Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
3	канца XIX ст. у працэсе структурнай трансфармацыі публічнай сферы, развіцця дэмакратычных установаў, фарміравання грамадскіх рухаў і арганізацыі палітычных партый ствараліся новыя сацыяльна-культурньія практыкі, якія ў большай ступені адпавядалі новай сітуацыі. Аднак масонства і да нашага часу захавала за сабой статус і ролю грамадскага клуба і пляцоўкі фарміравання грамадскасці.
39 Jacobs М. Living the Enlightenment. Freemasonry and Politics in Eighteenth Century Europe, 1992,P. 214, 222.
40 Пра сацыяльны капітал гл.: Coleman J. Foundations of Social Theory. Cambridge, 1990; Бурдье П. Соцйологйя полйтйкй. Москва, 1993.
41 Halevi R. Les Loges Masoniques dans la France d’Ancien Regime: aux origins de la sociabilite democratique. Paris, 1984. P. 145.
42 Smith D. Working the Rough Stone: Freemasonry and Society in the Eighteenth Century Russia. Northen Illinois, 1999. P. 170-171.
43 Jacobs M. Living the Enlightenment...; Hari and-Jacobs J. The Essential Link Freemasonry and British Imperialism, 1751-1918. Duke University, 2000; Davis M. 19 Century Rhetorics of American Brotherhood. Washington, 2000; Kappiel F. Mystic Ties of Brotherhood: Freemasonry, Roylty and Ritual in Hawaii. Hawaii, 1998.
Масонскія ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.)
Масонства нарадзілася напачатку XVIII ст. у Аніліі. 24 чэрвеня 1717 г. у Лондане арганізавалася першая Вялікая ложа, якая і стала крыніцай масонства на ўсім свеце. Спачатку яно перанеслася ў Германію (першая ложа ўзнікла ў 1733 г.), затым у Амерыку (1734), Італію (1735) і Францыю (1736)’.
Пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Англіі масонства ў XVIII ст. пранікла ў Расейскую імперыю. Паводле гістарычных дакументаў (1731), Вялікім майстрам у Расеі быў прызначаны капітан Джон Філіпс. У 1765 г. у СанктПецярбургу была створана аўтаномная структура кіраўніцтва. Асобна падкрэслім, што ядром новай масонскай арганізацыі была група каталікоў. Пры Кацярыне II масонства перажыло свой “залаты век”, але гэтая ж імператрыца Указам ад 1 жніўня 1792 г. забараніла яго2.
Першыя масонскія ложы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся яшчэ ў “кацярынінскія часы” (гл. Дадатак). На жаль, сведчанняў пра іх няшмат. 22 траўня 1770 г. у Магілёве пачала свае працы ложа “Двух арлоў”. У 1776 г. (ці 1777 г.) прафесар Маскоўскага універсітэту Іаган Шварц з дазволу Вялікага майстра расейскіх ложаў Івана Ялагіна заснаваў у Магілёве ложу ‘Теркулес у калысцы”. Пазней яе майстрам быў А.І.Вяроўкін. Працавала ложа па г.зв. “ялагінскай сістэме’”. У 1784 г. яна ўвайшла ў Правінцыяльную ложу ў Маскве. У
1 Морамарко М. Масонство в прошлом н настояшем. М.: Прогресс, 1990. С. 102; Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich oraz ich czlonkow w latach 1738-1821 // Archiwum komisji historycznej Polskiej Akademii UmiejQtnosci. T. 14. Krakow, 1930. № 14. S. 116.
2 Башмлов Б. йсторня русского масонства. Москва: МПКП “Русло”, 1993. С. 142; Морамарко М. Масонство в прошлом м настояшем. С. 119-120; Уколова В. Под покровом масонской тайны П Наука м жмзнь. 1990. С. 121.
* “Ялагінская сістэма” была распрацаваная сенатарам І.Ялагіным па ўзору “англійскай”: да трох “янаўскіх” ступеняў (вучань, чаляднік і майстар) дадавалася невызначаная колькасць вышэйшых ступеняў. Вольныя муляры займаліся “разумовымі працамі” на аснове герметычнай філасофіі або тэасофіі [Масонство в его прошлом н настояіцем. М., 1915. Т. 2. С. 78-79]. Таксама існавала “шведска-нямецкая сістэма” “Строгага нагляду” (“Stricte Observanz”), якая прадугледжвала англійскае масонства для першых трох ступеняў і разэнкрэйцарства для вышэйшых. Тры “янаўскія” стулені дапаўняліся трымя вышэйшымі “Шатландскі майстар”, “Паслушнік”, “Рыцар храма” трох аддзелаў (“рыцар”, “сябра”, “збраяносец”). Статут патрабаваў поўнага падпарадкавання малодшых братоў старэйшым і ўсіх вольных муляраў галаве ордэна. Братам мог стаць толькі багаты і радавіты дваранін-хрысціянін [Тамсама. С. 75-76].
1778-1779 гг. у Магілёве дзейнічала ложа, назва якой пакуль невядомая (Майстар кафедры У.Палянскі).
Другім цэнтрам распаўсюджвання масонства ў Беларусі стаў Полацк. Сюды ў 1777 г. перанесла працу ложа “Талія”, якую заснаваў у 1775 г. у Маскве Вердэрэўскі. Яна таксама прытрымлівалася шведска-нямецкай сістэмы і падпарадкоўвалася Вялікаму майстру Правінцыяльнай ложы ў Санкт-Пецярбургу Івану Ялагіну. У 1791 г. па “ялагінскай сістэме” працавала ў Шклове ложа “Мудрасць”3. Большасць названых ложаў існавала толькі да забароны масонства Кацярынай II. У часы Аляксандра I на землях Беларусі ложаў пад кіраваннем расейскіх струкгураў ужо не было.
У Рэчы Паспалітай масонства стала распаўсюджвацца пры польскім карале і вялікім князе літоўскім Аўгусце III. У кастрычніку 1738 г. ягоны пазашлюбны брат граф Рутоўскі заклаў у Дрэздэне ложу “Трох белых арлоў” (“Trzech Biafych Orlow”), якая стала свайго роду “маці” польскага і ліцьвінскага масонства. Першая польская ложа сфармавалася ў 1739 г. на каралеўскім двары ў Варшаве, як філіял названай ложы4.10 снежня 1779 г. ложа “Добры пастыр” (“du Bon Pasteor”) у Вільні прыняла рашэнне ўтварыць у Гародні loge de deputation. Туды паслалі Вялікага суддзю Гурка. Ён жа правёў два паседжання ложы petite loge de deputation y Слоніме (12 13 лютага 1780 г.)5.
У 1781 г. Вялікі майстар правінцыяльнага масонства Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага Ігнацы Патоцкі падрыхтаваў Статут Вялікага Усхода Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. 26 лютага 1784 г. яго падпісалі дэпутаты ад адной вялікай, трох правінцыяльных і дзевяці сімвалічных ложаў. Сярод іх была ложа “Шчаслівае вызваленне” ў Гародні.
Ложа ўзнікла ў 1781 г. і працавала на французскай мове. Менавіта таму паводле масонскіх дакументаў яна называлася “L’hereuse Delivrance”. Гэты скарочаны надпіс утрымліваецца на авальнай пячатцы ложы (адбітак яе захаваўся на дакуменце ад 17 лютага 1782 г. у бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтва). У бібліятэцы АН Літвы захоўваецца пергамент з подпісамі 17 братоў ложы “Шчаслівае вызваленне”, якія даверылі А.Гадэну прадстаўляць іх у ложы “Дасканалая еднасць” у Вільні. Майстрам кафедры быў знакаміты Ж.Э.Жылібер, намеснікам Я.Бекю, скарбнікам Ж-Л.Бекю, сакратаром Ф.Шрай-
3 Воспомннанмя прелата Будкевмча: Польское восстанме 1831 года II Русская старнна. 1878. Т. 22. Кн. 8. С. 591-616; 1892. Т. 75. Кн. 9. С. 503-531; Пыпнн А.Н. Русское масонство. XVIII н первая четверть XIX в. / Ред. н прнм. Г.В.Вернадского. Петроград: Огнм, 1916. С. 501-502, 505, 508, 510, 521.
4 Масонство в его прошлом н настояшем. М., 1915. Т. 2. С. 227-228; Пашос. Генезнс м развнтме масонскнх свмволов. СПб.: МЙКО, 1992. С. 15, 79.
5 Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (1776-1822). Dzieje i materiaty. Wilno, 1930. S. 167.
бер6. Колькі існавала ложа, сказаць цяжка, бо нават такі вядомы польскі даследчык, як С.Малахоўскі-Лэмпіцкі і той губляецца: то піша, што яна перастала працаваць у XVIII ст., то дае спіс братоў ложы на 1820 1821 гг. Вядомы факт перадачы Вялікім усходам назвы гарадзенскай ложы нясвіжскім масонам 4 жніўня 1810 г.7
Адпаведна Статуту 1784 г. існавалі тры масонскія правінцыі Вялікапольская, Малапольская і Літоўская на чале якіх стаялі намеснікі Вялікага майстра (магістра). Кожная правінцыя складалася з сімвалічных ложаў і адной правінцыяльнай. У ВКЛ Правінцыяльнай была віленская ложа “Дасканалая еднасць” (гл. Дадатак). Прадстаўнікі ложаў меліся таксама пры Вялікім усходзе Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Статут 1784 г. умацаваў незалежнасць польска-літоўска-беларускага масонства ад замежных уладаў вольных муляраў. Ён не прызнаваў падзелу Рэчы Паспалітай і падпарадкоўваў ложы-маці “Кацярыне пад паўночнай зоркай” “усе землі і края, якія знаходзіліся пад польскім панаваннем, а таксама края і правінцыі, якія ляжаць за мяжой”8. У польскім і ліцьвінскім масонстве гэтага часу яшчэ адчуваліся прарасейскія настроі, але ў перыяд працы Чатырохгадовага сейму адбыўся пералом да незалежнасці. Гэта адлюстравалася ў новай назве вялікай ложы “Станіслаў Аўгуст пад паўночнай зоркай”9.
Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама разгрома паўстання Т.Касцюшкі ў масонскім руху былых Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага назіраўся поўны развал. Толькі ў 1810 г. пачала працу ложа “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, a 22 сакавіка 1810 г. ненадоўга аднавіўся Вялікі ўсход Каралеўства Польскага і ВКЛ. 17 сакавіка 1812 г. быў створаны Нацыянальны Вялікі ўсход Каралеўства Польскага і ВКЛ, але вайна перапыніла яго дзейнасць. Вольныя муляры адклалі свае працы да заканчэння ваенных дзеянняў.
У 1815 г. быў адноўлены Вялікі ўсход Каралеўства Польскага і ВКЛ і пачалося адраджэнне ліцьвінскага масонства. У 1816 г. масоны Ян Норвід, Міхал Сабескі, Караль Гофман і Ян Ходзька прыехалі ў Вільню і пры дапамозе старэйшага масона прэлата Міхала Длускага пачалі працы ў ложах “Руплівы ліцьвін” і “Добры пастыр”. Яны ж адчынілі дзве новыя ложы “Школу Сакрата” ў Вільні і “Палямон” у Расіенах Ковенскай губ. У 1818 1819 гг. у Літоўскай правінцыі мелася 12 ложаў. Толькі ў Вільні працавалі Правінцы-
6 Каталог пергаментов / Сост. Р.Ясас. Вмльнюс: Масклас, 1980. С. 483.
7 Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 116-118; Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego... S. 53.
8 Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego... S. 9; Масонство в его прошлом н настояіцем. М., 1915. Т. 2. С. 232.
’ Kukiel М. Dzieje Polski porozbiorowej 1795-1921. Wyd. 4. Paris, 1984. S. 25-26.
яльная ложа “Дасканалая еднасць” і сімвалічныя “Руплівы ліцьвін”, “Храм мудрасці”, “Добры пастыр”, “Школа Сакрата” і “Славянскі арол”10.
Росквіт масонства адбыўся на землях Беларусі ў 1816 1821 гг. пад апекаю Аляксандра 1, які сам быў масонам. Менавіта ў гэты час узніклі сімвалічныя ложы ў Гарадзенскай і Менскай губ. (гл. Дадатаку. у Наваградку ложа “Багіня Цэрэра”, якая хутка перайменавалася ў “Вузел еднасці”, у Гародні “Сябры чалавецтва”11 , у Менску “Паўночная паходня”, “Святыня поўначы” і капітулярная (ніжэйшая, а з красавіка 1821 г. выіпэйшая) ложа “Гара Табар”. Акрамя таго былі створаныя сімвалічная ложа “УладзіслаўЯгайла” ў Слуцку і ніжэйшая капітулярная ложа “Святыня спакою” ў Нясвіжы. Пакуль невядома, калі ўзніклі, узгаданыя ў архіўных крыніцах ложы “Пераможаныя забабоны” ў Нясвіжы і “Святасць змовы” ў Менску12.