Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
22 Мельвнль М. Нсторня ордена Тамплнеров. Санкт-Петербург, 1999.
23 Антошевскнй Л.К. Державный Орден святого Ноанна Нерусалммского, нменуемый Мальтайскнм в Росснн. Санкт-Петербург, 1914
24 Йейтес Ф. Розенкрейцерское просвсшеннс. Москва, 1999. С. 67-68.
У каталіцкіх краінах, перш за ўсё ў Францыі і Італіі, дзе масоны падвяргаліся наймацнейшаму ціску з боку царквы і дзяржавы, у рэшце рэшт перамаглі радыкальныя сацыяльна-палітычныя тэндэнцыі. У 1877 г. “Вялікі ўсход Францыі” адмяніў рытуальную формулу аб прызнанні Вялікага Будаўніка сусвету. Фактычна, гэта азначала адмаўленне ад веры ў Бога і бессмяротнасць душы. У першым пункце канстытуцыі Вялікага ўсхода адзначалася: “Франкмасонства суцэльна з’яўляецца філантрапічнай і прагрэсіўнай установай, якая лічыць сваей мэтай пошукі ісціны, вывучэнне сусветнай маралі, навук, мастацтваў і ажыццяўленне дабрачыннасці. Яго прыкметамі з’яўляюцца поўная свабода сумлення і салідарнасць людзей. Яно нікога не выключае за перакананні і мае дэвізам свабоду, роўнасць і братэрства”25. Аднак не ўсё французскае масонства развівалася ў гэтым напрамку. У1894 г. была створана “Вялікая ложа Францыі”, якая працавала па Старажытнаму шатландскаму абраду. Палітычная дзейнасць не ўхвалялася, затое распаўсюдзіліся акультызм, містыцызм і тэасоофія26.
У тых краінах, дзе “асвечаны дэспагызм” пачаў умешвацца ў функцыянаванне традыцыйных структур грамадства, арыстакратыя адчувала пагрозу сваім прынцыпам і статусу. Гэта спрыяла з’яўленню тых формаў масонства, якія падкрэслівалі высакародства і перадачу старажытнай муцрасці. Фарміраванне ірацыяналістычных тэндэнцый як рэакцыі на рацыяналізм Асветніцтва прыводзіла да захаплення акультызмам і алхіміяй. Містыка, якая спачатку не адыгрывала значнай ролі, паступова пранікла ў ложы. Напр., у Германіі было распаўсюджана масонства разэнкрэйцэрскага тыпу, арыентаванае на строгую дысцыпліну ў духе рыцарскіх ордэнаў. Масонскія ложы, якія прызнавалі “рыцарскія ступені”, галоўным сваім заняткам лічылі вывучэнне герметычнай філасофіі і алхіміі і вызначаліся пышнай абраднасцю. На чале ложаў ордэна “Залатаружовага крыжа”, які аформіўся ў 1782 г., стаялі, як правіла, тайныя кіраўнікі з неабмежаванымі паўнамоцтвамі27.
Першая паўночнаамерыканская Вялікая ложа была створана Бенджамінам Франклінам (1706-1790) у 1731 г. у Філадэльфіі. Напярэдадні амерыканскай рэвалюцыі налічвалася ўжо 8 Вялікіх ложаў28. Амерыканскія даследчыкі лічаць, што адносіны, якія ўсталёўваліся паміж “братамі” сталі падмуркам фарміравання амерыканскай нацыі. Менавіта масонскія ложы сталі тым кантынуумам, дзе адбываўся пераход ад кроўных (прымусовых) да дабраахвот-
25 Соловьёв О. Русское масонство. 1730-1917 гг. Москва, 1993. С. 149.
26 Рубннскмй Ю. Масоны во Францнн (вчера н сегодня) // Вопросы нсторнн. 1976. № 9. С. 143; Морамарко М. Масонство в прошлом н насгояшем. Москва, 1990. — С. 163.
27 Соколовская Т.О. Масонскне снстемы // Масонство в его прошлом в настояіцем. Т. 2. Нзд. 2-е. Москва, 1991. С. 72, 74.
28 Херасков Н.М. Масонство в Северо-Амернканскнх Соеданённых Штатах П Масонство в его прошлом н настояшем. Т. 2. Москва, 1991. С. 245-251.
ных сувязяў29. Капі на першым этапе (1717-1752) амерыканскае масонства было сродкам вылучэння арыстакратыі і легітымізацыі эліты, то ў 1752 1792 іт. адбываецца дэмакратызацыя амерыканскаіа масонства. Найбольшую ролю ў фарміраванні культуры дэмакратыі і індывідуалізму ў Паўночнай Амерыцы масонства адыгрывала ў 1790 1826 гг. 3 1826 г. пачынаецца заняпад масонства, яго адыход у сферу прыватнага жыцця30.
У Расейскай імперыі ў канцы XVIII ст. было 130 ложаў. Тут існавалі як прыхільнікі англійскага масонства першых трох ступеняў, так і паслядоўнікі шведскай сістэмы і разэнкрэйцэрства31.
Першыя ложы ў Рэчы Паспалітай таксама ўзніклі ў канцы XVIII ст. Адбылося гэта ў перыяд праўлення Аўгуста 111 (1733-1763), а ў 1784 г. польскія ложы аб’ядналіся ў “Вялікі ўсход Каралеўства ІІольскага і ВКЛ”. Менавіта яму падпарадкоўваліся ложы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне 1821 г. масонскія ложы існавалі ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі і Літвы, а таксама ў Нясвіжы, Навагрудку і Слуцку. ГІа некаторых дадзеных, яны аб’ядноўвалі каля 800 чал.32 Большасць беларускіх і літоўскіх масонаў складалася з буйных землеўласнікаў і арыстакратыі. Разам з тым у склад ложаў уваходзілі афіцэры, прадстаўнікі “свабодных прафесій” (настаўнікі, адвакаты і г.д.), чыноўнікі. “Па ўсёй Літве кожны хоць колькі-небудзь дастойны чалавек, да якога б класа грамадства ён не належыў (акрамя яўрэяў), клапаціўся атрымаць слаўнае ў той час імя масона, якое гэтак жа легка атрымліваў”, успамінаў тыя часы Ян Ходзька (1777-1851 )33.
Масоны прытрымліваліся ў цэлым памяркоўных сацыяльных і палітычных поглядаў і падкрэслівалі неабходнасць спалучэння свабоды і роўнасці з паваі ай да парадка і палітычнай лаяльнасцю. Адыход ад масонства арыстакратыі і наплыў дробнага і сярэдняга дваранства, садзейнічаў развіцню рацыяналістычныхтэндэнцый у беларуска-літоўскім масонстве. Віленскія масоны Якуб Шымкевіч (1774-1818) і Казімір Контрым (1776-1836), якія вялі барацьбу з абскурантызмам з “пазіцый прагрэса”, у 1818 г. выступілі з праграмай рэформы масонства. Яны крытыкавалі масонскую абраднасць, тайныя рытуалы і прапаноўвалі ператварыць масонскія ложы ў адкрытыя навуковадабрачынныя таварыствы. Г этая праграма не атрымала агульнаіа ўхвалення. Аднак частка братоў ложы “Руплівы ліцьвін”, перш за ўсё выкладчыкі уні-
29 Davis М. Nineteenth Century Rhetorics of American Brotherhood. Washington, 2000. 250 p.
30 Bullock S. Revolutionary Brotherhood: Freemasonry and Transformation of the American Social Order. 1730-1840. University ofNorthen California, 1996.
31 Серков A.H. Русское масонство. 1731-2000. Москва, 2001; яго ж. Нстормя русского масонства. 1845-1945. Санкт-Петербург, 1997.
32 Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVII1-X1X wieku. WroclawWarszawa-Krak6w-Gdarisk-L6dz, 1982. S. 273-274.
33 Цыт. na: Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej... S. 278.
версітэту і “асобы свабодных прафесій”, заснавалі новую ложу. У ёй займаліся навукай і імкнуліся праз асвету дасягнуць усеагульнага дабра34. Гэтая ложа праіснавала каля года. У 1820 г. расейскія ўлады забаранілі друкаваць масонскія тэксты. 1 жніўня 1821 г. быў выданы імператарскі Указ пра скасаванне масонскіх ложаў і іншых тайных таварыстваў, які на доўгі час прыпыніў дзейнасць масонаў у Беларусі35. Аднаўленне ложаў адносіцца да пачатку XX ст., калі маніфест 17 кастрычніка 1905 г. абвясціў свабоду сходаў і саюзаў. У 1910 г. у Менску была створана масонская ложа, з якой звязаны пачатак адраджэння масонства на беларуска-літоўскіх землях. Новыя ложы былі больш дэмакратычнымі і палітызаванымі. Часта яны адыгрывалі ролю міжпартыйных дыскусійных клубаў36.
Такім чынам, кароткі агляд гісторыі масонства XVIII XIX ст. паказвае, што погляды масонаў на свет і чалавека змяняліся ў залежнасці ад ордэнскіх сістэмаў, ад канкрэтных сацыяльных і палітычных умоваў той ці іншай эпохі. Што ж дае магчымасць разглядаць масонства як суцэльную тэндэнцыю? Іншымі словамі, ці можна вылучыць пэўную ідэалогію масонства? Большасць даследчыкаў адзначае, што адэпты масонства звязаныя паміж сабой агульнымі маральнымі прынцыпамі, ідэаламі маральнага самаўдасканалення. Так, расейскі гісторык С.Карпачоў вызначыў масонства як “сукупнасць філасофска-эстэтычных, сацыяльна-палітычных з’яваў грамадскага і інтэлектуальнага жыцця, заснаваных на пэўных арганізацыйных прынцыпах і прад’яўляючых сваім сябрам пэўныя этычныя патрабаванні”37.
Г этае тлумачэнне не дазваляе зразумець значнасць той ролі, якую адыграла масонства ў сацыяльным жыцці розных краінаў у XVIII XIX ст. Трэба згадаць, што менавіта тады пачала фарміравацца “мараль” у сучасным сэнсе гэтага паняцця, г.зн. як правілы паводзінаў, якія не з’яўляюцца ні тэалагічнымі, ні палітычнымі, ні эстэтычнымі, а ствараюць і займаюць асобную культурную прастору38. Індывідум, вызвалены ад традыцыйных саслоўна-карпаратыўных формаў салідарнасці, становіцца маральным і аўтаномным суб’ектам. Пры гэтым змяняецца не толькі і не столькі яго стаіус, колькі прырода сацыяльных сувязяў. Цяпер асновай сацыяльнага яднання становіцца не пры-
34 Добрянскнй С.Ф. Масонскне ложн в Лнтве Н Зап. Северо-зап. отд-нля Нмперат. Рус. географ. о-ва. Внльно. 1913. Кн. 4. С. 103-135; Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej... S. 287.
35 Полное собранме законов Росслйсюй лмпернм. Собр. 1-е с 1649 по 12 дек 1825 г.: В 45 т. Санкт-Петербург. Т. 38. 1847. № 29151.
36 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-1917. Гродна, 2001. С. 173-176.
37 Карпачёв С. Краткмй очерк нстормн западноевропейского н русского масонства XVIIXIX в. Н Масонство в масоны. Сб. статей. Москва, 1997. С. 4.
38 Макннтайр А. После добродетелн. С. 57.
Віленскі універсітэт. XIX ст. Гравюра.
належнасць да двара, саслоўя і г.д., а перакананні. Масонства стала той субкультурай, якая ператварала кагнітыўныя змены ў практыку сацыяльнага жыцця. Амерыканская даследчыца М.Джэйкабс адзначала, што масонства выконвала ролю маста паміж “высокім” і “нізкім” Асветніцтвам і садзейніча-
ла пранікненню асветніцкіх ідэяў і каштоўнасцяў у масавую свядомасць і паўсядзённую сацыяльную практыку39.
Акрамя таго, у перыяд мадэрнізацыі, калі адныя інстытуцыянальныя формы сацыяльнага яднання былі разбураны, а іншыя яшчэ не сфарміраваліся, масонства дазваляла ажыццяўляць нефармальны абарот “сацыяльнага капітала” і кампенсавала нарматыўны вакуум40.1, нарэшце, сяброўства ў ложах працавала як пэўны адаптацыйны механізм. Ложа была духоўным “оазісам” у гетэрагенным і зменлівым свеце, служыла інстытутам, які нёс этас капіталізму і ў той жа час дапамагаў прыстасавацца да яго, ствараючы “ценявыя формы” салідарнасці. Вельмі трапна гэтую спецыфіку масонства ахарактарызаваў французскі гісторык Р.Алеві. Ён пісаў, што “туманная ідэалогія” масонства “мела, па меншай меры, уласную аўтаномію, якую за ёй не заўсёды прызнаюць. Яна была асноўным прынцыпам, інтэлектуальным абгрунтаваннем дабраахвотнай асацыяцыі, якую “браты” не пераставалі перапрацоўваць унутры ложаў. Іншымі словамі, яе значэнне дэтэрмінуецца не столькі зместам, колькі сацыяльнай роллю. Яе кожны раз нанова фармулявалі, перакройвалі і прыстасоўвалі для выкарыстання ў розных абставінах і розных мэтах”41. Масонства функцыянавала як экран для праектавання страхаў і надзеяў, якія адлюстроўвалі праблемы кожнага перыяду42. Іншымі словамі, у XVIII XIX ст. ложы былі пляцоўкамі фарміравання грамадскасці і грамадскага меркавання, анклавамі станаўлення грамадзянскай супольнасці, дзе ствараліся новыя формы самакіравання43.