Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
” Магерналы по встормм масонства в прежней русской арммм / Т. Соколовская II Русская старвна. 1907. T.130. Кн. 6. С. 659-668; Кн. 7. С.197-216; Кн.8. С. 405-432; Кн. 9. С. 643-653.
Чацвёртую па колькасці групу складала шматлікае чынавенства мясцовай адміністрацыі і дваранскіх органаў кіравання. Напр., гарадзенскія губернатары Міхал Бутаўт-Анджэйковіч і Станіслаў Урсын-Нямцэвіч, менскі губернатар Казімір Сулістроўскі, сакратар Гарадзенскай скарбавай палаты Станіслаў Далінскі і яе прэзідэнт Казімір Крэйбіх, маршалкі паветаў: Берасцейскага Павел Ягмін, Вілейскага Ян Аскерка, Наваградскага Юзаф Вайніловіч, Слуцкага Адам Непакайчыцкі, стараста Нясвіжа Ян Флемінг, прэзідэнт Нясвіжа Франц Нолтэнмейер і іншыя служачыя губернскіх канцылярый і скарбавых палатаў, земскія пісары і спраўнікі, павятовыя і губернскія маршалкі, сябры розных губернскіх і павятовых камісій.
Вылучалася таксама група ўрачоў, дактароў медыцыны, аптэкараў (25 чал.), асабліва ў гарадзенскіх і нясвіжскай ложах20. Сярод іх інспектар Гарадзенскай урачэбнай управы старшы дарадца Берэнс Рэйнольдавіч (Бернард Міхайлавіч) Міхельсон, гарадзенскі аптэкар Фрыдэрык Шэдэ, дывізіённы доктар Караль Бідэрман, наглядальнік вайсковых лазарэтаў Ян Брандт, доктар Менскага вайсковага шпіталя Аляксандр Генрыц, дактары медыцыны Караль Юзаф Вірыён, Вінцэнт і Тэадор Эме.
Таксама трэба згадаць пра настаўнікаў Менскай гімназіі Яна Чачота, Вінцэнта Сянкевіча, Пятра Шнэйдэра, настаўніка музыкі Менскага пансіёна Аўгустына Дразда, музыкантаў Матэвуша Стравінскага, Вінцэнта Шалькевіча, Міхала Фрэйта, ксяндза-капелана Менскай гімназіі Яна Жылінскага, доктара філасофіі Антонія Развадоўскага, прафесара кальвінісцкай школы ў Слуцку Юзафа Сеўрука.
Цікавую характарыстыку літоўска-беларускім масонам даў І.Ходзька ў сваіх Літоўскіх замалёўках: “Уступіўшы ў ложу польскі (чытай ліцьвінскі В.Ш.) брат масон шукаў перш за ўсё навінаў, адкрыцця таямніцы, наўмысна зацямнёнай баламутнай сімволікай і яшчэ больш баламутнай масонскай легендай <„.> Польскі брат масон шмат не думаў. He дакрануўшыся да таямніцы так хутка, як таго прагнуў, угаворваў сябе, што яна ёсць, але такая ўзвышаная, такая высакародная і так глыбока схаваная, што ён яе адшукаць не здолее. Супакоіўшы сябе такім чынам сядзеў у масонстве далей, пакуль яго адтуль не выгнаў аляксандраўскі ўказ”21.
Але не толькі цікаўнасць штурхала ў лона ложаў. Некаторых прывабліваў матэрыяльны інтарэс, перамяшчэнне па службовай лесвіцы, уваходжанне ў элітныя колы. І.Ходзька пісаў: “Слабы літаратар, журналіст і кнігавыдаўца ўступае ў ложу, бо “брагы” разнясуць па свету яго літаратурныя і журналісцкія опусы як вяршыню мудрасці, ведаў і дасціпнасці, кнігі купяць ў кнігарнях
20 Пыпнн А.Н. Русское масонство... С. 529; Швед В.В., Ігнатовіч Ф.І. Урачы і аптэкары члены гродзенскіх масонскіх лож (канец XVIII пачатак XIX ст.) // Нсторня м современные проблемы лекарственого обеспеченмя населення. — Гродно: б.н., 2000. — С. 37-41.
21 Цьгг. па: Zal?ski S. О masonii w Polsce od roku... Cz. 2. S. 44-45.
“брата”, таксама даду ць і рэкамендацыю, а, нават, і грошы і дапамогуць зрабіць добрую кар’еру <...>”22.
Былі сярод масонаў і тыя, хто імкнуўся злучыць ідэю духоўнай працы па пабудове “Храма Божага” з пераўтварэннямі рэчаіснасці, але пра гэта скажам ніжэй. Звернем ўвагу на патаемны характар масонскай дзейнасці. Святы абавязак кожнага масона захоўваць таямніцу абрадаў і сімвалаў. Другі дазорца ложы “Уладзіслаў Ягайла” Ян Садкоўскі ў прамове пад час ўрачыстага паседжання ў гонар св.Яна заўважыў, што трэба і далей утрымліваць таямніцу пра сваю дзейнасць, бо гэта спрыяе “пэўнасці мэтаў, да якіх узносяцца намеры шляхетна згодных душаў”. Парушэнне таямніцы каралася грыўнай у касу ложы, вуснай і пісьмовай вымовай, адхіленнем ад удзелу ў паседжанні ложы, паніжэннем у ступені і г.д., уключна да “масонскай смерці”23.
Звернем увагу на погляды і грамадска-палітычную дзейнасць масонаў. Галоўнай іх мэтаю было самаўдасканаленне, самавыхаванне, “пераўтварэнне першапачаткова змарнаванай чалавечай натуры”. Пра адкрыццё ў Слуцку ложы “Уладзіслаў Ягайла” Б.Квіналоўскі казаў, што гэта ўзыход сонца, “першыя промні якога выводзяць з начной цемры, усяму прыроднаму вяртаюць рух і жыццё <„.> Утвараецца новая святыня, узносіцца новы алтар для Вялікага Будаўніка сусвету, а таму кожны з іх (братоў В.Ш.) павінен імкнуцца быць руплівым і паслухмяным, каб сусвет папярэджаны і аслепляны са здзіўленнем на іх глядзеў, і ў кожным масоне, хоць бы і насуперак уласнаму жаданню, шанаваў і любіў дабрадзейнасць”. У адной з прамоваў на паседжанні ложы “Паўночная паходня” ў Менску невядомы брат казаў, што вольнамулярская навука “з’яўляецца вялікай, цяжкай і складанай, бо мае высокую мэту, a менавіта святую падрыхтоўку агульнага шчасця для народаў, навуку, якая звязвае вольных муляраў у адзінае цела, злучае іх сэрцы ланцугом братэрскага адзінства”24.
Масоны казалі пра роўнасць усіх людзей, пра неабходнасць жыць агульнай супольнасцю. Першы дазорца на ўрачыстым паседжанні ложы “Казімір Вялікі” сцвярджаў: “Недастаткова таго, каб прызнаваць роўнасць у свяцілішчы, а трэба, каб мы ва ўсіх людзях прызнавалі чалавека, незалежна ад таго, ці прыгожа ён апрануты, ці ў лахманах, ідзе ён за плугам, ці сядзіць за сталом з пяром у руцэ, трымае ў руках зброю ці пілу, скіпетр ці аршын. Ён усюды такі самы, мае аднолькавую аснову, аднолькавае права на зямное шчасце і адноль-
22 Тамсама. S. 46; Серков А.Н. Нз нсторнв русского масонства: Ложа трёх добродегелей н декабрнсты Н Вестн. Моск. ун-та. Сер. 8. Нсторвя. 1988. № 5. С. 65.
23 Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego... S. 68; НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. Арк. 338.
24 НГАБ у Менску. Ф. 295, воп.1, ад.з. 286. Арк. 226 адв., 340 адв.
кавае прызначэнне за труною Масоны марылі аб стварэнні, а дакладней аб вяртанні чалавецтва да “агульнай супольнасці па прынцыпах Ісуса Хрыста”. Бог хацеў, каб людзі жылі “адзінай супольнасцю, адно цела складалі”. Розныя прамоўцы з ложаў “Паўночная паходня” і “Уладзіслаў Ягайла” прыйшлі да адзінай высновы галоўнай перашкодай дасягнення гэтага з’яўляецца “монстр эгаізму”, які перамог і падзяліў людзей, унёс у іх жыццё сквапнасць, пагарду, уціск, несправядлівасць26.
У святле вышэйазначанага, не зразумела пра які “падзел тэрыторыі” Расеі масонамі гаворыць сучасны расейскі даследчык А. А.Платонаў: “У1807 г. частка заходніх губерняў была неправамерна аб’яднана ў г.зв. Царства Польскае, у якое трапілі таксама гістарычна рускія (маларускія і беларускія) землі”27. У 1807 г. Царства (Каралеўства) Польскае не існавала. Яно было створана пасля Венскага кангрэса 1815 г., а г.зв. “заходнія губерні” з’яўляюцца не “гістарычна рускімі”, а часткай тэрыторыі былога ВКЛ. Масоны да гэтых працэсаў дачынення не мелі, хоць сам Аляксандр I належыў да іх. У1807 г. Напалеон Банапарт арганізаваў Герцагства (Княства) Варшаўскае, а Расея атрымала Беластоцкую акругу (вобласць), далучаную ў 1842 г. да Гарадзенскай губ.28
У Статуце сімвалічных ложаў шмат увагі ўдзелялася праяўленню чалавечнасці. Гэіы абавязак масона сфармуляваны наступным чынам: “Любі блізкага свайго, як самога сябе, не рабі яму ніколі таго, піто сабе не зрабіў бы. Скарыстай з раскошнага дару мовы, гэтага знешняга знака твайго панавання над прыродай, каб прадбачыць патрэбы чалавека і ў сэрцах усіх распаліць святое полымя дабрадзейнасці”. Масон не павінен быў саромяцца чалавека з ніжэйшага стану, але пачцівага, якога абдымаў як брата ў ложы. Яго абавязак спяшацца на дапамогу брату, які патрабуе яе, са “святлом розума, сэрцам і радаю”29.
Роўнасць, да якой імкнуліся масоны, грунтавалася на панаванні закона. Л.Плятэр у адной з прамоваў на паседжаннях менскай ложы “Паўночная паходня” ў 1817 г. казаў пра роўнасць, свабоду слова, панаванне права, перад якім роўныя і сын і брат караля, і рамеснік: “Вось тады і будзе сапраўдная ад вякоў уводзімая і захоўваемая, адзіная разумная і карысная роўнасць у абліччы закона”30.
25 К нсторан масонства в Россші / Н.М.Затворнмцкнй // Русская старнна. Т. 129. Кн. 3. С. 548.
26 НГАБ у Менску. Ф. 295, воп.1, ад.з. 286. Арк. 227 адв., 337 адв.-338.
27 Платонов 0. А. Терновый венец Росснн: Тайная нсторня масонства. 1731-1996. М.: Родннк, 1996. С. 74.
28 Госцеў А.П., Швед В.В. Гродзенская губерня // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн.: БелЭн, 1996. C.125; Encyklopedyczny slownik historii Polski / Pod red. J.Maciszewskiego. Warszawa: POW, 1998. S. 29, 132-133, 136-137.
29 Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego... S. 65, 67.
30 НГАБ У Менску. Ф. 295, воп.1, ад.з. 286. Арк. 227.
Складанымі былі рэлігійныя погляды масонаў. 3 аднаго боку, стаіуг паірабаваў: “Прысвяці Богу ў ахвярнасць волю і жаданне і паспрабуй быць годным Яго ажыўляючых уплываў. Здзяйсняй правы, якія Ён хоча, каб чалавек меў у гэтым тленным побыце на зямлі. Падабацца Богу гэта тваё шчасце, злучьшца з ім назаўсёды гэта найцудоўнейшае жаданне і канчагковая мэта тваіх учынкаў <...>”3’ Аднак каталіцкія традыцыі пераважвалі веру ў Вялікага Будаўніка сусвету. Вольныя муляры хадзілі ў касцёл, дапамагалі каталіцкім шпіталям і Таварыствам дабрачыннасці, спавядаліся перад смерцю. 3 другога боку, як піша польскі даследчык С.Залэнскі, “нехрысціянская, наскрозь паганская атмасфера ложы, не маіла не ўплываць адмоўна на розум сваіх адэптаў. Ігнараванне рэлігійнай практыкі і з часам поўнае яе занядбанне гэта першыя вынікі ўплыву. Пасля гэтага знікала павага да касцёла, ігнараваліся дагматы, пашыраўся агульны індыферэнтызм, і, нарэшце, нараджалася сумненне і рэлігійны скептыцызм <...>”32
Мэта рэгулярнага масонства гэта маральнае ўдасканаленне і самавыхаванне. Але жыццё ўносіла карэктывы, асабліва на тэрыторыях, якія страцілі незалежнасць. Былы масон віленскай ложы “Руплівы ліцьвін” Ст.Міцканеўскі паведамляў віленскаму генерал-губернатару Рымскаму-Корсакаву: ‘Талоўная таямніца масонаў заключаецца ў наступным: усталяваць паміж людзей усіх станаў вольнасць і роўнасць, зліквідаваць дэспатызм або самадзяржаўнае праўленне. Яны схіляюцца да рэвалюцыі, падобнай на тыя, што былі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Неапалі і Турыне, а таму, зразумела, пагражаюць хваляваннямі народаў”33.