Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
Арганізацыйная структура масонства на беларускіх і літоўскіх землях у час росквіту адлюстраваная ў схеме (гл. Дадатак). Ложы падпарадкоўваліся Вялікаму ўсходу Каралеўства Польскага і ВКЛ, у склад якога ўваходзілі капітулярныя ложы “Святыня спакою” і ‘Тара Табар”, а таксама Правінцыяльная ложа “Дасканалая еднасць”. Апошняй падпарадкоўваліся пяць сімвалічных ложаў, якія мелі сваю нумарацыю ў пераліку ложаў, што ўваходзілі ў Вялікі ўсход, адпаведна часу ўзнікнення.
Ложа як ячэйка масонскага таварыства гэта супольнасць абраных, з’яднаных духоўнымі вузамі і адпаведнай клятвай. Ложай таксама называлася памяшканне, у якім праходзілі паседжанні вольных муляраў. Вокны ў такіх памяшканнях выходзілі на тры бакі свету: усход, захад і поўдзень13. Ложы дзяліліся на сімвалічныя і капітулярныя. У сімвалічных працы вяліся ў першых трох ступенях вучня, чалядніка (падмайстра) і майстра. Інакш такія ложы зваліся “янаўскімі”, у гонар свайго пагрона св. Яна, якога Вялікі Будаўнік сусвету накіраваў да людзей, “якія знаходзяцца ў цемры і ценю смерці”, дзеля іх асветы. Ложы першых двух ступеняў называліся “блакітнымі”, бо сцены памяшканняў ложаў і фартукі братоў былі блакітнага колеру. Сцены памяшканняў, дзе адбываліся паседжанні майстроў і абраных кавалераў, былі чорнага колеру. Для ступеняў ад 5 да 33 з сярэдзіны XVIII ст. быў прыняты чыр-
10 Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 120; Добрянскнй С.Ф. Очеркн нз ястормм масонства в Ллтве П Залнскн Северо-западного отдела Нмператорского Русского Географнческого обіцества. Внльна, 1914. Кн. 4. С. 103.
11 Добрянскнй С.Ф. Очеркн нз нсторнн масонства в Лнтве. С. 103; Швед В.В. Гродзенскія масонскія ложы (канец ХШ-пач. XIX ст.) Н Гарадзенскія запісы: Старонкі гісторыі і кулыуры. Гародня: ГрДУ, 1997. — Вып. 3. С. 66, 70.
12 Zaleski S. О masonii w Polsce od roku 1738 do 1822 na zrodlacb wyl^cznie masonskich. Krak6w, 1908. Cz. 2. S. 112-119; НГАБ y Гародні. Ф. 1, воп.1, ад.з. 2860. Арк. 3-3 адв.
13 Шустер Г. Тайные обшества, союзы н ордена / Под ред. А.Погоднна. СПб., 1905. Т.2. С. 47-48.
воны колер. Інтэр’ер памяшканняў паседжанняў масонаў таксама адпавядаў розным ступеням1,1.
Масонскія працы адбываліся па ступенях. Напрыклад, у гарадзенскай ложы “Сябры чалавецтва” на працягу 1820 г. (па масонскім календары 5820 г.) адбылося 37 паседжанняў у ступені вучня, 7 у ступені чалядніка, 8 у ступені майстра'5.
Ступені масонства з першага па сёмы называліся наступным чынам: вучань, чаляднік, майстар, кавалер абраны, кавалер шатландскі, кавалер Усходу, кавалер Ружовага крыжа. Кожная ступень азначала ўзровень пасвячэння ў масонскія таямніцы. Асноўная праца вольных муляраў кожнай ступені складалася з падрыхтоўкі і прыняцця брата ў сваю ступень. Навука масонаў дзвюх першых ступеняў складалася з выхавання ў духу сямі абавязкаў даверу, шчырасці, міласэрнасці, паслухмянасці, лагоднасці, адвагі і маўчання. Сімвалам вучня быў грубы прыродны камень, а галоўным заняткам “апрацоўка” самаго сябе. Абчэсаны кубічны камень сімвал чалядніка, які “да Адкравення, слова прарокаў і евангелія адносіцца з глыбокай пашанай, не саромеецца розуму <.„> пазбягае спрэчак, не лічыць сябе замкнёным у вызначанае кола, не бачыць карысці ў фанатычнай прапагандзе, якая не спрыяе ўнутранай канцэнтрацыі”. Сімвалам майстра былі лічэбнікавая дошка з геаметрычнымі фігурамі і эстэтычнымі контурамі. Ён ведаў легенду пра забойства будаўніка храма Саламона Хірама (Адораніма). Ягоная праца заключалася ў дапамозе вучням і чаляднікам дасягнуць пастаўленых перад імі мэтаў16.
Ніжэйшыя капітулярныя ложы працавалі ў 4 і 5 ступенях, а вышэйшыя у 6 і 7 ступенях і мелі права ствараць сімвалічныя ложы. Чацвёртая ступень называлася “Абраны кавалер”. У ёй вучылі помсце за забойства Хірама. Ступень пятая (шатландскі кавалер), апісвала падарожжа шатландскіх майстроў у пошуках скарбаў, якія знаходзяцца ў труне Хірама. У навуцы шостай ступені (кавалер Усходу), гаварылася пра Хірама, а таксама пра падтрымку існуючай улады. Масон сёмай ступені (кавалер Ружовага крыжа), ведаў, што “той, хто праз сваю працу і пошукі адкрые таямніцу, высокія праўды замыкаючую, будзе ўпэўнены, што знайшоў шчасце, пра якое марыць кожны смяротны, дні яго будуць шчаслівыя, рукі яго будуць чыстыя, а нястача і слабасць не будуць мепь перавагі”17.
14 Zaleski S. О masonii w Polsce od roku... Cz. 2. S. 420; НГАБ y Менску. Ф. 295, boh. 1, ад.з. 286. Арк. 92, 92 адв., 318.
15 Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 210.
16 Матерпалы для нсторнм масонскнх лож / сост. Пыішн А.Н. // Вестннк Европы. 1872. Т. 4. Кн. 7. С. 272, 274; Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 124, 127.
17 Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 127-132.
Кожны год 1 сакавіка (гэта быў першы дзень масонскаі-а года) адбываліся выбары адміністратараў ложы тэрмінам на адзін год: Майстра кафедры, ягонага Намесніка, Дазорцаў, Прамоўцы, Скарбніка, Суддзі, Ялмужніка. Майстар кафедры адміністрацыйны кіраўнік ложы, які выносіў прысуд, падтрымліваў кантакты з Правінцыяльнай ложай і Вялікім усходам, прадстаўляў братоў на агрыманне вышэйшай ступені, падпісваў дакументы, зацвярджаў рашэнні Суддзі. Другую пасаду пасля майстра займаў Намеснік. Ён дапамагаў Майстру, а ў яго адсутнасць кіраваў справамі ложы, вёў паседжанні.
Наступная пасада ў іерархіі ложы Прамоўца. Ён павінен быў добра ведаць стаіут, звычаі і прадпісанні ордэна, каб іх адстойваць. Прамоўца выступаў па сутнасці кожнай справы, даваў заключэнне на пададзеныя справы адпаведна масонскім законам. Звычайна пасля яго выступу старшыня паседжання пачынаў дыскусію. Дзве наступныя пасады Скарбнік і Суддзя. Пад апекаю першага знаходзіўся бюджэт ложы і фінансавыя разлікі. Другі вырашаў судовыя справы братоў. Апошняя выбарная пасада Ялмужнік (Jahnuznik). Ён збіраў і размяркоўваў грошы для дапамогі бедным, наведваў хворых братоў, на яго імя падаваліся прашэнні аб дапамозе.
Многія афіцэры ложы прызначаліся Майстрам кафедры тэрмінам на адзін год: Сакратар, ягоны Намеснік, Майстар абрадаў, Сцюарты (эканамічны і абрадавы), Захавальнік пячаткі, Архівіст, Гасцёўнік, Будаўнічы рахмістр, Мечнік, Дырэктар гармоніі. Сакратар вёў справаводства і перапіску ложы. Майстар абрадаў рыхтаваў цырымоніі і сачыў, каб падчас іх кожны брат знаходзіўся на сваім месцы. Захавальнік пячаткі распараджаўся пячаткай і шгэмпелямі, ставіў пячатку на дакументы і вёў іх улік. Архівіст захоўваў архіў, куды складаў усе дакументы пра дзейнасць ложы, вёў вопіс справаў. Першы сцюарт (эканамічны) загадваў маёмасцю ложы і дапамагаў Ялмужніку. Другі сцюарт (абрадавы) дапамагаў Майстру абрадаў. Гасцёўнік быў памочнікам Ялмужніка. Будаўнічы рахмістр правяраў рахункі Сакратара, Скарбніка, Сцюартаў і рабіў заключэнне пра стан прыбытку і выдаткаў. У функцыі Мечніка ўваходзіла нясенне мяча на падушцы перад майстрам на цырымоніях. Дырэктар гармоніі кіраваў музыкай і спевамі падчас працаў ложы, банкетаў і ўрачыстасцяў'8. Звычайна масонскія пасады братоў адпавядалі свецкім, напрыклад, урачы сачылі за здароўем братоў і былі Ялмужнікамі, юрысты Суддзямі і Прамоўцамі, музыканты Дырэктарам ці Братамі гармоніі, служачыя канцылярый Сакратарамі і г.д.
Колькасць братоў у масонскіх ложах на землях Беларусі першай чвэрці XIX ст. дасягала 1 024 чал. (гл. Дадатак). Лічба прыблізная, бо адкрыццё новых гістарычных крыніцаў павінна адкрыць новыя прозвішчы. Але адсутнасць 1-2 дзесяткаў масонаў не скажае агульнай карціны ахопу насельніцтва
18 Швед В.В. Гродзенскія масонскія ложы... С. 67-73.
масонскім рухам. Масоны былі дзейсныя (дзяліліся на тых, хто прысутнічаў і хто непрысутнічаў) і ганаровыя. Першых налічвалася 672 чал., апошніх 284. Былі яшчэ служкі (18 чал.), большая частка якіх таксама з’яўлялася братамі-масонамі. На жаль, не атрымалася высветліць да якой групы масонаў адносіліся 68 братоў. Немагчыма пакуль вызначыць колькасць масонаў-ураджэнцаў Беларусі ў віленскіх ложах. У якасці прыкладу можна назваць маршалка Наваградскага пав. Ю.Вайніловіча, прэзідэнта Менскага галоўнага суда А.Гюнтара, князя К.Радзівіла, мастака Я.Дамеля, Вялікага гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага, межавога суддзю Ашмянскага пав. А.Дмухоўскага ды інш.
Разгледзім якасны склад 672 дзейсных беларускіх масонаў. Найбольшай ірупай былі вайскоўцы 122 чал. Сярод іх было шмат тых, хто служыў у войсках ВКЛ і Каралеўства Польскага. Напрыклад, генерал-маёр Караль Мараўскі, генерал Фларыян Вайніловіч, палкоўнікі Дамінік Рэйтан і Ігнацы Ляхніцкі, падпалкоўнік Адам Солтан, капітаны Франц Фрыбэс і Ян Валовіч, напалеонаўскі афіцэр Ян Канопка і іншыя. Былі ваеннаслужачыя Літоўскага асобнага корпусу, а менавіта Літоўскага, Татарскага, Валынскага і Коннапольскага ўланскіх палкоў, 29 і 30 конна-артылерыйскіх ротаў. Тут па прыблізных падліках служыў 51 масон. У палках Літоўскай уланскай дывізіі служылі 37 вольных муляраў, у асобных артылерыйскіх батарэях 8, у Валынскім і Падольскім гвардзейскіх палках3, у Літоўскім піянерным батальёне1 (штабс-капітан К.Г.Ігельстром), у Гарадзенскім гусарскім палку 2”. Сябрамі беларускіх ложаў былі таксама вайскоўцы тых падраздзяленняў расейскага войска, што знаходзіліся часова на тэрыторыі Беларусі. Гэта, напр., ад’ютант генерала І.К.О’Рурка І.С.Бястужаў, палкоўнікі Густаў Бетхер, Эмануэль Рашэт, Павел Сцяпанаў ды інш.
Другая па колькасці група масонаў (102 чал.) шляхта і памешчыкі. Іх прафесійны статус пакуль не ўстаноўлены, напр., Якуб Эстка паказаны як памешчык і як былы падсудак земскага Ігуменскага суда; Вінцэнт Ляўковічяк паручнік войска Каралеўства Польскага і памешчык; Дамінік Радзівіл як палкоўнік таго ж войска і памешчык розных губерняў і г.д.
Значная колькасць масонаў была служачымі па “судовай частцы” (97 чал.). Гэта адвакаты, суддзі, рэгенты, асэсары і чыноўнікі з Гарадзенскага і Менскага галоўных судоў, межавыя і земскія судзі. У прыватнасці, гэта старшыня (прэзідэнт) Менскага галоўнага суда Ян Ходзька, адвакаты Гарадзенскага галоўнага суда Ян Сержпутоўскі і Караль Эйсымонт, межавы суддзя Ігуменскага пав. Казімір Касоўскі, гарадзенскі губернскі пракурор Юзаф Гарагляд, лідскі гродскі суддзя Ян Дзежыц ды інш.