сфармаваўся Вялікі ўсход Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага12. Факт з’яўлення гэтай структуры сведчыць пра тое, што масонскія погляды даволі хутка распаўсюдзіліся ў ВКЛ напярэдадні канчатковага фармавання Вялікага ўсходу13. Масонскія павевы не абмінулі Гародню, якая ў другой палове XVIII ст. была важным асяродкам палітычнага жыцця ВКЛ. Тут збіраліся сеймы, працавалі Літоўскі трыбунал і Літоўская асэсорыя. Абсалютна заслужана падарожнік Уільям Кокс назваў яе галоўным горадам Літвы14.
Пра гарадзенскіх масонаў канца XVIII ст., як зрэшты пра большасць іншых ложаў ВКЛ, захаваліся надзвычай рэдкія звесткі. Малахоўскі-Лэмпіцкі тлумачыць гэта знікненнем архіваў ложаў таго часу15.
7 Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVIII i XIX w. Wroclaw, 1982.
8 Швед B. Гродзенскія масонскія ложы (канец XVIII пач. XIX ст.) П Гарадзенскія запісы.
Гародня, 1997. С. 64-77.
’ Добрянскмй С. Масонскне ложн... С. 232.
10 Malachowski-Lempicki S. Wykaz polskich loz... S. 117.
11 Ibidem. S. 1; Chmielowski P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi // Biblioteka Dziel Wyborowych. Warszawa, 1898. Nr 21. S. 21-26; Siewierski J. Dzieci wdowy czyli opowiesci masonskie. Milan6wek, 1992. S. 8, 12.
12 Malachowski-Lempicki S. Wykaz polskich loz... S. 117.
13 Добрянскнй C. Масонскме ложн... C. 233.
14 Polska Stanislawowska w oczach cudzoziemcow. Warszawa, 1963. T. 1. S. 681.
15 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo polskie... S. 1.
Першае ўпамінанне пра з’яўленне масонаў у Гародні адносіцца да 1779 г., калі сюды з мэтаю заснавання loge de deputation быў накіраваны суддзя Гурке з віленскай ложы “Добры пастыр”16. Прыезд віленскага сябра наводзіць на думку, што ў фармаванні сеткі масонскіх ложаў галоўная роля належала ложам вышэйшай інстанцыі. Таму, каб больш поўна асвятліць ход з’яўлення ложы “вольных муляраў” у Гародні, варта нагадаць пра характар арганізацыйнай структуры масонаў у Рэчы Паспалітай. Паводле масонскай канстытуцыі 1784 г. Вялікапольскую, Малапольскую і Літоўскую правінцыі масонаў узначальвалі намеснікі Вялікага майстра. У 1786 г. намеснікам Літоўскай правінцыі быў Людвік Гутакоўскі, майстар кафедры ў Гародні'7. Кожная правінцыя мела Правінцыяльную ложу, якая карысталася правам заснавання сімвалічных ложаў (ці структураў ніжэйшай інстанцыі) і нагляду за ложамі ў сваёй правінцыі. У 1781 г. правы Правінцыяльнай атрымала ложа “Дасканалая еднасць”18. У гэтым жа годзе была заснавана гарадзенская ложа “L’hereuse Delivrance”19. С.Малахоўскі-Лэмпіцкі інфармаваў, што першым майстрам кафедры ў Гародні быў Людвік Гутакоўскі, а потым каралеўскі дарадчык Аўгуст Бэкю. Аднак вядома, што апошні нарадзіўся ў 1771 г., а ў 1787 г. скончыў Галоўную літоўскую школу. У 1784 г. ён ніяк не мог займаць гэтую пасаду20. Можна меркаваць, што на чале арганізацыі стаяў Ян Людвік Бэкю, вядомы дзеяч адміністрацыйнага апарата на Гарадніцы з асяроддзя падскарбія надворнага літоўскага Антонія Тызенгаўза.
У невялікай ступені раскрыць гісторыю гарадзенскай ложы канца XVIII ст. дазваляе адшуканы масонскі прывілей, датаваны чэрвенем 1781 г., які падае яе персанальны склад. Паводле зместу дакумента, ложа “L’hereuse Delivrance” перадала паўнамоцтвы свайго прадстаўніцтва перад вышэйпастаўленымі масонскімі інстанцыямі Антонію Гадэну, Майстру кафедры віленскай ложы “Добры пастыр”. Дакумент багата аздоблены масонскай сімволікай: калонамі, цыркулямі і г.д.
Склад ложы “L’hereuse Delivrance” (“Шчаслівае вызваленне”) у пачатку 80-х гг. XVIII ст.21
1.	Жан Эмануэль Жылібер, майстар кафедры. Батанік і прафесар медыцыны з Ліёна, заснавальнік Медыцынскай Акадэміі на Гарадніцы22.
16 Ibidem. S. 167.
17 Ibidem.
Добрянскнй С. Масонскпе ложн... S. 234.
19 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo polskie... S. 9.
20 Ibidem; Polski Slownik Biograficzny (далей PSB). Krakow, 1935. T. 1. S. 392.
21 Аддзел рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы (далей АР ЦБАН Літвы). F 1-318.
22 Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadwomy litewski. Londyn, 1970. T. 1. S. 383, 393.
2.	Якуб Бэкю, майстар абрадаў. Кіраўнік працы гарадніцкіх мануфактураў і дырэктар мануфактурнага кантару (бюро) (1780), наглядальнік мануфактураў на Гарадніцы (1780-1787)23.
3.	Ян Людвік Бзкю, скарбнік. Бухгалтар мануфактурнага кантару (1771), дыспанент гандлёвага кантару на Гарадніцы (1776), кантралёр Літоўскай Скарбавай камісіі (1778), дырэктар мытнай каморыў Гародні24.
4.	Францішак Нарвойш, прамоўца. Былы езуіт, у 1769-1772 гг. кіраваў працамі па ачышчэнню рэчышча Нёмана, прафесар Віленскай Акадэміі, праводзіў астранамічныя доследы і меўся стаць дырэктарам гарадзенскай астранамічнай абсерваторыі22.