Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
Класічным прадуктам трансфармацыі практыкі сацыяльнага жыцця Брытаніі XVII XVIII ст. стала стварэнне клубаў. Г этаму своеасабліваму інстыіугу, які ў слоўніку Уільяма Джонсана (1746-1794) быў вызначаны, як “збор прыемных суразмоўцаў у пэўных умовах”, не было аналагаў у кантынентальнай Еўропе. Клубы служылі вузлавымі цэнтрамі асэнсавання навінаў, выпрацоўкі ідэяў, развіцця кантактаў. Яны садзейнічалі развіццю грамадскіх сувязяў, вызначалі сферы інтарэсаў, давалі магчымасць адчуць прыналежнасць да агульнай справы і тым самым станавіліся вырашальнымі фактарамі фарміравання грамадскай сферы9.
Разам з тым, сацыяльныя і палітычныя перамены спрыялі росту сацыяльнай мабільнасці і зменьвалі спосабы легітымацыі эліты. Сацыяльная ідэнтыфікацыя набывала дынамічны характар і патрабавала стварэння такіх мадэляў, якія маглі б улічваць прагматыку адаптацыі “Я” да зменлівых сацыяльных умоваў. Стала неабходнай выпрацоўка культурных сродкаў, якія б надзя-
5 Habermas J. The Structural Transformation of the Public Sphere: An Inquiry into a Category of Bourgeuos Society. Cambridge, 1989. P. 25.
6 Ibid. P. 30-36.
7 Brewer J. “The most polite and the most vicious”... P. 343
8 Habermas J. The Structural Transformation of the Public Sphere. P. 36-44
9 Падрабязна пра гэта гл.: Clark P British Clubs and Societies. 1580-1800: The Origins of an Associational World. Oxford, 2000; Porter R. Origin and History of English Clubs // London Review of Books. 2000. June 22.
лялі сацыяльную мабільнасць і сацыяльны поспех адпаведнай рыторыкай самарэпрэзентацыі і станавіліся механізмам, які б забяспечваў такі поспех’0. Усё гэта давалі асаблівасці клубнага жыцця падпарадкаванне фармальным правілам паводзінаў і рытуалам, філантрапічныя жэсты ды інш. У рамках новай сацыяльна-палітычнай практыкі клубнага жыцця Брытаніі XVIII ст. і ўзніклі першыя масонскія ложы.
Рэальная гісторыя сучаснага спекулятыўнага масонства пачынаецца 24 чэрвеня 1717 г.”, калі ў лонданскай таверне “Гусь і верцел” была створана “Вялікая ложа Англіі”. Спачатку новае аб’яднанне, сходы якога адбываліся адзін раз на год 24 чэрвеня (Янаў дзень) нічым не адрознівалася ад іншых шматлікіх лонданскіх клубаў. Але ўступленне ў ложу святара і дэманстратара Лонданскага Каралеўскага таварыства развіцця ведаў пра прыроду знакамітага публічнага лектара і сябра Ісаака Ньютана Т эафіла Дэзагтолье (1683-1744) цалкам змяніла сітуацыю. Вядомы ў прыдворных колах навуковец і прапаведнік здолеў прыцягнуць у ложу знатных арыстакратаў і ўвёў у практыку паседжанняў выказванне прамоваў. Ідэі эксперыментальнай філасофіі і ньютаніанскай “натуральнай рэлігіі”, якія былі надзвычай папулярнымі сярод адукаваных жыхароў Лондана таго часу, таксама спрыялі пашырэнню цікавасці да масонскіх ложаў12. На паседжанні 24 чэрвеня 1721 г. Вялікім майстрам ложы быў абраны герцаг Мантэгю, пра што паведамілі лонданскія газеты.
Папулярнасць масонства хутка расла. У 1725 г. у Брытаніі налічваліся 52 ложы, у 1786 г.-амаль 300 (з іх 87 у Лондане), аў 1800 г. -больш за 800’3. У 1721 г. прэсвітэрыянскі пастар Джэймс Андэрсан (1680-1739) склаў кодэкс масонскіх статутаў, вядомы пад назвай Новая кніга канстытуцый. Яна была надрукаваная ў 1723 г. Канстытуцыі Д. Андэрсана сталі асновай усіх пазнейшых масонскіх статутаў. Але запаветы (landmark) набывалі моц закона толькі, калі ўваходзілі ў кнігу канстытуцый кожнай ложы. Агульнапрынятымі і аба-
10 Klein L. Politness for Plebs. Consumption and Social Identity in earle 181h century England // The Consuption of Culture 1600-1800: Image, Object, Text. Ed. by A.Berminghem and J. Brewer. London-New York, 1995. P. 363.
11 Існуе некалькі дзясяткаў версій паходжання масонства. Адны з іх заснаваныя на легендах (з часоў цара Саламона, Эўкліда і Піфагора), другія на тэксце свяшчэннага пісання (ад часоў стварэння свету, ад Маісея і г.д.), трэція на падабенстве сімволікі (першыя масоны эсэны, халдзеі, друіды). Даволі папулярныя версіі паходжання масонсгва ад ваенна-рыцарскіх ордэнаў (разэнкрэйцэры, крыжаносцы, тамлліеры) і ад аб’яднанняў рамеснікаў муляраў (гільдыі каменацёсаў у Італіі, Францыі, Германіі; аш лійскіх і шагландскіх аператыўных масонаў; аб’яднання муляраў, створанага архітэкгарам сэрам Крыстаферам Рэнам пры будаўніцтве сабора св. Паўла ў Лондане і г.д). Існуюць г.зв. “палітычныя” версіі пра стварэнне масонства Аліверам Кромвелем або прыхільнікамі рэстаўрацыі Сцюартаў. Нарэшце, стварэнне масонства тлумачыцца як ініцыятыва асобных дзеячоў, напр., Фрэнсіса Бэкана або Тэафіла Дэзаполье.
12 Jacob М. The Newtonians and the English Revolution. 1689-1720. New York, 1976.
13 Clark P. British Clubs and Societies. 1580-1800... P. 128.
вязковымі для рэгулярных масонскіх ложаў1'1 былі толькі першы і шосты пункты канстытуцый Д.Андэрсана “Пра Бога і рэлігію” і “Пра паводзіны”.
Агульнапрызнана, што франкмасонства запазычыла прынцыпы арганізацыі і сімвалы ў сярэднявечных цэхаў прафесійных муляраў. Аднак не меншую ролю ў інстытуалізацыі масонскай практыкі адыгралі ўзоры дзейнасці Лонданскага Каралеўскага таварыства развіцця ведаў пра прыроду, заснаванага ў 1660 г. Рэгулярная публічная дзейнасць калектыўнага органа, стала прыкладам таго, як арганізаваная супольнасць, імкнучыся да ісціны, можа пераадольваць рознагалоссі і памылкі, змагацца з дагматызмам і тыраніяй. Падставай быў прынцып доказу ўласнай праваты выключна абапіраючыся на довады розума і паказанні прыбораў’5. Некаторыя прыхільнікі навуковых дыскусій, эксперыментаў і матэматычных доказаў (у асноўным з ліку тэолагаў) пісалі, што бачаць у гэтым Таварыстве прататып новай царквы, якая выратуе свет. Яны прапаноўвалі “аб’яднаць эксперыментальную лабараторыю з алтаром”16. Нядзіўна, што сярод 200 вядомых у 20-х гг. XVIII ст. лонданскіх масонаў чвэрць уваходзіла ў Каралеўскае таварыства”.
На стадыі станаўлення “спекулятыўнага” масонства на яго арганізацыйныя формы паўплывалі апісанні тайных таварыстваў у працах англійскага філосафа і палітычнага дзеяча Фрэнсіса Бэкана (1561-1626). У “Новай Атлантыдзе” Ф.Бэкан апісваў дзейнасць грандыёзнага навуковага ордэна “Дом Саламона”, які меў жорсткі іерархічны лад і прадугледжваў удзел вялікай колькасці асобаў з самых розных сацыяльных слаёў. Паводле меркавання Ф.Бэкана, дзейнасць “Дома Саламона” павінна была мець замкнёны характар і засноўвацца на пэўных рьпуалах. У “Новай Атлантыдзе” быў артыкуляваны прынцып сакрэтнасці, які адрозніваўся ад эзатэрызма акультных тайных ведаў18.
Першапачатковай асновай масонства сталі рэлігійная цярпімасць, эксперыменталізм, ньютаніанская “натуральная рэлігія”, лаяльнасць да ўлады, a з пункту гледжання арганізацыйнага рытуалы і сімволіка сярэднявечных гільдый муляраў і бэканаўскае ўяўленне пра “навуковы ордэн”. Для англійскай сістэмы масонства (“блакітнае” ці янаўскае) былі характэрнымі прастата формаў арганізацыі, акцэнт на маральныя каштоўнасці, касмапалітычная ідэя
14 Рэгулярная ложа гэта ложа, якая працуе на падставе хартыі, атрыманай ад законнай масонскай улады. Звычайна, гэта адна з Вялікіх ложаў.
15 Менцнн Ю. Лабораторня н парламент (у нстоков современной полнтнческой кулыуры Запада) // Вопросы нсторнн естествознанмя, наукм н техннкн. 1993. № 4.
16 Shapin S., Shaffer S. Leviafan and Air Pump: Hobbes, Boyle and the Experimental Life. Princeton, 1985. P. 319.
17 Clark J. The Royal Society and Early Grand Lodge Freemasonry // Ars Quator Coronatorum. 1967. V. 80. P. 110-119.
18 Бэкон Ф. Новая Аглантвда. Сочннення. Т. 2. Москва, 1978. С. 483-518.
братэрства ўсяго чалавецтва, прызнанне роўнасці людзей усіх класаў, нацый, рэлігій і прафесій, рацыяналізм19.
Папулярнае ў Англіі і Шатландыі масонства хутка распаўсюдзілася па заходняй і паўночнай Еўропе. У 1728 г. ложы англійскага ўзору з’явіліся ў Мадрыдзе, у 1732 г. у Парыжы, у 1733 г. у Гамбургу, у 1735 г. у Рыме, у 1734-1749 іт. у Нідэрландах, Швецыі, Даніі і Нарвегіі20.
Распаўсюджванне вяло да з’яўлення разбежнасцяў у разуменні задачаў і мэтаў масонства, спрыяла фарміраванню розных плыняў. Прыхільнікі кожнай з іх стваралі сваю, як правіла, легендарную гісторыю і выпрацоўвалі ўласныя сістэмы ўнутранай арганізацыі, сімвалы і рэлігійна-філасофскія прынцыпы. Узнікалі сістэмы21, якія атрымлівалі назву або ў залежнасці ад краіны, дзе яны нарадзіліся і развіваліся (англійская, французская, шведская), або ў гонар галоўнагаарганізатара і ініцыятара (сістэмы Сен-Маргэна, Цынэндорфа ды інш.). Назва сістэмы магла ўказваць на мэты і характар “працаў”, напр., сістэма “духоўнагарыцарства”. Адныя масоны звязвалі сваю дзейнасць з сярэднявечнымі рыцарскімі ордэнамі, у прыватнасці, з ордэнам тампліераў які ўзнік у 1118 г. і быў зліквідаваны папай рымскім на падставе фальшывых абвінавачванняў у 1312 г.22 Другія распаўсюджвалі версію пра нараджэнне масонства падчас крыжовых паходаў і салідарызаваліся з Мальційскім духоўна-рыцарскім ордэнам23. Трэція лічылі сябе паслядоўнікамі легендарнага Хрысціяна Разэнкрэйцэра24.
19 Трэба адзначыць, што рацыяналізм “эксперыментатараў” спалучаўся з глыбокай рэлігійнасцю і нават містыцызмам (Гл.: Christiansen G.E. In the Presence of the Creator: Isaac Newton and His Times. — New York, 1984).
20 Шустер Г. Нсторля тайных союзов. Т. 2. Москва, 1996. С. 63-70.
21 Янаўскае трохступенчатае масонства (вучань, падмайстар або чалвднік, майстар) дапоўнілася рыцарскімі ступенямі, а ўзвядзенне ў іх суправаджалася ўрачыстасцямі. 33 масонскія ступені (ірадусы) падзяляліся на сімвалічныя (“блакітнае масонства”, якое мае 3 ступені), сярэднія ці капітулярныя (“чырвонае масонства” з 4-й па 18-ю ступень, 18 ступень разэнкрэйцэрская), філасофскія (“чорнае масонства”, якое складаюць стулені з 19 па 29) і адміністратыўныя (“белае масонства” 30-33 ступені). У ступені з 4 па 18-ю масоны ўзводзяцца капітулам, у ступені з 19 па 30-ю арэапагам. Рытуальныя Рады па ўзвядзенню ў ступені, наступныя за янаўскімі, звычайна называюць шатландскімі. У большасці сістэмаў з высокімі сіупенямі яны былі пераходнымі да рыцарскіх, тампліерскіх і разэнкрэйцэрскіх. У шатлавдскіх ступенях пачыналіся “ўяўныя працы” (герметычная філасофія і тэасофія). У рыцарскіх ступенях рыхтаваліся да барацьбы з сусветным злом. I, нарэшце, ступені “Крыжа і ружы” вучылі кабале, магіі і нават практычнай алхіміі (Гл.: Mackey A. The History of Freemasonry, Its legends and Traditions, Its Chronological History. N.Y, 1996: Encyclopedia of Freemasonry: And its Kindred Sciences Comprising the Whole Range of Arts, Sciences and Literature as Connected with the Institution. N. Y, 1991, a таксама Соколовскоя T. Масонскйе cucmeмы // Нсторйя масонства. — Смоленск, 2002. — С. 315-348).