Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
1.	Нараджэнне і хуткае распаўсюджванне легенды пра рыцарскае паходжанне масонскіх таварыстваў. На другі план адышла, атрыманая ў спадчыну ад англічан, легенда пра сувязь масонства з цэхамі муляраў і архітэктараў. Пасля кавалера Эндру Рамсэя (1686-1743), які ў сваім вядомым Discours 1737 г. звязаў нараджэнне масонства з ерусалімскімі іанітамі, з’явіліся іншыя шмаглікія версіі паходжання вольных муляраў ад рыцарскага ордэна тампліераў21.
2.	Паварот да эзатэрычнай традыцыі звычайна ў хрысціянскай, радзей у алхіміка-кабалістычнай версіі22.
Абодва накірункі масонства, якія пэўны час развіваліся асобна (каля 1750 каля 1770 гг.), у апошняй чвэрці XVIII ст. аб’ядналіся ў адзін эклектычны рух, які запанаваў у “каралеўскім майстэрстве” ў кантынентальнай Еўропе. Аднак перад выбухам французскай рэвалюцыі і ён перажываў упадак і дэзінтэграцыю.
Хоць “шатландскае” масонства і выкарыстала міф Э.Рамсэя пра ўласнае паходжане ад рыцарскага ордэну, аднак мэты і прынцыпы новых саюзаў разыходзіліся з інтэнцыямі аўтара Discours. Рамсэй стварыў вобраз наднацыянальнага саюза вучоных і дзеячоў культуры, які б выпрацаваў кодэкс усіх ведаў чалавецтва “Універсальную бібліятэку”23. Гэты вобраз, безумоўна, быў узяты з распрацаванай яшчэ напачатку XVII ст. праграмы нямецкіх, a пазней англійскіх разэнкрэйцэраў, якая была часткова рэалізаваная ў 1662 г.,
20 Больш падрабязна пра рытуал ложаў XVII ст. гл.: Stevenson D. The Origins og Freemasonry Scotlands’ Century. 1590-1710. Cambridge, 1988.
21 Henderson G.D. Chevallier Ramsay. London, 1962. S. XI; Degener W. Andreas Michael Ramsays Reden liber Freimaurerei. Leipzig, 1927. S. 29; Lennhof E., Posner O. Internationales Freimauererlexikon. Szp. 497, 1277.
22 Cegielski T. “Sztuka krolewska” a chrzeScijanstwo... S. 735.
23 Тэкст Discours гл., напр.: Degener W. Andreas Michael Ramsays Reden... S. 29.
дзякуючы адкрыццю ў Лондане Акадэміі навук, The Royal Society24. Ператварэнне ложаў, паводле думкі Рамсэя, у еўрапейскую Акадэмію навук аказалася нерэальным. Ідэю Энцыклапедыі выкарысталі ў сярэдзіне стагоддзя французы. Аднак галоўная плынь вольных муляраў імкнулася да мэтаў, вельмі далёкіх ад імкненняў энцыклапедыстаў.
Стаіут і рытуал Саюза строгага нагляду (Stride Observance Templiere S.O.T., 1751-1778), вельміўплывовагаўГерманіі, Францыі, Італіі, атаксамаў Польшчы, уводзяць нас у свет кансерватыўнай утопіі25. Ужо самамэтаS.O.T., вызначаная яго стваральнікам баронам Карлам Готэльфам фон Хунд унд Альтэнгроткаў (1722-1776), з’яўляецца красамоўнай аднаўленне зліквідаванага ў часы Філіпа Прыгожага (1285-1314) ордэна тампліераў. “Рыцары Храма” ў вачах фон Хунда былі адлюстраваннем феадальнага ідэала рыцарства і пакуты за веру. Героі легенды Саюза строгага напіяду прадстаюць, як сябры наднацыянальнай, універсальнай супольнасці, незалежнай ад папства і ад свецкай улады.
Кансерватызмам быў прасякнуты не толькі дух, але і літара рыцарскай ступені. Упершыню ў гісторыі вольных муляраў быў парушаны прынцып дасканаласці і заслугаў як адзіных крытэрыяў прыёму ў братэрства і руху ў ягонай іерархіі. У статутахS.O.T. (і аналагічных сістэмаў) з’явіўся артыкул, які гарантаваў заняцце высокай пасады ў ордэне толькі прадстаўнікам радавітай шляхты. Рытуал уяўляў сабой суму элементаў рыцарскай кулыуры. Выкарыстоўвалася каляровае багатае аддзенне як успамін пра касцюмы сярэднявечча і псеўдарыцарскі цырыманіял. Адпаведна протарамантычным уяўленням рыцарам-манахам надаваліся фантастычныя тытулы, накшталт “кавалера Усходу”, “Шатландскага кавалера”, “Князя Усходу і Захаду”, а таксама гербы і манаскія імёны. У 70-я гг. па ініцыятыве экспастара Іагана Аўгуста Старка (1741-1816) з’явілася “капланская” галіна тампліераў. Да гэтага часу дзіцячая забава ў сярэднявечных рыцараў набыла рэлігійны падтэкст, што праз чвэрць стагоддзя стане падставай для сур’ёзных абвінавачванняў з боку касцёла: масоны здзекуюцца з каталіцкага культа26. У той жа час “канонікі храма” Старка, таксама апранутыя ў казачнае аддзенне як
24 На тэму ролі разэнкрэйцэраў у распаўсюджванні ідэй Энцыклапедыі і Міжнароднай Акадэміі навук гл.: Yates F.A. The Rosicrucian Enlightenment. London, 1972.
25 Frick K.R.H. Die Erleuchteten. Gnostisch-Geheimgesellschaften bis zum Ende des 18. Jahrhunderts. Graz, 1973. S. 214-234.
26 Гісторыя, статут i рытуал S.O.T. адлюстраваныя ў выпісках з Стакгольмскага архіва капітулы саюза (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве, Бібліятэка ардьшацыі Замойскіх. Рукапіс № 913). На тэму дзейнасці І.А.Старка гл.: Blum J. J.A.Starck et la querelle du crypto-catholicisme. — Paris, 1912; Guinet L. Zacharias Werner et I 'esoterisme mafonnique. La Haye, 1962. — S. 40-43; Frick K.R.H. Erleuchteten... — S. 246-285. 3 абвінавачваннем y пародыі на кагаліцкі культ выступіў эксмасон ксёндз Аўгустын Баруэль. Гл.: Memoires pour servir a I’histoire du Jacobinisme. Vol. 1-4. Hamburg, 1804; ён жа. Swi^te tajemnice Massonerii sprofanowane. — Lwow, 1805 (гэта пераклад на польскую мову Memoires)
“свецкая” галіна ордэну, з найпіыбейшай павагай пачалі пошук таямніцаў ордэна тампліераў. Яны захоўвалі духоўную чысціню, пасціліся і вялі аскетычны вобраз жыцця27.
Дзякуючы шмаілікім інсцэнізацыям у ложах легенды пра св.Грааля, французская, нямецкая або італьянская шляхта магла назіраць сваё славутае мінулае. Завяршаўся “залаты век” гэтага класа. Усё больш выразнымі станавіліся сімптомы ўпадку. Такім чынам, рыцарская легенда не толькі задавальняла патрэбу ў экзатычнай і прывабнай прыгодзе. Яна надавала ідэалагічную легітымнасць класу, чые слабеючыя палітычныя пазіцыі больш не адпавядалі па-ранейшым высокаму сацыяльнаму прэстыжу. Культ хрысціянскага рыцарства часткова запаўняў бездань паміж ідэяй і рэчаіснасцю.
Ідэалогія Саюза строгага нагляду і блізкіх да яе арганізацый (напр., тампліераў Іагана Вільгельма Кельнэра фон Цынэндорфа (1753-1782)) таксама мела палітычны аспект. Падкрэсліванне злачыннай ролі, якую адыграла французская манархія пры ліквідацыі Ордэна тампліераў, прэтэнзія на ўтварэнне наднацыянальнай і пры гэтым незалежнай ад свецкай улады структуры, былі падмуркам антыманархічнай праграмы. S.O.T. была прасякнутая духам феадальнай свабоды, якая разумелася як незалежнасць ад палітычнай улады. Чыноўнай іерархіі абсалютысцкай дзяржавы супрацьстаяла іерархія, якая абапіралася на шляхецтва крыві і духа.
Верагоднасць гэтай праграме надавала таямніца. Глыбокая канспірацыя, якая ахутвала працу па адраджэнню Ордэна, значныя сумы, што збіраліся дзеля гэтай мэты, стваралі ўражанне рэальнай пагрозы свецкім уладарам на чале з дынастыяй Бурбонаў. Гістарычная і палітычная містыфікацыя, якая грунтавалася на снабізме, нявуцтве і шляхецкім імкненні вярнуць мінулае, святкавала поўны трыўмф.
Разам з рыцарамі Хунда і Цынэндорфа мы апынуліся ў лагеры апазіцыі Асветніцтву, энцыклапедыстам і “літаратурнай рэспублікі” Вальтэра. Асветнікі асуджалі “цемру і забабоны”, рэлігійнасць Сярэднявечча, саслоўныя прывілеі. Антыклерыкалізм ішоў у пары з прызнаннем крыжовых паходаў за un crime historique de I 'Eglise, i, нарэшце, з апалогіяй тагачасных каранаваныхдэспатаў.
Поспех “шатландскага” масонства быў абумоўлены не толькі фрустрацыяй дэкласаванай шляхты, якая марыла пра вяртанне ўлады. Элітарны, псеўдарыцарскі характар новых саюзаў прыцягваў да іх прагнае сацыяльнага поспеху мяшчанства. Хоць сістэма рыцарскіх ступеняў фармальна зачыняла перад мяшчанамі шлях да вышэйшых пасадаў, аднак на практыцы часта
27 Апісанні цырыманіялу гл.: Nettelbladt Ch.C.F.W. Geschichte der freimaurerischen Systeme in England, Frankreich und Deutschland. Berlin, 1879 (Neudruck, 1973). S. 318-324; Blum J. J.A.Starck... S. 67-73.
мелі месца выключэнні з правілаў. Самыя годныя прадстаўнікі буржуазіі дасягалі высокіх ступеняў на падставе таго ж самага прынцыпу, які дазваляў ім займаць найвышэйшыя пасады ў познефеадальных дзяржавах. Шляхта “разбройвала” сацыяльнага і ідэалагічнага праціўніка, купляючы яго і перацягваючы ў свой лагер. Шмат што залежала не толькі ад асабістых якасцяў “рыцараў-манахаў”, але таксама ад сацыяльнай геаграфіі краіны, у якой дзейнічаў ордэн. У Францыі (дзе пазіцыя буржуазіі была больш моцнай, чым у Германіі і тым больш у Польшчы, а таксама ў Швейцарыі існавалі тэрытарыяльныя саюзы рыцарскіх ступеняў, у якіх пераважалі багатыя прадстаўнікі трэцяга саслоўя. Так было, напрыклад, у гандлёвым Ліоне, дзе дзейнічаў славуты правадыр вольнага мулярства вышэйшых ступеняў Жан Батыст Вілермоз (1730-1824). У якасці масона францускі фінансіст быў сябрам і дарадцам манархаў. Ягоныя веды і грошы аказалі вялікі ўплыў на галоўныя вольнамулярскія саюзы другой паловы XVIII ст.28
Ахутаныя таямніцай і незалежныя ад дзяржаўнай улады таварыствы вышэйшых ступеняў (таксама цалкам незалежныя ад янаўскіх масонаў) знаходзіліся на перыферыі свабоды, якую гарантавала абсалютысцкая манархія. Гэта пацвярджала таксама прысутнасць у ложах князей крыві і саміх манархаў (асабліва нямецкіх). Манархі адыгрывалі ў ложах (падобна, як і многія іншыя браты) падвойную сацыяльную ролю. Яны знаходзіліся адначасна ў двух розных сферах рэальнай і ідэальнай, і ўсё часцей таксама у ірэальнай. У ідэальнай яны маглі выконваць функцыю асветнікаў, “філосафаў на троне”. Гэтая роля канчалася, аднак, адначасна з выхадам з ложы. Філосаф адразу ж ператвараўся ў дэспатычнага самадзержца29.
Ілюзію незалежнасці ад дзяржавы падтрымліваў ордэнскі характар саюзаў вышэйшых ступеняў. Многія з іх адрозніваліся адпаведнай рэлігійнай атмасферай, далёкай ад каталіцкай альбо пратэстанцкай артадаксальнасці. У такіх арганізацыях як Elus Coens (“абраных мудрацоў”) вольнае мулярства атаясамлівалася з “ісцінным хрысціянскім культам” эзатэрычнай рэлігіяй абраных. Хрысціянскае масонства, уздымаючыся над канфесіямі, над звычайным трохступенчатым “блакітным” масонствам, фактычна адрывалася ад сацыяльнага і палітычнага кантэксту. Па ўзору сузіральніцкіх ордэнаў яно абяцала сваім адэптам душэўны спакой пры ўмове адыходу ад свету за кляштарныя муры. Сярод братоў такіх ложаў хапала былых авантурыстаў і прафесійных афіцэраў (напрыклад, такія стваральнікі мартынізму як Дон Марцінес дэ Паскуале і Луі Клод дэ Сэн-Сімон), бунтароў з ліку ксяндзоў і пастараў (як