Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
ВОЛЬНЫЯ МУЛЯРЫ
Ў БЕЛАРУСКАЙ
ГІСТОРЫІ
канец XVIII — пачатак XX ст.
БЕЛАРУСКАЕ ПСТАРЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА
ВОЛЬНЫЯ МУЛЯРЫ
Ў БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ
канец XVIII пачатак XX ст.
Укладальнік і навуковы рэдактар доктар гістарычных навук А.Ф. Смалянчук
Вільня «Gudas» 2005
УДК 947.6
ББК 63.3(4Беі)4
3 41
3 41 Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII — пачатак XX ст. — Вільня: Gudas, 2005. — 280 с.: іл., табл., бібл.
ISBN 99-8695-154-2
Зборнік з’яўлясцца псршай у бсларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятлення “вольнамулярскага (масонскага) следу” ў айчыннай гісторыі канца XVIII пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі навуковага аналізу “праверыць” антымасонскія стэрэатыпы масавай свядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым светам масонскіх ложаў, дзейнасць якіх у пэўныя перыяды беларускай гісторыі была істотным фактарам грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.
На першай старонцы вокладкі выява пячаткі Правінцыяльнай ложы “Дасканалая еднасць” (Вільня). 1819 г.
УДК 947.6
ББК 63.3(4Беі)4
ISBN 99-8695-154-2
© А.Ф.Смалянчук, 2005
Змест
Прадмова рэдактара	4
ДАСЛЕДАВАННІ
Тадэвуш Цагельскі (Варшава)
“Ordo in Chao”. Вольнае мулярства і крызісы эпохі Асветніцтва .... 12
Марына Сакалова (Менск)
Масонства як сацыяльна-культурная практыка. XVIII XIX ст.	27
Вячаслаў Швед (Гародня)
Масонскія ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.)	37
Юры Гардзееў (Кракаў-Гародня) 3 гісторыі гарадзенскіх масонаў 	 103
Юры Гардзееў (Кракаў-Гародня) Гарадзенскія масонскія прывілеі з мяжы XVIII XIX ст.	 128
Сяргей Рыбчонак (Менск)
Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 ст.
(нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) 	 135
Станіслаў Малахоўскі-Лэмпіцкі (Варшава) Міцкевіч і вольнае мулярства 	 148
Алесь Смалянчук (Гародня)
Адраджэнне вольнага мулярства на беларускіх і літоўскіх землях напачатку XX ст.	 157
ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ
Канстытуцыі Андэрсана альбо Старажытныя запаветы вольнага муляра. 1723 г.	 186
Ландмаркі. 1889 г.	 192
Статут вольных муляраў “Расейскай правінцыі”. 1782 г.	 195
Статут Вялікага ўсходу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. 1784 г.	206
Канстьггуцыйны статут вольнага мулярства Польскага. 1820 г.	218
Статут Вялікага ўсходу народаў Расеі. 1912 г.	233
Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча. 1933 г. (Фрагменты)	239
ХРАНАЛОГІЯ. СЛОЎНІК. БІБЛІЯГРАФІЯ	245
Прадмова рэдактара
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалогіі, мэтаю дзейнасці ягоных прыхільнікаў з’яўляецца духоўнае ўдасканаленне чалавека і ўсталяванне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў і рэлігій, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазіцый.
Даследаванне дзейнасці вольных муляраў або масонаў (freemasonry англ.) з’яўляецца новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі апошняга часу. Толькі ў 90-я гг. XX ст. айчынныя гісторыкі ўпершыню заняліся навуковай распрацоўкай праблемы, якую ў савецкі перыяд прыватызавалі “прапагандысты” кшталту УЯ.Бегуна1.
Адной з першых навуковых публікацый быў артыкул Сяргея Рыбчонка, прысвечаны вольным мулярам Менску пачатку XIX ст.2 Варта згадаць таксама артыкулы Ігара Гатальскага пра Дамініка Манюшку3 і Яўгена Анішчанкі пра пачатак гісторыі вольных муляраў на беларускіх землях4. Важную ролю ў навуковай актуалізацыі праблемы адыгралі пераклады працаў даследчыка пачатку XX ст. Станіслава Дабранскага, апублікаваныя на старонках Спадчыны5. У 1997 г. Гарадзенскія запісы змясцілі артыкул Вячаслава Шведа, прысвечаны дзейнасці гарадзенскіх ложаў канца XVIII пачатку XIX ст.6 Нарэшце, першую спробу абагульнення гісторыі вольных муляраў Беларусі зрабіў Мікалай Рыбко7. Таксама трэба згадаць публікацыі Юрыя Гардзеева, які вельмі
' Гл., напр., кнігу: В.Я.Бегун Рассказы о "детях вдовы" (Мннск, 1986).
2 Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагоддзя (Нарысы з іісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) I/ Годнасць. 1994. № 1(2).
3 Гатальскі I. Масон з Роткаўшчыны II Беларуская мінуўшчына. 1995. № 5.
4 Анішчанка Я. Вольныя муляры П Беларуская мінуўшчына. 1996. № 3.
5 Дабранскі С. Масонскія лёжы ў Літве Н Спадчына. 1997. № 1; ён жа. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве II Спадчына. 1997. — № 3.
6 Швед В.В. Гродзенскія масонскія ложы (канец XVIIl-пач. XIX ст.) П Гарадзенскія запісы: Старонкі гісторыі і культуры. — Гародня: ГрДУ, 1997. Вып. 3.
7 Рыбко М. Масонства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн.: БелЭн, 1999.
грунтоўна аднавіў гісторыю ложаў Гародні ў канцы XVIII і пачатку XIX ст.8, і аўтара гэтых радкоў, прысвечаныя ложам Беларусі і Літвы пачатку XX ст.9 Ідэалогія віленскіх масонаў пачатку XX ст. і іх узаемаадносіны з “Вялікім Усходам народаў Расеі” закраналіся таксама Мікалаем Сташкевічам10.
Традыцыі беларускай гістарыяграфіі масонскага сюжэту толькі складваюцца. Але гэты пачатак можна ацаніць станоўча. Большасць айчынных даследчыкаў пазбегла стэрэатыпаў. Выразна пераважае імкненне да навуковага аналізу месца і ролі масонаў у гісторыі Беларусі.
Цікавасць да “вольнамулярскага следу” ў беларускай гісторыі цалкам зразумелая. Даследчыкаў вабіць тое, што польскі гісторык Ю.Чыньскі назваў “гісторыяй ночы”. Вольнае мулярства заўсёды было ахутана покрывам таямніцы, якая ў вялікай ступені спрыяла нараджэнню “чорнай легенды” пра масонства. Гэтая “легенда” найчасцей праяўляеццаў розных варыяцыях вядомай канцэпцыі “тайнай змовы” [або супраць усяго чалавецтва, або супраць асобна ўзятай нацыі-дзяржавы]. Вельмі часта яна набывае антысеміцкае адценне [“жыдамасонская змова”]. Якраз таму адной з галоўных задачаў дадзенага зборніка з’яўляецца праверка антымасонскіх стэрэатыпаў сродкамі навуковага гістарычнага даследавання. Даследчыкі, якія рыхтавалі магэрыялы для зборніка, не імкнуліся замяніць “чорную легенду” на “белую” ці “ружовую”. Яны толькі паспрабавалі зразумець месца вольных муляраў у нашай гісторыі.
Зборнік пачынаецца раздзелам Даследаванні, які ўтрымлівае аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гісторыі вольных муляраў на беларускіх землях у другой палове XVIII першай трэці XX ст. Аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца беларускія гісторыкі і архівісты Марыяна Сакалова і Сяргей Рыбчонак (Менск), Вячаслаў Швед і Алесь Смалянчук (Гародня), Юры Гардзееў (Гародня-Кракаў). Трэба адзначыць публікацыю перакладаў артыкулаў двух вядомых польскіх даследчыкаў вольнага мулярства Станіслава Малахоўскага-Лэмпіцкага (1884-1959) і прафесара Тадэвуша Цагельскага, галоўнага рэдактара часопіса Л w Regia, гэтага своеасаблівага навуковага цэнтра польскага масоназнаўства. Артыкул С.Малахоўскага-Лэмпіцкага (“Міцкевіч і вольнае мулярства”) прысвечаны адносінам славутага паэта да “каралеўскага майстэрства”, а тэкст Т.Цагельскага (“Ordo in Chao”. Вольнае мулярства і крызісы эпохі Асветніцтва”) знаёміць чытача з сацыяльна-палітычнай пазіцыяй вольных муляраў Еўропы ў эпоху Асветніцтва.
• Гардзееў Ю. 3 гісторыі гарадзенскіх масонаў // Гістарычны альманах. 2001. Т. 5.
9 Гл., напр., Смалянчук А. 3 гісторыі віленьскаіа масонства пачатку XX ст. // Спадчына.
— 1998. № 5; ён жа. Масонскія ложы на беларускіх і літоўскіх землях. 1910-1916 гг. // Bialoruskie zeszyty historyczne. 2002. 17.
10 Сташкевіч М. Гістарычны выбар налачатку XX ст. II Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Пад рэд. А.П.Вайтовіча ды інш. Мінск, 2000.
Раздзел Дакументы іматэрыялы ўгрымлівае пераважна тэксты Канстытуцый і Статутаў вольных муляраў, паводле якіх была арганізаваная дзейнасць ложаў на беларускіх землях у разплядаемы перыяд. Большасць з дакументаў друкуецца ўпершыню ў беларускай навуковай літаратуры. Англамоўныя і польскамоўныя тэксты таксама ўпершыню перакладаюцца на беларускую мову.
Трэба адзначыць, што пры перакладзе гэтых дакументаў, а таксама пры рэдагаванні аналітычных тэкстаў зборніка ўзнікла праблема тэрміналогіі. Менавіта таму ў зборніку змешчаны Слоўнік найбольш пашыраных масонскіх тэрмінаў (В.Швед і А.Смалянчук). Была зроблена спроба пэўнай уніфікацыі тых спецыфічных тэрмінаў, якія датычаць дзейнасці вольных муляраў. У прыватнасці, гэта датычыць самой назвы прыхільнікаў “каралеўскага майстэрства”. У матэрыялах зборніка апроч агульнапрынятага тэрміна “масоны” шырока ўжываюцца тэрміны “дзеці ўдавы”, “браты” і “вольныя муляры”. Асабліва часта сустракаецца апошні з іх. Яіонае ўжыванне абумоўлена тым, што для большасці чытачоў тэрмін “вольны муляр” з’яўляецца новым і не ўтрымлівае таго асуджальнага сэнсу, якім антымасонская прапаганда надзяліла тэрмін “масон”. Аднак тзрміналагічныя пошукі нельга лічыць закончанымі. Прапанаваны Слоўнік трэба разглядаць як пачатковы этап гэтай працы.
Увазе чытача таксама прапануецца Храналогія гісторыі вольнамулярскагаруху, у якую ўключаныя найбольш значныя падзеі беларускай мінуўшчыны (аўтары М.Сакалова і А.Смалянчук), а таксамаБібліяграфія (А.Смалянчук).
Больш глыбокаму разуменню феномена вольнага мулярства ў айчыннай гісторыі паспрыяе знаёмства з канкрэтнымі гістарычнымі постацямі. Аўтарамі партрэтаў вольных муляраў у адпаведнай рубрыцы былі Іна Соркіна (Гародня), Вольга Шаталава (Менск) і Алесь Смалянчук. Адносіны да Ордэна вольных муляраў адлюстраваныя ў рубрыцы Вольныя муляры: ацэнкі і меркаванні.
Хачу выказаць шчырую падзяку Тадэвушу Цагельскаму і Янушу Мацееўскаму (абодва Варшава), Збігневу Соляку і Юры Гардзееву (абодва Кракаў), якія сваімі парадамі і прадастаўленымі матэрыяламі істотна дапамаглі ў падрыхтоўцы гэтага зборніка. Вялікую ролю таксама адыграла падтрымка праекта з боку таварыства “Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр” (Варшава). Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы дапамозе Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Belarusan Institute of Arts and Sciences).
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук
Вольныя муляры:
Франк-масонство нлн масонство (нем. Freimaurerei, Maurerei, Masonei, англ. masonry, freemasonry, фран. тазоппегіе, franc-тазоппегіе, лат. ars liberorum muratorum нлн latomia) задается целью нравственно облагоражнвать людей н обьедннять нх на началах братской любвн, равенства, взанмопоннмання н верностн.