Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
3 Дэкларацыі дактрыны веры. Ватыкан. 26 лістапада 1983 г.
(http://www.republika.pl/adnikiel/cc.html)
Масонства з’яўляецца тайнай інтэрнацыянальнай сусветнай рэвалюцыйнай арганізацыяй барацьбы супраць Бога, хрысціянства, Царквы, нацыянальнай дзяржаўнасці, і асабліва дзяржаўнасці хрысціянскай. У гэтай інтэрнацыянальнай арганізацыі першае месца па ўплывам і значэнню належыць яўрэйскай нацыі, якая адрозніваецца богазмаганнем з дня распяцця Ісуса Хрыста.
Мітрапаліт Антоній, Старшыня Архіерэйскага Сабора
Рускай праваслаўнай царквы за межамі. 1932 г.
(Харнтоновнч Д. Масонство. Москва, 2001. С. 6)
ДАСЛЕДАВАННІ
Тадэвуш Цагельскі (Варшава)
“Ordo in Chao”.
Вольнае мулярства і крызісы эпохі Асветніцтва*
Масонства як адкрытая сістэма
У гістарыяграфічнай традыцыі, пачынаючы ад Спенсера і Тойнбі і да Поля Хазарда ўключна, у традыцыі, якая жыве і сёння, замацаваўся вобраз масонства XVIII ст. як “прадстаўніцтва” або нават “авангарда” Асветніцтва. У межах гэтай традыцыі рух вольных муляраў тлумачыцца як маніфестацыя інтэлектуальных і сацыяльных памкненняў “новага класа” буржуазіі, а таксама інтэлектуальных колаў інтэлігенцыі. Адначасна Асветніцтва трактуецца як праграма гэтых і іншых сацыяльных групаў, якія былі зацікаўленыя аслабленнем і нават поўнай ліквідацыяй феадальнай сістэмы’.
Даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў дазваляюць па-новаму паглядзець на генезіс і ідэйны змест як Асветніцтва, так і “каралеўскага майстэрства”. Аднак яшчэ вельмі далёка да выпрацоўкі сучаснай канцэпцыі ўзаемаадносінаў паміж інтэлектуальнымі структурамі XVIII ст. і вольным мулярствам. Рэзюміруючы, можна сцвярджаць, што вынікам гэтых даследаванняў з’яўляецца канстатацыя плюралістычнага характару як асветніцкай ідэалогіі, так і ідэйнага падмурку масонства.
* Перадрук з дазволу аўтара. Артыкул быў упершыню надрукаваны ў часопісе Ars Regia (1992.-Nr 1).
1 Сярод шматлікай літаратуры параім чытачу толькі некаторыя выданні, дасягальныя ў Польшчы. Напр.: M.S.Anderson Historians and the Eighteenth-Century Europe. 1715-1790. Oxford, 1979. S. 106-118; Chevallier P. Histoire de la Franc-Maqonnerie fran^aise. T. 1; La Mafonnerie. Ecole de VEgalite. 1725-1799. Paris, 1974; Epstein K. The Genesis of German Conservatism. New Jersey, 1966. S. 84-111; Hazard P Mysl europejska w XVII wieku Monteskiusza do Lessinga. Przelozyl H.Suwala. Wstqpem poprzedzil S.Pietraszko. Warszawa, 1972. S. 242-245. Азначаную пазіцыю цалкам падзяляе Людвік Хас, што адлюстравалася ў ягоных шматлікіх манаграфіях і артыкулах, прысвечаных вольнаму мулярству Польшчы і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Напр., Hass L. Z dziejow wolnomularstwa w Toruniu // Pamiutki masonskie w zbiorach Muzeum Okr^gowego w Toruniu. — Toruh, 1970. — S. 5-28; ён жа. Sekta farmazonii warszawskiej. Pierwsze stulecie wolnomularstwa w Warszawie (1721-1821). — Warszawa, 1980; ён жа. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVIII i XIXwieku. Wroclaw, 1982. Грунтоўны аналіз поглядаў прафесара Хаса на філасофскі і сацыяльны вобраз вольнага мулярства XVIII ст. будзе зроблены ў Nr 2 Ars Regia.
Гэтае сцвярджэнне з’яўляецца зыходным тэзісам для разважанняў над характарам узаемасувязяў паміж масонствам, як інтэлектуальным рухам і сацыяльнымі і ідэйнымі крызісамі XVIII ст. “Каралеўскае майстэрства” трактуецца як рознанакіраваная светапоглядная рэакцыя на сацыяльныя крызісы і звязаныя з імі крызісы сістэмы каштоўнасцяў, якія мелі месца ў розныя перыяды і ў розных рэгіёнах Еўропы. Прапанаваная інтэрпрэтацыя супярэчыць як традыцыйнаму ўспрыяццю вольнага мулярства ў якасці “авангарда” або “фарпоста” Асветніцтва, так і досыць рэдкаму ўспрыяццю масонства як ідэйнага саюзніка “старога ладу” (на карысць гэтага сведчыць удзел у масонскім руху манархаў, арыстакратыі і прадстаўнікоў каталіцкага касцёла будучых праціўнікаў французскай рэвалюцыі). Узамен аўтар прапануе дынамічны, зменлівы ў часе і гграсторы вобраз вольнага мулярства.
На думку аўтара, “каралеўскае майстэрства” выконвала розныя функцыі ад рэлігійнай да палітычнай дзякуючы стварэнню пракгычнай альтэрнатывы для дадзенай праблемы або светапогляднай дылемы. Шматлікасць функцый ідэалогіі вольных муляраў з’яўлялася вынікам яе эзатэрычнага характару2. Эклектычны і адначасна сінкрэтычны харакгар сістэмы, якая была атрыманая ў спадчыну галоўным чынам ад прыхільнікаў герменеўтыкі, г.зн. ад нямецкіх і англійскіх паслядоўнікаў Разэнкрэйцара XVII ст., меў наступствам тое, што на яго падмурку маглі сустракацца і злівацца ў адзінае самыя розныя, часта супярэчлівыя тэндэнцыі эпохі. Якраз гэтым тлумачыцца, напрыклад, тая лёгкасць, з якой гэтая сістэма выкарыстоўвала наватарскія сацыяльныя канцэпцыі, з аднаго боку, і адкрыцці навуковага прыродазнаўства, з іншага. Вольнае мулярства як адкрытая сістэма магло адказаць на многія пытанні, якія ставіла эпоха, вырашыць многія яе праблемы. Прычым вырашыць іх рознымі спосабамі.
Інтэрпрэтацыя агульных прынцыпаў у масонстве залежала ад саміх зацікаўленых асобаў. Карыстаючыся адзінай універсальнай мовай мовай сімвалаў і алегорый масонства станавілася зразумелым для ўсіх народаў света. Таксама яно магло звяртацца да вернікаў розных рэлігій і прадстаўнікоў розных супольнасцяў, да людзей з розным інтэлектуальным узроўнем.
Нагадваючы сваім універсалізмам вялікія рэлігіі, вольнае мулярства адрознівалася ад іх індывідуалізмам і суб’ектывізмам. У адрозненні ад пазітыўных рэлігій яно ніколі не стварыла сваёй закончанай сістэмы, не выпрацавала ўласнай дактрыны. Цалкам невыпадкова масонства не мае ні Папы, ні Сабора. Таксама ніколі насуперак пашыранаму меркаванню яно не ства-
2 Больш падрабязна на гэтую тэму аўтар пісаў у артыкуле “Sztuka krolewska” a chrzescijanstwo (Ezoteryzm wolnomularski w XVII i XVIII w.) // Kwartalnik Historyczny R. 92. 1984. — S. 727-746, i асабліва ў працы “Ordo ex Chao”. Wolnomularstwo i swiatopoglqdowe kryzysy XVII i XVIII w. T. 1 “Oswiecenie Rozokrzyzowcow ” i poczqtki masonerii spekulatywnej 1614-1740. Warszawa, 1992.
рыла адзінай арганізацыі або аднародных. 3 моманту свайго нараджэння ў Аніліі на рубяжы XVII і XVIII ст. вольнае мулярства было падзеленым на шэраг востра канкурыруючых паміж сабою накірункаў. I гэта, няіледзячы на энергічныя спробы ўніфікацыі і цэнтралізацыі3. Пасля трохсот гадоў існавання гэты рух складаецца з больш чым трохсот арганізацый і таварыстваў (саюзаў), якія аб’ядноўваюць каля 8 млн. чалавек, што прадстаўляюць розныя рэлігіі, розныя сацыяльныя групы і розныя палітычныя накірункі за выключэннем левых і правых радыкалаў4.
Прпанаванае бачанне праблемы дазваляе вылучыць для XVIII ст. наступныя тэзісы:
1.	Рух вольных муляраў уяўляў сабой свайго роду платформу, на якой праявіліся сацыяльныя і светапоглядныя канфлікты эпохі Асветніцтва. Дзякуючы “каралеўскаму майстэрству” гэтыя канфлікты, па меншай меры, да пэўнага моманту і пэўнай ступені нейтралізаваліся. Менавіта таму можна казаць пра кампенсацыйную або псіхатэрапеўтычную функцыю вольнага мулярства часоў Асветніцтва5.
2.	Ідэйна падзелены рух вольных муляраў у XVIII ст. з’яўляўся адлюсграваннем хвалявання і фрустрацыі, з аднаго боку, тых сацыяльных групаў, якія выходзілі на сацыяльную арэну і пры гэтым перажывалі цяжкасці адаптацыі да новай сацыяльнай, палітычнай ролі ды інш. (“новая шляхта”, буржуазія новагатыпу, людзі культуры, што дзейнічалі ваўмовах свабоднай канкурэнцыі і рынку, маладая інтэлігенцыя ў краінах Сярэдняй Еўропы ды г.д.), а з іншага боку, тых асяродкаў, пазіцыя якіх значна аслабела (напр., розныя катэгорыі шляхты, арыстакратыя разам з буржуазіяй старога тыпу).
Прапанаваныя тэзісы хачу праілюстраваць двумя гістарычнымі прыкладамі, якія могуць служыць практычнай праверкай усёй канцэпцыі. Першы датычыць англійскіх пачаткаў руху і сістэмы, створанай у 1717 г. Вялікай ложай Лондана (г.зв. Premier Grand Lodge), якая ўключала тры лонданскія ложы і ложу ў Вестмінстэры. Арганізацыйным і ідэйным падмуркам руху сталі апублікаваныя ў 1723 г. Вялікай ложай The Constitutions of the Free-Masons, аўтарства пастара Джэймса Андэрсана. Канстытуцыі Андэрсана былі дапоўненыя і папраўленыя ў другім выданні 1738 г. Якраз яны
3 Bord G. La Franc-Ma^onnerie en France des origines a 1815. Paris, 1908. S. 342-355; Hammermayer L. Der Wilhelmsbader Freimaurer-Konvent von 1781. Heidelberg, 1980.
4 Сярод польскай масоназнаўчай літаратуры адсутнічае праца, якая б характарызавала сённяшні дзень сусветнага вольнага мулярства. Актуальныя дадзеныя па складу і колькасці ложаў, ідэйных прыпцыпах і спосабах іх рэалізацыі прадстаўленыя ў часопісах, якія выдаюцца большасцю саюзаў вольных муляраў. Некаторыя з іх, асабліва выданні вялікіх нямецкіх ложаў, даступныя ў Бібліятэцы універсітэту ў Познані, у чытальнай залі Самастойнай секцыі масонскіх збораў.
5 Гэтая функцыя, безумоўна, звязаная з сімвалічным характарам “каралеўскага майстэрства”, які грунтоўна прааналізаваў Караль Сэрыні.
стварылі канон трохступенчатага брытанскага масонства, які пазней сталі называць “блакітным” або “янаўскім”6. Сістэма Вялікай ложы Лондана, якая хутка пашырылася ў краінах кантынентальнай Еўропы, была альтэрнатывай для ложаў г.зв. “якабіцкага” тыпу, што аб’ядноўвалі прыхільнікаў выгнанага Якава II Сцюарта і ўжо напачатку XVIII ст. мелі свае арганізацыі ў каталіцкіх краінах Еўропы, асабліва ў Францыі, Італіі, а магчыма, нават у Польшчы.
Другі са згаданых прыкладаў, звязаны з ложамі новага, г.зв. “шатландскага” тыпу, якія ўзніклі ў Францыі каля 1740 г. Шатландскае масонства, якое таксама называюць “чырвоным”, апроч трох ступеняў пасвячэння, вядомых англійскаму масонству, прыняло яшчэ вышэйшыя ступені, прасякнутыя духам эзатэрычнага і містычнага хрысціянства. Сістэма вышэйшых ступеняў зрабіла ашаламляльную кар’еру ў наступную чвэрць стагоддзя сярод вольных муляраў большасці краінаў Еўропы. Асаблівага поспеху яна дасягнула ў Францыі (дзе і нарадзілася), а таксама у Германіі і Скандынавіі. У іншых краінах гэтая сістэма (рьпуал) канкурыравала з масонствам, якое працягвала традыцыі Вялікай ложы Лондана.
“Рэлігія, якую прымаюць усе людзі”
У дадзенай працы няма мажлівасці падрабязна спьшяцца на паняцці “светапогляднага крызісу” 1680 1715 гт., якое ўвёў у навуковы зварот Поль Хазард7. He згаджаючыся з усімі тэзісамі, якія прапанаваў французскі навуковец, я прыняў услед за ім, а таксама ўслед за амерыканскім гісторыкам ідэі Артурам О.Лаўджоем (A.O.Lovejoy) характарыстыку “інтэлекіуальнай сітуацыі” ў Англіі на рубяжы XVII і XVIII ст.8 Таксама немагчыма даць вычарпальную характарыстыку розных рэлігійна-этычных, сацыяльных, палітычных, а таксама эстэтычных складовых англійскай масонскай думкі таго перыяду. Хачу сканцэнтраваць увагу на першай праблеме, г.зн. на масонскай альтэрнатыве абодвум вядучым рэлігійным ідэям анілійскага Асветніцтва-дэізму, з аднаго боку, а таксама атэізму і лібертынізму (вольнадумству), з іншага.