• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

    Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

    Канец XVIII — пачатак XX ст.
    Алесь Смалянчук

    Памер: 280с.
    Вільня 2005
    75.94 МБ
    28 Joly A. Un mysique lyonnais et les secrets de la Franc-Mafonnerie. 1730-1824. Mafon, 1938; Hammermayer L. Wilhemsbader Freimaurer-Konvent.
    29 Moller H. Die Goldund Rosenkreuzer // Geheime Gesellschaften, hrsg. Von P.Ch.Lutz. Heidelberg, 1979. S. 172.
    Іаган Аўгуст Старк), містыкаў і прарокаў (як Тадэвуш Грабянка, правадыр ілюмінатаў з Авіньёна)30.
    Усе гэтыя людзі, якіх тэмперамент, погляды і лёс выштурхнулі на перыферыю іерархізаванага грамадства, падзеленага саслоўна і рэлігійна, шукалі бяспечнага месца і мажлівасці самарэалізацыі ў закрытых эзатэрычных брацтвах. Рэвалюцыя канца XVIII ст., якая юрыдычна і фактычна зліквідавала шэраг сацыяльных канфліктаў і праблемаў, азначала канец рыцарскіх і эзатэрычных масонскіх саюзаў31. Менавіта рэвалюцыю, а не абвінавачванні і пераслед з боку каталіцкага касцёла можна лічыць галоўнай прычынай упадку “шатландскага” масонства, па меншай меры ў яго формах эпохі Асветніцтва32. Разам з канкрэтнай эпохай з гістарычнай арэны зышла арганізацыя, створаная гэтай эпохай.
    Рэакцыя на рыцарскае і эзатэрычнае масонства: этычнае і палітычнае масонства
    Дамінаванне арыстакратычных рыцарскіх формаў, зварот да складанай для звычайнага адэпта праблематыкі эзатэрычнага хрысціянства усё гэта нарадзіла пратэст прагматычных братоў з мяшчанскіх колаў. Напрыканцы XVIII ст. пачала вымалёўвацца новая тэндэнцыя, асабліва ў пратэстанцкай частцы Германіі: “каралеўскае майстэрства” атрымала чыста этычны характар. Вольнае мулярства стала трактавацца як свецкая версія пратэстанцкайэтыкі33.
    Роўнасць і братэрства, талеранцыя і веды сталі ўспрымацца як выключна этычныя дырэктывы, пазбаўленыя канкрэтнага сацыяльнага, палітычнага або рэлігійнага зместу. Паварот да таямнічага гуманізму не абмяжоўваўся толькі сацыяльнай псіхатэрапеўтычнай функцыяй масонства. Наадварот, вольнае мулярства, не зацікаўленае “вышэйшымі” рэлігійнымі ведамі, вызваленае ад абслугоўвання класа феадалаў, больш паспяхова магло рэалізаваць сваю інтэграцыйную мэту.
    30 Тэма мартыністаў і Elus CoSns падрабязна асвятляецца ў працы Joly A. Un mysique lyonnais... Што датычыць дзейнасці польскага масона вышэйшых ступеняў і містыка Грабянкі, гл.: Ujejski J. Krol Nowego Izraela.
    31 Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej. S. 191-221. Аўтар акцэнтуе праблему дэзінтэграцыі вольнага мулярства як адзінага цэлага. Па-іншаму глядзіць на гэтую праблему Даніэль Лігу ў артыкуле Французскае масонства і ўлада (Ars Regia. 1992. Nr 1).
    32 Тэма рэпрэсій больш падрабязна асветлена ў кнізе: Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-WschodniejS. 195-207.
    33 Brauweiler H. Deutsche und romanische Freimaurerei im Lichte der Religionsund Kirchengeschichte. Gotha, 1926. S. 6-24.
    Фрагмент масонскага прывілея XX ст.
    Падобную функцыю ўлагоджвання палітычных і сацыяльных канфліктаў выконвала польскае масонства. У 70-ыя гг. XVIII ст. пасля стварэння ў Варшаве Нацыянальнай ложы масонства аб’яднала ў сваіх шэрагах прадстаўнікоў вядучых і часта антаганістычных сацыяльных групаў арыстакратыі, сярэдняй шляхты, узнікаючай інтэлігенцыі, багатага мяшчанства і last but not least іншаземцаў (французаў, немцаў, англічан, звычайна прадстаўнікоўтрэцяга саслоўя). Пасаду Вялікага майстра займаў правадыр антыкаралеўскай і антырасейскай апазіцыі Ігнацы Патоцкі (1750-1809). Ваўмовах ліберальнай ішіяхецкай дзяржавы, “загадкавыя” прынцыпы роўнасці і братэрства набывалі сацыяльны змест. Хуткая палітызацыя польскага масонства, г.зн. парушэнне асноўнага прынцыпа, які забараняў ложам займаць канкрэтную пазіцыю па палітычных пытаннях, мела сваім наступствам дэзінтэграцыю саюза ў перыяд Чатырохгадовага сейма. Трое галоўных аўтараў Канстытуцыі 3 траўня кароль Станіслаў Аўгуст, ксёндз Сцыпіён Пятолі і Ігнацы Патоцкі былі вольнымі мулярамі. Кожны з іх належаў да асобнай масонскай і палітычнай традыцыі. Дасягнуты кампраміс у пытаннях уладкавання Рэчы Паспалітай не з’яўляўся заслугай “каралеўскага майстэрства”. Апошняе заплаціла свой кошт за вызваленне ад ранейшых абмежаванняў і парушэнне асноўных прынцыпаў.
    Аналагічна развівалася гісторыя французскага масонства ў перыяд рэвалюцыі. Вольныя муляры апынуліся ва ўсіх палітычных лагерах, хоць най-
    болей іх было сярод шляхецкіх эмігрантаў і ворагаў новага ладу. Да таго часу французскіе ложы не з’яўляліся палітычнай сілай насуперак пазнейшым абвінавачванням з боку каталіцкага касцёла. Неабгрунтаваныя абвінавачванні прычыніліся да фарміравання “гераічнай” масонскай легенды, якая прыпісывала масонам падрыхтоўку рэвалюцыі34. Тут таксама палітыка знішчыла масонства. Адроджанае Напалеонам і падпарадкаванае палітыцы імператара, яно, нягледзячы на колькасны рост, было толькі ценем (калі не карыкатурай) самога сябе. Аналагічныя вынікі прынесла “адзяржаўленне” вольнага мулярства ў Аўстрыі ў перыяд праўлення Юзафа II. Паліцыйны кантроль над ложамі, абмежаванне іх колькасці да адной у кожнай правінцыі сталі прэлюдыяй поўнай ліквідацыі ложаў пераемнікамі імператара-рэфарматара35. Ва ўмовах паліцыйнай манархіі Габсбургаў забарона дзейнасці ложаў была фармальнасцю. “Каралеўскае майстэрства”, пазбаўленае ўласнай формы і зместу, перастала быць прыцягальнай формулай сацыяльнай актыўнасці.
    Факт упадку арганізацый вольных муляраў у краінах, ахопленых рэвалюцыяй (а таксама шляхам “зверху”, як у Аўстрыі) спрашчае выяўленне іх сацыяльных функцый арбітральнай і інтэграцыйнай, а таксама ў сферы псіхікі асобы тэрапеўтычнай. Аб’ектыўная роля руху вольных муляраў у большай ступені зводзілася да кансервацыі сацыяльнага status quo, чым да яго парушэння. Масонства з’яўлялася фактычным саюзнікам “старога ладу”. Парадокс гісторыі заключаецца ў тым, што яго абвінавацілі якраз у знішчэнні гэтага ладу. “Віна”, якую як гісторыя, так і самі вольныя муляры з часам пачалі лічыць за заслугу, абцяжарвае “каралеўскае майстэрства” па сённяшні дзень36.
    Пераклад Алеся Смаленчука
    34 Mellor A. Histoire de 1’anticlericalisme fran?ais. Nouv. fed. Paris, 1978. S. 208-219; Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej. S. 191 (хоць алошні схіляецца да думкі, uno вольныя муляры часцей змагаліся на рэвалюцыйным баку барыкадаў).
    35 Тэма французскага масонства перыяда I імперыі больш падрабязна асвятляецца ў артыкуле Даніэля Лігу Французскае масонства і ўлада. Пра рэпрэсіі ў Аўстрыі гл.: Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej. S. 196, 198-203.
    36 Тэма “чорнай” i “белай” (“гераічнай”) масонскай легенды падрабязна асвятляецца ў працы: Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej. — S. 9-12.
    Масонства як сацыяльна-культурная практыка. XVIII-XIX ст.
    XVIII і XIX стагоддзі былі часам з’яўлення новых формаў культурнага і сацыяльнага жыцця, атрымаўшых у сучаснай літаратуры назву “Асветніцтва”. Сімвалам эпохі лічыцца французская энцыклапедыя. Аднак, як адзначыў Аласдэр Макінтайр, самі французы часта прызнавалі ў якасці пэўнага ўзора Асветніцтва англійскую мадэль. Філосаф тлумачыў гэта тым, што ў французаў адсутнічаў універсітэт новага тыпу і не было секулярызаванага пратэстанцкага фона, г.зн. шырокага сацыяльнага слоя чытаючай публікі1. Трэба прызнаць правату даследчыка, бо, як вядома, менавіта ў Англіі раней, чым у іншых еўрапейскіх краінах склаліся эканамічныя, палітычныя і юрыдычныя ўмовы, неабходныя для ўзнікнення новых сацыяльна-культурных практык, у т.л. і масонства.
    У выніку сацыяльна-палітычных трансфармацый (сацыяльнай і прамысловай рэвалюцый) адбывалася секулярызацыя2 і палітызацыя грамадскага жыцця. Нават рамеснікі і сяляне праяўлялн цікавасць да дзеянняў урада і разумелі важнасць удзелу ў палітыцы. “Бальшыня рамеснікаў пачынае дзень з наведвання кавярні, каб пачытаць там газету. Я часта бачыў, што чысцільнікі абутку ды іншы гэткі ж люд збіраюцца, купляюць газету за Hard кожны дзень і чытаюць яе”, так характарызаваў Лондан у 1726 г. адзін з яго жыхароў3. У сваю чаргу, палітызацыя і секулярызацыя спрыялі таму, што постпрыдворнае і постклерыкальнае грамадства пазбаўлялася выразных сацыяльна-культурных дэтэрмінуючых каардынатаў4.
    Прасторай, у якой ствараліся новыя каардынаты стала “публічная сфера”. Па вызначэнню Юргена Хабэрмаса, “публічная сфера гэта форум, на які людзі (у якасці прыватных асобаў, пазбаўленых статуса ў дзяржаўнай іерархіі) збіраюцца разам, фарміруючы такім чынам грамадскасць (a public).
    1 Макмнтайр А. После добродетелн. Москва, 2000. С. 55-56.
    2 П.Бэрк вызначае секулярызацыю як “выяўленне спадзяванняў і страхаў у свецкіх паняццях, відавочнае змяншэнне ролі звышнагуральнага” (Бэрк П. Народная культура Эўропы ранняга новага часу. Мінск, 1999. С. 290).
    3 Цыт. па: Бэрк П. Народная кулыура Эўропы ранняга новага часу. Мінск, 1999. С. 296.
    * Brewer J. “The most polite and the most vicious”. Attitudes towards culture and commodity. 1600-1800 II The Consumption of Culture 1600-1800: Image, Object, Text. Ed. by A.Berminghem and J.Brewer. London-New York, 1995. P. 341-361.
    Пры гэтым яны гатовыя падпарадкоўвацца аўтарытэту грамадства ў абмен на прызнанне сябе з боку грамадскага меркавання”5. Ю.Хабэрмас разглядаў феномен “публічнай сферы” ў сэнсе пэўнага месца (таму і сам тэрмін “форум” не выпадковы і адсылае да свайго першапачатковага значэння), якое належыць ужо не “двару”, а “гораду” і рэалізуецца ў форме разнастайных інстытутаў, такіх як клубы, салоны, гурткі наведвальнікаў кавярняў і масонскія ложы6.
    Па меркаванню Ю.Хабэрмаса, гэтыя інстытуты характарызаваліся некалькімі адметнымі рысамі. Па-першае, яны прадуцыравалі этас роўнасці, свядома не звяртаючы ўвагу на розны сацыяльны статус сваіх сяброў. Падругое, хоць гэтыя інстытуты не з’яўляліся эквівалентам уласнага грамадства, тым не менш сацыяльныя дыскурсы, якія яны нараджалі самі прэтэндавалі на вызначэнне грамадскіх аўтарытэтаў. Яны лічылі, што публічная сфера патэнцыяльна ці рэальна ўключае ўсю грамадскую прастору, хоць на практыцы яна датычыла толькі мужчынаў, якія валодалі маёмасцю7. Па-трэцяе, тут абмяркоўваліся палітычныя і этычныя пытанні, якія раней былі “таямніцай” двара і цэркві. Яшчэ адной прыкметай публічнай сферы стаўся перыядычны друк. Гэты прынцыпова новы спосаб артыкуляцыі грамадскіх патрабаванняў і інтарэсаў атрымаў у Англіі з пачатку XVIII ст. хуткае развіццё8.