Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Энцвклопедвческнй словарь. Том XXXVIa / йзд. Ф.А.Брокгауз, Й.А.Ефрон. Спб., 1902.
С. 502 (аўтар артыкула Ю.Гесен).
Спервых же шагов своей деятельностн масонство стало встречать протнводействне co стороны духовных н светскнх властей. Еслн это враждебное отношенне паралнзавало кое-где распространенне союза, то в большннстве случаев оно способствовало ему, вызывая особенный ннтерес к новому таннственному учрежденню. В Велнкобрлтанйн, где граждане нздавна пользовалнсь правом собраннй н союзов, преследовання вообіце былн незначнтельны; в Шотланднн в 1755 г. Генеральный Сннод возбуднл преследованне протнв масонов, не прннадлежаіцнх к цеху; в йрланднн католнческое духовенство обьявнло себя врагом союза н преследованне его продолжало в теченне всего XIX в. Во Францнн папскне буллы о преследованнн масонов не оказывалн действня; ллпіь в 1737, 1744 н 1745 гг. полнцня препятствовала работе масонов; позже деятельность французскнх лож не прерывалась властью. Нанболее грознымн врагамн масонов явнлнсь папы, вызывавшне преследованне масонов в йталнн, йспаннн н Португалнн. Благодаря папам масонство нмело н свонх мученнков. В 1737 г. в Рнме образовалась особая конференцня нз несколькнх карднналов н ннквнзлтора святого суднлнша; многне братья попалн в рукн ннквнзнцнн, а в 1738 г. папа Клнмент ХП обьявнл буллою анафему союзу; в снлу этой буллы Карл VI запретнл масонство в Нндерландах. Однако на месте закрывавшнхся лож возннкалн новые. В 1751 г. БенедмктХІУ подтверднл буллу своего предшественннка; тогда же Фердннанд VI йспансклй запретнл масонов под страхом смертной казнн. В 1814 г. Пнй VII вновь провозгласнл проклятне масонству н в 1821 г. повторнл его. Лев XIII н Пнй VIII шлн по стопам предшественннков. По мере распространення союза папы сталн чаіце высказываться протнв него. В 1846 г., дважды в 1849, 1854, 1863, 1864, 1865 н 1875-х гг. Пнй IX обрушнвался с проклятнямн на масонство. Лев XIII также энергнчно восставал протнв Союза; он назвал масонскую терпнмость обманом, так как ею хотят увернть братьев будто людн всех релн-
гнй достнгнут загробного блаженства. Он прнзывал католнческнх правнтелей прннять меры к уннчтоженню Союза <.. .>
Энцвклопедвческнй словарь. Том XXXVIa
/ йзд. Ф.А.Брокгауз, Й.А.Ефрон. Спб., 1902.
С. 508 (аўтар артыкула Ю.Гесен).
Пасля рэвалюцый 1848 г. каталіцкі касцёл распачаў змаганне супраць распаўсюджвання рэспубліканскіх формаў праўлення, ідэі аддзялення касцёла ад дзяржавы, прызнання праблемы веравызнання асабістай справай чалавека. Гэтыя палажэнні часта з’яўляліся складовымі праграмаў палітычных партый. Якім жа выгодным для рэакцыі быў палемічны тэзіс, што праграмы гэтых партый ствараюцца ў выніку дзеяння нейкіх закулісных сілаў, якія ўсё расстаўляюць на шахматнай дошцы палітычнай барацьбы і імкнуцца да знішчэння касцёла і існуючага сацыяльнагаладу!
Паняцце масонства аказалася вельмі прыдатным для гэтага. Масонства нечакана ператварылася ў гіганцкую пачвару з тысячамі вачэй і шчупальцаў, якая здалёк ад суеты сённяшняга дня ў цішы канспірацыі вырашае лёсы свету і чалавецтва. Быў створаны міф і распрацаваная методыка, якая сдала іспыт на “выдатна”. Ёй карысталася ўся рэакцыя. Калі не хапала канкрэтных аргументаў, казалі пра таямнічасць ложаў, а ў палітычных праціўніках бачылі іх прадстаўнікоў. Класічны вобраз гэтай барацьбы прадстаўлены ў Францыі пасля 1870 г. падчас змагання кансерватыўнага духавенства супраць маладой рэспублікі. Практычна не было ніводнай палітычнай справы, за якой бы не бачылі рукі масонаў <.. .>
Кіра Е. Stadia і szkice historyczne.
-Wroclaw, 1959.-S. 201
Няма неабходнасці ні перабольшваць, ні змяншаць значнасць зробленага вольнымі мулярамі на магістралях цывілізацыі. Захад дасягнуў шмат чаго дзякуючы дзейнасці масонаў. I наадварот, тыя краіны, дзе яно забаранялася ці пераследавалася, неслі значныя страты, нават паражэнні як на поле боя, так і пры мірным супастаўленні сацыяльных сістэмаў і каштоўнасцяў.
Алег Салаўёў, расейскі гісторык масонства, 1998 г.
(Харнтоновнч Д. Масонство. Москва, 2001. С. 8)
ацэнкі і меркаванні
Вольныя муляры:
Вольныя муляры:
Масонства заўсёды было супольнасцю, сяброў якой звязвалі ўзаемныя інтарэсы, хоць яны ніколі не былі вызначаны. Яго ворагі сцвярджалі, што масонства з'ява антыфеміністычная, бо ў яго шэрагі не прымаюцца жанчыны, а таксама антысацыяльная і антыхрысціянская, бо ягоныя сябры дзеля ўзаемападтрымкі выкарыстоўваюць палітычныя, гандлёвыя і сацыяльныя кантакты, што шкодзіць інтарэсам іншых людзей. Самі вольныя муляры заўсёды падкрэслівалі ўласны супраціў атэізму, прыхільнасць рэлігійнай талеранцыі, нейтралітэт у палітычных справах і зацікаўленасць у дабрачыннасці.
<.„> Спрэчкі на тэму ролі масонства працягваюцца. Але найлепей пра вольнае мулярства гаворыць спіс ягоных сяброў. Гаворыцца, што ў яго трапілі імператар Аўстрыі Францішак I, кароль Прусіі Фрыдрых II, кароль Швецыі Густаў IV, кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, цар Расеі Павел I, Врэн, Свіфт, Вальтэр, Мантэск’е, Гётэ, Гібон, Бэрнс, Уілкс, Барк, Гайдн, Моцарт, Гільёцін і Марат, генералы Лафайет, Кутузаў, Сувораў і Велінітон, маршалы Макдональд і Панятоўскі, апроч таго Талейран, Кэнінг, Скот, Тролап, О'Конэл, Пушкін, Ліст, Мазіні, Гарыбальдзі і Кошут, кароль Бельгіі Леапольд I, германскі імператар Вільгельм I, Эйфель, Цірпіц, Шарнхорст, Масарык, Керанскі, Срэзэман і Чэрчыль, а таксама за адзіным выключэннем усе брытанскія каралі ад Гёорга IV да Георга VI. Гэта сведчыць, што найвялікшае з міжнародных тайных таварыстваў не было цалкам тайным.
Norman Davies. Europa. Rozprawa historyka z historia.
Krakow, 1998. S. 679.
Як Мы даведаліся <.. .> шырока распаўсюджваюцца і штодня робяць поспехі пэўныя таварыствы, арганізацыі, сходы, гурткі і тайныя саюзы, што называюцца масонствам альбо выступаюць пад іншай назвай у залежнасці ад асаблівасцяў мовы, у якіх людзі ўсялякіх рэлігій і ўсялякіх секгаў, ствараючы бачнасць прыроднай дабрасумленасці, звязваюцца паміж сабой тайнай дамовай паводле правоў і статутаў, выдуманых дзеля таго, каб, даючы прысягу на Бібліі і пад пагрозай самага жахлівага пакарання, захоўваць у непарушнай маўклівасці ўсё тое, што робіцца ў змроку таямніцы.
Але прырода злачынства такая, што яно само сябе здраджвае, само пра сябе ўголас гаворыць, і гэта дазваляе яго адкрыць і ўбачыць, таму вышэйазначаныя таварыствы і тайныя саюзы выклікалі такія моцныя падаз-
рэнні ў душах вернікаў, што далучэнне да гэтых таварыстваў у вачах людзей светлых і разумных азначае запляменне сябе як маральна сапсаванага, бо, калі б не рабілі яны нічога кепскага, то не хаваліся б так ад святла. A падазрэнні настолькі ўзмацніліся, што ў некаторых краінах згаданыя таварыствы здаўна забароненыя і пастаўленыя па-за законам, як пагроза грамадскаму спакою.
Задумваючыся над велізарнасцю зла, якое звычайна зыходзіць з такога тыпу таварыстваў і тайных саюзаў, не толькі дзеля спакою дзяржаваў, але таксама дзеля ратавання душаў, і таму, што з гэтай нагоды не мажліва прымірыць гэтыя арганізацыі з законамі свецкімі і кананічнымі, і таму, што па воле Божай абавязкам Нашым з’яўляецца назіранне днём і ноччуяк вернага і разумнага слугі Божага каб людзі падобнага тыпу не забіраліся як злодзеі да дамоў і не спусташалі як лісы склепаў, не псавалі сэрцаў прастакоў і не траплялі ў іх атрутымі стрэламі. Каб закрыць вельмі шырокі шлях, які мог бы стаць шляхам для злачынстваў, якія здзяйсняюцца без пакарання, ды па іншых вядомых Нам разумных і справядлівых прычынах, паслухаўшы рады Вялебных Братоў Кардыналаў святога рымскакаталіцкага касцёла і Нашым уласным рашэннем, буцучы цалкам перакананымі ў праваце, пасля працяглага роздуму і моцай Нашай поўнай апостальскай улады, пастанавілі асудзіць і забараніць названыя таварыствы, арганізацыі, сходы, гурткі і тайныя саюзы, якія называюцца масонствам або вядомыя пад іншай назвай, бо асуджаем і забараняем іх гэтым Нашым загадам назаўсёды. Дзеля гэтага забараняем фармальна і ў моцы святога паслухмянства ўсім і кожнаму асобна веруючаму ў Ісуса Хрыста кожнага саслоўя, ранга, кандыцыі, гонару і пасады, свецкім і духоўным, дыяцэзіяльным і манаскім, якія заслугоўваюць нават на спецыяльнае ўпамінанне, каб не дазволілі сабе пад якім бы ні было прэтэкстам, па якой бы ні было прычыне, уступаць у названыя таварыствы вольных муляраў альбо інакш названых, распаўсюджваць іх, утрымліваць, прымаць у сябе або даваць прытулак дзе-небудзь у іншым месцы, хаваць іх, далучацца да іх, падтрымліваць іх або выдзяляць ім сродкі і мажлівасць для правядзення паседжанняў, дастаўляць што-небудзь, удзяляць ім рады, дапамогі або пад-трымкі адкрыта або тайна, непасрэдна або ўскосна, асабіста або праз іншых, якім бы ні было спосабам, таксама заахвочваць іншых, угаворваць, схіляць, каб запісваліся да таварыстваў падобнага тыпу, станавіліся іх сябрамі, дапамагаць ім у тым, утрымліваць іх так ці інакш або раіць. I адназначна загадваем стрымлівацца ад усялякага ўдзелу ў гэтых таварыствах, арганізацыях, сходах, гуртках або тайных саюзах
	 Вольныя муляры:
ацэнкі / меркаванні
Вольныя муляры:
ацэнкі і меркаванні	 пад пагрозай экскамуніі, якая будзе выкарыстаная супраць усіх, хто здзейсніць вышэйазначаныя праступкі фактычна і без аніякіх раследаваняў, і ад якой (экскамуніі) ніхто не можа атрымаць выбачэння іншым шляхам як толькі ад Нас або ад актуальнага біскупа Рыма ў выпадку смяротнай пагрозы.
Жадаем таксама і загадваем, каб усе біскупы і вышэйшыя духоўныя асобы ды іншыя кіраўнікі, каб усе інквізітары па справах ерэтызму паведамлялі і выступалі супраць здзейсненых праступкаў нягледзячы на саслоўе, рангі, кандыцыю, гонар і пасады, стрымлівалі іх і выносілі заслужаныя пакаранні як тым, каго моцна падазраюць у ерэтызме. Няхай нікому не будзе дазволена парушаць альбо супрацьставіцца Нашаму загаду, асуджэнню і забароне, што ўтрымліваюцца ў гэтай Буле. Калі хто-небудзь асмеліцца пасягнуць на яе, хай ведае, што яго чакае гнеў Бога Усемагутнага і святых апосталаў Пятра і Паўла.
Фрагмент энцыклікі папы Клеменса XII In Eminenti (1738)
(http://www.tradycja.koc.pl/InEminenti.htm)
Негатыўная ацэнка Касцёлам вольнамулярскіх арганізацый застанецца нязменнай, бо прынцыпы іх дзейнасці заўсёды былі нязгоднымі з вучэннем Касцёла і таму ўваходжанне ў іх склад застаецца забароненым. Вернікі, якія належаць да вольных муляраў, здзяйсняюць цяжкі грэх і не могуць быць дапушчанымі да Святога Прычасця.