Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Г этыя падзеі несумненна паўплывалі на тое, што 16 (30) траўня 1820 г. пасля гадавой спрэчкі і працы над удасканальваннем тэкста статут 1784 г. быў заменены “Канстытуцыйным статутам Вольнамулярства Польскага”. Пра зацятую барацьбу прыхільнікаў і праціўнікаў новага статута гаворыць галасаванне: 20 галасоў за, 11 супраць. Вялікі майстар Станіслаў Костка Патоцкі казаў 21 чэрвеня 1820 г., што пратакол апошняга паседжання Вялікага ўсхода стане “духоўнай памяццю, што значнай большасцю галасоў гэты канстытуцыйны статут быў прыняты”47. Перапіска паміж літоўска-беларускімі ложамі і Варшаваю, а таксама паседжанні ложаў паказваюць, што барацьба не скончылася і пасля прыняцця статута. Правінцыяльная ложа “Дасканалая еднасць” выслала сімвалічным ложам ліст, у якім асуджала яго, бо, на яе думку, ён вядзе “да ліквідацыі братэрства і знішчэння вольнасці і роўнасці, якія з’яўляюцца дэвізам іх саюза”48.
Справа ў тым, што новы статут абмежаваў правы правінцыяльных і сімвалічных ложаў, падпарадкаваў іх створанай Найвышэйшай Радзе з 7 чалавек пад старшынствам Вялікага майстра Ст.Патоцкага. Праз Вялікага на-
45 Добрянскнй С. Ф. Очеркн нз нсторпн масонства в Лнтве. С. 118-119; Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVIII i XIX w. Wroclaw: Zaklad narodowy im. Ossolinskich, 1982. S. 287; Malachowski-Lempicki St. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego... S. 71-77.
46 НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286,327; Hass L. Wolnomularstwo w Europie SrodkowoWschodniej...S. 287; Добрянскмй C. Ф. Очеркн мз нсторнм масонства в Лнтве. С. 119, 122.
47 НГАБ у Менску. Ф. 694, воп. 1, ад.з. 517. Арк. 13-14.
4’ Ланской С. О лнтовскмх бывшнх масонскнх ложах // Русская старнна. 1907. Т. 129.
С. 542.
месніка А.Ражнецкага расейскі ўрад атрымаў магчымасць каніраляваць польскае і літоўскае (ліцьвінскае) масонства. У выніку 20 з 40 ложаў Вялікага ўсхода Каралеўства Польскага і ВКЛ прыпынілі свае працы на невызначаны час. Браты ложы “Сябры чалавецтва” засталіся працаваць па “старым чарцяжам”. Ложы “Вузел еднасці”, “Святыня поўначы”, “Гара Табар”, “Уладзіслаў Ягайла” прызналі новы статуг49.
Спісы масонаў сведчаць, што вольнамулярства на беларускіх землях мела поліэтнічны характар. Напр., у віленскай ложы “Славянскі арол” сябрамі былі мясцовыя жыхары, а таксама рускія чыноўнікі і афіцэры. Як трапна заўважыў на паседжанні ложы “Паўночная паходня” адзін з братоў Вялікага ўсхода: нашай агульнай мэтай з’яўляецца “распаўсюджанне сапраўднага святла на зямным шары, вывядзенне народаў з глыбіні цемры <.. .> калі ж сусвет стане адной грамадой, злучанай братэрскімі вузамі, тады пачнецца сапраўдная гісторыя”50.
Масоны Беларусі мелі добра наладжаныя кантакты з ложамі ў Польшчы і Расеі. Напр., менская ложа “Паўночная паходня” падтрымлівала сувязі з ложамі Кракава (“Святыня роўнасці”), Ломжы (“Узыходзячае сонца”), СанктПецярбурга (“Астрэя”, “Белы арол”, “Елізавета”), Варшавы (“Ізіс”, “Казімір Вялікі”, “Святло Мінервы”), Плоцка (“Дасканаласць”), Седльца (“Белы арол”), Радома (“Узыходзячая заранка”), Любліна (“Вернутая вольнасць”) і г.д. Прыкладна такія ж сувязі былі ў ложаў “Шчаслівае вызваленне” (Нясвіж) і “Уладзіслаў Ягайла” (Слуцк)51.
Пецярбургская ложа “Астрэя” паспрабавала падначаліць сабе літоўскабеларускага масонства. У лісце ад 5 лютага 1818 г. ложа (Майстар кафедры граф А.-Ст.Жэвускі) прапанавала беларускім вольным мулярам прызнаць яе вершынства. Ложы двойчы (у сакавіку і красавіку 1818 г.) адмовіліся ад прапановы. Польскі даследчык Л.Хас слушна лічыць, што падпарадкаванне не залежала ад нацыянальнага складу масонскіх ложаў. Болын важкую ролю адыгрывала “прыцягненне дадзенага рэгіёну да аднаго з двух палітыка-эканамічных цэнтраў, якімі былі Варшава і Пецярбург, а таксама <.„> розныя кантакты, і не толькі вольнамулярскія, кіраўнікоў дадзенай тэрыторыі”. 14 верасня 1818 г. ліст з Варшавы “ўхваляў цвёрдую рашучасць літоўскіх ложаў застацца ў саюзе з Варшаўскім усходам, і захаваць незалежнасць ад Санкт-Пецярбурга”52.
а’ Добрянскнй С. Ф. Очеркм мз мстормм масонства в Лмтве. С. 126; Ланской С. О лмтовскнх бывшмх масонскмх ложах. С. 543; Malachowski-Lempicki St. Wykaz Polskich loz wolnomularskich... S. 120-121.
50 НГАБ y Менску. Ф. 295, воп.1, ад.з. 286. Арк. 226 адв.
51 НГАБ у Менску. Ф. 295, воп.1, ад.з. 286. Арк. 218-219, 259-298; Добрянскмй С.Ф. Очеркм мз мстормм масонства в Лнтве. — С. 117.
52 Ламской С. О лмтовскмх бывшмх масонскмх ложах. С. 542; Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej...— S. 276.
Барацьба паміж расейскім і польскім Вялікімі ўсходамі прывяла да таго, што ў 1820 г. сярод літоўска-беларускага масонства ўзнік праект утварэння самастойнага Вялікага ўсхода Літоўскага. Былі зробленыя першыя практычныя крокі. Валынскі масон граф Н.Олізар даў 15 тыс. руб. на будынак будучай рэзідэнцыі. Рэалізацыі праекта перашкодзіла змена адносінаў уладаў да масонства і закрыццё ложаў53.
У жніўні 1821 г. выйшаў указ Аляксандра I аб закрыцці масонскіх ложаў і тайных таварыстваў. 25 верасня 1821 г. на апошняй сесіі Вялікага ўсхода Польскага было заяўлена, што ўсе ложы павінны закончыць свае працы да 1 кастрычніка ў Варшаве і да 15 кастрычніка ў правінцыі. Пасля гэтай даты ўсе працы будуць лічыцца незаконнымі. У першай палове кастрычніка віленскі генерал-губернатар Рымскі-Корсакаў абвясціў жнівеньскі ўказ цара. 6 лістапада 1821 г. на паседжанні Адміністрацыйнай рады была прынята пастанова Намесніка ў Каралеўстве Польскім Заёнчыка аб агульным, безумоўным і канчатковым закрыцці ўсіх тайных таварыстваў у Каралеўстве Польскім54. Практычна ўсе ложы на землях Беларусі былі зачынены. Іх архівы, грошы, рэчы, прадметы рытуала і сімволіка па прадпісанню Вялікага майстра А.Ражнецкага павінны былі быць сабраныя дзеля захавання55.
Якраз у гэты час адбылася г.зв. “справа С.Міцканеўскага” масон ложы “Руплівы ліцьвін” у ступені майстра пакінуў масонства. Пры гэтым ён патрабаваў, каб ложа вярнула яму 76 руб. ягоных сяброўскіх складак. А калі ложа адмовіла, дык звярнуўся з адпаведнымі прашэннямі да Віленскага галоўнага суда, губернскага праўлення, генерал-губернатара. Паколькі справа не была вырашына, С.Міцканеўскі двойчы звярнуўся з прашэннем на імя імператара і адзін раз да яго Намесніка ў Каралеўстве Польскім. У ходзе справы былы масон па сутнасці зрабіў данос на вольнае мулярства, абвінаваціўшы яго ў падрыхтоўцы “народнага хвалявання” і вынішчэнні хрысціянскай веры. 8 лютага 1822 г. Рымскі-Корсакаў даслаў міністру ўнутраных справаў змястоўную запіску па “масонскім пытанні”, а той паведаміў цару56. Несумненна, што гэтая справа толькі “падліла алею ў полымя” забароны масонства. 1 жніўня 1822 г. царскі ўказ забараніў ложы на ўсёй тэрыторыі імперыі.
Усе дзяржаўныя чыноўнікі, настаўнікі, прафесары, вайскоўцы павінны былі даваць падпіску аб неггрыналежнасці да масонскіх і іншых тайных таварыстваў у крае ці за мяжой. У гарадзенскім і віленскім архівах захавалася частка масонскіх распісак двух узораў: не належаў да масонскай ложы і належаў да пэўнай масонскай ложы, але цяпер і ў будучым не буцу належаць ні ў
53 Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej...S. 275.
54 Zaleski S. O masonii w Polsce od roku... Cz.l. S. 264, 272; Askenazy Sz. Lukasinski. Warszawa, 1908. T. 2. S. 93.
55 НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. Арк. 167.
56 Добрянскнй С.Ф. Очеркн вз нсторнн масонства в Лнтве. С. 126-134.
краі, ні за мяжой57.14 лістапада 1822 г. царскі намеснік Заёнчык загадаў забраць ключы ад скрыні з дакументамі і рэчамі Вялікага ўсхода Польскага58.
Улады заняліся ліквідацыяй масонскіх сімвалаў, дэкарацый, зборам архіваў, а ў Менскай губ. нават патрабаваннем выплаты “недаімак”. Усё канфіскаванае павінна было захоўвацца (адпаведны загад цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча) у “архіве грамадзянскага губернатара пры сакрэтных справах”. Напр., памешчык Адынец у 1827 г. перадаў уладам знакі ложаў “Сябры чалавецтва”, “Шчаслівае вызваленне” і “Паўночная паходня”. Аднак, відаць, не ўсе аддавалі масонскія рэчы. У 1830 г. пад час вобыску ў доме К.Валовіча знайшлі выдадзены яму патэнт, знак ложы і запон59.
Большасць масонскіх ложаў спыніла свае працы, але ўрад адчуваў, што не ўсе. Сенатар Навасільцаў пісаў гарадзенскаму губернатару 24 траўня 1823 г.: “<...> Уважліва назірайце, ці не збіраюцца былыя масоны ў кагонебудзь са сваіх сяброў або ў трэцім месцы пад выглядам сяброўскіх размоваў, ці часта бываюць такія размовы і сходы, ці запрашаюцца на іх пабочныя асобы, чым яны займаюцца, ці не прасочваецца ўплыў якой-небудзь асобы на гэтыя сходы?..”60 Губернатар М.Бутаўт-Анджэйковіч рэгулярна дакладваў пра выкананне распараджэнняў, але як былы масон, відаць, не вельмі рупіўся, бо ў Гародні працягвалася дзейнасць “Сяброў чалавецтва”. Э.Ажэшка ў сваіх “Успамінах” занатавала: “<...> Бацька мой быў вальнадумцам, як гэтатады называлася, вальтэрыянцам. Ведаю, што паміж 1825 і 1840 годам належаў да адной з масонскіх ложаў, якія існавалі ў Літве”61. Дакладна вядома, што ў 1821 г. масон 3-й ступені Б.Паўлоўскі ў гарадзенскай ложы займаў пасаду Прамоўцы.
Такім чынам, на землях Беларусі ў канцы XVIII ст. першай чвэрці XIX ст. дзейнічала да 17 масонскіх ложаў, склад як налічваў болей 1000 братоў. Літоўска-беларускія ложы падпарадкоўваліся Варшаве. Масонства з’яднала розныя часткі дэмакратычнай грамадскасці для вырашэння галоўнай задачы адраджэння былой дзяржаўнасці. Яно ўнесла ў жыццё народаў лозунгі роўнасці, вольнасці і братэрства, паўплывала на стварэнне і дзейнасць тайных таварыстваў.
57 НГАБ у Гародні. Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2860. Арк. 8, 15.
58 Arhiwum G16wne Akt Dawnyh. Zesp. K. Novosilcowa. Sygn. 565. K. 40.
” НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. Арк. 20, 32, 40, 98, 322, 350, 366; НГАБ у Гародні. Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2860. Арк. 51, 62, 71-72, 83; Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 86. Арк. 36.
60 НГАБ у Гародні. Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2860. Арк. 59.
61 Jankowski Е. Eliza Orzeszkowa. Warszawa: PIW, 1966. S. 21.
ДАДАТКІ
Арганізацыйная структура масонства на беларуска-літоўскіх землях (першая чвэрць XIX ст.)
Вялікі ўсход Каралеўства Польскага і ВКЛ (1815-1820) (з 1820 г. Вялікі ўсход Польскі)